частка аптычнай сістэмы для змены напрамкаў восяў сіметрыі відарыса аптычнага, створанага аб’ектывам, на процілеглы. Паводле канструкцыі абарачальную сістэму падзяляюць на лінзавыя (складаюцца з лінзаў і апертурнай дыяфрагмы), прызмавыя (пабудаваны на выкарыстанні поўнага ўнутр. адбіцця святла), люстраныя (складаюцца з некалькіх люстэркаў) і валаконна-аптычныя. Выкарыстоўваюцца ў біноклях, перыскопах і інш. аптычных прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЖКО́ (Аляксандра Паўлаўна) (н. 10.6.1934, г. Грозны),
бел. фізіёлаг. Д-рбіял.н. (1980), праф. (1983). Скончыла Ленінградскі ун-т (1957). З 1957 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы прысвечаны механізмам адаптацыі сэрца на працяглую нагрузку і пры экстрэмальных уздзеяннях, ролі тырэоідных гармонаў у павелічэнні ўстойлівасці сардэчна-сасудзістай сістэмы і арганізма на экстрэмальныя ўздзеянні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІЗА́ЦЫЯў медыцыне,
метад электралячэння, заснаваны на выкарыстанні ў лек. і прафілакт. мэтах пастаяннага эл. току малой сілы і нізкага напружання; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Выкарыстоўваецца пры захворваннях перыферычнай нерв.сістэмы (радыкуліты, плексіты, неўрыты), траўматычных, рэўматычных, абменных артрытах і інш. Станоўчы эфект дасягаецца праз змяненні фіз.-хім. працэсаў у клетках тканак тых участкаў цела, на якія накладваюцца электроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛЯ,
1) падатак з сялян ВКЛ у 15—18 ст. на карысць землеўладальніка, які забіраў чацвёртую частку (долю) ураджаю. У 16—18 ст. пашырана на Бел. Падзвінні. Выконвалі гэту павіннасць сяляне — дольнікі. У канцы 18 ст. Д. заменена чыншам або паншчынай.
2) Руская мера вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Д. = 1/96 залатніка = 0,0444 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКС (Dax),
прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт у Францыі. На ПнУ ад г. Баёна, на беразе р. Адур. Вядомы з часоў Стараж. Рыма; развіваецца з 19 ст. Мяккі марскі клімат, мулавыя гразі і мінер. воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў дыхання, перыферычнай нерв.сістэмы, суставаў. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 13 ст., музей фізіка і геадэзіста Ж.Бардо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ФІЛІЯ́Л ВЫШЭ́ЙШАГА КАЛЕ́ДЖА СУ́ВЯЗІМіністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1945 у Пінску як электратэхнікум сувязі, у 1956 пераведзены ў Віцебск. З 1993 сучасная назва. Дае сярэднюю спец. адукацыю па спецыяльнасцях (1996/97 навуч.г.): тэлекамунікацыйныя сістэмы; паштовая сувязь; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛХАЎ,
рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі. Даўж. 224 км, пл.бас. 80,2 тыс.км². Выцякае з воз. Ільмень, цячэ па Прыільменскай нізіне, упадае ў Ладажскае воз. Сярэдні расход вады 593 м³/с. Суднаходная на ўсім працягу. Злучана каналамі з р. Мста, Нява, Сясь. Волхаў — частка Вышневалоцкай воднай сістэмы. ГЭС. На Волхаве — г. Ноўгарад, Кірышы, Волхаў, Новая Ладага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТРАПІ́Я (ад іза... + грэч. tropos паварот, напрамак),
незалежнасць фіз. уласцівасцей цела, асяроддзя ці прасторы ад розных напрамкаў. Характэрна для газаў, вадкасцей, а таксама рэчываў у аморфным стане ў адрозненне ад анізатрапіі, уласцівай крышталям. І. адносна адных уласцівасцей можа спалучацца з анізатрапіяй адносна інш. уласцівасцей. Напр., крышталі кубічнай сістэмы ізатропныя адносна аптычных і анізатропныя адносна мех. уласцівасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕНСАЛІ́ЗМ (ад позналац. commensalis сатрапезнік),
сатрапезніцтва, форма сімбіёзу, пры якой адзін з партнёраў сістэмы (каменсал) ускладае на другога (гаспадара) рэгуляцыю сваіх адносін са знешнім асяроддзем, але не мае з ім фізіял. сувязей. Звычайна гэта ўзаемаадносіны паміж 2 відамі ці арганізмамі, калі адзін з іх корміцца за кошт другога і не прычыняе яму шкоды. Гл. таксама Мутуалізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФАТЫ́ЧНЫЯ ВУЗЛЫ́,
органы лімфатычнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Знаходзяцца па ходу лімфатычных сасудаў. У чалавека іх больш за 500 (памеры 0,5—50 мм), асабліва шмат у шыйнай, падпахавай і пахвіннай абласцях. Складаюцца з капсулы і рэтыкулярнай стромы, дзе знаходзяцца лімфацыты. Асн. функцыі: ахоўная (выпрацоўка антыцел, лімфацытаў, фагацытоз), бар’ерна-фільтрацыйная (абясшкоджванне бактэрый, таксінаў); дэпануючая.