вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскайвобл., каля р. Белая Натапа, паблізу аўтадарогі Магілёў—Мсціслаў. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 25 км на З ад г. Мсціслаў, 72 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы. 906 ж., 323 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ ЗАВО́Д МА́СЛА І СУХО́ГА АБЯСТЛУ́ШЧАНАГА МАЛАКА́ Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскайвобл.Засн. ў 1945 як маслазавод. На яго базе ў 1967—70 пабудаваны завод масла і сухога абястлушчанага малака. З 1971 галаўное прадпрыемства з Хоцімскім і Касцюковіцкім філіяламі. З 1995 адкрытае акц.т-ва з той жа назвай. Асн. прадукцыя (1998): масла жывёльнае, цэльнамалочная прадукцыя, сухое абястлушчанае малако.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МСЕНІЧЫ,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 65 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Талачын, каля шашы Магілёў—Круглае (2 км). 608 ж., 227 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРО́СНЫ»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Кампазіцыйна прасторавы малюнак нагадвае рух ніткі ў працэсе ткацтва. Асн. рухі — простыя і пераменныя крокі, па-дэ-баскі, падбіўкі. Пазіцыі рук імітуюць працу ткачых за кроснамі. Сустракаюцца парныя варыянты танца. Вядомы ў Бабруйскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскайвобл. Сцэнічны варыянт танца стварыў у 1955 балетмайстар В.Шалуха з самадз. калектывам Аршанскага льнокамбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧКО́ВА (Ніна Міхайлаўна) (н. 31.3.1939, г. Бабруйск Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне гідраэкалогіі. Д-рбіял.н. (1985), праф. (1991). Скончыла БДУ (1961) і працуе ў ім (у 1985—95 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ролі зоапланктону ў працэсе трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах.
Тв.:
Краткий экологический словарь. Мн., 1988 (у сааўт.);
Трофические взаимоотношения зоо- и фитопланктона. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЯНЕ́ЦКІ (Сцяпан Аляксандравіч) (26.10.1923, в. Філатава Круглянскага р-на Магілёўскайвобл. — 24.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Са жн. 1943 на 2, 3, 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель самаходнай артыл. устаноўкі сяржант Л. вызначыўся 24.10.1944 у баях за г. Надзькала (Венгрыя): умела манеўруючы, дапамог падбіць 3 танкі; цяжка паранены працягваў бой, загінуў у ім. На радзіме яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІЧЫ,
вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскайвобл., каля р. Раста, на аўтадарозе Магілёў — Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Слаўгарад, 50 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Чавусы. 504 ж., 182 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБО́НІЧЫ,
вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскайвобл., на аўтадарозе Бабруйск—Клічаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г.п. Кіраўск, 105 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 945 ж., 413 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́КРАЕ,
вёска ў Холстаўскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл., на р. Макранка; чыг. паўстанак на лініі Магілёў—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 3 км на Пн ад г. Быхаў, 47 км ад Магілёва. 842 ж., 336 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1865).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СЦЕРАЎ (Іван Фірсавіч) (7.7.1904, в. Таўкачы Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл. — 24.12.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1924 на камсам. рабоце ў Таўкачах. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы капітан Н. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Дуная на тэр. Венгрыі. Да 1962 на сав. і парт. рабоце.