хрыбты на З Туркменістана. Вялікі Балхан даўж. каля 70 км. Выш. да 1880 м (г. Арлан). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў юры і мелу. Моцна расчлянёны, стромкі, цэнтр.ч.з плоскімі вяршынямі. Ландшафты пустынныя, паўпустынныя, горнастэпавыя. Малы Балхан — адасобленая сухім рэчышчам Узбой горная града на Пд ад Вялікага. Даўж. каля 30 км. Выш. да 777 м. Складзены з вапнякоў і мергеляў. Стромка абрываецца на Пн і спадзіста апускаецца на Пд. Схілы расчлянёныя ярамі і рэчышчамі часовых рэк. Палыновая і палынова-салянкавая пустыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ АЎТААГРЭГА́ТНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1944 у г. Баранавічы як маторарамонтны з-д. У 1946 пабудаваны ліцейны і механазборачны цэхі. Рэканструяваны ў 1959—64 і ў 1986. У 1960—66 з-даўтамаб. агрэгатаў, з 1966 сучасная назва. У 1960-я г. асвоіў выпуск аўтамаб. агрэгатаў: гідраўлічных дамкратаў, рулявых механізмаў, рычажных і тэлескапічных амартызатараў да аўтамабіляў МАЗ, прыводных шківаў да трактароў «Беларусь». З 1975 у ВА«БелаўтаМАЗ». Асн. прадукцыя (1995): вузлы і дэталі да велікагрузных і запасныя часткі да легкавых аўтамабіляў, тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ-БУРЛА́К (сапр.Андрэеў) Васіль Мікалаевіч
(1.1.1843, г. Ульянаўск — 10.5.1888),
рускі акцёр. Вучыўся ў Казанскім ун-це. У т-ры з 1868. Ад камедыйнага акцёра, схільнага да імправізацыі і фарсавых прыёмаў ігры, эвалюцыяніраваў да рэалізму. У распрацоўцы тэмы «маленькага чалавека» спалучаў характарнасць з глыбокім псіхалагізмам. Сярод роляў: Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першага прыватнага т-ра ў Маскве (т.зв. Пушкінскі т-р, 1880). Стварыў (разам з М.Пісаравым) «Першае таварыства рускіх акцёраў» (1883). Майстар маст. чытання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКАЛО́ГІІ І МЕДЫЦЫ́НСКАЙ РАДЫЯЛО́ГІІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1960 у Мінску на базе Рэсп. анкалагічнага дыспансера (з 1934) і анкалагічных аддзяленняў 1-й клінічнай бальніцы Мінска. З 1965 у пас. Лясны Мінскага р-на. Галаўны навук., лячэбна-кансультацыйны і арганізац.-метадычны цэнтр па праблемах анкалогіі і мед. радыялогіі. Асн. кірункі даследаванняў: эпідэміял. і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвай тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; мед. рэабілітацыя анкалагічных хворых. Аспірантура з 1962. Выдае зб. «Актуальныя праблемы анкалогіі і медыцынскай радыялогіі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАМІ́КСІС (ад апа... + грэч. mixis змяшэнне),
спосаб бясполага размнажэння раслін і жывёл; утварэнне зародка без апладнення. Бывае пастаянны, спадчынны, або выпадковы, няспадчынны. Яго можна выклікаць эксперыментальна — фіз.-хім. ўздзеяннямі (індуцыраваны апаміксіс). Пры апаміксісе зародак можа ўтварацца з неаплодненай яйцаклеткі (партэнагенез), з клетак зарастка або зародкавага мяшка (апагамія), з клетак спарафіта (апаспарыя), з саматычных клетак семязавязі — нуцэлуса, інтэгументаў (адвентыўная эмбрыянія). Апаміксіс ў форме партэнагенезу вядомы ў чарвей, насякомых, рыб, паўзуноў. Розныя формы апаміксісу выяўлены амаль ва ўсіх групах расліннага свету. Выкарыстоўваюць у селекцыі, напр. для спадчыннага замацавання гетэрозісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПТЫ́ЧНАЯ ШЧЫ́ЛЬНАСЦЬ,
мера непразрыстасці слоя рэчыва для светлавых прамянёў. Характарызуе аслабленне аптычнага выпрамянення ў слаях рэчываў (фарбавальнікаў, святлафільтраў, раствораў і інш.). Для неадбівальнага слоя D = lg I0/I = kλL, дзе I0, I — інтэнсіўнасць святла, што ўпала на слой і выйшла з яго адпаведна, kλ — каэфіцыент паглынання асяроддзя для выпрамянення здаўж. хвалі λ, L — таўшчыня слоя рэчыва. Аптычная шчыльнасць звязана з каэфіцыентам прапускання τ: D = lg 1/τ. Вымяраецца з дапамогай дэнсітометраў, мікрафатометраў, спектрасенсітометраў і інш. Выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, астрафотаметрыі, пры аптычным гуказапісе, пры спектральнай аэрафотаздымцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАКА́Н (франц.),
падковападобная ў плане прысадзістая вежа без даху перад уваходнай брамай і звязаная з ёю функцыянальна і канструкцыйна; элемент абарончай сістэмы сярэдневяковага замка ці гар. фартыфікацыі. Прызначаўся для дадатковага мацавання і абароны гал. ўезду. Прылягаў да брамы або размяшчаўся асобна і злучаўся з ёю сценамі праходу («шыяй»). Пры значных памерах меў уласную сістэму абароны, якая складалася з брамы, пад’ёмнага моста, размешчанага перад барбаканам або ўнутры яго, некалькіх ярусаў баёў (спец. памяшканняў з байніцамі). Некаторыя барбаканы завяршаліся зубцамі. На Беларусі вядомы ў Мірскім замку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ЛЬ ((Borel) Эміль) (7.1.1871, Сент-Афрык, дэп. Аверон, Францыя — 3.2.1956),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1921), чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы (1891). З 1893 у Лільскім ун-це, з 1897 праф. Парыжскага ун-та і Вышэйшай Нармальнай школы. Адзін з арганізатараў і дырэктар (з 1928) ін-та імя А.Пуанкарэ. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі функцый, матэм. фізіцы і тэорыі імавернасцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШТАВО́Й (Віктар Рыгоравіч) (н. 4.5.1946, в. Мяжырычы Лебядзінскага р-на Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р фізіка-матэм. н. (1986), праф. (1987). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, з 1980 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па кіраванні працэсамі энергапераносу ў магнітных вадкасцях з выкарыстаннем магнітных палёў. Распрацаваў тэорыю паверхнева-канвекцыйных і хвалевых з’яў у магн. вадкасцях.
Тв.:
Введение в термомеханику магнитных жидкостей. М., 1985 (разам з Б.М.Бяркоўскім, А.Н.Вісловічам).
англійскі фізік. Чл. (з 1933) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва (1965—70), замежны чл.АНСССР (1966) і інш. акадэмій. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1919). У 1933—37 і 1953—65 праф. Лонданскага, у 1937—53 Манчэстэрскага ун-таў. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў. Упершыню з дапамогай удасканаленай ім камеры Вільсана даказаў існаванне пратона і штучнага ператварэння хім. элементаў (1925), разам з Дж.Акіяліні адкрыў з’яву ўтварэння электрона і пазітрона з гамакванта (1933). Нобелеўская прэмія 1948.