ГАЙКО́ (Андрэй Андрэевіч) (19.4.1914, Мінск — 5.9.1985),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д с.-г. н. (1971), праф. (1972). Скончыў Усесаюзны с.-г. ін-т завочнай адукацыі (Масква, 1947). З 1952 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях інтэнсіўнага развіцця жывёлагадоўлі, метадах атрымання высакаякаснай ялавічыны, павышэння мясной прадукцыйнасці буйн. раг. жывёлы.

Тв.:

Красный белорусский скот. Мн., 1968 (разам з С.​І.​Тузавым, М.​П.​Грынем);

Мясная продуктивность крупного рогатого скота и качество говядины Мн., 1971.

т. 4, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛУБО́ВІЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 12.8.1950, в. Вароніна Клецкага р-на Мінскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1990—94 рэдактар гал. рэдакцыі літ.-драм. праграм Бел. тэлебачання. З 1994 — у час. «Крыніца». Друкуецца з 1967. Першы паэт. зб. «Таемнасць агню» (1984). Яднанне пошуку і адкрыцця характэрна для гэтага і інш. зб-каў Галубовіча («Споведзь бяссоннай душы», 1989, «Таемнасць споведзі», 1993, «Заложнік цемры», 1994).

І.​Д.​Сіпакоў.

т. 4, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУ́КАЎ (Прохар Іванавіч) (н. 17.1 1915, в. Альшоў Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Д біял. н. (1968), праф. (1969). Скончыў Усесаюзны зоатэхн. ін-т пушнасыравіннай гаспадаркі (1937). У 1967—77 дырэктар Бел. НДІ рыбнай гаспадаркі. Навук. працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.

Тв.:

Рыбы Белоруссии. Мн., 1965;

Рыбные ресурсы Белоруссии. Мн., 1983;

Справочник по экологии пресноводных рыб. Мн., 1988;

Карп: Экалогія і гасп. значэнне. Мн., 1994.

т. 6, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЖА́РСКАЯ (Ларыса Рыгораўна) (н. 7.4.1938, г. Сянно Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д мед. н. (1975), праф. (1979). Скончыла Ленінградскі педыятрычны мед. ін-т (1960). З 1963 ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1980 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі, вегетатыўнай дысфункцыі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі сістэмных захворванняў злучальнай тканкі, сардэчнай недастатковасці ў дзяцей рознага ўзросту.

Тв.:

Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.);

Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 7, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́ВА (Раіса Міхайлаўна) (н. 17.9.1937, в. Радзін Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. мовазнавец, славіст. Д філал. н. (1991), праф. (1994). Скончыла Гомельскі пед. ін-т (1960), выкладае ў ім (з 1969). Даследуе этымалагізацыю бел. і слав. лексікі, пытанні рэканструкцыі праслав. лексікі, праблемы структуры праслав. слова, параўнальна-гіст. фанетыку, гіст. анамастыку і інш. Аўтар прац «Усходнеславянская лінгвістычная тэрміналогія» (1988; у сааўт.), «Праславянская мова. Лексіка» (1994), «Структура праславянскага слова: (Праславянскае слова ў генетычным гняздзе)» (1997) і інш.

т. 7, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРА́НДАШАЎ (Юрый Мікалаевіч) (н. 15.10.1947, г. Волагда, Расія),

бел. вучоны-псіхолаг. Д псіхал. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1972). З 1977 у БДУ, з 1982 у Бел. пед. ун-це (з 1992 заг. кафедры ўзроставай і пед. псіхалогіі). Даследуе праблемы штучнага інтэлекту, псіхалогіі развіцця, метадалогіі псіхалогіі.

Тв.:

Развивающиеся роботы будущего: Науч. сказка. Мн., 1989;

Основы возрастной диагностики психического развития в раннем детстве. Мн., 1993;

Психология развития. Ч. 1—2. Мн., 1996—97.

т. 8, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́ЛІН (Васіль Мікалаевіч) (15.8.1897, г. Кіржач Уладзімірскай вобл., Расія — 1974),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д с.-г. н. (1960), праф. (1963). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1959 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, у 1962—71 у БДУ. Навук. працы па селекцыі с.-г. жывёл.

Тв.:

Значение искусственного осеменения в животноводстве. Мн., 1961;

Совершенствование породы крупного рогатого скота методом разведения по линиям. Мн., 1962;

Организация контроль-ассистентской службы в молочном скотоводстве. Мн., 1968.

т. 8, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЎТУНЕ́НКА (Аляксандр Мікалаевіч) (8.2.1954, г. Іркуцк, Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1994). Скончыў Кіеўскі ін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1976). З 1979 у Дзяржплане БССР. У 1986—92 у вытв. аб’яднанні «Спектр», Бел. навук.-вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі. З 1994 прэзідэнт кансорцыума «Навука. Эканоміка. Права». Даследуе праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізац.-эканам. механізма інавацыйнага працэсу на макра- і мікраўзроўнях.

Тв.:

Инновации — основа конверсии и путь выхода из кризиса. Мн., 1994.

т. 8, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЮ́КІНА (Людміла Барысаўна) (н. 27.6.1937, Баку),

бел. вучоны-анколаг. Д мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1961). З 1968 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, з 1973 (адначасова) у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па цыталагічнай дыягностыцы перадракавага стану і раку, яго рэцыдыву, аўтаматызацыі цыталагічных даследаванняў, цытамарфалогіі пухлін.

Тв.:

Цитологическая диагностика рака желудка. М., 1973;

Цитологическая симптоматика при патологии шейки матки // Русакевич П.С. Фоновые и предраковые заболевания шейки матки. Мн., 1998.

т. 8, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУКО́ЎСКІ (Мікалай Ігнатавіч) (н. 16.11.1923, в. Машкова Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). З 1963 у БДУ. З 1994 у Бел. ун-це культуры. Навук. працы па праблемах філасофіі, тэарэт. эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нац. самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа.

Тв.:

Логика красоты. Мн., 1965;

Основные эстетические категории: Опыт систематизации. Мн., 1974;

Кибернетика и законы красоты. Мн., 1977;

Homo pulcher — Человек красивый. Мн., 1983.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 8, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)