СПІВАКО́Ў Уладзімір Тэадоравіч (н. 12.9.1944, г. Уфа, Башкортастан),
расійскі скрыпач, дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Нар.арт. Расіі (1999). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, кл. Ю.Янкелевіча). З 1965 канцэртуе. З 1970 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім камернага аркестра «Віртуозы Масквы». З 1990 працаваў пераважна ў Іспаніі. З 1999 гал. дырыжор Рас.нац.сімф. аркестра. 3-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя М.Лонг — Ж.Цібо (1965, Парыж), 2-я прэмія на міжнар. конкурсах імя Паганіні (1967, Генуя) і імя П.Чайкоўскага (1970, Масква), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў (1969, Манрэаль). Дзярж. прэмія СССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМБАТАШВІ́ЛІ Іосіф Георгіевіч (н. 10.11.1915, Тбілісі),
грузінскі тэатр. мастак. Нар.маст.СССР (1982). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1936—42). У 1942—47 гал. мастак Груз.т-ра оперы і балета імя З.Паліяшвілі, у 1948—59 — Т-раімя К.Марджанішвілі ў Тбілісі (аформіў спектакль «Яго зорка» І.Масашвілі, 1951; Дзярж. прэмія СССР 1952), у 1962—72 — Цэнтр.т-раСав. Арміі, у 1972—88 — Т-раімя Я.Вахтангава ў Маскве. Афармляў таксама спектаклі ў Маскоўскім маст.акад. т-ры («Сталявары» Г.Бокарава, 1972, Дзярж. прэмія СССР 1974) і інш. Творчасці ўласцівы лаканізм афармлення сцэн. прасторы ў кантрастным супастаўленні з экспрэсіўнай маляўнічасцю касцюмаў.
Засн. ў Гомелі ў 1981 на базе філіяла Бел.політэхн. ін-та. 27.6.1995 прысвоена імя П.В.Сухога. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: машынабудаўнічы, аўтаматыкі і электрамеханікі, механіка-тэхналагічны, завочны, даінстытуцкай падрыхтоўкі. Аспірантура з 1994. Навучанне дзённае і завочнае. Мае музей гісторыі ін-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗРО́ДНЫ Ігар Сямёнавіч (н. 7.5.1930, Тбілісі),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (праф. з 1972). У 1970 дэбютаваў у Маскве як дырыжор. Выступае як саліст і ансамбліст. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Я.Кубеліка (Прага, 1949), імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ПТУШКАФА́БРЫКАімя Н.К.Крупскай.
У 1945 на паўн. ускраіне Мінска арганізаваны саўгас па гадоўлі птушкі. У 1950 пераўтвораны ў птушкафабрыку імя Н.К.Крупскай. Асн. прадукцыя (1999): свойская птушка свежая, ахалоджаная, вэнджаная, каўбасы, сасіскі, сардэлькі, кансервы з мяса свойскай птушкі, свежыя яйкі, яечны парашок, вырабы з пуху і пер’я (падушкі і коўдры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖімя М.Танка.
Засн. ў 1998 у Мінску на базе Мінскага пед. вучылішча № 1 (1982). З 1995 імя М.Танка. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): дашкольнае выхаванне; муз. выхаванне; выкладанне бел. мовы і л-ры; пазакласная і пазашкольная выхаваўчая работа. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ПЕДАГАГІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАімя А.С.Пушкіна. Засн. ў 1940 у г. Пінск. Імя Пушкіна прысвоена ў 1949. Рыхтуе выхавальнікаў дашкольных устаноў, настаўнікаў пач. класаў агульнаадук. школ. Спецыяльнасці (2000/2001 навуч.г.): педагогіка і псіхалогія дашкольная; педагогіка і методыка пач. навучання; музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ЖЫК Андрэй Мікалаевіч (н. 28.10.1966, Мінск),
бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя Глінкі (1988). З 1988 артыст камернага хору Бел. філармоніі, з 1991 — Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы. З 1995 артыст вак. групы «Чысты голас» пры Закрытым акц. т-ве Белтэхэкспарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Валерый Мікалаевіч (22.11.1946, г. Нойстрэліц, Германія — 13.7.1999),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча, з 1973 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі, з 1978 у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача, з 1980 у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Валодаў мастацтвам прадстаўлення і пераўвасаблення. Шэраг роляў вылучаліся выразнай формай, кідкімі мастакоўскімі знаходкамі. Стварыў сатыр. і камедыйныя вобразы: у рус. т-ры — Браўн («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра), у Магілёўскім т-ры — Несцерка («Несцерка» В.Вольскага), у т-ры імя Я.Купалы — Спічыні («Тутэйшыя» Я.Купалы), Андрон («Вежа» А.Дударава і А.Жука). Сярод драм. роляў: у рус. т-ры — Мальер («Мальер» М.Булгакава); у т-ры імя Я.Купалы — Мікола («Парог» Дударава), Сцяпан («Памінальная малітва» Р.Горына паводле Шолам-Алейхема), Зуёк [«Страсці па Аўдзею» («Крык на хутары») У.Буграмеева], Растанёў («Вечны Фама» Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), а таксама вобразы ўмоўна-сімвалічнага прадстаўлення: доктар Вангель («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Дарагі калега («Чароўная ноч» С.Мрожака). Філіграннае майстэрства выявіў у псіхал. распрацоўцы характараў Івана Каламійцава («Апошнія» М.Горкага) у рус. т-ры і Дзерваеда («Радавыя» Дударава, Дзярж. прэмія СССР 1985) у Т-ры імя Я.Купалы. Сярод інш. роляў: у Магілёўскім т-ры — Лебедзеў («Ідыёт» паводле Дастаеўскага), Левінсон («Разгром» паводле А.Фадзеева); у т-ры юнага гледача — Апейка («Подых навальніцы» паводле І.Мележа); у т-ры імя Я.Купалы — Восіп («Рэвізор» М.Гогаля), Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Калібан («Бура» У.Шэкспіра), Тарцюф («Тарцюф» Мальера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РСКІ Павел Паўлавіч (25.2.1905, г. Адэса, Украіна — 5.6.1975),
украінскі балетмайстар. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Адэскае муз.-драм. Вучылішча (1926), Маскоўскі тэатр. тэхнікум (1928, педагог А.Месерэр). З 1923 артыст і балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1931 балетмайстар т-раў оперы і балета ў Харкаве, Адэсе, Днепрапятроўску, Кіеве. Паставіў балеты «Чорнае золата» В.Гамалякі (1960), «Эсмеральда» Ц.Пуні (1929), «Раймонда» А.Глазунова (1934), «Мешчанін з Тасканы» У.Нахабіна (1936) і інш. У 1943—55 балетмайстар Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. Арганізатар (1937), балетмайстар (да 1940), маст. кіраўнік Ансамбля нар. танца Украіны (з 1975 імя Вірскага). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1970. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1965.