адм.-тэр.адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — г.Бабруйск. Пл. 1453 км², нас. 46,9 тыс.чал. (без г. Бабруйск), 196 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 13 (пазней на 14) сельсаветаў. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 4.8.1927 аб’яднаны з Бабруйскім раёнам другім у адзіны Бабруйскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РКАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр.адзінка ў БССР у 1929—31. Утвораны 17.7.1924 як Валынецкі раён. 9.3.1929 перайменаваны ў Боркавіцкі раён. Да 26.7.1930 у складзе Полацкай акругі. Цэнтр — чыг. ст.Боркавічы. Пл. раёна 833 км², 558 нас. пунктаў з насельніцтвам 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, тэр. раёна перададзена ў Дрысенскі і Полацкі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́МЕН (Bremen),
зямля (адм.адзінка) на ПнФРГ. Складаецца з гарадоў Брэмен (адм. ц., пл. 326,7 км²) і Брэмергафен (пл. 77,5 км²), агульная пл. 404 км², нас. 683,1 тыс.чал. (1994). Абкружаны тэрыторыяй зямлі Ніжняя Саксонія, з якой адміністрацыйна вылучаны ў 1949. Рэльеф раўнінны. Клімат марскі. Разнастайная прам-сць цесна звязана з партовай гаспадаркай абодвух гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр.адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Віцебск. Пл. акругі 11,4 тыс.км². Нас. 583,4 тыс.чал. (1926). Уключала 12 раёнаў (Бешанковіцкі, Віцебскі, Высачанскі, Гарадоцкі, Езярышчанскі, Лёзненскі, Лосвідскі, Мяжанскі, Сенненскі, Сіроцінскі, Суражскі, Чашніцкі), 3 гарады (Віцебск, Гарадок, Сянно), 5 мястэчак, 131 сельсавет. Акр.газ. «Заря Запада». 26.7.1930 Віцебская акруга скасавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НА,
лікавая адзінка ў грашовай сістэме Стараж. Русі. Тэрмін паходзіць ад агульнаслав. «куны» — грошы (першапачатковае значэнне — шкуркі куніцы). У 10—11 ст. колькасць серабра ў К. адпавядала ⅟25 грыўні, у 12 — пач. 14 ст., у т. зв. «безманетны перыяд», К. раўнялася разане і складала 1/50 грыўні. У Расіі тэрмін «К.» ў дачыненні да грошай захаваўся да 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАШТ (ням. Last цяжар, груз),
адзінка масы ў сістэме мер ВКЛ. Выкарыстоўваўся ў балт. партах 13—20 ст. пераважна для вымярэння ёмістасці марскіх і рачных суднаў пры гандлі с.-г. прадуктамі (збожжа, масла, паташ, смала, дзёгаць, лён і інш.). Існавалі Л. польскі, крулявецкі, рыжскі, рускі розных значэнняў. У цэлым Л. вагаўся ад 1,5 да 3 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАН (грэч. kōlon частка цела; элемент перыяду),
рытміка-інтанацыйная адзінка маўлення: моўны такт, выдзелены паўзамі, аб’яднаны лагічным націскам. У бел. мове сярэдні аб’ём К. каля 8 складоў, у маст. прозе — 2—4 поўнанаціскныя словы, у навук. і публіцыстычнай — больш. У мове, не разлічанай на гучнае вымаўленне, падзел на К. невыразны. Адзін з асн. сродкаў аратарскага маўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬКАСЦЬ ЦЕПЛАТЫ́, цеплата,
фізічная велічыня, якая вызначаецца той часткай унутр. энергіі, што атрымлівае (аддае) цела (фіз. сістэма) у працэсе цеплаабмену без выканання мех. работы. К.ц. — функцыя працэсу змены стану цела, элементарная К.ц. δ Q = CndT, дзе Cn — цеплаёмістасць цела ў канкрэтным працэсе, dT — малая змена т-ры цела. Адзінка К.ц. ў СІ — джоўль. Гл. таксама Першы закон тэрмадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГА́ТА (араб. паўнавартасная, адборная манета),
рэальная (першапачаткова — абазначэнне куфіцкага дырхема) і лікавая грашовая адзінкаСтараж. Русі. У 11 ст. Н. = 1/20 грыўні кун (прыблізна 2 1/2г серабра) = 1 1/4куны = 2 1/2 разаны = 5—7 1/2вевярыцы; у 12—13 ст. Н. = 1/20 грыўні кун = 2 1/2 куны або разаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр.адзінка ў Рас. імперыі, Польшчы і БССР у 18 і 20 ст. У 1793—95 у Мінскай губерніРас. імперыі, у 1922—39 у Віленскім ваяводстве Польшчы (у 1921—22 называўся Дунілавіцкім пав.), з вер. 1939 у складзе БССР (са снеж. 1939 у Вілейскай вобл.). Цэнтр — г.Паставы. 15.1.1940 скасаваны, на тэр. павета ўтвораны раёны.