механізм для перадачы вярчэння паміж паралельнымі валамі пры дапамозе двух жорстка замацаваных на іх зубчастых колаў, праз якія перакінуты бясконцы ланцуг. Гарантавана ад праслізгання, мае даволі высокі (да 0,96—0,97) ккдз. Выкарыстоўваецца ў транспартных, сельскагаспадарчых і інш. машынах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЯРПО́ЛЬ,
вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., за 4,5 км на ПдЗ ад в. Лібярполь. Створана ў 1979 на каналізаваным участку р. Цемра. Пл. 2,9 км², даўж. 3,1 км, найб.шыр. 2,2 км, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 4,15 млн.м³ Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́РА (ад франц. maniére),
1) звычайны для пэўнай асобы спосаб дзеяння, які ўвайшоў у прывычку; звычка, прывычка. Манеры — знешнія формы паводзін, спосаб трымацца ў грамадстве.
2) Сукупнасць прыёмаў, характэрных рыс, а таксама тэхн. і стылістычныя прыёмы, стыль мастацкай школы (кірунку), творчасці мастака (жывапісца, скульптара), музыканта, пісьменніка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІ́ЧНЫ РУХ,
змена ўзаемнага размяшчэння цел (ці іх частак) у прасторы з цягам часу; адна з самых простых форм руху. М.р. любога цела падпарадкоўваецца Ньютана законам механікі; для цвёрдага цела зводзіцца да суперпазіцыі вярчальнага руху і паступальнага руху. Мерай М.р. з’яўляюцца кінетычная энергія і імпульс (ці момант імпульсу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́Т (Murat),
Усходні Еўфрат, рака на У Турцыі, асноўная састаўляючая р. Еўфрат. Даўж. 670 км, пл.бас. каля 40 тыс.км². Пачынаецца на схілах масіву Аладаг, цячэ ў вузкай і глыбокай даліне па Армянскім нагор’і. Веснавое разводдзе. Выкарыстоўваецца для арашэння. У ніжнім цячэнні вадасх. Кебан. На М. — г. Каракёсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСО́ННЫ КЛІ́МАТ,
клімат абласцей зямнога шара з мусоннай цыркуляцыяй атмасферы (гл.Мусоны). Вылучаецца рэзкай зменай увільгатнення на працягу года (сухая зіма і вільготнае лета). Характэрны пераважна для трапічных і субтрапічных абласцей Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, Экватарыяльнай Афрыкі і інш.; адзначаецца і ва ўмераных шыротах (напр., на Д. Усходзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНЫ́ ЧАРВЯ́К,
лічынка жука хрушчака мучнога. Пашыраны ўсюды. Шкоднік прадуктаў размолу зерня (мука, крупы і інш.), вотруб’я, макароны, сухароў, хлеба і інш.
Даўж. да 30 мм. Цела цыліндрычнае, цвёрдае, саламяна-жоўтае. Фаза лічынкі працягваецца 280—600 сут. Разводзяць у якасці корму для пеўчых птушак (салаўі і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ТНЫ САЮ́З,
міждзяржаўнае фарміраванне, у рамках якога значна зніжаны тарыфы на правоз тавараў у межах краін-удзельніц і ўстаноўлены агульны мытны тарыф, што забяспечвае аднастайныя для ўсіх членаў умовы прыёму тавараў з інш. дзяржаў. М.с. — больш высокая ступень інтэграцыі ў параўнанні з зонай свабоднага гандлю, але саступае агульнаму рынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТГЕ́МПТАН (Northampton),
горад у Вялікабрытаніі, адм. цэнтр графства Нартгемптаншыр, на р. Нін. Вядомы з 914. 184 тыс.ж. (1991). Прам-сць: гарбарна-абутковая, машынабудаванне (абсталяванне для абутковай прам-сці, пад’ёмна-трансп. землярыйнае, аўта- і авіядэталі), радыёэлектроніка. Раманскі сабор (11—12 ст.), інш.арх. помнікі 12 і 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Об, у Новасібірскай вобл. і Алтайскім краі (Расія). Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1957—59. Пл. 1070 км², аб’ём 8,8 км³, даўж. 200 км, найб.шыр. 17 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 5 м. Палепшаны ўмовы суднаходства; выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння. Рыбалоўства.