КАНФЕРЭ́НЦЫЯ (позналац. conferentia, ад лац. confero збіраю ў адно месца),
з’езд, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навук.ціінш. арг-цый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў. К., удзельнікі якой могуць знаходзіцца на вял. адлегласцях адзін ад аднаго і абменьвацца моўнай, графічнай і інш. інфармацыяй, а таксама відарысамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сродкаў тэлевізійнай сувязі ці камп’ютэрнай сеткі, наз.відэаканферэнцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯТЫ́ДА (грэч. kaiyatides літар. жрыцы храма Артэміды ў Карыях Стараж. Грэцыі),
скульптурная выява жанчыны ў поўны рост, якая служыць апорай бэлькі ў арх. збудаванні ці вобразна выяўляе гэту функцыю. К. звычайна прылягаюць да сцяны ці выступаюць з яе. Пашырана ў ант. (храм Эрэхтэён у Афінах) і еўрап. архітэктуры 17—19 ст. На Беларусі трапляюцца з канца 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫКу батаніцы,
простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю ў выглядзе канічнай ці сподкападобнай пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Абкружана шматлістай абгорткай. Характэрна для раслін пераважна сям. складана-кветных, некат. парасонавых і званочкавых.
Такая будова суквецця спрыяе апыленню кветак. Для прадухілення самаапылення выпрацаваліся розныя біял. прыстасаванні (напр., паступовае раскрыццё кветак, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЦІ́НА (франц. courtine),
1) асобны ўчастак лесу, парку, сквера; група дрэў, кустоў ці травяністых раслін у ландшафтным парку.
2) Група драўнінна-хмызняковых раслін аднаго віду ў мяшаным лесанасаджэнні ці група элітных дрэў, пакінутых пасля высечкі лесу ў якасці крыніц аднаўлення расліннасці; штучныя насаджэнні для замацавання грунту на горных схілах, каля крыніц, па берагах рэк і інш. 3) Частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЧА́ (перс.),
дэкаратыўная тканіна са складаным узорам, утвораным метал. ніткамі ўтку. У Кітаі П. выраблялі яшчэ ў пач.н.э. У старажытнасці ўзор фарміравалі з залатых і сярэбраных нітак на шаўковай аснове, у наш час — з нітак матэрыялаў (сплаваў), што імітуюць гэтыя каштоўныя металы, ці з мішуры на палатне з шаўковых ці баваўняных нітак. Выкарыстоўваюць пераважна для пашыву і аздаблення тэатр. касцюмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРФАРА́ТАР (ад лац. perforo прасвідроўваю, праколваю),
1) прыстасаванне для прабівання (перфарацыі) адтулін у матэрыяле ў працэсе стварэння перфарацыйнай карты альбо перфарацыйнай стужкі і запісу лічбавай ці алфавітна-лічбавай інфармацыі. Выкарыстоўваецца ў сістэмах апрацоўкі інфармацыі, апаратуры перадачы даных, тэхн. сродках сувязі.
2) Машына для прабівання адтулін, напр., у кінастужцы, дыяграмнай паперы.
3) Пнеўматычная ціэл. машына для свідравання шпураў; свідравальны малаток.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ХТАВЫ БАЛЬЗА́М,
прадукт перапрацоўкі жывіцы піхты сібірскай ці каўказскай. Атрымліваюць адгонкай шкіпінару з ачышчанай і абязводжанай жывіцы. Празрыстая светла-жоўтага колеру вязкая вадкасць ці цвёрдае рэчыва (т-ра размякчэння 65—75 °C). Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле, араматычных вуглевадародах, рыцыне. Выкарыстоўваюць для склейвання аптычнага шкла і вырабу мікрапрэпаратаў, лячэбны П.б. (раствор П.б. ў рыцыне) як лек. сродак з танізавальнымі і біягеннастымулюючымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПО́ЛКА,
выдаленне пустазелля з пасеваў с.-г. і лясных культур. Бывае мех., хім. і ручная. Механічная П. — падразанне, вырыванне ціінш. пашкоджванні пустазелля пры баранаванніцікультывацыі. Хімічная П. — знішчэнне пустазелля гербіцыдамі. Ручную П. праводзяць на невял. плошчах, напр., на насенняводчых дзялянках, пасевах каштоўных культур. Каб пазбегнуць прыгнечання культ. раслін, зніжэння ўраджаю, П. праводзяць у найб. раннія фазы развіцця пустазелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСАЛТЭ́РЫУМ (ад грэч. psalterium перабіраю струны),
агульная назва старажытных і сярэдневяковых шматструнных шчыпковых інструментаў (пераважна тыпу цытры). Мелі плоскі трох- ці чатырохвугольны, часцей трапецападобны корпус. Гукі здабывалі пальцамі ці плектрам. П. — інструменты ўсх. паходжання: канун у арабаў, сантур у персаў і інш. У Еўропе П. выйшаў з ужытку ў канцы 16 ст. Сучасныя інструменты, роднасныя П., — гуслі, цымбалы, кантэле і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЕ ЦЕ́ЛА, рабочае рэчыва,
газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш.Найб. часта Р.ц. служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах), аміяк, вуглекіслата і інш. хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутр. згарання) і інш. Дзеянне Р.ц. заснавана на зменах тэрмадынамічных ціінш. параметраў яго стану.