АТРАШКЕ́ВІЧ (Валерый Іосіфавіч) (22.4.1939, в. Красная Горка Ушацкага р-на Віцебскай вобласці — 26.1.1990),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1962), дзе і працаваў. Дэбютаваў вершамі ў 1958. У манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984) даследаваў праблемы аўтабіяграфізму ў бел. прозе 1920-х г. (Ц.Гартны, М.Гарэцкі, Я.Колас). Аўтар прац па гісторыі бел. л-ры, тэксталогіі, тэатры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЎЗ ((Bellows) Джордж Уэслі) (12.8.1882, г. Калумбус, штат Агайо, ЗША — 8.1.1925),
амерыканскі жывапісец і графік, прадстаўнік рэалізму ў мастацтве ЗША пач. 20 ст. У свабодных па кампазіцыі жывапісных творах паказаў драм. карціну жыцця амер. гарадоў: «Стаўце ў Шаркі!» (1907—09), «Докеры» (1912), «Воз з пяском» (1917), «Дзеці на верандзе» (1919) і інш.
Літ.:
Christman M. C. S. Portraits by G. Bellows. Washington, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАНШТЭ́ЙН (Фелікс Якаўлевіч) (24.11.1904, г. Роўна, Украіна — 13.9.1977),
бел. біяхімік. Д-рбіял.н. (1938), праф. (1935). Скончыў Харкаўскі вет.ін-т (1926). У 1935—41 і 1945—71 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па вывучэнні мікраэлементаў, іх ролі і значэнні ў жывёлагадоўлі, пытаннях клінічна-вет. біяхіміі, фіз.-хім. уласцівасцях біяарган. рэчываў.
Тв.:
Микроэлементы в физиологии и патологии животных. Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНСАН, Берэнсан (Berenson) Бернард (26.6.1865, Вільня — 17.10.1959), амерыканскі гісторык мастацтва. Скончыў Гарвардскі ун-т (1887). Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры, шэрагу еўрап. акадэмій. З 1900 жыў у Італіі. Правёў вял. работу па атрыбуцыі карцін і малюнкаў італьян. мастакоў, вызначыў стылістычныя асаблівасці розных школ італьян. Адраджэння і творчасці многіх мастакоў. Асн. работа — «Жывапісцы італьянскага Адраджэння» (1952; рус.пер. 1965).
Французскі біяхімік, хімік, батанік, бактэрыёлаг. Чл.Франц.мед. акадэміі і Парыжскай АН (1923). Праф. (1908). Замежны чл.-кар. Расійскай АН і АНСССР (1924). Скончыў Вышэйшую фармацэўтычную школу ў Парыжы. З 1900 у Сарбоне, адначасова ў Пастэраўскім ін-це. Навук. працы па энзімалогіі. Распрацаваў колькасныя метады выяўлення цукрыдаў (1906) і мікраэлементаў раслін і жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЭ ((Bethe) Ганс Альбрэхт) (н. 2.7.1906, г. Страсбур, Францыя),
фізік-тэарэтык. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1928). У 1928—35 ва ун-тах Германіі і Англіі, з 1935 у ЗША. Навук. працы па квантавай механіцы, ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела і астрафізіцы. Вызначыў найб. імаверныя цыклы тэрмаядз. рэакцый, якія з’яўляюцца крыніцамі ўнутрызоркавай энергіі. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСКІ (Мікалай Аляксеевіч) (4.8.1904, г. Кастрама, Расія — 1.10.1968),
бел. савецкі вучоны ў галіне селекцыі с.-г. жывёлы. Д-рс.-г.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Казанскі с.-г.ін-т (1926). З 1954 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па метадах фарміравання вытв. статкаў кастрамской і швіцкай парод буйн. раг. жывёлы. Дзярж. прэмія СССР 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РСКІ (Пётр Андрэевіч) (10.6.1874, в. Валок Харкаўскай вобл., Украіна — ?),
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1910). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1898). Працаваў ваен. урачом у г. Бабруйск. Навук. працы па вывучэнні сан. стану Бабруйска, пра фіз. развіццё, здароўе насельніцтва Бабруйскага павета. Сфармуляваў прапановы пра паляпшэнне сан. стану, развіццё мед. дапамогі і ўвядзенне сан. нагляду ў Бабруйску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́АФ ((Graaf) Рэнье дэ) (30.7.1641, г. Схонхавен, Нідэрланды — 17.8.1673),
галандскі анатам і фізіёлаг. Вывучаў медыцыну ў Лёвене, Утрэхце, Лейдэне. Загадваў кафедрай анатоміі ў Парыжы. Навук. працы па анатоміі органаў размнажэння жывёл і чалавека. Прапанаваў тэрмін яечнік («ovarium»). Апісаў будову фалікулаў яечніка (граафавы пузыркі). Вывучаў хімізм стрававання і ўздзеянне падстраўнікавага соку з дапамогай прапанаванага ім метаду налажэння слінных і падстраўнікавай фістул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛАМЕТРЫ́ЧНЫ СКЛАД ГЛЕ́БЫ, механічны склад глебы,
колькасць у глебе элементарных (неагрэгаваных) часцінак розных памераў. Выражаецца ў працэнтах ад масы абсалютна сухой глебы. У залежнасці ад суадносін фіз. гліны (часцінак, драбнейшых за 0,01 мм) і фіз. пяску (больш за 0,01 мм) глебы па грануламетрычным складзе падзяляюць на пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і гліністыя. Грануламетрычны склад глебы ў значнай ступені вызначае ўрадлівасць глебы.