ЛЫШЧЭ́НЯ (Захар Рыгоравіч) (1917, в. Пласток Любанскага р-на Мінскай вобл. — 8.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на 1-м Укр. фронце. Камандзір аддзялення разведкі старшына Л. вызначыўся 8.2.1945 ва Усх. Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў палон 2 афіцэраў з важнымі дакументамі; трапіўшы ў акружэнне, Л. прыкрываў адыход напарніка з дакументамі, цяжка паранены захоплены ў палон і закатаваны. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́НАС-АРЫНО́КА (Llanos del Orinoco),
прыродная вобл. у Калумбіі і Венесуэле, уздоўж левабярэжжа р. Арынока, паміж Андамі (на ПнЗ), Гвіянскім пласкагор’ем (на У) і р. Гуаўярэ (на Пд). Даўж. каля 1400 км, шыр. да 400 км. Пераважае раўнінны рэльеф. Клімат субэкватарыяльны гарачы, з рэзкай зменай вільготнага (летам) і сухога (зімой) сезонаў. Ападкаў 1000—1600 мм за год. Расліннасць саваннаў. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла), пасевы кукурузы, рысу, бавоўніку і інш. культур. Гл. таксама Льянас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЁШКІН (Уладзімір Ігнатавіч) (н. 8.1.1.1928, в. Церабель Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт.Засл. настаўнік Беларусі (1976). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). Настаўнічаў. У 1970—79 дырэктар выд-ва «Народная асвета», у 1979—87 — СШ № 23 у Мінску. Друкуецца з 1949. Аўтар зб-каў вершаў пра выхаванне маладога пакалення, жыццё і працу, гіст. памяць народа «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей зб. «Званкі-званочкі» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖА́ЙСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., у верхнім цячэнні р. Масква. Вядомы з 1231. 30,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы швейнай і харч. прам-сці, паліграф. камбінат, медыка-інструментальны з-д. Арх. помнікі: Нікольскі сабор (1802—14), цэрквы Петрапаўлаўская (1849—52) і Іаакіма і Ганны (18 ст.), ансамбль Лужэцкага манастыра (засн. ў 1408). Каля М. ў в. Барадзіно Ваенна-гіст. музей-запаведнік «Барадзіно» ў памяць аб Барадзінскай бітве 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗГО́ (Уладзімір Мінавіч) (н. 5.3.1959, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1985). Працаваў у прэсе, на Бел. тэлебачанні, з 1984 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1972. Адчуванне гісторыі і супярэчлівай сучаснасці, каханне, тэма адзінства чалавека і прыроды, добрае веданне роднага слова, яркасць метафар, напеўнасць — асн. ў яго творчасці: зб-кі «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992). Аўтар зб-каў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1928 на базе Мазырскай запалкавай фабрыкі «Маланка» ў г. Мазыр Гомельскай вобл. як мэблевая ф-ка «Прафінтэрн». У Вял.Айч. вайну ў будынку ф-кі размяшчаўся лагер сав. ваеннапалонных. Аднавіла дзейнасць у 1944 з сучаснай назвай. З 1971 у складзе ВА «Мазырдрэў», з 1992 арэнднае ВА «Мазырдрэў», з 1997 адкрытае акц.т-ва «Мазырдрэў». Асн. прадукцыя (1999): тумбы для тэле- і радыёапаратуры, абутку, камоды, наборы мэблі для прыхожай і кухні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ КА́БЕЛЬНЫ ЗАВО́Д «Мазыркабель». Пабудаваны ў 1959 у г. Мазыр Гомельскай вобл. У 1972 уведзены ў эксплуатацыю цэх серабрэння меднага дроту, у 1975 — цэх мантажных правадоў, у 1982 — цэх тавараў нар. ўжытку. У 1976—90 галаўное прадпрыемства ВА «Беларуськабель». З 1990 наз. Мазырскі кабельны з-д «Беларуськабель», з 1997 адкрытае акц.т-ва «Беларуськабель». Асн. прадукцыя (1999): правады авіяцыйныя, мантажныя, злучальныя шнуры, кабелі сельскай і гар.тэлеф. сувязі, радыёчастотныя, сілавыя і кантрольныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАВА,
возера ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас.р. Росіца, за 23 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,4 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі каля 3,5 км. Пл. вадазбору 2,71 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, параслі лесам, на Пн разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры востраў пл. 0,8 га. Выцякае ручай у р. Росіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКША́НАЎ (Іван Якаўлевіч) (н. 15.10.1924, с. Малое Шчарбедзіна Раманаўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н., праф. (1976). Скончыў Таджыкскі мед.ін-т (1950). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1967—94 заг. кафедры). Навук. працы па тромбааблітэрыруючых захворваннях артэрый ног, хірург. інфекцыях, рэзістэнтнасці арганізма, прафілактыцы аперацыйнай стрэс-рэакцыі, рэканструкцыйнай гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Лечебные новокаиновые блокады. Гродно, 1997 (разам з П.В.Гарэлікам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1947 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як ліцейна-механічны, з 1959 станкабудаўнічы з-д. У 1957 здадзены ў эксплуатацыю механазборачны цэх, у 1964 — корпус з адм. памяшканнямі, мех. і зборачным цэхамі, тэрмічным і малярным участкамі, вымяральнай лабараторыяй, у 1977 — ліцейны цэх. Асн. прадукцыя (1999): станкі вертыкальна-свідравальныя, настольна-свідравальныя, разьбанаразныя, для аўтасервісу (шынамантаж, балансіроўка, вулканізацыя), мэблевая фурнітура, скабяныя вырабы, плоскія каркасы для лёгкай прам-сці і інш.