асобы, якія пакінулі краіну свайго грамадзянства ці пастаяннага месцажыхарства ў выніку ваен. дзеянняў ці інш. надзвычайных сітуацый або ганенняў па паліт., расавых, рэліг. матывах і не атрымалі грамадзянства інш. дзяржавы. У міжнар. праве паняцце «бежанцы» ўпершыню аформлена пасля 1-й сусв. вайны 1914—18, калі з набліжэннем фронту прымусова высялялася насельніцтва цэлых паветаў і губерняў.
Паводле афіцыйных (далёка не поўных) звестак, на 14.2.1917 у Расіі было 3,2 млн. бежанцаў, з іх зарэгістравана 750 680 з Гродзенскай, 164 351 з Віленскай, 161 453 з Мінскай, 51 954 з Віцебскай, 1654 з Магілёўскай губерняў. Бежанцы з Беларусі былі раскіданы па ўсёй Расіі. Найбольш іх асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях, у Петраградзе (100 704), Маскве (128 261). Паводле звестак Наркамата ўнутр. спраў РСФСР, на 11.5.1918 у Расіі жыло 2 292 395 бежанцаў з Беларусі, у т. л. беларусаў і рускіх 2 059 857. На працягу 1918—24 у Зах. Беларусь іх вярнулася каля 700 тыс. Першыя бежанцы на Беларусі з’явіліся восенню 1914. Пасля паражэння рус. арміі вясной — летам 1915 і з набліжэннем фронту Беларусь ператварылася ў бежанскі лагер. Бежанскі рух быў стыхійны, ніякага плана эвакуацыі не існавала. Сяляне імкнуліся застацца на сваёй зямлі, але вайскоўцы і выпраўлялі іх у бежанства. 24.7.1915 былі прызначаны Галоўнаўпаўнаважаныя па ўладкаванні бежанцаў на франтах. Беларусь увайшла ў раён дзейнасці Галоўнаўпаўнаважанага па ўладкаванні бежанцаў Паўн.-Зах. фронту. Толькі 30.8.1915 прыняты закон «Аб забеспячэнні патрэб бежанцаў», пры міністру ўнутр. спраў створана Асобая нарада па ўладкаванні бежанцаў. Дабрачыннай дзейнасцю займаўся К-т яе імператарскай высокасці вял. княжны Таццяны Мікалаеўны (Таццянінскі к-т, пасля Лют. рэвалюцыі 1917 пераўтвораны ва Усерас.к-т дапамогі пацярпелым ад вайны). Шырокую дзейнасць разгарнулі нац. дабрачынныя арг-цыі. У крас. 1915 у Вільні створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое адкрыла шэраг аддзелаў на месцах. У студз. 1916 створана Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Становішча бежанцаў было надзвычай цяжкім. Высокай была іх смяротнасць. Узнікалі канфлікты змясц. насельніцтвам. Нягледзячы на гэта, нац. свядомасць бел. бежанцаў значна вырасла. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 сярод бежанцаў дзейнічалі арг-цыі Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай народнай грамады. У Маскве адбыліся 2 з’езды бежанцаў-беларусаў (7—10.10 і 2—4.12.1917). Пытанне аб бежанцах разглядалася на Усебел. з’ездзе 1917 (даклад А.Цвікевіча «Бежанскае пытанне і праца бежанскай секцыі з’езда»), на ім створаны к-т па аказанні дапамогі бежанцам. Пазней вырашэннем праблем бежанцаў займалася Рада БНР. Сярод бежанцаў створаны Арэнбургскі гурток беларусаў, Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле, Беларуская вучнёўская грамада і Гурток бел.сацыяліст. моладзі ў Калузе, «Беларуская хатка» ў Арле, «Беларус» і Беларуская чыгуначная грамада ў Маскве, «Беларуская хатка» ў Петраградзе, Бел.нац. гурток у Багародзіцку Тульскай губ., Саюз беларусаў у Архангельску і інш. У 1918—19 работу сярод бежанцаў праводзілі Беларускі нацыянальны камісарыят і бел. секцыі РКП(б). У ліп. 1918 у Маскве адбыўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі. У складзе Наркамата па ваен. справах РСФСР у крас. 1918 створана Цэнтр. калегія па справах палонных і бежанцаў (з мая 1919 у Наркамаце ўнутраных спраў РСФСР).
У пачатку Вял.Айч. вайны з Беларусі амаль 1,5 млн.чал. былі эвакуіраваны на ўсход (на бацькаўшчыну вярнуўся толькі кожны 3-і). У час адступлення з акупіраваных тэрыторый ням.-фаш. армія сілай зброі прымушала мясц. насельніцтва адступаць з ёй з тэрыторый, якія займала Сав. Армія. У выніку на тэр. Беларусі былі сагнаны сотні тысяч бежанцаў з Арлоўскай, Калінінскай, Пскоўскай, Смаленскай і інш. абласцей. У выніку прымусовага вывазу фашыстамі насельніцтва з захопленых тэрыторый у Германію (з Беларусі каля 380 тыс.чал.) узнікла катэгорыя перамешчаных асоб. Пагадненнямі паміж СССР, ЗША і Англіяй (лют. 1945), СССР і Францыяй (чэрв. 1945) прадугледжваліся абавязкі бакоў па аблягчэнні лёсу бежанцаў і перамешчаных асоб, садзейнічанні іх рэпатрыяцыі. З утварэннем ААН гэтыя абавязкі паводле рэзалюцый Ген. Асамблеі ад 12 лют. і 15 снеж. 1946 прымалі на сябе краіны — члены ААН, створана Міжнар.арг-цыя па справах бежанцаў (у 1951 заменена Упраўленнем Вярх. камісара ААН па справах бежанцаў). Былі прыняты міжнар. канвенцыі аб прававым статусе бежанцаў (28.6.1951) і апатрыдаў (28.9.1954), пратакол аб статусе бежанцаў (1967), у якіх дэталёва вызначаюцца і падрабязна трактуюцца правы бежанцаў. Паводле гэтых дакументаў, дзяржава, якая прымае бежанцаў, абавязана прадаставіць ім тыя ж правы, якімі карыстаюцца іншаземцы, што жывуць на яе тэрыторыі, права выбару месца жыхарства і вольнага перамяшчэння па краіне. Забараняецца высылка бежанцаў у краіны, з якіх яны прыехалі і дзе цярпелі ганенні (апошняя норма пашыраецца толькі на паліт.эмігрантаў). Бежанцы могуць быць высланы толькі ў выпадку асуджэння за ўчыненне асабліва цяжкага злачынства, якое пагражае бяспецы краіны. Прававое становішча бежанцаў рэгулюецца таксама нац. заканадаўствам, якое распрацавана ў гэтых адносінах у дзяржавах-удзельніцах канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951. Беларусь не з’яўляецца ўдзельніцай гэтай канвенцыі.
З распадам СССР і ўзнікненнем міжнар. канфлікту у краінах — б. саюзных рэспубліках Беларусь стала прытулкам для новай хвалі бежанцаў. Іх колькасць павялічваецца і за кошт грамадзян Азіі і Афрыкі, якія па розных прычынах апынуліся на Беларусі і прэтэндуюць на статус бежанцаў. Усяго на Беларусь за 1992—95 прыбылі больш як 30 тыс. такіх асоб. Беларусь мае закон аб бежанцах (прыняты ў 1995). Пытаннямі бежанцаў на Беларусі займаецца спец.Дзярж. міграцыйная служба (з 1992). Дзейнічае прадстаўніцтва Упраўлення Вярх. камісара ААН па справах бежанцаў (з 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЕЎСКІ КАВАЛЕ́Р,
1) воін рус. арміі, узнагароджаны ордэнам велікамучаніка і перамаганосца Георгія.
2) Воін рус. арміі, узнагароджаны знакам Ваеннага ордэна (з 1913 Георгіеўскі крыж).
Ордэн велікамучаніка і перамаганосца Георгія ўстаноўлены 8.12.1769 імператрыцай Кацярынай II як узнагарода за баявыя заслугі для генералаў і афіцэраў. Падзяляўся на 4 ступені (класы): 1, 2 і 3-й ступені насілі на шыі, 4-й — у пятліцы на стужцы георгіеўскіх колераў (аранжавы з чорным). Ордэн 1-й ступені меў 3 знакі: крыж, зорку з вензелем СГ (св. Георгій) і надпісам «За службу і храбрасць», стужку з крыжам на банце на ўзроўні бядра; ордэн 2-й ступені — крыж і зорку; 3-й і 4-й ступеней — крыж. Усе крыжы былі з золата з белай эмаллю, на правым баку — фініфцевая выява святога, на адваротным — вензель СГ. Асобам нехрысціянскага веравызнання замест крыжа выдаваўся Георгіеўскі медаль. Да 1855 ордэнам св. Георгія 4-й ступені ўзнагароджваліся таксама афіцэрскія чыны за 25 гадоў службы ў арміі, а на флоце за ўдзел у 18 (з 1833 — 20) навігацыйных кампаніях; усяго за выслугу гадоў было ўзнагароджана 10 300 чал. У 1-ю сусв. вайну ў 1914—17 ордэнам св. Георгія ўзнагароджаны: 1-й ступені не было, 2-й — 4 чал., 3-й — 53 чал., 4-й — 3504 чал. У Расіі былі 4 поўныя Георгіеўскія кавалеры (асобы, узнагароджаныя ордэнам св. Георгія 4 ступеней): фельдмаршалы М.І.Кутузаў, М.Б.Барклай дэ Толі, І.Ф.Паскевіч, І.І.Дзібіч. У 1826 у Зімовым палацы ў Пецярбургу была адкрыта Ваен. галерэя 1812, дзе прадстаўлены Георгіеўскія кавалеры генералы — удзельнікі Айч. вайны 1812. Сярод іх партрэты 20 Георгіеўскіх кавалераў, якія ў розны час служылі ў вайск. часцях з «бел.» назвамі: Бабруйская крэпасць — А.І.Грэсер (служыў у 1810—11, ваен. інжынер); Бел. гусарскі полк — П.В.Галянішчаў-Кутузаў (1803—07, шэф палка), Дз.В.Давыдаў (1804—06), С.М.Ланской (1811—14, шэф палка), М.І.Мезянцоў (май—жн. 1814, шэф палка); Бел. егерскі корпус — К.Ф.Багавут (1795—97), М.В.Вуіч (1786—97), Я.І.Маркаў (1794—97); Брэсцкі пях. полк — П.І.Івеліч (1806—13, камандзір палка); Віцебскі пях. полк — Паскевіч (май—кастр. 1810, камандзір палка); Гродзенскі гусарскі полк — Дз.Дз.Шэпелеў (1806—10, шэф палка), Я.П.Кульнеў (1806—12, у 1811—12 шэф палка), Ф.В.Рыдзігер (1806—24, 1845—?, з 1812 шэф палка); Гродзенскі кадэцкі корпус — А.А.Закрэўскі (да 1802 кадэт); Імператарская шляхецкая Бел. харугва — Я.І.Чапліц (1783—88); Магілёўскі гарнізонны батальён — Я.А.Галавін (1797—1801); Мінскі пях. полк — У.П.Мезянцоў (3—22. 7.1808); Полацкі пях. полк — П.А.Філісаў (1807—15, шэф палка); Татарскі уланскі полк (першапачаткова камплектаваўся з татар ВКЛ) — К.Б.Кнорынг (1806—12, камандзір і шэф палка), В.В.Ешын (1809—15, з 1812 камандзір палка). З 1849 імёны генералаў і афіцэраў Георгіеўскіх кавалераў змяшчаліся на сценах Георгіеўскай залы Вял. Крамлёўскага палаца ў Маскве.
25.2.1807 для ўзнагароджвання за баявыя заслугі ніжніх чыноў (салдат, матросаў і унтэр-афіцэраў) заснаваны знак узнагароды Ваен. ордэна, які быў прылічаны да ордэна св. Георгія. Уяўляў сабой сярэбраны крыж, на правым баку якога была выява св.Георгія на кані, на адваротным — вензель СГ. Насілі яго на георгіеўскай стужцы, ступеней не меў. З 1809 на знаках сталі прастаўляць парадкавы нумар. Нехрысціян замест крыжа ўзнагароджвалі медалём «За храбрасць» на георгіеўскай стужцы, а з 1844 ім выдавалі крыжы з двухгаловым арлом замест выявы святога. З 1856 знак узнагароды меў 4 ступені: 1-я і 2-я — залатыя крыжы, 3-я і 4-я — сярэбраныя; 1-я і 3-я ступені дапаўняліся бантам на стужцы. Нумарацыя прастаўлялася нанава на кожнай ступені. Парадак узнагароджвання быў такі: спачатку выдавалася 4-я ступень, потым — 3-я і г.д. Асоба, якая атрымала ўсе 4 ступені, наз. поўным Георгіеўскім кавалерам (да 1913). У выключных выпадках (напрыклад, матросам крэйсера «Вараг» у 1904) адразу выдаваўся знак узнагароды 1-й ступені, узнагароджаны лічыўся поўным Георгіеўскім кавалерам. 23.8.1913 знак Ваен. ордэна афіцыйна сталі называць Георгіеўскім крыжам, у сувязі з гэтым праслаўлялася новая нумарацыя. Першыя 2 ступені вырабляліся з пазалочанага серабра, а з 23.9.1916 — з жоўтага і белага некаштоўнага металу. Георгіеўскім крыжам узнагароджвалі і пры Часовым урадзе (сак.—кастр. 1917), паводле рашэння агульных сходаў ніжніх чыноў роты або батальёна Георгіеўскім крыжам 1-й і 2-й ступеней маглі ўзнагароджвацца і афіцэры. У гэтым выпадку да стужкі прымацоўвалася металічная галінка.
У 1878 для медаля «За храбрасць» (якім да 1844 замест знака Ваен. ордэна ўзнагароджвалі нехрысціян) былі ўстаноўлены 4 ступені з нумарамі: першыя 2 былі залатыя, астатнія — сярэбраныя. Паводле статута 23.8.1913 медаль стаў наз. Георгіеўскім і падпарадкоўваўся Георгіеўскаму крыжу. На 6.12.1916 медалём усіх ступеней было ўзнагароджана больш за 1 505 000 чал.З 1913 поўным Георгіеўскім кавалерам афіцыйна лічыўся воін, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам усіх 4 ступеней і Георгіеўскім медалём 4 ступеней. У 1-ю сусв. вайну вядома толькі некалькі поўных Георгіеўскіх кавалераў, у т. л. вахмістр Ключнікаў. Георгіеўскім крыжам 4 ступеняў былі ўзнагароджаны наступныя воіны беларусы і ўраджэнцы Беларусі, удзельнікі руска-турэцкай 1877—78, руска-японскай 1904—05 і 1-й сусв. войнаў: Л.А.Арцём’еў, І.М.Богдан, С.П.Богдан, Дз.М.Васільеў, К.А.Вышнікаў, С.А.Гавяза, А.К.Грыб (узнагароджаны адразу 1-й ступенню за ўдзел у Цусімскім баі 1905), І.Я.Гудкоў, М.А.Дубовік, І.Я.Ждановіч, П.В.Заблоцкі, М.І.Здановіч, А.Дз.Казачонак, С.Дз.Казачонак, П.І.Казятнікаў, Д.В.Канопка, І.І.Коўкель, П.В.Леанкоў, А.П.Лешчык, Я.І.Новікаў, В.Л.Раловец, Л.А.Сільвановіч, І.Ф.Фамін, І.М.Чахоўскі, А.А.Шугаеў, Н.М.Ярома і інш.
Дэкрэтам СНК РСФСР ад 29.12.1917 усе ордэны і медалі (у т. л. Георгіеўскія), якія існавалі на той час, былі скасаваны. У 1943 у час Вял.Айч. вайны на ўзор Георгіеўскага крыжа для салдат і сяржантаў (у авіяцыі і для мал. лейтэнантаў) быў устаноўлены ордэн Славы 3-х ступеней на георгіеўскай стужцы, у 1945 — медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» на георгіеўскай стужцы, якім узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі вайны.
Кр.:
Полное собрание законов Российской империи с 1649 г.Спб., 1830. Т. 18. С. 1020—1024;
Т. 29. С. 1013—1016.
Літ.:
Спасский И.Г. Иностранные и русские ордена до 1917 года. Л., 1963. С. 115—116;
Кузнецов А.А. Ордена и медали России. М., 1985. С. 44—69, 157—159.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
— структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, прызначаны для ўзбр. абароны яе суверэнітэту, незалежнасці і тэр. цэласнасці.
