рака ў Беларусі, у Круглянскім, Шклоўскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Друці (бас. Дняпра). Даўж. 74 км. Пл. вадазбору 565 км². Пачынаецца за 1,7 км на У ад в. Бураўшчына Круглянскага р-на. Асн. прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. 600 м — 1 км. Схілы спадзістыя. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шыр. 200—400 м. Рэчышча звілістае, шыр. 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.Сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАЭНЕ́РГА, Навукова-даследчы інстытут энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысловага комплексу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску на базе Усесаюзнага н.-д. і тэхнал. ін-та мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых фермаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка навук. асноў перспектыўнага развіцця энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысл. комплексаў (АПК), рац. энергазабеспячэння, спосабаў эфектыўнага выкарыстання розных відаў энергіі, сістэм машын і абсталявання для паліўна-энергет. комплексу, камплектаў халадзільнага абсталявання, сродкаў аўтаматызацыі для кіравання тэхнал. працэсамі, энергазберагальных, эколагабяспечных тэхналогій для галін АПК.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ЛІЗ МАТЭМАТЫ́ЧНЫ,
сукупнасць раздзелаў матэматыкі, якія даследуюць функцыі метадамі бесканечна малых. У сістэм. форме ўзнік у 17—18 ст. у працах І.Ньютана, Г.Лейбніца, Л.Эйлера і інш. Абгрунтаванне аналізу матэматычнага пры дапамозе паняцця ліміту належыць А.Кашы. Уключае раздзелы: дыферэнцыяльнае злічэнне, інтэгральнае злічэнне, функцый тэорыю, тэорыю шэрагаў (ступенны шэраг і Фур’е шэраг), дыферэнцыяльную геаметрыю, функцыянальны аналіз і інш.
Літ.:
Фихтенгольц Г.М. Курс дифференциального и интегрального исчисления. Т. 1—2. 7 изд. М., 1970;
Т. 3. 5 изд. М., 1970;
Никольский С.М. Курс математического анализа. Т. 1—2. 4 изд. М 1990—91.
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал.ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім. саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т КУЛЬТУ́РЫ.
Засн. ў 1975 як Мінскі ін-т культуры, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: бібліятэчна-інфарм.сістэм, культуралогіі, маст. творчасці, падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1990. З 1995 працуюць 2 саветы па абароне доктарскіх і канд. дысертацый. У складзе ун-та лінгва-гуманітарны каледж. Мае лабараторыі бел.танц. творчасці, нар. рамёстваў, псіхадыягностыкі і рэабілітацыі асобы сродкамі мастацтва, па аднаўленні і вырабе нар. інструментаў («Беларуская хатка»), размнажальнай тэхнікі; філіял ун-та ў Мазыры. Адзін з заснавальнікаў час. «Тэатральная творчасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ДЭН (Baden),
Бадэн-бай-Він, горад у Аўстрыі, у перадгор’ях Венскага Лесу, зямля Ніжняя Аўстрыя. Засн.Стараж. рымлянамі. Каля 24 тыс.ж. (1991). Вінаробства. Бальнеалагічны курорт. Міжнар. вядомасць набыў у канцы 18—19 ст., калі стаў месцам адпачынку і летняй рэзідэнцыяй аўстр. двара. 15 крыніц тэрмальных (да 36 °C) серных мінер. водаў для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай, перыферычнай нерв., апорна-рухальнай і інш.сістэм. Санаторыі, гасцініцы, пансіянаты, НДІ рэўматалогіі і бальнеалогіі. Буйнейшы ў Ніжняй Аўстрыі цэнтр турызму. Музеі. Гатычныя касцёлы. Замкі 12 і 13 ст. (перабудаваныя). Старадаўнія камяніцы, у т. л. «Дом Моцарта».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ГАСНАЕ КВАНТАВА́ННЕ,
метад апісання квантавых сістэм з вял. пераменнай колькасцю часціц, у якім ролю незалежных пераменных хвалевых функцый выконваюць лікі часціц у індывід. станах асобнай часціцы (т.з. лікі запаўнення).
Д.к. распрацавана П.Дзіракам для базонаў (1927) і незалежна Ю.Вігнерам і ням. фізікам П.Іорданам для ферміёнаў (1928). Д.к. дасягаецца ўвядзеннем аператараў, што павялічваюць (аператары нараджэння) або памяншаюць (аператары знікнення) лік часціц у вызначаным стане на 1. Матэм. ўласцівасці такіх аператараў устанаўліваюцца перастановачнымі суадносінамі (камутантамі), выгляд якіх вызначаецца спінам часціцы (відам квантавай статыстыкі). Пры такім падыходзе хвалевая функцыя сама становіцца аператарам. Д.к. выкарыстоўваецца ў квантавай тэорыі поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭВАШКЛАПЛА́СТЫКІ,
машынабудаўнічыя матэрыялы, атрыманыя на аснове спалучэння драўніны з палімерамі, шкловалакном і інш. кампанентамі. Забяспечваюць работу вырабаў пры т-ры ад -60 да 150 °C ва ўмовах агрэсіўна-абразіўных асяроддзяў. Выкарыстоўваюцца ў тэхнал. абсталяванні хім., аўтамаб., трактарнай і інш. галін прам-сці. На Беларусі даследуюцца з 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэмНац.АН, дзе створаны канструкцыйныя Д. (атрымліваюць метадам гарачага ўшчыльнення кампазіту са здробненай драўніны, насычанай кандэнсавальнымі смоламі, і шклянога валакна, насычанага палімерамі) і самазмазвальныя (атрымліваюць напаўненнем лігнавугляводнай матрыцы драўніны тэрмастабільнымі калоіднымі актыўнымі сістэмамі; выкарыстоўваюцца як падшыпнікі слізгання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРАСТАБІЛІЗА́ТАР,
прыстасаванне для стабілізацыі асобных аб’ектаў ці прылад і вызначэння вуглавых адхіленняў. Асн. частка — гіраскоп. Адрозніваюць гідрастабілізатары непасрэдныя, сілавыя, індыкатарныя.
Непасрэдныя гідрастабілізатары дзейнічаюць на аснове стабілізавальных уласцівасцей трохступеннага гіраскопа; выкарыстоўваюцца як гіраскапічныя сістэмы сачэння, для стабілізацыі адчувальных элементаў сістэм кіравання, як стабілізатары суднаў, вагонаў аднарэйкавай чыгункі. Сілавыя гідрастабілізатары — электрамех. прыстасаванні, якія акрамя гіраскопаў маюць спец. рухавікі для пераадольвання ўздзеяння на стабілізуемы аб’ект знешніх узбуральных момантаў; выкарыстоўваюцца на суднах, лятальных апаратах. Індыкатарныя гідрастабілізатары — сістэмы аўтам. рэгулявання: вызначаюць становішча аб’екта і кіруюць сістэмамі сачэння, якія стабілізуюць аб’ект; выкарыстоўваюцца ў інерцыйных навігацыйных сістэмах на суднах і лятальных апаратах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЦІХ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 10.6.1931, в. Радкоўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тарфяной механікі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1987). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1958). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па стварэнні сістэм кантролю і кіравання тэхнал. працэсамі торфабрыкетнай вытв-сці.
Тв.:
Автоматизация процессов сушки торфа на брикетных заводах. Мн., 1983 (разам з У.Я.Геншафтам, Б.В.Вайтовічам);
Влагометрия торфа. Мн., 1986 (разам з Л.С.Лісам);
Физико-механические методы измерения и дозирования массы сыпучих материалов. Мн., 1987.