ДЗЮЛЁРАН ((Dulaurans) Нестар) (каля 1825, Варшава — 1868),
удзельнік паўстання 1863—64. Каля 1861 працаваў у кіраўніцтве буд-вам Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі ў Вільні, удзельнічаў у арг-цыі першых рэв. гурткоў. Балансаваў паміж «чырвонымі» і «белымі». У 1862 камісар Варшаўскага Цэнтр.нац.к-та ў Літоўскім правінцыяльным камітэце, неўзабаве выключаны з к-та, зблакіраваўся з «белымі». У лют. 1863 выступіў з прапановай адхіліць «чырвоных» ад кіраўніцтва паўстаннем. Па яго ініцыятыве Літоўскі к-т распушчаны і створаны «белы» Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у якім Дз. заняў пасаду камісара варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і Беларусі. З лета 1863 у Познані — пам.рэв. камісара ў Прусіі, з лета 1864 у Дрэздэне — рэв. камісар паўстанцкага ўрада ў Германіі. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Парыж.
галандскі фізік і хімік, адзін са стваральнікаў тэорыі цвёрдага цела. Замежны чл.АНСССР (1924) і інш. акадэмій. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1910). З 1911 праф. ун-таў Швейцарыі і Германіі, у 1934—39 дырэктар Ін-та фізікі кайзера Вільгельма (Берлін), у 1940—50 праф. Корнелскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, тэорыі будовы малекул і квантавай тэорыі атама. Пабудаваў мадэль цвёрдага цела (1912), устанавіў залежнасць цеплаёмістасці крышталёў ад т-ры (гл.Дэбая закон). Распрацаваў дыпольную тэорыю дыэлектрыкаў, прапанаваў рэнтгенаўскі метад даследавання дробнакрышт. матэрыялаў (гл.Дэбая—Шэрэра метад). Нобелеўская прэмія 1936.
Літ.:
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981. С. 486—491.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРМУ́НСКІ (Аляксандр Мацвеевіч) (11.6.1887, г. Бялінскі Пензенскай вобл., Расія — 9.5.1970),
бел. геолаг. Чл.-кар.АНБССР (1936), д-р геолага-мінералагічных н., праф. (1944). Скончыў Маск. ун-т (1913). З 1918 дацэнт Маск. горнай акадэміі. У 1927—41 у Геал. к-це ВСНГ, Мін-ве геалогіі СССР. У 1936—38 дырэктар Ін-та геалогіі і гідрагеалогіі АНБССР, заг. кафедры геалогіі БДУ. У 1943—45 кіраўнік геал. групы, у 1946—49 навук. супрацоўнік Ін-тагеал. навук АНБССР. У 1949—51 супрацоўнік НДІ у Ленінградзе. На тэр. Беларусі праводзіў даследаванні па гідрагеалогіі, чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі і тэктоніцы.
Тв.:
Принципы и методы составления карт четвертичных (антропозойских) отложений // Изв. АНБССР. Сер. геол. 1947. № 2;
Геологические особенности тектонических структур БССР. Ч. 1—2 // Там жа. 1948. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГАНО́ВІЧ (Лазар Майсеевіч) (4.12.1893, в. Кабаны Кіеўскай губ. — 6.8.1991),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1943). Чл.КПСС у 1911—61 (выключаны). З вер. 1917 старшыня Палескага к-таРСДРП, кіраваў устанаўленнем сав. улады ў Гомелі.
Чл. ЦК (1924—57), Палітбюро (Прэзідыума, 1930—57) і сакратар ЦК (1928—39) КПСС, кіраўнік парт. арг-цыі Масквы і вобл. (1930—35). У 1925—28 і ў 1947 1-ы сакратар ЦК КП(б) Украіны. У 1935—44 нарком шляхоў зносін, з 1938 нам. старшыні СНКСССР. У Вял.Айч. вайну чл.Дзярж.к-та абароны (з 1942) і ваен. саветаў шэрагу франтоў. Нам. старшыні СНК (1944—46) і СМСССР (1946—57). Нясе асабістую адказнасць за масавыя рэпрэсіі 1930 — пач. 1950-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАЦЮ́К ((Kondratiuk) Міхаіл) (н. 6.3.1934, в. Дубіны Беластоцкага ваяв., Польшча),
польскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1984), праф. (1992). Скончыў ф-ты рус. (1958) і бел. (1961) філалогіі Варшаўскага ун-та. З 1960 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (у 1985—92 заг. аддзела бел. мовы). З 1992 заг. кафедры бел. філалогіі Ін-таўсх.-слав. філалогіі (Варшава). Даследуе фанетыку, лексіку, словаўтварэнне і анамастыку гаворак Беласточчыны («Вакалізм беларуска-ўкраінскіх гаворак Гайнаўскага павета», 1964; «Назвы жыхароў, утвораныя ад назваў вёсак і гарадоў у гаворках усходняй Беласточчыны», 1972; «Анамастычныя даследаванні ў беластоцкім рэгіёне», 1981; «Беларускія і літоўскія элементы ў сістэме польскай тапаніміі і мікратапаніміі апелятыўнага паходжання», 1983, і інш.). Сааўтар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—2, 1980—89). Віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТКО́Ў (Міхаіл Нічыпаравіч) (13.11.1818, Масква — 1.8.1887),
рускі публіцыст, літ. крытык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1838), слухаў курс філасофіі у Берлінскім ун-це (1840—41). З 1845 ад’юнкт-праф. Маскоўскага ун-та, супрацоўнік час. «Московский наблюдатель» і «Отечественные записки», рэдактар-выдавец час. «Русский вестник» (1856—87). У сваіх артыкулах выступаў за адмену прыгоннага права, увядзенне ін-та міравых суддзяў, абмяркоўваў «закрытыя» раней пытанні знешняй палітыкі, свабоды слова, цэнзуры, мясц. самакіравання і інш. У час і пасля паўстання 1863—64 патрабаваў прыняцця да Польшчы жорсткіх мер, адмаўляў неабходнасць правядзення ліберальна-дэмакр. рэформ у Расіі.