27.7.1990 Вярх. СаветБССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якой 25.8.1991 нададзены статус канстытуцыйнага закона. Паводле Дэкларацыі Беларусь набыла права на ўласныя Узбр. Сілы, Унутр. войскі, органы дзярж. і грамадскай бяспекі, падкантрольныя Вярх. Савету Беларусі. 20.9.1991 Вярх. Савет даручыў Савету Міністраў, камісіі Вярх. Савета па пытаннях нац. бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю сумесна з камандаваннем БВА, інш. зацікаўленымі мін-вамі і ведамствамі да 1.11.1991 падаць прапановы аб структуры і прынцыпах ваен.буд-ваУзбр. Сіл краіны. 20.3.1992 Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь даручыў Савету Міністраў пачаць фарміраванне Узбр. Сіл. Паводле Пастановы Савета Міністраў ад 6.5.1992 БВА скасавана і ўтворана Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Ударная групоўка войск на зах. напрамку былога СССР (БВА) налічвала больш за 250 тыс.чал. (1410 вайск. фарміраванняў); на ўзбраенні злучэнняў і часцей былі самыя дасканалыя зброя і тэхніка, якія меліся на той час у Сав. Арміі. На тэр. Беларусі самая высокая на Еўрап. кантыненце канцэнтрацыя войск (1 ваеннаслужачы на 43 цывільныя жыхары; для параўнання: на Украіне — на 98, у Казахстане — на 118, у Польшчы — на 164, у Расіі — на 634). Кіраўніцтва рэспублікі прапанавала камандаванню Аб’яднаных Узбр. Сіл СНД пакінуць у складзе Узбр. Сіл Беларусі ўсе сухап. злучэнні, часці, войскі ППА, паветрана-дэсантную дывізію, а таксама часці знішчальнай і штурмавой авіяцыі. У Аб’яднаныя стратэг. сілы было прапанавана ўключыць ядз. зброю, бамбардзіровачную авіяцыю, а таксама авіяц. і радыёлакацыйныя часці Балт. флоту, размешчаныя на тэр. Беларусі. У выніку перагавораў паміж дэлегацыямі Гал. камандавання Аб’яднаных узброеных сіл СНД і Рэспублікі Беларусь быў выпрацаваны пратакол, паводле якога да Узбр. Сіл Беларусі поўнасцю адышлі вайск. часці сухап. войск і ППА, за выключэннем некалькіх навуч. цэнтраў, каля 90% знішчальнікаў і бамбардзіровачнай авіяцыі, полк трансп. авіяцыі, полк стратэг. бамбардзіроўшчыкаў, паветрана-дэсантная дывізія. У пач. 1990-х г. створана аснова нарматыўнай прававой базы ваен. будаўніцтва, прыняты законы Рэспублікі Беларусь «Аб абароне» (новая рэд. 17.7.2002), «Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» (новая рэд. 24.7.2002), «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (новая назва «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», новая рэд. 2.1.2002) і шэраг інш. нарматыўных актаў. Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб абароне» і «Аб Узброеных Сілах» вызначаны паўнамоцтвы органаў дзярж. улады і ўпраўлення, абавязкі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у галіне абароны. Агульнае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ў той перыяд ажыццяўлялі Вярх.
Савет і Савет Міністраў у межах іх паўнамоцтваў. Непасрэднае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ажыццяўляла Мін-ва абароны, у складзе якога створаны Гал. штаб Узбр. Сіл. З мэтай арганізацыі і правядзення ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы ствараліся мясц. органы ваен. кіравання. Былі створаны Нац. агенцтва па кантролі і інспекцыях і ўпраўленне знешніх сувязей Мін-ва абароны з функцыямі арганізацыі і выканання мерапрыемстваў ваен. супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Ажыццёўлены пераход да арганізац.-штатнай структуры «корпус-брыгада», асн. аператыўна-тактычнай адзінкай стала механізаваная брыгада.
У адпаведнасці з рашэннем Вярх. Савета Беларусі, прынятым пры ратыфікацыі Дагавора аб звычайных узбр. сілах у Еўропе (ЗУСЕ), колькасць ваеннаслужачых Узбр. Сіл Беларусі да 1995 трэба было паменшыць да 100 тыс.чал. У выніку ў 1992 расфарміравана 280 часцей, скарочана 30 тыс.чал., звольнена ў запас 7,5 тыс. афіцэраў і прапаршчыкаў. Адначасова ішло скарачэнне ўзбраення і ваен. тэхнікі. У адпаведнасці з Дагаворам аб звычайных узбр. сілах у Еўропе, падпісаным у СССР у ліст. 1990, на Беларусі знішчаны 1773 танкі, 130 баявых самалётаў, 1341 баявая браніраваная машына. Да 1994 перад Узбр. Сіламі паўсталі пытанні аснашчэння войск новымі відамі ўзбраення і ваен. тэхнікі, іх утрымання і рамонту, забеспячэння ваеннаслужачых рэчавай маёмасцю (уводзілася новая форма адзення). Разам са скарачэннем афіцэраў, якія служылі ў БВА, неабходна было скарачаць і тых, хто паводле рашэння Вярх. Савета Беларусі ў 1992—94 вярнуўся на Радзіму зінш. рэспублік былога СССР.
Рэальнае рэфармаванне ваен. арганізацыі пачалося з сярэдзіны 1994 і мела на мэце прывядзенне Узбр. Сіл Беларусі ў адпаведнасць з сучасным ваенна-паліт. становішчам, характарам сучаснай вайны і ўзбр. барацьбы, ступенню магчымых ваен. пагроз і эканам. магчымасцямі дзяржавы. 27.3.1995 Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Канцэпцыю нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. Да 1996 у рамках рэфармавання вырашаны многія праблемы, звязаныя са стварэннем органаў ваен. кіравання і падрыхтоўкі кадраў: рэфармавана большасць аб’яднанняў, злучэнняў, вайск. часцей і ўстаноў, створаны мабільныя сілы, уведзены прынцып тэр. камплектавання войск ваеннаслужачымі тэрміновай службы, удасканалена сістэма кантрактнай службы, аптымізавана сістэма падрыхтоўкі войск. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, створаная ў 1995, пачала рыхтаваць кадры больш чым па 60 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. На 6-гадовы тэрмін навучання пераведзена Мінскае сувораўскае вучылішча (з 2002—5-гадовы тэрмін навучання). Распрацавана новая нарматыўная прававая база, якая рэгламентавала арганізатарскую і выхаваўчую работу па ўмацаванні вайск. дысцыпліны. У 1996 паводле загаду міністра абароны аптымізавана сістэма работы па кіраванні сац. працэсамі ва ўзбр. сілах.
Развіццё ўзбр. сіл патрабавала далейшага ўдасканалення прававой базы, якая б рэгламентавала іх дзейнасць. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндуме 24.11.1996) замацавала новую сістэму дзярж. органаў, вызначыла паўнамоцтвы Прэзідэнта — Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, парламента, урада, у т. л. ў галіне абароны. Асн. кірункі будаўніцтва, у т. л. рэфармавання Узбр. Сіл, вызначаны Праграмай сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—05, Канцэпцыяй будаўніцтва Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь да 2010, Праграмай завяршэння рэфармавання Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь на 2001—05 і Планам будаўніцтва Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь да 2006 (усе зацверджаны адпаведнымі ўказамі Прэзідэнта ў 2001). Паводле Канцэпцыі нац. бяспекі (новая рэд.), зацверджанай Указам Прэзідэнта (2001), вызначаны жыццёва важныя інтарэсы Беларусі, фактары, якія могуць ствараць пагрозу нац. бяспецы, а таксама прыярытэтныя кірункі забеспячэння бяспекі ў паліт., эканам., інфарм., экалагічнай, гуманіт. і інш. сферах. Распрацавана новая рэдакцыя Ваеннай дактрыны (2002), якая канкрэтызавала асн. кірункі ваен. палітыкі дзяржавы на сучасным этапе, а таксама вызначыла адносіны да ваен. канфліктаў і іх папярэджання, праблемы ваен. будаўніцтва, выкарыстання ваен. сілы для абароны найб. важных інтарэсаў дзяржавы. Яна вызначыла ваен. арганізацыю дзяржавы як сукупнасць узбр. сіл, інш. войск і вайск. фарміраванняў, дзярж., ваенна-паліт. органаў кіравання, органаў ваен. кіравання, інш. арганізацый, асн. дзейнасць якіх у мірны час накіравана на вырашэнне задач па забеспячэнні ваен. бяспекі дзяржавы (прадухіленне ваен. пагрозы), а ў выпадку вайны — на забеспячэнне ўзбр. абароны дзяржавы, адбіццё нападу, разгром праціўніка і дасягненне паліт. мэт у вайне. Дактрына вызначае паўнамоцтвы дзярж. органаў, інш. арганізацый і грамадзян Рэспублікі Беларусь у ваен. сферы. Важнейшым заканадаўчым актам, што рэгламентуе асн. пытанні бяспекі, стаў Закон «Аб абароне». Ён устанавіў асновы і арганізацыю абароны Рэспублікі Беларусь, паўнамоцтвы Прэзідэнта і дзярж. органаў, абавязкі арганізацый і грамадзян па забеспячэнні ўзбр. і эканам. абароны краіны, вызначыў сістэму прававых, паліт., эканам., ваен., сацыяльных і інш. мер, якія забяспечваюць ваен. бяспеку дзяржавы. Закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» (новая рэд. 24.7.2002) устанавіў прызначэнне, задачы, склад, колькасць, прынцыпы пабудовы і дзейнасці Узбр. Сіл, камплектавання, кіраўніцтва імі, узаемадзеяння іх зінш. войскамі і вайск. фарміраваннямі. Законам «Аб ваенным становішчы». прынятым 13.1.2003, вызначаны прававы рэжым ваен. становішча, што ўводзіцца на тэр. краіны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадкуваен. пагрозы ці нападу. Ён рэгламентуе пытанні ўвядзення і адмены ваен. становішча, асаблівасці паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, парламента — Нац. сходу, рэсп. органаў дзярж. кіравання і інш. арганізацый, ваен. камандавання, грамадзян на перыяд ваен. становішча, меры, якія прымаюцца на перыяд яго дзеяння, парадак выканання Рэспублікай Беларусь узятых на сябе міжнар. абавязацельстваў. Неабходнасць рэфармавання, кардынальныя змены ў нарматыўнай базе і інш. абставіны патрабавалі прыняцця Закона «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе». Новая рэдакцыя Закона ад 5.11.1992 пад назвай «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» падпісана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 22.7.2003. У ліст. 2003 прыняты Закон «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзярж. кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, а таксама цывільнага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі», які вызначыў парадак накіравання ваеннаслужачых (за выключэннем тых, хто знаходзіцца на тэрміновай службе, а таксама афіцэраў, што праходзяць ваен. службу паводле прызыву) і інш. асоб для выканання пэўных задач.
З улікам тэндэнцый развіцця ваен. майстэрства і вопыту лакальных войнаў у канцы 20 — пач. 21 ст. прыярытэтнымі кірункамі рэфармавання сталі: развіццё ППА, авіяцыі, ракетных войск, сіл і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, разведкі, сувязі; мерапрыемствы па іх першачарговым перааснашчэнні сучаснымі ўзбраеннем і тэхнікай. У працэсе рэфармавання створана новая, больш эфектыўная сістэма кіравання, аптымізавана арганізац. структура Узбр. Сіл. Рэарганізаваны шэраг структурных падраздзяленняў Мін-ва абароны. Гал. штаб Узбр. Сіл Беларусі пераўтвораны ў Генеральны штаб. Юрыдычна замацавана размежаванне ваенна-паліт., адміністрацыйных, забяспечвальных, плануючых і інш. функцый паміж Мін-вам абароны і Генштабам Узбр. Сіл. Мін-ва абароны канцэнтруе асн. намаганні на рэалізацыі ваен. палітыкі дзяржавы, адм. кіраўніцтве Узбр. Сіламі і ўсебаковым іх забеспячэнні, каардынацыі дзейнасці інш.рэсп. органаў дзярж. ўпраўлення па пытаннях абароны. Створана камандаванне Сухап. войск, сфарміравана камандаванне новага віду Узбр. Сіл — ВПС і войск ППА. Каб мець на аперацыйных напрамках групоўкі войск, здольныя ва ўмовах мірнага часу выканаць задачу па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзбр. канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваць своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне сіл і сродкаў, на базе 28-га і 65-га армейскіх карпусоў створаны Заходняе і Паўн.-заходняе аператыўныя камандаванні. У складзе сухап. войск створаны і развіты мабільныя кампаненты, агульнавайсковыя злучэнні пастаяннай гатоўнасці, вайск. часці спец. прызначэння.
У ходзе рэфармавання значна ўзмоцнены ваенна-навуковы і ваенна-адукацыйны комплекс. У пач. 21 ст. ва Узбр. Сілах Беларусі працавалі 400 вучоных, у т. л. больш за 20 д-роў і 230 канд.навук. Уласна бел. абарончы сектар эканомікі і навук. патэнцыял забяспечыў распрацоўку і вытв-сць прадукцыі ваен. прызначэння, мадэрнізацыю разнастайных узораў зброі і ваен. тэхнікі на ўзроўні сусв. стандартаў. У 2002 створаны НДІУзбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Мэта рэформы ваен. адукацыі — узняць сістэму падрыхтоўкі ваен. кадраў на якасна новы ўзровень, які забяспечыць радыкальнае павышэнне прафесіяналізму і агульнай культуры выпускнікоў ваен.-навуч. устаноў. У працэсе рэфармавання Ваен. акадэмія пераўтворана ў многаўзроўневую сістэму падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў, інтэграваную здзярж. адукацыяй. Распрацаваны новыя кваліфікацыйныя патрабаванні да выпускнікоў з сярэдняй, вышэйшай ваенна-спецыяльнай і вышэйшай ваен. адукацыяй. Аптымізаваны і ўзгоднены з новым агульнадзярж. класіфікатарам пералік спецыяльнасцей і спецыялізацый падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў. Перабудавана сістэма падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і ваен. спецыялістаў.
Развіваецца і мадэрнізуецца ўзбраенне і тэхніка з арыентацыяй на новыя тэхналогіі з улікам магчымасцей абаронча-прамысл. комплексу дзяржавы. Распрацаваны і ўкараняецца ў войскі шэраг аўтаматычных сістэм кіравання (у першую чаргу ў ВПС і войскі ППА), сістэм кіравання агнём бранятанкавай тэхнікі; мадэрнізавана сістэма залпавага агню на шасі айчыннай вытв-сці, распрацаваны прыцэлы для стралк. зброі. Вядзецца мадэрнізацыя баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў, авіяц. тэхнікі, рамонт вайсковых зенітных ракетных комплексаў і інш.
Указам Прэзідэнта ў ліст. 2001 зацверджана канцэпцыя тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Паводле аператыўна-стратэгічных разлікаў колькасна Узбр. Сілы да 2006 павінны скласці не больш як 65 тыс.чал., у т. л. не больш як 50 тыс. ваеннаслужачых. Ва ўмовах скарачэння колькаснага складу Узбр. Сіл і памяншэння ўзроўню ўзбраенняў адным знайб. эканомных шляхоў падтрымкі боегатоўнасці на належным узроўні з’яўляецца тэр. абарона. У гал. штабе Сухап. войск сфарміравана ўпраўленне тэр. абароны, ва ўпраўленнях аператыўных камандаванняў — аддзелы тэр. абароны; адпаведныя структуры (саветы абароны створаны абласнымі выканаўчымі камітэтамі), а таксама ў складзе ваен. камісарыятаў. У сістэме камплектавання працягваецца працэс максімальнай прафесіяналізацыі арміі (больш за 50% ваеннаслужачых праходзяць службу на пастаяннай аснове), але з мэтай падрыхтоўкі ваенна-абучанага рэзерву не адмовіліся ад тэрміновай ваен. службы. Законам «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ўпершыню ў Беларусі ўведзены новы від службы — служба ў рэзерве, што ўдасканаліла сістэму выканання канстытуцыйнага воінскага абавязку, аптымізавала працэс падрыхтоўкі ваенна-абучанага рэзерву.
Новая сістэма кіравання войскамі паказала высокую эфектыўнасць у час правядзення серыі вучэнняў, у т. л. аператыўна-тактычных вучэнняў «Нёман—2001», «Бярэзіна—2002» і «Чыстае неба—2003», «Шчыт Айчыны—2004».
У адпаведнасці з Ваеннай дактрынай Узбр. Сілы, інш. войскі і вайск. фарміраванні могуць быць выкарыстаны: ва ўзбр. канфліктах для дэманстрацыі рашучасці абараніць суверэнітэт, тэр. цэласнасць і недатыкальнасць граніц дзяржавы, нейтралізацыі ваен. пагрозы, блакіравання раёна магчымых ваен. дзеянняў (ваен. правакацыі), разгрому груповак праціўніка, якія ажыццявілі ўзбр. ўварванне, і ліквідацыі незаконных узбр. фарміраванняў, наўмысна сфарміраваных на тэр. Рэспублікі Беларусь, стварэння ўмоў для ўрэгулявання ваен. канфлікту; у лакальнай вайне для лакалізацыі ачага напружанасці і ажыццяўлення адэкватных дзеянняў па прадухіленні ваен. пагрозы па меры яе ўзмацнення, нанясення праціўніку максімальнай страты і прымушэння агрэсара адмовіцца ад планаў узбр. ўварвання на тэр. дзяржавы, стварэння ўмоў для спынення вайны і ўрэгулявання ваен. канфлікту на ўмовах, якія адпавядаюць інтарэсам Рэспублікі Беларусь; у рэгіянальнай вайне для ўзбр. абароны суверэнітэту і тэр. цэласнасці дзяржавы ўсімі сіламі і сродкамі, у т. л.з выкарыстаннем баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войск (сіл) у рамках адзінай абарончай прасторы зРас. Федэрацыяй; адбіцця нападу і нанясення паражэння праціўніку, прымушаючы яго да спынення ваен. дзеянняў на выгадных для Рэспублікі Беларусь умовах.
