навукова-даследчая ўстанова па вывучэнні асобных пытанняў геафізікі. Вядзе назіранні за эл.-магн. полем Зямлі, зямнымі токамі, сейсмічнымі, гравітацыйнымі і інш. з’явамі і працэсамі ў зямной кары і мантыі. Створаны ў 19 ст. (у 1836 уг. Екацярынбург, Расійская Федэрацыя, у 1837 уг. Тбілісі, Грузія). Метадычнае кіраўніцтва ўсімі геафізічнымі абсерваторыямі ў межахСССР ажыццяўляла Гал.геафіз. абсерваторыя імя А.Л.Ваейкава, створаная ў 1849 у С.-Пецярбургу. На Беларусі з 1960 такія назіранні вядзе Плешчаніцкая геафізічная абсерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУНО́ВЫ,
рускія архітэктары. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Фёдар Сямёнавіч Аргуноў (каля 1732 — каля 1768). Прадстаўнік рус. барока. Дваюрадны брат жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве палаца Шарамецева ў Пецярбургу (1750—55). Па яго праектах пабудаваны кухонны флігель (1775), павільён «Грот» (1755—75), магчыма, аранжарэя (1761—64) у Кускове (Масква). Павел Іванавіч (каля 1768—1806). Прадстаўнік класіцызму. Сын жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве драўлянага палаца-тэатра Шарамецевых у Астанкіне (цяпер умежах Масквы, 1791—98); па яго праектах створаны інтэр’еры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́ТВА,
рака ў Навагрудскім і Баранавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р.Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 150 км². Пачынаецца з воз. Свіцязь у Навагрудскім р-не, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв., упадае ў р. Моўчадзь на Пн ад в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на. Даліна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 400—800 м. Пойма двухбаковая (шыр. 100—500 м), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча на працягу 9,1 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВЕ́ДНА-ПАЛЯЎНІ́ЧАЯ ГАСПАДА́РКА,
катэгорыя запаведных тэрыторый, умежах якіх актыўна праводзіцца работа па акліматызацыі, зберажэнні і аднаўленні запасаў дзічыны. У іх строга рэгулюецца паляванне (з навук. і спарт. мэтамі), абмежавана лясная гаспадарка, практыкуюцца біятэхн. мерапрыемствы (напр., клетачнае расплоджванне, прыручэнне жывёл). З.-п.г. — форма ахоўных тэр., характэрная толькі для б.СССР, дзе існавалі З.-п.г.: Завідаўская, Каўказская (Расія), Крымская, Азова-Сівашская (Украіна), Кургальджынская (Казахстан), Энгурэс (Латвія), Белавежская пушча з 1983 з філіялам Целяханская (Беларусь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-МАЛАДУ́ШЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,
у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., за 25 км на ПдЗ ад г. Рэчыца. Уваходзіць уПрыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1989, распрацоўваецца з 1990. Паклады нафты пл. каля 1,9 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Маладушынскай тэктанічнай зоны. Глыб. залягання нафтаносных гарызонтаў 2313—3690 м. Пароды-калектары — порыста-кавернозна-трэшчынаватыя даламіты і вапнякі. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, маласмалістая, сярэднепарафінавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЬЁН (ад ісп. cañon труба, цясніна),
глыбокая рачная даліна са стромкімі, часам вертыкальнымі або ступеньчатымі схіламі і вузкім дном, звычайна занятым рэчышчам ракі. Утвараецца ў выніку інтэнсіўнай глыбіннай эрозіі і падмывання падэшвы схілаў рэчышчавым патокам умежах высокіх плато або ў гарах, складзеных з водапранікальных парод (вапнякоў, пясчанікаў, лёсаў) і лававага (звычайна базальтавага) покрыва. Адзін з самых вял. і вядомых К. — Вялікі Каньёну ЗША на р. Каларада. На дне мораў і акіянаў трапляюцца падводныя К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЯКА́, Пяляка,
рака, левы прыток р. Струна (бас. Віліі) у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. і Літве. Даўж. 25 км, умежах Беларусі -22 км. Пл. вадазбору 82 км². Пачынаецца ў Літве, за 1 км на З ад в. Казнадзеюшкі Пастаўскага р-на перасякае мяжу, упадае ў Струну за 2,2 км на ПдУ ад в. Масцяны Астравецкага р-на. Цячэ пераважна па лесе. Пойма месцамі забалочаная. Рэчышча на працягу 1,8 км ад вусця каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НГА́ (Sangha, Sanga),
рака ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Конга (часткова па межах іх з Камерунам). Утвараецца ад сутокаў рэк Кадэі і Мамберэ, якія пачынаюцца на паўд. схілах нагор’я Камерун. Даўж. ад сутокаў каля 790 км, ад вытоку Кадэі каля 1300 км, пл.бас. каля 200 тыс.км². Асн. прытокі: Джа (справа) і Ліквала-оз-Эрб (злева). Сярэдні расход вады ад 700 м³/сусак. да 4250 м³/сукастр.—лістападзе. Суднаходная ад зліцця вытокаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬЦЫ,
нізіннае балота ў Ляхавіцкім, Баранавіцкім і Івацэвіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Шчара і яе прытока р. Мышанка. Пл. 6,2 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 4,6 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,4 м. Запасы торфу 10,9 млн.т (здабываецца на ўгнаенне). На балоце асушана адкрытай сеткай больш за 3 тыс.га. Асушаныя землі пад шматгадовымі травамі, збожжавымі і прапашнымі культурамі. На неасушаных землях пераважаюць бярозавыя лясы з вярбовым ярусам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УБА́НГІ (Ubangi, Oubangui),
рака ў Цэнтр. Афрыцы, правы прыток р. Конга. Цячэ па межахДэмакр. Рэспублікі Конга з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай і Рэспублікай Конга. Утвараецца ад сутокаў рэк Мбому і Уэле. Даўж. ад вытоку р. Уэле каля 2,3 тыс.км, пл.бас. 773 тыс.км². Шмат быстрынь і парогаў. Паводкі з сак. да ліст. (у перыяд дажджоў). Сярэдні расход вады каля 7 тыс.м³/с. Суднаходная на 650 км ад г. Бангі (Цэнтральнаафр. Рэспубліка), у сезон дажджоў — ад зліцця вытокаў.