КРЫЛО́Ў Юрый Васілевіч (н. 7.5.1951, г. Вілейка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1994), праф. (1988). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1974) і працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па паталаг. анатоміі, дыферэнцыяльнай дыягностыцы язвавай хваробы і рака страўніка.
Тв.:
Возможности гастробиопсии в диагностике дисплазии и рака желудка // Вопр. онкологии. 1989. Т. 35, № 11;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НЦА ПРА́ВІЛА, Ленца закон,
асноўнае правіла (закон), якое вызначае напрамак індукцыйнага току. Устаноўлена Э.Х.Ленцам у 1834 як удакладненне закону электрамагнітнай індукцыі.
Паводле Л.п. індукцыйны ток, які ўзнікае ў замкнёным контуры пры змене знешняга магн. патоку, мае такі напрамак, што створаны іммагн. паток праз плошчу, абмежаваную контурам, імкнецца кампенсаваць тую змену знешняга магн. патоку, якая выклікае індукцыйны ток. Л.п. з’яўляецца вынікам дзеяння закону захавання энергіі ў эл.-магн. з’явах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТА (lētē),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка тытанаў Коя і Фебы, адна з жонак Зеўса, якая нарадзіла ад яго багоў Апалона і Артэміду. У міфах створаны вобраз Л. як маці-пакутніцы, якая ўслаўлена ў сваіх дзецях і дзякуючы ім заняла ганаровае месца сярод багоў на Алімпе. Л., Апалон і Артэміда заўсёды аднадушныя, разам змагаюцца з ворагамі, дапамагаюць траянцам у Траянскай вайнеі г.д. У рым. міфалогіі Л. вядома пад імем Латона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКІ Уладзімір Іпалітавіч (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украіна — 24.2.1937),
украінскі батанік. Акад.АН Украіны (1919). Чл.-кар.АНСССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярб.бат. садзе. З 1922 прэзідэнт АН Украіны. З 1928 дырэктар бат. сада ў г. Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУД Мікалай Рыгоравіч (3.1.1947, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1971), працуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па анкалогіі, хірургіі страўніка і кішэчніка.
Тв.:
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з І.М.Сіпаравым), Ультразвуковая диагностика в медицине. Витебск, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПУ (Lupu) Васіль (? — 1661),
гаспадар (князь) васальнага Турцыі Малдаўскага княства ў 1634—53. Пры Л. ў г. Ясы адкрыты Славяна-грэка-лацінская акадэмія (1640) і першая малд. друкарня (1641), дзе выдадзены першы друкаваны збор законаў у Малдове «Улажэнне» (1646). У выніку паходаў Б.Хмяльніцкага ў Малдову (1650 і 1652) Л. вымушаны быў заключыць з ім саюз (1652). У 1653 скінуты з прастола Георгіем Стэфанам. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ Георгій Фёдаравіч (19.1.1867, С.-Пецярбург — 9.5.1920),
расійскі лесазнавец, батанік і географ; адзін з заснавальнікаў біягеацэналогіі. Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1893); з 1901 праф. у ім, з 1918 праф. Таўрычаскага ун-та ў г. Сімферопаль. Стварыў вучэнне аб лесе як біягеацэналагічнай, геагр. і гіст. з’яве. Распрацаваў вучэнне пра тыпы лесанасаджэнняў, развіў уяўленне аб змене лясных парод і іх згуртаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЧНА,
балота на ПдЗ Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Беларусі і на Украіне. Мяшанага (70%), нізіннага (25%) і вярховага тыпаў. Пл. ў межах Беларусі 12,8 тыс.га, на Украіне 0,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу на Беларусі 10,2 тыс.га. Глыб. торфу да 5,7 м. Амаль на ўсёй плошчы падсцілачны торф магутнасцю 1,2 м, месцамі пад ім трапляецца сапрапель. На асушаных землях сеюць збожжавыя і прапашныя культуры, травы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕ́ЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 13.11.1938, в. Гарадзец Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідрабіялогіі і альгалогіі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыла БДУ (1960), працуе ў ім. Навук. Працы па таксанамічнай разнастайнасці альгафлоры Беларусі, прадукцыйных магчымасцях фітапланктону ў водных экасістэмах, змене структуры і асаблівасцей функцыянавання фітапланктону пры эўтрафаванні вод.
Тв.:
Пико- и нанофитопланктон пресноводных экосистем. Мн., 1998 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА Мікалай Іванавіч (20.5.1844, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 22.9.1909),
украінскі мастак. У 1863—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ. У 1875—1901 кіраваў заснаванай ім Кіеўскай рысавальнай школай. Аўтар лірычных пейзажаў, блізкіх да творчасці перасоўнікаў: «Матыў ваколіц Кіева» (1879), «Восень», «Дняпро», «Над Дняпром» (усе 1880—90-я г.), «Крым» (1892); партрэтаў Т.Шаўчэнкі (1864—67), М.Ге (1906). Аўтар кнігі «Успаміны старога настаўніка» (вып. 1—3, 1907—09).