Узброеныя Сілы ўзаемадзейнічаюць зПагран. войскамі, падначаленымі Дзярж. к-ту пагран. войск, Унутр. войскамі Мін-ваўнутр. спраў, войскамі КДБ, а таксама органамі і падраздзяленнямі Мін-ва па надзвычайных сітуацыях. Ваен.-мабілізацыйную і ўлікова-прызыўную работу ў абласцях, гарадах і раёнах праводзяць ваен. камісарыяты (мясц. органы ваен. кіравання).
Агульнае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ажыццяўляе Прэзідэнт — Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, а таксама Савет Міністраў у межах сваіх паўнамоцтваў. Непасрэднае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ажыццяўляе міністр абароны, які персанальна адказвае за баявую і мабілізацыйную гатоўнасць, падрыхтоўку войск і штабоў для выканання задач па забеспячэнні ваен. бяспекі і ўзбр. абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэр. цэласнасці.
Міністры абароны Рэспублікі Беларусь: ген.-палк. П.Р.Чавус (міністр па справах абароны, снеж. 1991—крас. 1992); ген.-палк. (1992), з 1994 ген.-лейт. П.П.Казлоўскі (крас. 1992—ліп. 1994); ген.-палк. А.І.Кастэнка (ліп. 1994—чэрв. 1995); ген.-лейт., з 2001 ген.-палк. Л.С.Мальцаў (зчэрв. 1995 в.а., зкастр. 1995 па кастр. 1996 і зсак. 2001 міністр); ген.-лейт., зсак. 1997 ген-палк. А.П.Чумакоў (зліст. 1996 в.а., са студз. 1997 да сак. 2001 міністр).
А.Л.Самовіч, В.А.Шаршун, В.А.Юшкевіч.
Урачыстае пастраенне роты ганаровай варты.Бронетранспарцёр «Кобра-К» (створаны на базе БТР-70 на адным з рамонтных заводаў Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ГІКА (ад грэч. logos слова, паняцце, розум),
сукупнасць навук, якія вывучаюць законы і правілы мыслення, спосабы развіцця і спасціжэння ведаў. Паводле Арыстоцеля, навука пра формы правільнага мыслення. І.Кант называў такую навуку фармальнай Л. У сучасным уяўленні фармальная Л. — навука аб законах высноўных ведаў, якія атрыманы з раней устаноўленых і правераных ісцін без звароту ў кожным канкрэтным выпадку да вопыту, а толькі ў выніку прыцягнення законаў і правіл мыслення; яе прадмет — даследаванне разважанняў (вывадаў і доказаў) з пункту погляду іх лагічнай формы (структуры) незалежна ад канкрэтнага зместу суджэнняў, што ў яго ўваходзяць. Пры аналізе лагічных працэсаў усе «асобныя» Л. карыстаюцца мовай сімвалаў і формул, якая будуецца ў адпаведнасці з агульнымі для ўсіх сістэм прынцыпамі Л.
У гіст. развіцці Л. прайшла некалькі этапаў. Фрагменты лагічных даследаванняў вядомы ў стараж.-інд. і стараж.-кіт. філасофіі. У стараж. Грэцыі Л. зарадзілася ў ранняй філасофіі і развівалася пад уплывам аратарскага мастацтва. Традыцыйная арыстоцелеўская Л. стала першай ступенню Л. высноўных ведаў, якая вывучае агульначалавечыя формы думак (паняцці і суджэнні), формы сувязі думак у разважанні (высновы), зафіксаваныя ў фармальна-лагічных законах (тоеснасці закон, супярэчнасці закон, выключанага трэцяга прынцып). Арыстоцель першы ўжыў метады фармальнага аналізу мыслення на аснове прынцыпу яго несупярэчлівасці, сфармуляваў правілы злічэння выказванняў, усебакова даследаваў адну з пашыраных форм розумазаключэнняў — сілагізм, стварыў закончаную тэорыю сілагістыкі, увёў знакавую сістэму лагічных пераменных. Прадстаўнікі мегарскай шкалы аналізавалі ўмоўныя і раздзяляльныя розумазаключэнні, увялі паняцце імплікацыі, вызначылі ідэю тэарэмы аб дэдукцыі і інш. Іх лагічныя ідэі развіты ў школе стоікаў. У раннім сярэдневякоўі Л. як самаст. навука развівалася ў краінах арабскай культуры, дзе філасофія заставалася адносна незалежнай ад рэлігіі. У Еўропе складвалася ў асн. схаластычная Л. як царк.-школьная дысцыпліна, якая прыстасавала элементы перыпатэтычнай Л. для абгрунтавання і сістэматызацыі хрысц. веравучэння. У 12—13 ст., калі творы Арыстоцеля былі кананізаваны царк. артадоксіяй, узнікла сярэдневяковая («несхаластычная») Л., асновы якой закладзены «Дыялектыкай» П.Абеляра. У творах У.Шэрвуда, Дунса Скота, Пятра Іспанскага, У.Окама, Ж.Бурыдана атрымалі развіццё палажэнні аб сферы дзеяння лагічных аперацый, адрозненні паміж формай і зместам, абгрунтаваны многія вядомыя цяпер законы Л. выказванняў, тэорыя дэдукцыі і інш. У эпоху Адраджэння Л. разглядалі як аснову «штучнага» мыслення і супрацьпастаўлялі ёй Л. «натуральнага мыслення», пад якой звычайна разумелі інтуіцыю і ўяўленне. У новы час патрэбы прыродазнаўства і тэхнікі выклікалі крытыку арыстоцелеўскай (у схаластычным тлумачэнні) Л., паслужылі стымулам у распрацоўцы індукцыйнай логікі, вучэння аб метадзе, праблем метадалогіі новай (эксперыментальнай) навукі аб прыродзе (Ф.Бэкан, Р.Дэкарт). І.Кант лічыў больш важнай за звычайную, традыц.Л., трансцэндэнтальную Л., якая даследуе ў формах мыслення тое, што забяспечвае ведам апрыёрны (давопытны) характар. Г.Гегель на ідэаліст., а К.Маркс і Ф.Энгельс на матэрыяліст. аснове стварылі вучэнне аб агульных законах і формах мыслення — логіку дыялектычную.
На Беларусі Л. з 17 ст. развівалася ў рэчышчы агульнанавук. даследаванняў законаў і аперацый лагічнага мыслення, распрацоўкі методыкі яе выкладання як вучэбнай дысцыпліны. Б.Дабшэвіч, аўтар некалькіх кніг па Л., лічыў яе першай з навук, здольных умацаваць сувязі паміж матэматыкай, прыродазнаўствам і філасофіяй дзеля пошуку ісціны; фундаментальнымі прынцыпамі Л. ён лічыў прынцыпы дастатковай падставы і адмаўлення. Прадстаўнік схаластычнай філасофіі М.Карскі разглядаў Л. як мову навукі. Паводле К.Нарбута, Л. — гэта навука, якая вучыць, як спасцігаць і спазнаваць ісціну, або мастацтва правільна мысліць. Я.Снядэцкі даследаваў лагічна-фармальныя заканамернасці мовы, сэнсу і ролі знакаў і сімвалаў у пазнанні і выкарыстанні мовы. А.Доўгірд пры распрацоўцы праблем сенсуалістычнай псіхалогіі, індукцыйных і разумовых здольнасцей чалавека і звязаных з імі суджэнняў, гіпотэз увёў паняцце «натуральнага сілагізму». Уклад у тэарэт. развіццё і методыку выкладання Л. зрабілі Б.Будны, С.Майман, Сімяон Полацкі, С.Шадурскі, В.Тылкоўскі і інш.
З 2-й пал. 19 ст. пачаўся якасна новы этап развіцця Л., звязаны з актуальнымі задачамі абгрунтавання і даследавання лагічных асноў матэматыкі, выкарыстаннем матэм. метадаў пры вырашэнні лагічных праблем. Г.Лейбніц лічыў магчымым стварыць своеасаблівы «алфавіт чалавечых думак» шляхам вылучэння зыходных паняццяў і суджэнняў. Ён заклаў асновы матэматычнай логікі (2-я ступень фармальнай Л.), тэорыі тоеснасці і гіпатэтыка-дэдукцыйнага метаду, сфармуляваў дастатковай падставы прынцып. Дж.Міль распрацаваў тэорыю індукцыйных розумазаключэнняў, метады даследавання прычыннай сувязі (гл.Прычыннасць). На аснове лагічнай спадчыны Лейбніца сфарміравалася сучасная алгебра логікі і логіка класаў (Дж.Буль, У.Джэванс, Ф.Морган, Ч.Пірс, Э.Шродэр, П.С.Парэцкі, Дж.Пеана, Б.Расел, А.Уайтхед). Г.Фрэге распрацаваў прынцыпы аксіяматычнай пабудовы злічэнняў, выказванняў і прэдыкатаў, паказаў адрозненне паміж лагічнымі законамі і правіламі лагічных вывадаў, мовы і метамовы, паклаў пачатак семантыкі лагічнай. У 1920—30-я г. створана мнагазначная Л. (Я.Лукасевіч, Э.Пост), праведзены новыя даследаванні суадносін паміж мадальнай і інтуіцыянісцкай Л. (К.Льюіс, В.Гліванг, А.Гейтынг). Гал. даследаванні пераносяцца ў метадалогію лагічных доказаў, удасканалення правіл і спосабаў пабудовы злічэнняў і вывучэння іх асн. уласцівасцей — незалежнасць пастулатаў, несупярэчлівасць і паўната (В.Акерман, К.Гёдэль, Ж.Эрбран, Д.Гільберт). З’явіліся класічныя працы па лагічнай семантыцы і тэорыі мадэлей (А.Тарскі, Л.Лёвенгайм, Т.Сколен, Гёдэль, А.І.Мальцаў), закладзены асновы вывучэння «машыннага мыслення» — тэорыі алгарытмаў (Гёдэль, С.Кліні, А.Чорч, А.А.Маркаў, А.М.Калмагораў і інш.). Метады лагічных аперацый і злічэнняў сталі шырока выкарыстоўвацца ў вылічальнай тэхніцы, кібернетыцы (алгебраічная тэорыя рэлейна-кантактных схем, тэорыя канечных аўтаматаў і інш.), у тэарэт. фізіцы (квантавая Л.), інфарматыцы (праграмаванне і даследаванні па штучным інтэлекце), у галіне гуманітарных ведаў (лінгвістыка, юрыспрудэнцыя і інш.). Прыкладны аспект лагічнага аналізу з яго шматлікімі праблемамі спрыяў узнікненню такіх кірункаў даследаванняў, як логіка адносін, логіка навукі, Л. быцця, Л. змянення, Л. часткі і цэлага, лагічныя тэорыі ведаў, пераканання, уяўлення і інш.Гл. таксама Лагістыка, Лагіцызм, Логіка выказванняў, Логіка прэдыкатаў.
Літ.:
Маковельский А.О. История логики. М., 1967;
Кант И. Трактаты и письма: Пер. с нем. М., 1980;
Клаус Г. Введение в формальную логику: Пер. с нем. М., 1960;
Аристотель. Первая аналитика. Вторая аналитика // Соч.М., 1978. Т. 2;
Поппер К. Логика и рост научного знания: Пер. с англ.М., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВЫ, СВАБОДЫ І АБАВЯЗКІ ГРАМАДЗЯН
Сістэма правоў, свабод і абавязкаў з’яўляецца нарматыўнай сферай узаемадзеяння людзей, неабходнай умовай забеспячэння нармальнага функцыянавання індывіда, грамадства і дзяржавы. Яна акрэслівае асобе магчымасці яе паводзін, вызначае яе свабоду і тыя межы свабоды, якія ўстанаўлівае дзяржава без фактычнага ўмяшання ў гэтую сферу. Прынята, што правы і свабоды чалавека маюць натуральную прыроду паходжання, індывід набывае іх не ад дзяржавы, а ў сілу свайго нараджэння. У адрозненне ад гэтага правы і свабоды грамадзяніна прадвызначаны яго прыналежнасцю да дзяржавы і яе народа. Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законах і міжнар. абавязацельствах, абвешчана вышэйшай мэтай дзяржавы. Канстытуцыйныя правы, свабоды і абавязкі складаюць аснову прававога статуса грамадзян Беларусі. Яны разглядаюцца ў якасці найважнейшых, асн. правоў, свабод і абавязкаў, маюць універсальны, агульны для ўсіх грамадзян характар, валодаюць вышэйшай юрыд. сілай і з’яўляюцца базай для ўсіх астатніх (звычайных) правоў і абавязкаў. Абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нац. бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону. Канстытуцыя не толькі абвяшчае правы і свабоды грамадзян, але і замацоўвае гарантыі іх рэалізацыі (прыналежнасць улады народу, клопаты аб задавальненні матэрыяльных і духоўных патрэбнасцей людзей і інш.). Паводле сферы свайго праяўлення і рэальнага функцыянавання ў розных сферах жыцця адрозніваюць асабістыя, паліт., сац.-эканам. і культ. правы і свабоды грамадзян.
Асабістыя правы і свабоды ўключаюць: права на жыццё; свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы; права на асабістае жыццё; недатыкальнасць жылля; свабоду перамяшчэння і выбару месца жыхарства; права на вызначэнне адносін да рэлігіі; свабоду меркаванняў і перакананняў; права на ўступленне ў шлюб і стварэнне сям’і; права на нац. прыналежнасць, карыстанне роднай мовай; права на суд. абарону; права на юрыд. дапамогу; права на абарону міжнар. арганізацыяй. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага чалавека на жыццё і абавязак дзяржавы забяспечваць абарону чалавечага жыцця ад любых супрацьпраўных замахаў. Яна дапускае прымяненне смяротнай кары як выключнай меры пакарання за асабліва цяжкія злачынствы і толькі паводле прыгавору суда. У адпаведнасці з заключэннем Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь ад 11.3.2004 гэтая норма дазваляе Прэзідэнту і Парламенту прыняць рашэнне пра аб’яўленне мараторыя на прымяненне смяротнай кары або пра поўную адмену гэтага. віду пакарання. Кожны грамадзянін мае права на абарону ад грамадска небяспечнага замаху. Абмежаванне або пазбаўленне асабістай свабоды магчыма ў выпадках і парадку, устаноўленых законам (учыненне злачынства, дачыненне да тэрарызму або іншых небяспечных гвалтоўных злачынстваў, кіраўніцтва злачыннай арганізацыяй, арганізаванай групай або прыналежнасць да яе і інш.). Асоба, узятая пад варту, мае права на судовую праверку законнасці яе затрымання або арышту. Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню, а таксама без яго згоды падвяргацца мед. або іншым доследам. Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё, у т. л. ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і інш. паведамленняў, на яго гонар і годнасць, а таксама тайны ўкладаў, інфармацыі аб стане здароўя, тайны галасавання, споведзі і інш. Грамадзянін мае права патрабаваць на судзе абвяржэння звестак, якія знеслаўляюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Гарантуецца недатыкальнасць жылля і інш. законных уладанняў грамадзян. Ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё і інш. законнае ўладанне грамадзяніна супраць яго волі. Аб’ектам ніякіх абмежаванняў не можа быць права грамадзяніна свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад, акрамя тых, якія прадугледжаны заканадаўствам. Кожны чалавек мае права асабіста або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у выкананні рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам, забяспечваць рэліг. і маральнае выхаванне сваіх дзяцей у адпаведнасці з перакананнем. Адным са сродкаў рэалізацыі свабоды поглядаў і перакананняў з’яўляецца выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі (СМІ), удзел у сходах і інш. грамадскіх мерапрыемствах, накіраванне зваротаў у дзярж. і грамадскія органы, службовым асобам, удзел у перадвыбарчай агітацыі і г.д. Любы прымус чалавека да адкрытага выказвання або адмовы ад сваіх поглядаў лічыцца проціпраўным. Не дапускаюцца манапалізацыя СМІ дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама стварэнне і фінансаванне арганізацый, устаноў, органаў або пасад, у задачы якіх уваходзіць ажыццяўленне цэнзуры масавай інфармацыі.