Тв.:
1863 г.: Собр. статей по польскому вопросу. Вып. 1—2. М., 1887;
О самодержавии и конституции М., 1905;
О церкви. М., 1905.
Літ.:
Твардовская В.А. Идеология пореформенного самодержавия: (М.Н.Катков и его издания). М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМЯНКО́Ў (Віктар Паўлавіч) (н. 27.5.1937, пас. Гарадок Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1969), праф. (1988). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1959) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1969). З 1959 на камсамольскай і парт, рабоце (у 1977—87 нам.заг. аддзела навукі і навуч. устаноў ЦККПБ). З 1987 дырэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ (прарэктар БДУ), з 1994 — першы прарэктар гэтага ін-та (цяпер Рэсп.ін-т вышэйшай школы БДУ). Даследуе тэарэт. праблемы навук.-тэхн. прагрэсу, выхавання і сацыялізацыі асобы, сац.-філас. аспекты развіцця і гуманітарызацыі сістэмы нар. адукацыі.
Тв.:
Кибернетика и труд. Мн., 1972;
Гуманітарызацыя адукацыі: сучасныя канцэпцыі і практыка. Мн., 1994 (у сааўт.);
Концепция гуманитаризации высшего образования в Республике Беларусь. Мн., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КАЛЬНІК (Павел Васілевіч) (1795, г. Замасць, Польшча — 1884),
гісторык, пісьменнік. Д-р права (1815). Брат М.В.Кукальніка. Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію (1815). У 1825—32 заг. кафедры ўсеаг. гісторыі Віленскага ун-та, у 1832—42 выкладаў у Мед.-хірургічнай і Духоўнай акадэміях у Вільні, потым у каталіцкай семінарыі. Адначасова з 1829 цэнзар, у 1863—65 старшыня цэнзурнага к-та. У 1860-я г. старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Пад яго рэдакцыяй выдадзены 1-ы т. «Актаў Віленскай камісіі» (1865). Аўтар прац па гісторыі ВКЛ. Яго буйнейшая праца «Гістарычныя нататкі пра Літву» (1864), як і іншыя, кампілятыўная, заснавана на даследаваннях Ю.Ярашэвіча, Е.С.Бантке, Ю.І.Крашэўскага, М.Стрыйкоўскага, М.М.Бантыш-Каменскага. Ідэйна-паліт. погляды К. грунтаваліся на заходнерусізме. Аўтар успамінаў, апублікаваных у «Русском архиве» (1873—74).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДНО́Ў (Яўген Міхайлавіч) (?, Віцебская губ. — ?),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1-ю сусв. вайну на фронце. Пасля Лют. рэв. 1917 нам. старшыні Харкаўскага губ. Савета сял. дэпутатаў, удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. З 1918 чл.Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Бел.нац.к-та ў Адэсе. У 1918 міністр ваен. спраў, са снеж. 1919 — замежных спраў ва ўрадзе БНР. З сак. 1921 у Варшаве, нам. старшыні Бел.к-та. 8.5.1921 выключаны са складу ўрада за правакацыйныя дзеянні супраць БНР. Пазней жыў у Берліне. Сабраў вял. колькасць матэрыялаў аб масонстве, частка з якіх адлюстроўвала паліт. дзейнасць рас. масонства ў перыяд Лют. і Кастр. рэвалюцый. У 1932 падрыхтаваў на імя прэзідэнта Германіі П.Гіндэнбурга шэраг дакументаў пра падрыўную дзейнасць масонскіх лож у Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ВІЧ (Яраслаў Львовіч) (н. 16.1.1932, в. Беліца Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1982). Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у Віцебскім абл. філіяле ін-та «Белдзяржпраект», ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект», Гал.арх.-планіровачным упраўленні Мінскага гарвыканкома, БелНДІП горадабудаўніцтва (у 1985—88 гал. архітэктар), Дзяржбудзе БССР. З 1989 нач. Галоўмінскархітэктуры, гал. архітэктар Мінска, у 1994—98 гал. архітэктар ін-та «Мінскпраект». Асн. работы: генплан Брэста (1965), праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Віцебску, Гродне, Магілёве, Наваполацку і інш. (1960—71), дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра водна-зялёнага дыяметра (1971), генплана і прыгараднай зоны Мінска да 2000 г. (1982), яго карэктуры да 2010 г. (1996); бел. кварталы раёна Чыланзар у Ташкенце (1966) і ў г. Кіравакан (Арменія, 1986; усе ў аўтарскім калектыве).