ваенна-марскі дзеяч, военачальнік, які паспяхова ажыццяўляе кіраўніцтва ВМФ (ВМС) дзяржавы або іх значнай часткай (звычайна флотам) у час вайны. Валодае якасцямі палкаводца, атаксама майстэрствам падрыхтоўкі і кіраўніцтва сіламі флоту пры вырашэнні стратэг. або аператыўна-стратэг. задач.
У часы грабнога флоту як Ф. праславіліся Фемістокл і Перыкл (Стараж. Грэцыя), Дуілій (Стараж. Рым). У эпоху паруснага флоту прызнанымі Ф. былі Лі Сунсін (Карэя), М.Ройтэр (Галандыя), Ф.Дрэйк і Г.Нельсан (Вялікабрытанія), Ф.Ф.Ушакоў і П.С.Нахімаў (Расія) і інш. Сярод Ф. эпохі паравога флоту С.В.Макараў (Расія), Х.Тога (Японія) і інш. Важкі ўклад у развіццё ваен.-марскога майстэрства ў гады 2-й сусв. вайны зрабілі сав. Ф. С.Г.Гаршкоў, І.С.Ісакаў, М.Г.Кузняцоў, В.П.Дрозд і інш., атаксама Ф. і палкаводцы саюзнікаў Д.Макартур, Ч.Німіц (ЗША), Д.Тові (Вялікабрытанія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЁМНЫ АНА́ЛІЗ,
сукупнасць метадаў хім. колькаснага аналізу, заснаваных на вымярэнні аб’ёмаў раствораў, газаў, асадкаў для вызначэння колькасці (канцэнтрацыі) пэўнага рэчыва. Уключае метады тытрыметрычнага аналізу, газавага аналізу, ультрахімічнага аналізу, атаксама асаджэнне. Раней да аб’ёмнага аналізу адносілі толькі тытрыметрыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЭА... (ад лац. video бачу, гляджу),
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на іх дачыненне да эл. сігналаў, што нясуць інфармацыю аб відарысе (відэасігнал), атаксама да ўстройстваў, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах перадачы відарысаў, напр., відэамагнітафон, відэатэлефон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗІФІ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад грэч. basis аснова + phileō люблю),
арганізмы, якія нармальна развіваюцца на шчолачным субстраце. Напрыклад, урабактэрыі, з вышэйшых раслін — пераважна стэпавыя і пустынныя віды, атаксама белая акацыя, скумпія, лістоўніца еўрапейская, вятроўнік шасціпялёсткавы, ветраніца лясная і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГВО́ЗЕРА, Выгвозерскае вадасховішча,
у Рэспубліцы Карэлія Расійскай Федэрацыі. Пл. 1159 км². Глыб. да 18 м. Ваганні ўзроўню каля 1 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства (уваходзіць у сістэму Беламорска-Балтыйскага канала), атаксама ў энергет. мэтах. На Выгвозеры — г. Сегежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЦЫ́ДЫ [ад заа... + ...цыд(ы)],
хімічныя сродкі знішчэння шкодных пазваночных. Выкарыстоўваюць у асн. для барацьбы з грызунамі (радэнтыцыды), у прыватнасці мышамі і пацукамі (ратыцыды), атаксама птушкамі (авіяцыды). Моцныя яды. Вытв-сць, захоўванне і выкарыстанне дапускаюцца толькі з дазволу адпаведных дзярж. органаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАПЕРАСО́ЎКА,
партатыўная кінаўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў у невял. глядзельных залах. Мае кінапраекцыйны апарат (пераважна для 16-мм плёнкі), гукаўзмацняльнік, гучнагаварыцелі, пераносны кінапраекцыйны экран і ў некаторых выпадках уласную крыніцу электрасілкавання. Выкарыстоўваецца ў сельскай мясцовасці, атаксама для навуч. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУБ (англ. club),
грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей з мэтай зносін на аснове паліт., навук., маст., спарт., прафесійных і інш. інтарэсаў, атаксама для сумеснага правядзення вольнага часу. Узніклі ў Англіі ў 16 ст. 2) Будынак, памяшканне такіх арганізацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗ,
марка аўтобусаў. Выпускаюцца Львоўскім аўтобусным з-дам (Украіна) з 1957. Вырабляюцца гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія і турыстычныя аўтобусы з дызельнымі рухавікамі Мінскага маторнага з-да (з 1995), атаксама тралейбусы (з 1977).