Пад абаронай дзяржавы знаходзяцца шлюб, сям’я, мацярынства і бацькоўства. Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні. Дзіця не павінна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць прычыніць шкоду яго фіз., разумоваму або маральнаму развіццю. Дзяржава гарантуе павагу правоў асоб, якія адносяць сябе да нац. меншасцей; забараняецца патрабаваць ад грамадзяніна ўказання яго нац. прыналежнасці ні вусна, ні пісьмова. Знявага нацыянальнай годнасці караецца паводле закона. Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін, выхавання і навучання. Грамадзянам гарантуецца абарона іх правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны. На канстытуцыйным узроўні прадугледжана права карыстацца ў любы момант юрыд. дапамогай адвакатаў і інш. сваіх прадстаўнікоў у судзе, іншых дзярж. органах, органах мясц. кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганізацыях, грамадскіх аб’яднаннях і ў адносінах са службовымі асобамі і грамадзянамі, а таксама звяртацца ў міжнар. арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзярж. сродкі прававой абароны.
Да палітычных правоў і свабод грамадзяніна адносяцца: права кіравання справамі дзяржавы; права выбіраць і быць выбраным; права на звяртанне ў дзярж. органы; свабода аб’яднанняў; свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання; свабода друку і інфармацыі; права на роўны доступ да любых пасад у дзярж. органах. Непасрэдны ўдзел грамадзян у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэсп. і мясц. значэння, рэсп. і мясц. сходаў, іншымі вызначанымі законам спосабамі. Права на свабоду аб’яднанняў рэалізуецца праз магчымасць стварэння і ўдзелу грамадзян у дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў і грамадскіх арганізацый. Для забеспячэння аб’ектыўнасці і непрадузятасці суддзі, пракурорскія работнікі, супрацоўнікі органаў унутр. спраў, Камітэта дзярж. кантролю, органаў бяспекі, ваеннаслужачыя не могуць быць членамі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія дамагаюцца паліт. мэт. Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзярж. органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб паліт., эканам., культ. і міжнар. жыцці, аб стане навакольнага асяроддзя. Нарматыўныя акты Прэзідэнта, Парламента, Урада, іншых дзярж. органаў публікуюцца ў афіц. выданнях і ў друку, даводзяцца да ўсеагульнага ведама інш. прадугледжаным законам спосабам. Дзярж. органы, грамадскія аб’яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы. Карыстанне інфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам з мэтай абароны гонару, годнасці, асабістага і сямейнага жыцця грамадзян і поўнага ажыццяўлення імі сваіх правоў. Грамадзянам гарантуецца роўны, без якой-небудзь дыскрымінацыі доступ да любых пасад у дзярж. органах, незалежна ад расы, рэлігіі, мовы, паліт. перакананняў, нац., сац. паходжання або маёмаснага становішча.
Сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы ўключаюць: права на працу; на справядлівую долю ўзнагароджання ў эканам. выніках працы; на адпачынак; права ўласнасці; на жыллё; на абарону здароўя; на спрыяльнае навакольнае асяроддзе; на адукацыю; на сац. забеспячэнне; на ўдзел у культурным жыцці. Права на працу разглядаецца як найб. годны спосаб самасцвярджэння чалавека і ўключае права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафес. падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. Прымушэнне да працы ў любой форме не дапускаецца, за выключэннем работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда ці ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы. Дзяржава стварае ўмовы для поўнай занятасці насельніцтва. У выпадку незанятасці асобы па не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне новым спецыяльнасцям і павышэнне кваліфікацыі з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама дапамога па беспрацоўі ў адпаведнасці з законам. Свае эканам. і сац. інтарэсы грамадзяне могуць абараняць рознымі спосабамі (зварот у суд, аб’яднанне ў прафсаюзы, заключэнне калект. дагавораў, забастоўкі). Канстытуцыйна замацаванае права працоўных на адпачынак дазваляе абмежаваць рабочы час работнікаў і стварыць ім неабходныя ўмовы для аднаўлення сіл і рацыянальнага выкарыстання свабоднага часу. Для тых, хто працуе па найме, гэта права забяспечваецца ўстанаўленнем рабочага тыдня, які не перавышае 40 гадзін, скарочанай працягласцю работы ў начны час, прадастаўленнем штогадовых аплатных водпускаў, дзён штотыднёвага адпачынку. Закон ахоўвае недатыкальнасць уласнасці грамадзян і права яе атрымання ў спадчыну. Уласнасць, набытая законным спосабам, абараняецца дзяржавай. Уласнік мае права паводле свайго меркавання ўчыняць у адносінах да сваёй маёмасці любыя дзеянні, якія не супярэчаць закону і не ўшчамляюць правы і інтарэсы іншых асоб, у т. л. адчужаць сваю маёмасць іншым асобам, перадаваць ім, застаючыся ўласнікам, свае правамоцтвы валодання, карыстання і распараджэння маёмасцю. Прымусовае адчужэнне маёмасці дапускаецца толькі па матывах грамадскай неабходнасці пры захаванні ўмоў і парадку, вызначаных законам, са своечасовым і поўным кампенсаваннем кошту адчужанай маёмасці, а таксама згодна з пастановай суда. Права грамадзяніна на жыллё рэалізуецца шляхам набыцця дзярж. (грамадскага) жылля ва ўласнасць, а таксама кааператыўнага і індывід. жыллёвага будаўніцтва, недапушчальнасцю адвольнага пазбаўлення яго жылля. Грамадзянам, якія маюць патрэбу ў сац. абароне, жыллё прадастаўляецца дзяржавай і мясц. самакіраваннем бясплатна або па даступнай для іх аплаце ў адпаведнасці з заканадаўствам. Права на ахову здароўя забяспечваецца стварэннем даступнага для ўсіх грамадзян мед. абслугоўвання, бясплатным лячэннем у дзярж. установах аховы здароўя, за выключэннем вызначаных урадам відаў мед. дапамогі, развіццём фіз. культуры і спорту, магчымасцю карыстацца аздараўленчымі ўстановамі, удасканальваннем аховы працы. З мэтай абароны і паляпшэння ўмоў жыцця, працы і адпачынку дзяржава ажыццяўляе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, меры па іх аднаўленні і аздараўленні навакольнага асяроддзя і прадухіленні экалагічна шкоднай дзейнасці, ліквідацыі вынікаў аварый, катастроф, стыхійных бедстваў. Гарантыяй рэалізацыі права на адукацыю з’яўляецца даступнасць і бясплатнасць сярэдняй і прафес.-тэхн. адукацыі, даступнасць у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага сярэдняй спец. і вышэйшай адукацыі ў дзярж. або недзярж. навуч. установах, выдзяленне дзярж. сродкаў на ўтрыманне і матэрыяльнае забеспячэнне навуч. устаноў, прадастаўленне дзярж. стыпендый і льгот навучэнцам і студэнтам, бясплатная выдача школьных падручнікаў, агульнадаступнасць бібліятэк і інш. Дзейным заканадаўствам прадугледжваюцца розныя віды дзярж.сац. страхавання работнікаў, устанаўліваюцца нормы і парадак пенсіённага забеспячэння (пенсіі па ўзросце, па інваліднасці, у выпадку страты працаздольнасці, страты карміцеля, дапамогі па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, па догляду інвалідаў I групы, на дзяцей ва ўзросце да 16 галоў і інш.). Дзяржава праяўляе асаблівы клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якія страцілі здароўе пры абароне дзярж. і грамадскіх інтарэсаў. З мэтай рэалізацыі права займацца культ. дзейнасцю дзярж. органы павінны ствараць неабходныя ўмовы для далучэння грамадзян да каштоўнасцей нац. і сусв. культуры, развіваць сетку культ.-асв. устаноў, забяспечваць падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў, ствараць гарантыі і стымулы маст., навук., тэхн. творчасці, захавання традыц.бел. культуры (фальклор, нар. промыслы, рамёствы), развіццё культуры нац. меншасцей і этн. груп. Законам абараняецца права інтэлектуальнай уласнасці (творы навукі, л-ры і мастацтва, выканаўчая дзейнасць артыстаў, радыё- і тэлеперадачы, вынаходствы, прамысл. ўзоры, таварныя знакі і інш.).
Канстытуцыйныя абавязкі чалавека і грамадзяніна прадугледжваюць неабходнасць: выконваць Канстытуцыю, законы і паважаць нац. традыцыі; паважаць годнасць, правы і свабоды інш. асоб; берагчы гісторыка-культ., духоўную спадчыну і інш.нац. каштоўнасці; ахоўваць прыроду; прымаць удзел у фінансаванні дзярж. расходаў; абараняць Айчыну. Патрабаванне выконваць Канстытуцыю, законы і інш. нарматыўныя акты распаўсюджваецца як на грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэр. Беларусі і павінны з павагай ставіцца да звычаяў і традыцый яе народа. Канстытуцыйныя абавязкі таксама, як і правы, канкрэтызуюцца ў галіновым заканадаўстве, якое ўстанаўлівае розныя віды прававой адказнасці — дысцыплінарнай, грамадз.-прававой, адм.-прававой, крымін.-прававой. Агульны, універсальны характар носіць канстытуцыйная норма аб павазе годнасці і правоў інш. асоб. На ўсіх, хто знаходзіцца на тэр. Беларусі, распаўсюджваецца абавязак берагчы гісторыка-культ. спадчыну і інш. каштоўнасці, якія маюць вялікія духоўныя і эстэт. вартасці і ахоўваюцца дзяржавай. За невыкананне абавязкаў па ахове і выкарыстанні гісторыка-культ. спадчыны, знішчэнне або прычыненне шкоды нац. каштоўнасцям, парушэнне правіл іх увозу і вывазу вінаватыя прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Розныя меры адказнасці грамадзян, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, звязаных з негатыўным уздзеяннем на навакольнае асяроддзе, устаноўлены за невыкананне патрабавання аб ахове прыроды (пашкоджанне і забруджанне зямель, атмасфернага паветра, вады і інш.). Адным з важнейшых абавязкаў грамадзян з’яўляецца выплата імі агульнадзярж. падаткаў, пошлін і інш. плацяжоў (падаходны падатак, падатак на дабаўленую вартасць, на прыбытак і даходы, на нерухомасць, за карыстанне прыроднымі рэсурсамі і інш.) і мясц. падаткаў (зямельны, падатак з пабудоў і інш.). Канстытуцыйным і свяшчэнным абавязкам грамадзяніна з’яўляецца абарона Рэспублікі Беларусь. З мэтай падрыхтоўкі насельніцтва да абароны бел. дзяржавы, забеспячэння камплектавання Узбр. Сіл і інш.вайск. фарміраванняў устанаўліваецца ўсеагульны воінскі абавязак. Парадак праходжання вайск. службы, падставы і ўмовы вызвалення ад вайск. службы ці замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам. Ніхто не можа быць прымушаны да выканання абавязкаў, якія не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе законамі, ці да адмаўлення ад сваіх правоў.
Асн. Закон Рэспублікі Беларусь устанаўлівае, што дзяржава абавязваецца прымаць усе даступныя ёй меры, накіраваныя на стварэнне ўнутр. і міжнар. парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод сваіх грамадзян. Дзярж. органы, службовыя асобы нясуць адказнасць за дзеянні, якія парушаюць правы і свабоды асобы. Ажыццяўленне гарантаваных дзяржавай правоў і свабод асобы можа быць прыпынена толькі ва ўмовах надзвычайнага або ваеннага становішча ў парадку і межах, вызначаных Канстытуцыяй і законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ўключае: навукова-даследчую работу па выяўленні, вывучэнні, класіфікацыі, публікацыі і папулярызацыі найб. адметных матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяў чалавечай творчасці; арганізацыю ўліку аб’ектаў спадчыны (надання ім статусу гісторыка-культ. каштоўнасці, вядзенне Дзярж. спісу гісторыка-культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і фарміраванне Банка звестак аб гісторыка-культ. спадчыне, аднесеных да катэгорыі інфарм. рэсурсаў дзярж. значэння); падрыхтоўку і ўдасканаленне заканадаўчых актаў, што рэгламентуюць парадак распрацоўкі і зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыі, выкананне вытв. мерапрыемстваў, зберажэнне і выкарыстанне каштоўнасцей, кантроль за выкананнем заканадаўства па ахове гісторыка-культ. спадчыны.
Адным з першых актаў у сферы аховы гіст. спадчыны ў БССР была пастанова ЦВК ад 24.12.1923 «Аб рэгістрацыі, узяцці на ўлік і ахове помнікаў мастацтва, даўніны і прыроды, якія знаходзяцца ва ўласнасці ўстаноў, таварыстваў і прыватных асоб», якая забараняла вываз помнікаў культуры за мяжу, перадачу іх інш. асобам; перамяшчэнне аб’ектаў спадчыны павінна было ўзгадняцца з навукова-экспертнай камісіяй, створанай Наркаматам асветы БССР. У адпаведнасці з пастановай СНКБССР ад 5.7.1926 шэраг помнікаў мастацтва, архітэктуры, быту і прыроды былі нацыяналізаваны. Абавязкі па ахове помнікаў культуры ўскладаліся на акруговыя, раённыя, гар. і сельскія Саветы.
На працягу 1920—30-х г. органы аховы помнікаў неаднаразова рэарганізоўваліся. У 2-й пал. 1940-х г. гэтыя функцыі аднесены да кампетэнцыі К-та па справах архітэктуры пры СНКСССР і адпаведных органаў дзярж. кіравання саюзных рэспублік. У выніку ўдасканалення сістэмы ўліку помнікаў з канца 1940-х г. ў Беларусі, як і ва ўсім СССР, аб’екты гіст. спадчыны падзяляліся на помнікі саюзнага, рэсп. і мясц. значэння. Да канца 1960-х г пытанні іх аховы ў Беларусі рэгуляваліся нарматыўнымі актамі ўрада або паўнамоцных органаў дзярж. кіравання. У 1960-я г. ў саюзных рэспубліках утвораны добраахвотныя т-вы аховы помнікаў гісторыі і культуры. У Беларусі дзейнасць адпаведнай грамадскай арг-цыі была скіравана пераважна на ўшанаванне памяці абаронцаў Айчыны ў Вял.Айч. вайну. Яна займалася таксама фінансаваннем работ па рэстаўрацыі Сафійскага сабора ў Полацку, падрыхтоўкай праектнай дакументацыі на рэстаўрацыю Мірскага замка і інш. аб’ектаў спадчыны.
У 1969 Вярх. Савет Беларусі прыняў закон «Аб ахове помнікаў культуры», у 1978 — закон «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры», у 1992 — закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». У наш час дзярж. палітыка ў галіне ўліку і аховы гісторыка-культ. спадчыны вызначаецца Нац. сходам Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца Саветам Міністраў, Мін-вам культуры Рэспублікі Беларусь і яго прадстаўнікамі ў мясц. выканаўчых і распарадчых органах. Гэтыя функцыі ўскладзены на ўпраўленні культуры абласных і Мінскага гар. выканаўчых к-таў, аддзелы культуры раённых і гар. выканкомаў. Выпрацоўку навукова-метадычнай палітыкі ў галіне ўліку, аховы, зберажэння, выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культ. спадчыны ажыццяўляе Бел.рэсп. навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культ. спадчыны пры Мін-ве культуры.
Закон забараняе дзейнасць, што стварае пагрозу пагаршэння стану або знікнення нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей, абмяжоўвае або забараняе дзейнасць, у выніку якой ствараецца пагроза існаванню ці тэхн. стану каштоўнасцей. Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей могуць праводзіцца толькі з пісьмовага дазволу Мін-ва культуры. Асн. правы ўласнікаў каштоўнасцей рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і адпаведнымі артыкуламі закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (1992). Фінансаванне аховы і зберажэння гісторыка-культ. спадчыны ажыццяўляецца за кошт дзярж. выдаткаў, сродкаў уласнікаў ці карыстальнікаў каштоўнасцей, а таксама сродкаў, што спаганяюцца з парушальнікаў рэжыму захоўвання каштоўнасцей і патрабаванняў закона. Вінаватыя ў наўмысным разбурэнні і пашкоджанні помніка (каштоўнасці) прыцягваюцца да адм. або крымінальнай адказнасці.
У 1996 у Беларусі было зафіксавана каля 16 тыс. аб’ектаў, якія валодаюць прыкметамі гісторыка-культ. каштоўнасцей. Яны былі ўключаны ў Дзярж. спіс помнікаў гісторыі і культуры рэсп. значэння, спісы помнікаў мясц. значэння і «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (выдадзены ў 1984—88 у 8 кнігах), які паводле пастановы ўрада меў статус афіц. дакумента па ахове спадчыны. У наш час дзеючым заканадаўствам прадугледжана фарміраванне новага Дзярж. спіса гісторыка-культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На 1.5.2004 у яго ўключаны 4813 аб’ектаў, з іх 51 адносіцца да катэгорыі духоўных каштоўнасцей (пераважна стараж. гербы бел. гарадоў), 59 з’яўляюцца рухомымі каштоўнасцямі (скарбы, калекцыі посуду, царк. інвентару, абразы, карціны, кнігі; складаюцца з больш як 6 тыс. прадметаў); 1655 аб’ектаў архітэктуры і горадабудаўніцтва, 1788 аб’ектаў археалогіі, 303 помнікі мастацтва, 1067 помнікаў абаронцам Айчыны, памятных мясцін, звязаных са знакавымі асобамі і гіст. падзеямі.
Для кожнага асобнага аб’екта, групы ці комплексу каштоўнасцей, гіст. цэнтра горада ўстанаўліваецца ахоўная зона. Кансервацыю і рэстаўрацыю гісторыка-культ. каштоўнасцей, выяўл. і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праводзіць любая юрыд. або фіз. асоба, што валодае вызначанай кваліфікацыяй і мае адпаведны дазвол на правядзенне работ. Са сродкаў рэсп. бюджэту ажыццяўляецца фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці прававой базы аховы спадчыны і рэстаўрацыі, дзейнасці па фарміраванні Банка звестак аб гісторыка-культ. спадчыне Рэспублікі Беларусь, рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ найб. знакавых матэрыяльных каштоўнасцей, напр., замкавы комплекс «Мір», палацава-паркавы ансамбль у г. Нясвіж, будынак Нац. акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і інш. Пры выкананні рэстаўрацыйных работ выкарыстоўваюцца і сродкі мясц. бюджэтаў, якія накіроўваюцца на выкананне розных мерапрыемстваў па зберажэнні забудовы аб’ектаў спадчыны, што знаходзіцца ў камунальнай уласнасці. У 1991 створана рэсп. спецыялізаваная навук.арг-цыя — Дзярж. гісторыка-культ. экспедыцыя па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Дзейнічаюць і грамадскія аб’яднанні: Бел. добраахвотнае т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, Бел. фонд культуры, Бел.к-тміжнар. рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) і інш.
На міжнар. узроўні пытанні аховы спадчыны рэгулююцца дакументамі, распрацаванымі ЮНЕСКА. Беларусь ратыфікавала 3 канвенцыі ЮНЕСКА, што разглядаюць пытанні аховы помнікаў культуры ў выпадкуўзбр. канфліктаў (1954), забароны незаконнага вывазу каштоўнасцей (1964), аховы аб’ектаў сусв.культ. і прыроднай спадчыны (1972). У адпаведнасці з апошнім дакументам фарміруецца Спіс сусв.культ. і прыроднай спадчыны, у які ўключаны Белавежская пушча і замкавы комплекс «Мір». Сярод інш. дакументаў, прынятых ЮНЕСКА, асаблівае значэнне для Беларусі маюць рэкамендацыі, скіраваныя на рэгламентацыю археал. даследаванняў, у т. л. падводнай археалогіі (1954), эфектыўных мер забеспячэння агульнадаступнасці музеяў (1960), захаванне адметнасці краявідаў (1962), аховы рухомых каштоўнасцей (1978) і інш. Актыўную пазіцыю ў справе захавання спадчыны, даследавання культ. каштоўнасцей, падрыхтоўкі спецыялістаў займаюць няўрадавыя арг-цыі ІКАМОС, Міжнар. рада музеяў (ІКОМ), міжнар. даследчы цэнтр захавання і рэстаўрацыі культ. набытку (ІККРОМ). Гэтыя арганізацыі падрыхтавалі шэраг метадычных дакументаў па ахове спадчыны, якія істотна дапаўняюць нормы нац. заканадаўства. У дзейнасці, скіраванай на зберажэнне гісторыка-культ. каштоўнасцей, спецыялісты карыстаюцца «Міжнароднай хартыяй захавання і рэстаўрацыі помнікаў і мясцін» (Венецыя, 1964), «Міжнароднай хартыяй зберажэння гістарычных садоў» (Фларэнцыя, 1982), «Міжнароднай хартыяй захавання гістарычных гарадоў і гарадскіх абшараў» (Вашынгтон, 1987), «Міжнароднай хартыяй кіравання археалагічнай спадчынай» (1990), Нарскім дакументам аб аўтэнтычнасці (1994). Рыжская хартыя (2000), якая датычыць правядзення рэканструкцыі гіст. аб’ектаў, распрацоўвалася пры актыўным удзеле бел. спецыялістаў.
Літ.:
Советское законодательство о памятниках истории и культуры: Сб. док. и материалов (1917—1972 гг.). Мн., 1972;
Конвенции и рекомендации ЮНЕСКО по охране культурного наследия. Мн., 2000;
Мартыненко И.Э. Законодательство об охране историко-культурного наследия и прокурорский надзор за его исполнением. Мн., 2001;
Несцярчук Л.М. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
— Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які замацоўвае яе грамадскі і дзярж. лад, прававое становішча асобы, выбарчую сістэму, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзярж. улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі; юрыдычная база ўсяго дзейнага заканадаўства. Яна валодае вяршэнствам у адносінах да ўсіх іншых прававых актаў. Усе законы і падзаконныя акты дзярж. органаў павінны выдавацца на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй. У выпадку разыходжання якога-небудзь нарматыўнага акта з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15.3.1994 на 13-й сесіі Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. 24.11.1996 праведзены рэферэндум, на які былі вынесены 2 праекты абноўленай Канстытуцыі. За праект, прапанаваны Прэзідэнтам, прагаласавала 5 175 664 чал., або 70,5%, за праект Вярх. Савета — 582 437 чал., або 7,9% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. На падставе вынікаў усенар. галасавання ў Канстытуцыю ўнесены істотныя змяненні і дапаўненні (замацаванне прынцыпу вяршэнства права, разнастайнасці форм уласнасці, паліт. плюралізму, пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж Прэзідэнтам, Парламентам і Урадам, суд. абарона грамадзянінам сваіх правоў і свабод, прызнанне прыярытэту прынцыпаў і норм міжнар. права і інш.). Канстытуцыя складаецца з прэамбулы і 9 раздзелаў, якія змяшчаюць 8 глаў і 146 артыкулаў.
У прэамбуле ў канцэнтраванай форме сфармуляваны асн. ідэі і прынцыпы, якімі павінны кіравацца народ і ўлада ў працэсе дзярж. будаўніцтва і грамадскага развіцця: адказнасць за цяперашні стан і будучыню Беларусі, усведамленне сябе паўнапраўным суб’ектам сусв. супольніцтва, неад’емнае права на самавызначэнне, апора на шматвяковую гісторыю развіцця бел. дзяржаўнасці, зацвярджэнне правоў і свабод кожнага грамадзяніна, забеспячэнне грамадз. згоды і непахісных устояў народаўладдзя і прававой дзяржавы.
Раздзел I «Асновы канстытуцыйнага ладу» абвяшчае, што адзінай крыніцай дзярж. улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ, а чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю, мэтай дзяржавы і грамадства. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакр.сац. прававая дзяржава, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Замацоўвае прынцыпы раўнапраўнага існавання дзярж. і прыватнай уласнасці; ажыццяўлення дэмакратыі на аснове разнастайнасці паліт. інстытутаў, ідэалогій і поглядаў, дзейнасці паліт. партый і грамадскіх аб’яднанняў, падзелу дзярж. улады на заканад., выканаўчую і судовую; роўнасці перад законам усіх сац., нац. і іншых супольнасцей, рэлігій і веравызнанняў, дзяржаўнасці бел. і рус. моў.
Раздзел II «Асоба, грамадства, дзяржава» замацоўвае асабістыя, паліт., сац.-эканам. і культ. правы і свабоды грамадзян. права на годны ўзровень жыцця, на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў; права на жыццё, свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы; права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабістае жыццё, свабоду перамяшчэння і выбару месца жыхарства; права на самаст. вызначэнне сваіх адносін да рэлігіі, раўнапраўе жанчын і мужчын ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства; свабоду поглядаў і перакананняў, сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый; свабоду аб’яднанняў, права ўласнасці, на ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы, на працу, на адпачынак, на ахову здароўя, сац. забеспячэнне, на жыллё, на адукацыю, на захаванне сваёй нац. прыналежнасці і карыстанне роднай мовай, на ўдзел у культ. жыцці, на суд. абарону, юрыд. дапамогу. Вызначае абавязкі грамадзян і кожнага чалавека: выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, законы і паважаць нац. традыцыі, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб, берагчы гісторыка-культ., духоўную спадчыну і інш.нац. каштоўнасці; ахоўваць прыроднае асяроддзе, абараняць Айчыну, праходзіць вайсковую службу. Вызначае адказнасць дзяржавы перад грамадствам і асобай; яе абавязак забяспечыць матэрыяльныя гарантыі і магчымасці для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян.
Раздзел III «Выбарчая сістэма. Рэферэндум» замацоўвае асн. прынцыпы выбарчай сістэмы: усеагульнае, свабоднае, роўнае і прамое выбарчае права пры тайным галасаванні; забяспечвае права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты за грамадскімі аб’яднаннямі, прац. калектывамі і грамадзянамі; вызначае падставы і парадак адклікання дэпутатаў, парадак правядзення рэсп. і мясц. рэферэндумаў, адмены або змены прынятых імі рашэнняў.
Раздзел IV «Прэзідэнт, Парламент, Урад, суд» вызначае статус і паўнамоцтвы Прэзідэнта; парадак фарміравання, склад, кампетэнцыю, формы і метады дзейнасці органаў дзярж. улады і кіравання. Устанаўлівае, што Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Прадстаўнічым і заканад. органам з’яўляецца Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца цэнтр. органам дзярж. кіравання. Устанаўлівае структуру суд. улады і прынцыпы ажыццяўлення правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь, кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве, парадак фарміравання і дзейнасці Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.
Раздзел V «Мясцовае кіраванне і самакіраванне» вызначае кампетэнцыю, парадак стварэння і дзейнасці органаў мясц. кіравання і самакіравання (мясц. Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, органаў мясц. грамадскага самакіравання і інш.), назначэння кіраўнікоў мясц. выканаўчых і распарадчых органаў.
Раздзел VI «Пракуратура. Камітэт дзяржаўнага кантролю» змяшчае нормы, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў пракурорскага нагляду і дзярж. кантролю, устанаўлівае парадак назначэння Ген. пракурора і ніжэйстаячых пракурораў, утварэння Камітэта дзярж. кантролю.
Раздзел VII «Фінансава-крэдытная сістэма Рэспублікі Беларусь» устанаўлівае, што на тэр. Беларусі праводзіцца адзіная бюджэтна-фін., падатковая, грашова-крэдытная і валютная палітыка. Фін.-крэдытная сістэма ўключае бюджэтную сістэму (рэсп. і мясц. бюджэты), банкаўскую сістэму (Нац. банк і інш. банкі), а таксама фін. сродкі пазабюджэтных фондаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадзян. Вызначае парадак фарміравання даходаў бюджэту, ажыццяўлення агульнадзярж. расходаў, складання, зацвярджэння і выканання бюджэтаў і дзярж. пазабюджэтных фондаў.
Раздзел VIII «Дзеянне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і парадак яе змянення» вызначае, што Канстытуцыя можа быць зменена рашэннем, прынятым большасцю не менш як 2/3 галасоў ад поўнага складу кожнай з палат Парламента. Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі могуць быць праведзены праз рэферэндум, калі за іх прагаласавала большасць грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Раздзелы I, II, IV, VIII Канстытуцыі могуць быць зменены толькі шляхам рэферэндуму.
Раздзел IX «Заключныя і пераходныя палажэнні» вызначае парадак уступлення ў сілу Канстытуцыі, утварэння і фарміравання прадугледжаных у ёй дзярж. органаў. Устанаўлівае, што законы, указы і інш. акты, што дзейнічалі на тэр. Рэспублікі Беларусь да ўвядзення ў дзеянне гэтай Канстытуцыі, прымяняюцца ў частцы, якая не супярэчыць Канстытуцыі.
Кр.:
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: 1994 г.: (са змяненнямі і дапаўненнямі): Прынята на рэсп. рэферэндуме 24 лістап. 1996 г.Мн., 1997.
Літ.:
Богданович П.Л., Подупейка А.А. Республика Беларусь — унитарное демократическое социальное правовое государство. Мн., 1998;
Василевич Г.А. Конституция Республики Беларусь: (Научно-практ. коммент.). Мн., 2000;
Яго ж. Конституционное право Республики Беларусь. Мн., 2002;
Круглов В.А. Основы права Республики Беларусь. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАРДА́НІЯ, Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства (Аль-Мамляка аль-Урдунія аль-Хашымія),
дзяржава ў Заходняй Азіі. На З мяжуе з Ізраілем і тэрыторыяй арабскай аўтаноміі на зах. беразе р. Іардан, на Пн — з Сірыяй, на ПнУ — з Іракам, на У і Пд — з Саудаўскай Аравіяй; на Пд мае выхад да зал. Акаба Чырвонага м. Падзяляецца на 10 губернатарстваў (мухафаз). Пл. 89,4 тыс.км². Нас. 4212 тыс.чал. (1995). Сталіца — г.Аман. Афіц. мова арабская. Нац. святы — Дзень незалежнасці (25 мая) і Дзень нараджэння караля Хусейна I (14 лістапада).
Дзяржаўны лад. І. — канстытуцыйная манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1952 (мадыфікаваная). Кіраўнік дзяржавы — кароль, які валодае шырокімі паўнамоцтвамі: назначае і змяшчае прэм’ер-міністра і міністраў, зацвярджае законы, з’яўляецца галоўнакамандуючым узбр. сіламі, мае права роспуску палаты дэпутатаў і інш. Вышэйшы орган заканад. улады — двухпалатны Нац. сход, які складаецца з сената (30 членаў, назначаюцца каралём на 4 гады) і палаты дэпутатаў (60 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады). Выканаўчы орган — урад на чале з прэм’ер-міністрам. На чале правінцый стаяць губернатары, акруг і раёнаў — начальнікі. Суд. сістэма складаецца з 3 відаў судоў: свецкія, рэлігійныя (шарыяцкія) і асобыя (племянныя, ваен. трыбуналы і суды дзярж. бяспекі). Члены свецкіх судоў назначаюцца каралём.
Прырода. Асн. частка І. занята пустынным пласкагор’ем (800—1300 м). Над ім узвышаюцца асобныя горы да 1764 м (г. Рам на Пд). На З цягнецца зПн на Пд глыбокая тэктанічная ўпадзіна Гхор з далінай р. Іардан і Мёртвым м. (на 400 м ніжэй узр. акіяна). Карысныя выкапні: фасфарыты (запасы каля 1,5 млрд.т), калійныя солі (у Мёртвым м.), медныя і марганцавыя руды. Клімат субтрапічны з сухім і гарачым летам. Т-ра паветра 7—12 °C у студз., 23—28 °C у ліпені. Ападкаў каля 700—500 мм на 3, каля 100 мм і менш на У і Пд. Расліннасць паўпустынная і пустынная, разрэджаная, пераважаюць хмызнякі і травы, якія вегетуюць у перыяд выпадзення ападкаў. Ёсць аазісы з фінікавымі пальмамі. Пад лесам каля 1% тэрыторыі. Нац. парк Азрак.
Насельніцтва. Каля 98% арабы, у т. л. палесцінскія бежанцы; жывуць таксама армяне, чэркесы, чэчэнцы, туркі, курды і інш. Сярод вернікаў пераважаюць мусульмане-суніты (92%), астатнія пераважна хрысціяне. Сярэдняя шчыльнасць 47,1 чал. на 1 км², на З, асабліва ў даліне р. Іардан, больш за 100 чал. на 1 км². На У і Пд насельніцтва рэдкае, ёсць качэўнікі і паўкачэўнікі-бедуіны, у якіх захаваўся падзел на плямёны. У гарадах жыве 78% насельніцтва (1994). Найбольшыя гарады (тыс.ж., 1994): Аман — 963,5 (з прыгарадамі больш за 1,5 млн.ж.), Эз-Зарка — 344,5, Ірбід — 208,2. У прам-сці і буд-ве заняты 21% насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 7%, у гандлі і абслуговых галінах — 63%. Некалькі соцень тысяч іарданцаў працуюць за мяжой, пераважна ў араб. краінах Персідскага заліва.
Гісторыя. У старажытнасці тэр. І. насялялі семіцкія плямёны хананеяў. У 3—2-м тыс. да н.э. на іх нападалі фінікійцы, хеты і інш. У 2-й пал. 2-га тыс. да н.э.тэр. І. ў складзе Ізраільска-Іудзейскага царства. У канцы 1-га тыс. да н.э. — цэнтр араб.Набатэйскай дзяржавы. З 4 ст.тэр. І. ў складзе Візантыі, у 7 ст. заваявана арабамі і стала ч. Арабскага халіфата. На тэр. І. пашырыліся іслам і араб. мова, развіваліся феад. адносіны. У 11—15 ст. пад уладай крыжаносцаў, сельджукаў, егіп. мамлюкаў. Зпач. 16 ст. да 1918 у складзе Асманскай імперыі. У 1918 акупіравана англ. войскамі, у 1920 уключана ў брыт. мандат на Палесціну. У 1921 тэр. 1. вылучана ў асобную адм. адзінку — эмірат Трансіарданія на чале з эмірам. У 1923 англічане абвясцілі незалежнасць эмірата, хоць фактычна ўладу трымалі ў сваіх руках. Англа-трансіарданскі дагавор 1928 (гл.Англа-трансіарданскія дагаворы 1928, 1946, 1948) фармальна пакідаў пэўную ўладу эмірам, але замацоўваў за Вялікабрытаніяй права трымаць на тэр. Трансіарданіі ўзбр. сілы, кантраляваць мясц.ваен. фарміраванні, знешнюю палітыку, фінансы і ўзбр. сілы. Знешняя палітыка краіны магла весціся толькі праз брыт.вярх. камісара ў Іерусаліме і яго рэзідэнта ў Амане. Пасля 2-й сусв. вайны Вялікабрытанія вымушана была пайсці на некат. ўступкі. Дагавор 1946 аб дружбе і саюзе, падпісаны ў Лондане на 25 гадоў, фармальна адмяняў брыт. мандат на Трансіарданію (эмірат абвяшчаўся незалежным каралеўствам), аднак захоўваў за Вялікабрытаніяй права трымаць войскі, саветнікаў і экспертаў. 25.5.1946 краіна стала наз. І. (Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства), эмір Абдалах — каралём І. Прынятая ў 1947 канстытуцыя замацоўвала вярх. ўладу караля і абмяжоўвала паўнамоцтвы парламента. Дагавор 1948 крыху пашыраў кампетэнцыю ўлад І. і прадугледжваў паступовы вывад брыт. войск з краіны, але Вялікабрытанія захоўвала права ўводзіць свае войскі ў выпадку вайны, трымаць ваен. базы ў Амане і Мафраку. У выніку араба-ізраільскай вайны 1948—49 войскі І. занялі цэнтр. раёны Палесціны (т. зв.Заходні бераг ракі Іардан) і ўсх.ч. Іерусаліма, якія ў 1950 афіцыйна ўключаны ў яе склад. Фактычная анексія ч.Усх. Палесціны пагоршыла адносіны І. зінш.араб. краінамі. У 1952 каралём І. стаў Хусейн ібн Талал, які выкарыстоўваў для ўзмацнення і развіцця дзяржавы замежную фін. дапамогу (складала больш як 2/5 бюджэту краіны). На парламенцкіх выбарах 1956 перамаглі нац.-патрыят. сілы І., што сарвала спробы Вялікабрытаніі і ЗША уцягнуць краіну ў агрэсіўныя ваен.-паліт. блокі. 14.3.1957 урад ануляваў англа-іарданскі дагавор 1948, а 2.11.1958 брыт. войскі выведзены зтэр. І. У пач. 1960-х г. правячыя колы краіны пайшлі на частковую дэмакратызацыю грамадскага жыцця і правядзенне знешняй палітыкі, незалежнай ад зах. дзяржаў. У 1963—64 1. ўстанавіла дыпламат. і гандл. адносіны зСССР і краінамі Усх. Еўропы. У ізраільска-арабскую вайну 1967 І. пацярпела паражэнне, Ізраіль акупіраваў зах. бераг р. Іардан і Усх. Іерусалім, краіна страціла чвэрць апрацаваных зямель, амаль палавіну прамысл. прадпрыемстваў (каля 4 тыс.), скараціліся даходы ад турызму, колькасць палесцінскіх бежанцаў павялічылася да 800 тыс.чал. Ліквідацыя наступстваў ізраільскай агрэсіі заняла вядучае месца ва ўнутр. і знешняй палітыцы краіны. У 1988 І. прызнала Палесціну і адмовілася ад прэтэнзій на зах. бераг р. Іардан (паводле ізраільска-палесцінскага пагаднення 1993 ён атрымаў частковую аўтаномію). З 1991 удзельнічае ў перагаворах па ўрэгуляванні блізкаўсх. канфлікту. У кастр. 1994 І. і Ізраіль падпісалі мірны дагавор. І. — член ААН (з 1955), Лігі араб. дзяржаў (з 1945). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў кастр. 1996.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. У 1993 легалізаваны паліт. партыі, якія пазней прынялі ўдзел у парламенцкіх выбарах. Асн. партыі: Іарданскі нац. саюз, Партыя ісламскага дзеяння (звязана з Асацыяцыяй братоў-мусульман), Нар. саюз, Нар.дэмакр. партыя (крыло Дэмакр. фронту вызвалення Палесціны), іарданскае аддзяленне Партыі араб.сацыяліст. адраджэння (з 1957 нелегальнае). Прафс. аб’яднанне — Усеагульная федэрацыя рабочых прафсаюзаў І.
Гаспадарка. І. — краіна са слабаразвітай шматукладнай эканомікай, слабай індустр. базай. Краіна залежыць ад знешняй дапамогі і пазык (каля 1 млрд.дол. за год), валютных паступленняў ад іарданцаў, што працуюць за мяжой. Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва каля 1200 долараў. 26% нац. даходу дае прам-сць, 8% — сельская гаспадарка, 66% — абслуговыя галіны. Асн. галіны прам-сці — горназдабыўная, цэментная, нафтаперапрацоўчая. Здабыча высакаякасных фасфарытаў вядзецца пераважна адкрытым спосабам на радовішчах Эр-Русейфа (каля Амана) і Хаса (на Пд); гадавая здабыча 5925 тыс.т (1994). З расолаў Мёртвага м. здабываюць калійныя солі — 1,4 млн.т (1994). Каля Амана на мясц. сыравіне працуе цэментны з-д (каля 1 млн.т цэменту за год). У г. Эз-Зарка нафтаперапр. (атрымлівае нафту з Ірака па адгалінаванні нафтаправода Кіркук—Сайда) і акумулятарны з-ды, суконная ф-ка. Электрастанцыі працуюць на імпартнай нафце, вытв-сць электраэнергіі 4,2 млрд.кВт∙гадз (1993). Ёсць прадпрыемствы харч., тэкст., вінаробчай, тытунёвай, папяровай, буд. матэрыялаў (у т. л. па апрацоўцы мармуру) прам-сці. Развіты саматужныя промыслы, выраб прадметаў хатняга ўжытку, сувеніраў, ювелірных упрыгожанняў, керамічных і скураных вырабаў. Больш за 70% прамысл. прадукцыі выпускаецца ў Амане і яго наваколлі. Сельская гаспадарка задавальняе толькі 1/4 патрэб насельніцтва ў харч. прадуктах. Характэрна памешчыцкае землеўладанне, сяляне — пераважна арандатары. Пустыні і паўпустыні, якія займаюць 94,1% тэрыторыі, выкарыстоўваюцца пад экстэнсіўную малапрадукц. жывёлагадоўлю. Апрацоўваецца каля 400 тыс.га, у т. л. арашаецца каля 100 тыс.га. Галоўны земляробчы раён — даліна р. Іардан (разнастайныя фрукты, пшаніца, ячмень, кукуруза, сачавіца, бабовыя, памідоры, баклажаны, капуста, агуркі, кавуны, дыні). Ранняя гародніна і фрукты экспартуюцца. На непаліўных землях вырошчваюць збожжавыя культуры. Ураджайнасць вагаецца ў залежнасці ад колькасці ападкаў. Гадуюць (1994): буйн. раг. жывёлу — 50 тыс. галоў, вярблюдаў — 70 тыс. галоў, авечак і коз — каля 1,5 млн. галоў. Развіта бройлерная птушкагадоўля. Порт Акаба — цэнтр рыбалоўства і марскіх промыслаў. Транспарт пераважна аўтамабільны. Даўж. аўтадарог каля 9 тыс.км, з іх 3 тыс.км асфальтаваных. У краіне 162 тыс. легкавых аўтамабіляў, 92 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (1994). Гал. аўтадарогі звязваюць Аман з портам Акаба, Сірыяй, Іракам, Саудаўскай Аравіяй. Даўж. адзінай чыгункі, якая перасякае краіну зПн на Пд, каля 600 км. Грузаабарот порта Акаба — 20 млн.т штогод. Праз І. праходзяць нафтаправоды Кіркук (Ірак) — Хайфа (Ізраіль, не дзейнічае) і Дахран (Саудаўская Аравія) — Сайда (Ліван). У краіне 2 міжнар. аэрапорты (Аман, Акаба). І. наведваюць штогод каля 4 млн. турыстаў. Даход ад замежнага турызму складае 0,5 млрд.дол. (1994). І. экспартуе фасфарыты (каля 50% кошту), цэмент, раннія гародніну і фрукты; імпартуе разнастайныя прамысл. тавары і харч. прадукты.
У 1994 экспартавана тавараў на 1,4 млрд.дол., імпартавана на 3,5 млрд. долараў. Асн.гандл. партнёры — Саудаўская Аравія, Ірак, інш. арабскія краіны, ЗША, Германія, Вялікабрытанія, Японія. Знешні доўг каля 9 млрд.дол. (1995). Грашовая адзінка — іарданскі дынар.
Узброеныя сілы. Складаюцца зсухап. войск, ВПС і ВМС. Вярх. галоўнакамандуючы — кароль. У аснове ваен. дактрыны канцэпцыя «кругавой абароны». Ва ўзбр. сілах 98,5 тыс.чал. (1997). Сухап. войскі (90 тыс.чал.), каля 900 танкаў, 480 гармат, 450 мінамётаў. У ВПС (8 тыс.чал.) каля 100 баявых самалётаў, 24 верталёты. У ВМС (0,5 тыс.чал.) 10 катэраў. З 1991 узбр. сілы камплектуюцца на кантрактнай аснове. З 1996 баявая падрыхтоўка вядзецца сумесна з ЗША, інш. членамі НАТО.
І.І.Пірожнік, Ф.С.Фешчанка (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы).
Герб і сцяг Іарданіі.Да арт.Іарданія. Агульны выгляд г. Аман.Да арт.Іарданія. Тыповы ландшафт на поўдні краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУЛЬНАЯ ГІСТОРЫКА-ДЭМАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА.
Своеасаблівасць дэмаграфічнага развіцця Беларусі абумоўлена яе гіст. і сацыяльна-эканам. развіццём. У канцы 1-га тысячагоддзя н.э.тэр. краіны насялялі ўсх.-славянскія плямёны дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, часткова валынян, драўлян і севяран, на З — некаторыя лета-літоўскія плямёны. У 9—11 ст. гэтыя плямёны і іх княствы ўваходзілі ў склад стараж.-слав. дзяржавы — Кіеўскую Русь. Пасля яе распаду тэр. Беларусі на працягу 13—14 ст. увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). У 14 ст. на ёй пражывала каля 1 млн.чал. На працягу 14—16 ст. завяршылася фарміраванне бел. народнасці. У 1569 бел. землі ў складзе ВКЛ аб’яднаны з Польшчай у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
У выніку шматлікіх войнаў паміж Вялікім Маскоўскім княствам і ВКЛ у 15—17 ст., адбываліся значныя міграцыйныя працэсы: частка бел. насельніцтва перасялялася ў Маскву, на ўсх. і паўд.-ўсх. землі Рускай дзяржавы. Некаторая колькасць насельніцтва Рускай дзяржавы (маскоўская арыстакратыя, вальнадумцы, беглыя прыгонныя сяляне, стараабрадцы) і Польшчы перасяляліся ў бел. гарады, асобныя магнацкія ўладанні; у нязначнай колькасці ў бел. гарадах з’явіліся і нямецкія рамеснікі. У 14—16 ст. значныя маштабы набыло перасяленне на Беларусь яўрэйскага насельніцтва.
У 17—18 ст. колькасць насельніцтва Беларусі вагалася ў межах 1,5—3 млн.чал. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) бел. землі далучаны да Рас. імперыі. З развіццём капіталізму ўзмацніліся і сталі больш трывалымі эканам. і культ. сувязі паміж асобнымі часткамі Беларусі; у выніку ў 19 ст. склалася бел. нацыя. Паводле рэвізій Рас. імперыі ў 1811 колькасць насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) складала 3,8 млн.чал., у 1863—4,2 млн.чал. Да сярэдзіны 19 ст. дэмаграфічная сітуацыя на гэтай тэр. характарызавалася і высокай нараджальнасцю, і высокай смяротнасцю. Паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці ў бел. губернях вагаліся на ўзроўнях адпаведна 50‰ і 40‰. Нараджальнасць часта дасягала фізіялагічнага максімуму. Сяляне былі зацікаўлены ў вял. колькасці дзяцей, асабліва мужчынскага полу — чым больш у сям’і было работнікаў, тым лягчэй было пракарміцца. Высокай нараджальнасці спрыялі пашыранасць ранніх шлюбаў, адсутнасць пенсіённага забеспячэння, калі дзеці былі адзінай падтрымкай існавання бацькоў у старасці або ў выпадку хваробы.
Нізкі прырост насельніцтва ў той час быў абумоўлены цяжкімі ўмовамі жыцця, частымі эпідэміямі, хваробамі, голадам, войнамі, высокай дзіцячай смяротнасцю. Прыгоннае права стрымлівала міграцыйныя працэсы.
У сярэдзіне 19 ст. на тэр. Беларусі пражывала каля 5 млн. чалавек. Пасля адмены прыгоннага права (1861) больш хуткімі тэмпамі пачаў развівацца капіталізм. Дыферэнцыяцыя гаспадарак і расслаенне сялян, малазямелле большай часткі сялян (5—7 дзесяцін на двор) былі прычынай паўгалоднага іх існавання; сярод іх смяротнасць была на 40% вышэйшая, чым у гаспадароў, якія мелі больш за 25 дзесяцін зямлі. З таго часу пачаў зніжацца прырост насельніцтва, нараджальнасць складала 45‰. Пашырылася новая з’ява — свядомае зніжэнне шлюбнай нараджальнасці дзяцей у сям’і, асабліва ў гарадах. У 1897 у гарадах яна складала 241‰ супраць 311‰ у сельскай мясцовасці. Нараджальнасць сярод дваранства, духавенства і купецтва Мінска была ў 3 разы ніжэйшая, чым сярод простага люду (15,2 і 45,6‰ адпаведна). Паводле перапісу насельніцтва 1897 на Беларусі жыло 6,7 млн.чал., у гарадах пражывала 13,5%; у 1913 адпаведна — каля 6,9 млн.чал. і 14,4%.
У 1896—97 смяротнасць складала 25‰, сярэдняя працягласць жыцця — 37,5 года (37 гадоў у мужчын, 38 — у жанчын). Дзіцячая смяротнасць у 1897 складала 186‰. У канцы 19 — пач. 20 ст. на колькасць насельніцтва значна паўплывала міграцыя сялян у пошуках працы ў Сібір, на Д. Усход і інш. рэгіёны Расіі, а таксама эміграцыя ў ЗША, Канаду, Аргенціну, Аўстралію, краіны Зах. Еўропы. За 1861—1913 з краіны на Усход выехала 1387 тыс.чал. (без уліку дзяцей). Адмоўнае сальда міграцыі за 1897—1913 склала 0,5 млн. чал.
У 1-ю сусветную вайну (1914—18), грамадз. вайну і гады ваеннай інтэрвенцыі насельніцтва Беларусі панесла вялізныя страты, якія разам са стратамі ад павышанай смяротнасці склалі каля 1,4 млн.чал. Масавае перамяшчэнне мірнага насельніцтва з прыфрантавых раёнаў набыло катастрафічныя памеры. У выніку ў 1917 нараджальнасць была на вельмі нізкім узроўні (25‰), смяротнасць складала 33‰. У пач. 1914 у межах сучаснай Беларусі пражывала 7,5 млн.чал., у канцы 1917 засталося 6,9 млн.чал., у пач. 1921—6,7 млн.чал. Пасля Кастр. рэвалюцыі і ваенных інтэрвенцый (1918—20) у працэсе аднаўлення эканомікі, правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР знікла беспрацоўе ў гарадах і аграрная перанаселенасць. У выніку актыўных мер па барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі і эпідэміямі было ўстаноўлена бясплатнае мед. абслугоўванне, больш увагі надавалася апецы мацярынству і дзяцей, знізілася смяротнасць, асабліва дзіцячая. Ужо да 1923 паказчык смяротнасці знізіўся да 16,2‰, а да пач. 1930-х г. — да 12‰ і стабілізаваўся на гэтым узроўні. У канцы 1920-х г. павысілася нараджальнасць да 35—40‰.
У 1930-я г. ўзровень нараджальнасці ў БССР стаў паступова зніжацца. Гэтаму садзейнічалі высокія тэмпы развіцця эканомікі, бурны рост гарадоў, масавае далучэнне жанчын да грамадскай вытворчасці; паўплываў таксама фактар уступлення ў дзетародны ўзрост нешматлікай групы жанчын, якія нарадзіліся ў ваенныя 1914—20-я г.
У сувязі са зніжэннем нараджальнасці ўрад БССР прыняў шэраг мер: пашырана сетка радзільных дамоў, дзіцячых садоў і ясляў, прадугледжваліся мерапрыемствы, якія паляпшалі эканам. становішча шматдзетных сем’яў, забаронены аборты, што дало пэўны кароткачасовы эфект. Але ў 1939 нараджальнасць зноў пайшла на спад. У працэсе перабудовы нар. гаспадаркі адбывалася масавае перамяшчэнне насельніцтва ўнутры рэспублікі (перасяленне ў гарады, з хутароў у вёскі) і за яе межы (высылка раскулачаных). Калі раней перасяленне мела пераважна аграрны характар, то цяпер яно было выклікана развіццём індустрыялізацыі. Удзельная вага гарадскога насельніцтва вырасла з 14% у 1918 да 17% у 1926 і да 24,7% у 1939. За 1926—38 адмоўнае сальда знешняй міграцыі склала 616,6 тыс.чал., або 46% натуральнага прыросту за гэтыя гады.
Паводле ўмоў савецка-польскага мірнага дагавора ў 1921 Зах. Беларусь адышла да Польшчы. У выніку каля 40% тэр. Беларусі (80 тыс.км²) і больш за 35% насельніцтва на працягу 2 дзесяцігоддзяў (да 1939) знаходзілася ў складзе Польшчы. У выніку ўз’яднання Зах. Беларусі зБССР (1939) плошча рэспублікі павялічылася да 233,7 тыс.км², а насельніцтва да 11 млн.чал. У 1939—40 частка тэр. краіны са значнай доляй насельніцтва літоўскай нацыянальнасці адышла да Літвы. На 4.8.1940 плошча тэр. Беларусі складала 225,7 тыс.км², насельніцтва на 1.1.1941—10 454,9 тыс.чал. (на 22.6.1941—10 528 тыс.чал.; на тэр. ў сучасных межах — 9,2 млн.чал.). У перыяд Вял.Айч. вайны (паводле звестак Камісіі па расследаванні нямецка-фаш. злачынстваў) на Беларусі гітлераўцы знішчылі больш за 2200 тыс. жыхароў (загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі), 380 тыс.чал. былі вывезены на катаржныя работы ў Германію. Сотні тысяч загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе, больш за 1 млн.чал. знаходзіліся ў эвакуацыі. У выніку на тэр. краіны ў 1945 налічвалася 6,2 млн.чал. (2/3 даваеннай колькасці). Паводле разлікаў ва ўмовах мірнага часу колькасць насельніцтва Беларусі да 1950 магла б скласці 10,3 млн.чал. Прамыя і ўскосныя дэмаграфічныя страты рэспублікі да 1950 склалі каля 2,5 млн.чал. Гэта страты ад ваенных дзеянняў, за кошт зніжэння нараджальнасці ў гады вайны і катастрафічнага росту смяротнасці (у 1941 яна складала 65‰, 1942—136‰, 1943—72‰, 1944—29‰). Гады вайны парушылі ўзроставую структуру насельніцтва, парадзілі дыспрапорцыі паводле полу, пагоршылі здароўе людзей і інш. Уплыў вайны на нараджальнасць праявіўся яшчэ да яе пачатку. Толькі за 1940 у выніку адтоку часткі мужчынскага насельніцтва нараджальнасць знізілася на 20%. У цэлым інтэнсіўнасць страт на Беларусі была ў 2 разы вышэйшая, чым у сярэднім па СССР, і больш высокая, чым у любой іншай дзяржаве—удзельніцы 2-й сусветнай вайны. У адпаведнасці з дагаворам паміж Польшчай і СССР ад 16.8.1945 да Польшчы адышлі разам з насельніцтвам 17 раёнаў Беластоцкай вобл.зг. Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобл. У пасляваенны перыяд смяротнасць хутка зніжалася, а нараджальнасць павялічвалася, але яе павышэнне не стварыла «кампенсацыйную хвалю», таму што дэмабілізацыя мужчын з арміі адбывалася паступова.
У 1950 Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню прамысл. і с.-г. вытворчасці. Дэмаграфічныя працэсы ўвайшлі ў мірны ход развіцця (хаця вынікі вайны ўплываюць на дэмаграфічнае развіццё краіны і цяпер). Даваеннай колькасці насельніцтва рэспубліка дасягнула толькі ў 1972. Найб. інтэнсіўнае аднаўленне колькасці людзей назіралася ў 1950—60-я г. У 1987 насельніцтва краіны перавысіла 10 млн.чал., у 1994 г. яно склала 10 245,5 тыс.чал. Крызісныя з’явы ў палітыцы, эканоміцы і экалогіі (Чарнобыльская катастрофа 1986) у 1990-я г. вялі да спаду нараджальнасці і павелічэння смяротнасці. У выніку колькасць насельніцтва стала памяншацца (гл.табл. 1). У перыяд паміж перапісамі насельніцтва 1989 і 1999 колькасць яго паменшылася на 107 тыс.чал., або на 1%. З 1993 у краіне пачалася натуральная дэпапуляцыя (колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных (гл.табл. 2). Яе нарастанне абумоўлена кардынальнымі зменамі параметраў аднаўлення насельніцтва. Асаблівасцямі гэтага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца нізкі параўнальна з іншымі краінамі ўзровень нараджальнасці і надзвычай высокі для развітых краін узровень смяротнасці.
Табліца 1 Дынаміка колькасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь (на пачатак года)
Год
Усе насельніцтва, тыс.чал.
У тым ліку
У працэнтных суадносінах
гарадское
сельскае
гарадское
сельскае
1
2
3
4
5
6
1897
6673,0
899,0
5774,0
13,5
86,5
1913
6899,1
990,1
5909,0
14,3
85,7
1926*
4986,0
848,0
4138,0
17,0
83,0
1939
8912,2
1854,8
7057,4
20,8
79,2
1940
9046,1
1924,5
7121,6
21,3
78,7
1941
9092,0
1968,7
7123,3
21,7
78,3
1950
7709,0
1619,5
6089,5
21,0
79,0
1951
7781,1
1726,0
6055,1
22,2
77,8
1952
7748,7
1827,3
5921,4
23,6
76,4
1953
7693,4
1902,8
5790,6
24,7
75,3
1954
7685,6
1988,9
5696,7
25,9
74,1
1955
7757,2
2064,4
5692,8
26,6
73,4
1956
7850,2
2115,7
5734,5
27,0
73,0
1957
7910,0
2195,7
5714,3
27,8
72,2
1958
7961,6
2309,4
5652,2
29,0
71,0
1959
8055,7
2480,5
5575,2
30,8
69,2
1960
8147,4
2605,1
55423
32,0
68,0
1961
8233,3
2745,4
5487,9
33,3
66,7
1962
8335,2
2870,6
5464,6
34,4
65,6
1963
8435,4
2988,2
5447,2
35,4
64,6
1964
8479,8
3092,3
5387,5
36,5
63,5
1965
8557,9
3208,6
53493
37,5
62,5
1966
8655,7
3336,6
5319,1
38,5
61,5
1967
8761,8
3472,5
5289,3
39,6
60,4
1968
8838,7
3607,2
5231,5
40,8
59,2
1969
8915,0
3752,7
5162,3
42,1
57,9
1970
8992,2
3890,6
5101,6
43,3
56,7
1971
9048,7
4018,3
5030,4
44,4
55,6
1972
9118,1
4164,3
4953,8
45,7
54,3
1973
9182,4
4326,7
4855,7
47,1
52,9
1974
9251,4
4491,0
4760,4
48,5
51,5
1975
9317,2
4649,1
4668,1
49,9
50,1
1976
9360,5
4795,5
4565,0
51,2
48,8
1977
9406,2
4932,2
4474,0
52,4
47,6
1978
9463,5
5075,1
4388,4
53,6
46,4
1979
9532,5
5234,3
4298,2
54,9
45,1
1980
9591,8
5361,5
42303
55,9
44,1
1981
9662,9
5505,6
4157,3
57,0
43,0
1982
9736,1
5649,7
4086,4
58,0
42,0
1983
9800,6
5788,7
4011,9
59,1
40,9
1984
9869,4
5939,6
3929,8
60,2
39,8
1985
9929,0
6077,4
3851,6
61,2
38,8
1986
9986,4
6215,1
3771,3
62,2
37,8
1987
10042,8
6346,6
3696,2
63,2
36,8
1988
10089,7
6488,4
3601,3
64,3
35,7
1989
10151,8
6641,4
3510,4
65,4
34,6
1990
10188,9
6731,9
3457,0
66,1
33,9
1991
10189,8
6805,1
3384,7
66,8
33,2
1992
10198,3
6856,3
3342,0
67,2
32,8
1993
10234,6
6899,3
3335,3
67,4
32,6
1994
10243,5
6927,0
3316,5
67,6
32,4
1995
10210,4
6932,2
3278,2
67,9
32,1
1996
10177,3
6934,7
3242,6
68,1
31,9
1997
10141,9
6938,0
3203,9
68,4
31,6
1998
10093,0
6946,1
3146,9
68,8
31,2
1999
10045,2
6961,5
3083,7
69,3
30,7
2000
10019,5
6985,4
3034,1
69,7
303
2001
9990,4
7013,6
2976,8
70,2
29,8
2002
9950,9
7031,1
2919,8
70,7
29,3
2003
9898,6
7036,4
2862,2
71,1
28,9
* У межах да 17.9.1939.
** Даныя па колькасці насельніцтва за міжперапісны перыяд (1990—98) скарэкціраваны на падставе вынікаў перапісу 1999.
Табліца 2 Дынаміка паказчыкаў натуральнага руху насельніцтва Беларусі
Сельская гаспадарка Беларусі — важная галіна нар.-гасп. комплексу. Ад яе стану залежыць харчовая бяспека краіны, яна пастаўляе асн. масу сыравіны для харчовай і часткова для лёгкай прамысловасці. На долю сельскай гаспадаркі ў 2003 прыпадала 11% валавога ўнутр. прадукту, 15,9% асн. фондаў, 15,2% вытв-сці прадукцыі і паслуг; у ёй занята 12,2% працаздольнага насельніцтва. Нягледзячы на крызісныя з’явы ў эканоміцы 1990-х г., многія с.-г. прадпрыемствы апынуліся ў цяжкім становішчы, значна пагоршаным дэпапуляцыяй сельскага насельніцтва і наступствамі Чарнобыльскай катастрофы 1986.
На Беларусі с.-г. дзейнасць узнікла, як мяркуюць, у канцы неаліту (канец 5-га — пач. 4-га тыс. да н.э.). Археолагі выявілі наяўнасць у тыя часы свойскіх жывёл (буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі) у бас. рэк Прыпяць і Сож. Паўсюдна на тэр. Беларусі жывёлагадоўля і земляробства ўсталяваліся ў бронзавым веку. У жывёлагадоўлі жал. веку ўжо былі пашыраны буйная і дробная рагатая жывёла, свінні і коні; у земляробстве ўсталявалася падсечна-агнявая(лядная) сістэма. Асноўнымі с.-г. культурамі былі пшаніца і ячмень; вырошчвалі таксама проса, гарох, віку. У канцы 1 тыс.н.э. падсечна-агнявая сістэма замянілася ворыўнай, валоданне зямлёй стала абшчынным, а вядзенне гаспадаркі — індывідуальным. Эвалюцыя сельскай гаспадаркі ішла шляхам дыферэнцыяцыі ўладальнікаў зямлі, ростам прыватнай уласнасці, фарміраваннем сацыяльна-эканам. шматукладнасці гаспадаркі, што спрыяла паступоваму пераходу да феадалізму. У 13—14 ст. сфарміраваліся асн. віды феадальнага землеўладання (княжацкае, баярскае, царкоўнае), іх формы (вотчыны, маёнткі) і адпаведныя ім формы феадальнай залежнасці сялян. Земляробства было асн. заняткам амаль 90% сялянства. З гэтай галіною цесна звязана і жывёлагадоўля, якая мела мясны і мяса-малочны кірункі, давала харч. прадукты, сыравіну, угнаенні, пастаўляла цяглавую сілу. Вырошчвалі жыта, авёс, пшаніцу, ячмень, грэчку, проса, гарох, сачавіцу, лён-даўгунец, каноплі. Ураджайнасць збожжавых культур была нізкая: 4—5 ц/га. Неад’емнай часткай сельскай гаспадаркі заставаліся разнастайныя промыслы: бортніцтва, паляванне, рыбалоўства, рамёствы.
У канцы 15 ст. пачаўся ўздым сельскай гаспадаркі Беларусі, узнікалі фальваркі, арыентаваныя на вытв-сць таварнай прадукцыі, пашырыліся жалезныя с.-г. прылады, што значна павысіла прадукцыйнасць земляробчай працы. У канцы 16 — пач. 17 ст. праведзена першая аграрная рэформа, якая ўдасканаліла сістэмы землекарыстання і феадальных павіннасцей у выглядзе валочнай памеры. У зах. і цэнтр. частках Беларусі сялянская гаспадарка стала індывідуальнай: абшчыннае землекарыстанне замянілася падворным. Рэформы ў сельскай гаспадарцы Беларусі стымуляваліся значным попытам на збожжа і інш.с.-г. прадукцыю ў краінах Еўропы, ростам колькасці насельніцтва ў бел. гарадах, узнікненнем станоўчай рыначнай кан’юнктуры.
2-я пал. 17 — І-я пал. 18 ст.з прычыны частых войнаў і іх наступстваў (разбурэнне гаспадаркі, скарачэнне колькасці насельніцтва) характарызавалася заняпадам сельскай гаспадаркі Беларусі. У выніку значна скараціліся аб’ёмы вытв-сці і плошчы апрацоўваемых зямель, асабліва ў дзярж. уладаннях. Паменшылася плошча сярэдняга сялянскага надзелу (часам да 1/6) Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (канец 18 ст.) новаўтвораныя бел. губерні ўцягнуты ў яе гасп. сістэму, на іх тэрыторыях запанавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Пашырэнне рынкаў збыту с.-г. прадукцыі стымулявала рост яе вытв-сці Павялічылася ўдзельная вага тэхн. культур (лён-даўгунец, каноплі), бульбы; вызначыліся раёны пэўнай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Аднак адсталыя аграрныя адносіны, заснаваныя на прыгонніцтве, не маглі падтрымліваць высокія тэмпы развіцця с.-г. вытв-сці, і ўжо ў сярэдзіне 19 ст. адбылося зніжэнне ўраджайнасці с.-г. культур і пагалоўя жывёлы, заняпад маёнткаў. Напярэдадні рэформы 1861 памешчыкі валодалі 70% зямлі, на долю сялянскіх гаспадарак прыпадала каля 27%, таварнасць сельскай гаспадаркі забяспечвалася пераважна таннай рабочай сілай. Радыкальная аграрная рэформа 1861 у асноўным дасягнула мэты ў зямельных адносінах і землекарыстанні, хоць недахоп зямлі, нізкая культура земляробства, вял. падаткі не дазвалялі большай частцы сялян весці самаст.гасп. дзейнасць. У першыя паслярэформенныя гады збожжавая гаспадарка была гал. таварнай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі. Нізкая ўраджайнасць збожжавых культур, вырошчванне таннага збожжа ў чарназёмнай зоне Расіі і Украіны, а таксама вял. яго ўвоз у Еўропу з ЗША, Канады, Аргенціны і Аўстраліі зрабілі нявыгаднай яго таварную вытв-сць. У выніку асн. галіной на Беларусі стала малочная жывёлагадоўля, арыентаваная на вытв-сць масла і сыроў; важнымі таварнымі галінамі сталі льнаводства і танкарунная авечкагадоўля. Сельская гаспадарка Беларусі, асабліва ў Гродзенскай губ., набывала рысы капіталіст. вытв-сці. За 10 гадоў Сталыпінскай рэформы толькі ў зах. губернях было ўтворана каля 130 тыс. хутароў і водрубаў (12% усіх сялянскіх двароў). Напярэдадні 1-й сусв. вайны Беларусь была аграрнай краінай — каля 75% яе жыхароў былі заняты ў с.-г. вытв-сці, на долю якой прыпадала 57,5% нац. прыбытку. У 1913 сабрана 2,5 млн.т збожжа, 33 тыс.т ільновалакна, 4 млн.т бульбы, атрымана 219,3 тыс.т мяса (у забойнай вазе), 1,4 млн.т малака. У 1911—13 39% таварнай прадукцыі давалі льнаводства і канапляводства, 35% — жывёлагадоўля. Вайна значна пагоршыла стан сельскай гаспадаркі, прывяла да скарачэння пасяўных плошчаў на 15,6%, хатняй жывёлы — на 11,4%, збору жыта і пшаніцы — на 30%.
Рэвалюцыі 1917, грамадз. вайна і інтэрвенцыі не спрыялі аднаўленню вытв-сці. У гэты перыяд завяршыўся эвалюцыйны этап развіцця сельскай гаспадаркі, пачаўся даволі працяглы рэвалюцыйны шлях. Гэта рэвалюцыйнасць была выклікана неабходнасцю разбурэння былых аграрных адносін і пераадольвання значнага адставання ўзроўню вытв-сці с.-г. прадукцыі ад узроўняў еўрап. краін. Асн. прынцыпамі ў развіцці сельскай гаспадаркі сталі прынцыпы т.зв. дзяржаўнага сацыялізму. Эканам. разбурэнне патрабавала ўжо ў першыя гады сав. улады актыўнага дзярж. рэгулявання гаспадаркі, надзвычайных метадаў кіравання. Але «ваенна-камуністычныя» прынцыпы гаспадарання супярэчылі эканам. законам і не спрыялі развіццю сельскай гаспадаркі. Дэкрэт аб зямлі і законы аб яе сацыялізацыі карэнным чынам змянілі землекарыстанне. Ужо ў 1918 пачаўся перавод індывідуальнай сістэмы гаспадарання на калектыўную. У 1920 пасяўныя плошчы складалі 2/3 даваенных, валавы збор збожжа — менш за 1/2, бульбы і льновалакна — 1/3 збораў 1913. Колькасць коней скарацілася да 80%, буйной рагатай жывёлы — да 65,8%, свіней — да 44%. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала каля палавіны даваеннага аб’ёму.
У гэты час Беларусь была падзелена на 2 часткі (заходнюю і ўсходнюю), кожная з якіх развівалася ў розных сац.-эканам. умовах. На тэр.БССР развал сельскай гаспадаркі быў абумоўлены не толькі аб’ектыўнымі фактарамі, выкліканымі войнамі і інтэрвенцыямі, але і тагачаснай эканам. палітыкай «ваеннага камунізму», якая ігнаравала дзеянне эканам. законаў, пры ёй панаваў ваенна-адм. ціск на сялянства, харчразвёрстка, адсутнічалі стымулы да вытв. працы ў сялян.
З пераходам да новай эканам. палітыкі (нэп) пачалі выкарыстоўвацца эканам. стымулы, умацавалася сялянская індывідуальная гаспадарка. Спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне 1920-х г. былі скіраваны на развіццё серадняцкіх гаспадарак, на дасягненне рыначных адносін паміж горадам і вёскай. У землекарыстанні існавалі такія формы, як пасёлкі і хутары; калектыўныя гаспадаркі ў 1927 аб’ядноўвалі менш за 1% сялянскіх гаспадарак. Практыкавалася арэнда зямлі і праца па найме Ужо да 1925 адноўлены даваенныя памеры пасяўной плошчы, ураджайнасць і, адпаведна, валавыя зборы с.-г. культур Аднак у канцы 1920-х г. рост аграрнай вытв-сці запаволіўся. Спробы яго павелічэння бачыліся ў згортванні нэпа і ўзмацненні камандна-адм. сістэмы кіравання. У 1929 пачаўся карэнны пералом у жыцці вёскі праз калектывізацыю, якая суправаджалася раскулачваннем, рэпрэсіямі супраць сялянства, асабліва заможнага. Ужо ў 1935 у калгасах знаходзілася 85,6% гаспадарак, абагульнена 92,3% пасяўных плошчаў. Адчужэнне сялянства ад асн. сродкаў вытв-сці і вынікаў працы прывяло да падзення аб’ёмаў вытв-сці с.-г. прадукцыі. Збор збожжа ў 1932 у параўнанні з 1928 паменшыўся на 16,4%, бульбы — на 6,6%, ільновалакна — на 10,9%, пагалоўя буйной рагатай жывёлы — на 28,9%, свіней — на 30,7%, авечак — на 38,9%. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР мела і станоўчыя вынікі: узбуйнілася землекарыстанне, што дазволіла ўкараняць механізацыю с.-г. працэсаў, севазвароты, хім. сродкі аховы раслін і інш. Для забеспячэння с.-г. работ стваралася сетка машынна-трактарных станцый (МТС). З’явіліся н.-д. ўстановы, значна палепшылася якасць насення, жывёлы і інш.
Эканоміка Зах. Беларусі мела аграрны характар: 80% насельніцтва было занята ў сельскай гаспадарцы (у Польшчы — 63%). Панавала прыватная ўласнасць на зямлю, існавалі буйныя памешчыцкія латыфундыі. Аграрныя рэформы 1920—30-х г. былі скіраваны на развіццё капіталізму. Частка памешчыцкіх і дзярж. зямель падлягала парцэляцыі (продажу дробным уласнікам) і камасацыі (хутарызацыі). Ліквідацыя сервітутаў (права сялян сумесна карыстацца пашай і лясамі) падарвала малочную жывёлагадоўлю. Камасацыя нагадвала рас. Сталыпінскую зямельную рэформу, але ў адрозненне ад яе ўсе выдаткі па выхадзе на хутары неслі сяляне. Да 1939 у Зах. Беларусі на хутары расселена каля 70% сялянскіх гаспадарак.
У пач.Вял.Айч. вайны акупацыйныя ўлады захавалі калгасную сістэму, у 1942 калгасы пераўтварылі ў абшчыны, а з 1943 праводзілі надзяленне сялян зямлёй. Асн. мэта аграрнай палітыкі акупантаў была накіравана на рабаванне харч. рэсурсаў Беларусі, што выклікала актыўнае процідзеянне насельніцтва. З утварэннем партыз. зон аднаўлялася вытв-сць у калгасах і саўгасах. У гады вайны сельская гаспадарка Беларусі панесла вял. страты: разбурана 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС; пасяўныя плошчы скараціліся на 40%, пагалоўе буйной рагатай жывёлы — на 49%, коней — на 61%, свіней — на 89%, авечак і коз — на 78%, амаль поўнасцю разбурана матэрыяльна-тэхн. база сельскай гаспадаркі.
У пасляваенны перыяд прыняты шэраг мер па матэрыяльным стымуляванні, удасканаленні планавання і арганізацыі с.-г. вытв-сці, перавод яе на інтэнсіўны шлях развіцця; праведзена калектывізацыя і ў зах. частцы Беларусі. У 1954 дасягнуты даваенны ўзровень пасяўных плошчаў і аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі, з 1950 па 1955 падвоілася колькасць трактароў (21,2 тыс.шт.).
За 1956—65 матэрыяльная база сельскай гаспадаркі ўмацавалася. У 1958 МТС рэарганізаваны, а іх тэхніка перададзена калгасам. У 1960 валавы збор збожжа перавысіў узровень 1953 на 36 %, вытв-сць мяса і малака — на 70%, яец — на 50%. У 1965 у рамках эканам. рэформы зроблена спроба паскарэння развіцця сельскай гаспадаркі, выхаду яе на інтэнсіўны шлях. У якасці першачарговых мер прадугледжвалася змена сістэмы нарыхтовак с.-г. прадукцыі, умацаванне матэрыяльна-тэхн. базы, пашырэнне гасп. самастойнасці калгасаў і саўгасаў Аднак па-ранейшаму захоўваліся адм.-камандныя метады кіравання, умяшанне ў дзейнасць с.-г. прадпрыемстваў. У 1965 пасяўныя плошчы дасягнулі 6 млн.га, ураджайнасць збожжавых культур у параўнанні з 1950 вырасла з 7,9 ц/га да 11,5 ц/га, бульбы — з 109 ц/га да 121 ц/га, агародніны — з 116 ц/га да 172 ц/гаВытв-сць мяса павялічылася ў 2,1 раза, малака — у 2,5 раза, яец — у 1,9 раза. Раслі інтэнсіфікацыя с.-г. вытв-сці, валавая прадукцыя, грашовыя даходы і аплата працадня. Паглыбілася спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі ў агульнасаюзным падзеле працы. У 1965 на яе долю прыпадала 13,8% агульнасаюзнай вытв-сці бульбы, 23,8% ільновалакна, 5,7% малака, 5,1% мяса. Сельская гаспадарка перайшла на інтэнсіўны шлях развіцця; стала ажыццяўляцца маштабная меліярацыя балот і пераўвільготненых зямель.
У 1970-я — 1-й пал. 1980-х г. у выніку спецыялізацыі і канцэнтрацыі на аснове міжгасп. кааперацыі і аграпрамысловай інтэграцыі адбыўся рост с.-г. вытв-сці, але з-за экстэнсіўных метадаў кіравання ён быў недастатковым. Тэмпы прыросту раслінаводства і жывёлагадоўлі не забяспечвалі патрэбы насельніцтва ў прадуктах, абвастрылася харч. праблема.
Спробы радыкальных пераўтварэнняў сельскай гаспадаркі ў 2-й пал. 1980-х г. не далі станоўчых вынікаў. Звышцэнтралізаванае кіраванне і манапалізм у вытв-сці не спрыялі развіццю вытв. сіл. Пагоршылася дэмаграфічная сітуацыя ў сельскай мясцовасці (перавага людзей пенсіённага ўзросту, адмоўны прырост насельніцтва, адток працаздольных у гарады і інш.). Агульны паліт. і эканам. крызіс, Чарнобыльская катастрофа абвастрылі супярэчнасці ў сельскай гаспадарцы.
З набыццём Рэспублікай Беларусь незалежнасці парушэнне адзінай эканам. прасторы, разрыў былых эканам. сувязей адмоўна паўплывалі на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі і аб’ёмы вытв-сці с.-г. прадукцыі.
Часткова стабілізаваць становішча ў сельскай гаспадарцы краіны дазволілі рэалізацыя Праграмы неадкладных мер па выхадзе эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу і Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь. У апошнія гады аграпрамысловы комплекс Беларусі стабільна забяспечвае харч. бяспеку і нарошчвае экспарт с.-г. прадукцыі. Шэраг гаспадарак па сваіх эканам. паказчыках выйшаў на агульнаеўрап. ўзровень. Але ў цэлым аграрны комплекс Беларусі не адпавядае гэтаму ўзроўню, у т. л. і з-за розніцы ў прыродных умовах. У адрозненне ад большасці еўрап. краін Беларусь знаходзіцца ў зоне рызыкоўнага земляробства. Паводле ацэнак Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) біякліматычны патэнцыял Беларусі ацэньваецца ў 100—121 бал (у Германіі 125—140, Аўстрыі 140—150, Балгарыі 150—170 балаў).
У наш час пры станоўчых тэндэнцыях у вытв-сці с.-г. прадукцыі застаюцца нізкімі прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі, захоўваецца высокі узровень выдаткаў на вытв-сць і, як вынік, нездавальняючае становішча ў сельскай гаспадарцы многіх раёнаў краіны. У 2003 колькасць стратных гаспадарак у параўнанні з 1990 павялічылася ў 187 разоў і дасягнула 1,5 тыс. (67,3% агульнай іх колькасці). У выпадку немагчымасці гаспадаркі самастойна выконваць вытв. працэсы праводзіцца яе структурная трансфармацыя: перадача шляхам продажу альбо арэнды маёмасці гаспадаркі камерцыйным структурам або інш. юрыдычным асобам; далучэнне да эканамічна моцнай с.-г. арганізацыі; стварэнне на тэр. бесперспектыўнай гаспадаркі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з далейшым іх аб’яднаннем у саюзы (асацыяцыі); перавод на інш. віды дзейнасці, у т. л. нясельскагаспадарчай.
Разбурэнне сістэмы дзярж. датацый сельскай гаспадаркі і рост стратнасці галіны прывялі да рэзкага скарачэння закупак тэхнікі і да дэградацыі матэрыяльна-тэхн. базы (гл.табл. 1). У 2003 на 1 тыс.га ворыва прыпадала 13 трактароў (у 1,5 раза менш, чым у 1995), нагрузка на адзін трактар плошчы ворыва за гэты перыяд вырасла ў 1,5 раза і склала 75 га. Значна вырасла нагрузка і на інш. тэхніку, у т. л. на камбайны ў 1,4 раза. Закупкі новай тэхнікі, больш прадукцыйнай і дасканалай, у значнай ступені паправілі сітуацыю.
Асновай сучаснай сельскай гаспадаркі з’яўляецца энергетыка. За гады існавання калект. гаспадарак быў дасягнуты значны прырост энергетычных магутнасцей у калгасах і саўгасах. Ужо ў 1967 усе калгасы і саўгасы, а таксама ўсе населеныя пункты з колькасцю двароў больш за 10 былі электрыфікаваны. Ажыццяўляецца газіфікацыя сельскай мясцовасці, асабліва ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 1990 знізіліся энергетычныя магутнасці, у т. л. ў разліку на 100 га пасяўных плошчаў, вырасла энергаўзброенасць аднаго работніка (гл.табл. 2). З-за недахопу грашовых сродкаў і памяншэння колькасці аўтамабіляў, трактароў і камбайнаў адбываецца падзенне аб’ёмаў набытага для асн. дзейнасці гаручага. За 1990—2003 спажыванне бензіну паменшылася ў 6 разоў, дызпаліва ў 2,6. Найб. механізаваныя галіны — збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля, асабліва на буйных жывёлагадоўчых комплексах.
Асноўныя вытворцы с.-г. прадукцыі — калект. гаспадаркі рознага тыпу (акцыянерныя таварыствы, асацыяцыі, кааператывы), сялянскія і фермерскія гаспадаркі. На 1.1.2004 у краіне 2230 с.-г. прадпрыемстваў (у 1985 іх было 2676), 2493 фермерскія гаспадаркі. На долю фермерскіх гаспадарак прыпадае 2% с,г. угоддзяў і 1,2% валавога збору збожжа, 0,6% вытв-сці малака, 0,7% мяса. Значная роля ў вытв-сці с.-г. прадукцыі належыць асабістым дапаможным гаспадаркам. У 2003 яны выраблялі 90,9% бульбы, 85% агародніны, 27% мяса і 35% малака. Аднак гэтыя аб’ёмы ў значнай ступені залежаць ад падтрымкі індывідуальных вытворцаў с.-г. прадпрыемствамі ў апрацоўцы зямлі, забеспячэнні кармамі жывёлы асабістых сялянскіх гаспадарак.
У краіне створаны сельскія пасёлкі з даволі высокім узроўнем інфраструктуры, пабудаваныя паводле генпланаў: Верцялішкі ў Гродзенскім р-не, Сноў у Нясвіжскім, Леніна ў Горацкім, Крупіца ў Мінскім, Сарачы ў Любанскім, Казловічы ў Слуцкім, Малеч у Бярозаўскім р-не і інш.
На Беларусі з даваенных часоў склалася сетка навуч. і навук. устаноў у галіне сельскай гаспадаркі. У сістэме дзейнічаюць НДІ земляробства, глебазнаўства і аграхіміі, бульбаводства, плодаагародніцтва, аховы раслін, жывёлагадоўлі, меліярацыі і лугаводства і інш., комплексныя абласныя с.-г. доследныя станцыі, эксперым. гаспадаркі, Бел.с.-г. акадэмія, галіновыя універсітэты і акадэміі, каледжы і інш.Навук. і кадравае забеспячэнне мае высокі патэнцыял і не страціла сваіх магчымасцей у наш час.
У сувязі з неспрыяльнымі эканам. фактарамі і сац. ўмовамі замацаванне кваліфікаваных кадраў у сельскай мясцовасці невялікае. Толькі 2/3 выпускнікоў ВНУ і 1/2 тэхнікумаў і каледжаў прыбываюць на месца працы. У большасці гаспадарак існуюць вакантныя месцы спецыялістаў розных кірункаў. Недастаткова высокі ўзровень кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў: асобы з вышэйшай адукацыяй сярод іх складаюць толькі 1/3, з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй — больш за палавіну.
Табліца 1 Парк сельскагаспадарчай тэхнікі (ва ўсіх катэгорыях гаспадарак, тыс. штук)
1985
1990
1995
2000
2002
2003
Трактары
116,2
113,4
97,4
72,9
62,4
58,8
Грузавыя аўтамабілі
64,8
74
63,3
42,5
38,7
35,9
Камбайны, у т. л.
збожжаўборачныя
33,9
30,3
22,5
17,1
13,8
13,3
бульбаўборачныя
10,1
8,7
7,2
3,1
2,5
2,2
буракаўборачныя
0,8
1,7
1,5
0,8
0,6
0,8
сіласа- і кормаўборачныя
11
9,3
8,9
7,2
5,7
5,0
ільноўборачныя
4,8
4,7
3,2
1,8
1,4
1,2
Плугі
48,7
42,4
30,8
20,5
17,3
16,5
Сеялкі
38
37,4
27,6
17,6
14,7
13,6
Культыватары
52,9
56,1
38,2
26,1
22
20,8
Касілкі
37,4
29,7
18,7
15,2
12,5
11,8
Жняяркі
6,7
5,4
3
1,6
1,4
1,3
Машыны для ўнясення ўгнаенняў
32,9
32,1
24,9
16,2
13,2
12,2
Табліца 2 Энергетычныя магутнасці (ва ўсіх катэгорыях гаспадарак)