вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Валожын. Цэнтр Гаранскага с/с і саўгаса. За 24 км на З ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Беларусь. 1221 ж., 430 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз.сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Запольскім с/с Віцебскага р-на, каля р. Усвяча, на аўтадарозе Сураж—Усвяты (Расія). Цэнтр калгаса. За 60 км на ПнУ ад Віцебска. 181 ж., 71 двор (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ТАВІЧЫ,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Бяроза—Пружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Бяроза, 119 км ад Брэста. 550 ж., 204 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз.сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛО́СКАЕ,
вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Талачын, 125 км ад Віцебска, 246 ж., 104 двары (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз.сувязі. Помнік Я.Коласу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБУ́ДАК,
вёска ў Навамаркавіцкім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 40 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін, 133 км ад Гомеля. 392 ж., 139 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГІ́,
вёска ў Аздзелінскім с/с Гомельскага р-на. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Лазурная. 433 ж., 147 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз.сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎКА,
вёска ў Слабадскім с/с Мазырскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 26 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 159 км ад Гомеля, 361 ж., 165 двароў (2001). Лясніцтва. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз.сувязі. Брацкая магіла партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЫ,
горад у Кустанайскай вобл. Казахстана, на р. Табол (бас.р. Об). Узнік у 1957 у сувязі з будаўніцтвам Сакалоўска-Сарбайскага горна-абагачальнага камбіната. Каля 100 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя. З-дхім. валакна, прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці. Індустрыяльны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРБІ́ТА»,
сістэма спадарожнікавай сувязі і яе наземных радыёстанцый, створаная ў былым СССР. Эксплуатуецца з 1965 на базе ШСЗ«Маланка», з 1980-х г. выкарыстоўваюцца таксама ШСЗ«Вясёлка» і «Гарызонт»; мае прыёмна-перадавальныя і прыёмныя радыёстанцыі. Ажыццяўляе рэтрансляцыю праграм тэлебачання, тэлеф., тэлеграф, і фотатэлеграф, сувязь.
Тыповая прыёмная станцыя мае антэну з парабалічным адбівальнікам дыяметрам 12 м, якая пры дапамозе паваротнай сістэмы суправаджае спадарожнік сувязі з высокай дакладнасцю (да некалькіх вуглавых мінут). Радыёсігналы выпрамяняюцца перадавальнай станцыяй у напрамку спадарожніка, прымаюцца ім, узмацняюцца і перадаюцца на Зямлю. Прынятыя і ўзмоцненыя (да 10 млн. разоў) прыёмнай станцыяй сігналы перадаюцца ў эфір. Працягласць сеансаў радыёсувязі праз адзін ШСЗ «Маланка» 6—10 гадз за суткі. Пры выкарыстанні 3 і болей ШСЗ, рух якіх сінхранізаваны, дасягаецца кругласутачная радыёсувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭШЫФРА́ТАР (ад франц. dēchiffrer разбіраць, разгадваць),
прылада для аўтам. расшыфроўкі кода (дэкадзіравання) паведамленняў. Пераўтварае даныя ў зыходную форму, якую яны мелі да кадзіравання (шыфравання).
Інфармацыя. што паступае на ўваходы Д., пераўтвараецца і на адпаведным выхадзе (ці групе выхадаў) вылучаецца сігнал, які паказвае прыкмету (або змест) уваходнага сігналу, напр. код прынятага ліку пераўтварае ў сігнал кіравання пэўным каналам сувязі (калі лік мае n двайковых разрадаў, Д. можа мець да 2n выхадаў), код аперацыі — у кіроўны сігнал, код адраса — у сігнал выбаркі адпаведнай ячэйкі памяці запамінальнага прыстасавання ЭВМ і інш. Бываюць патэнцыяльныя, імпульсныя і патэнцыяльна-імпульсныя; паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюць паралельныя, паслядоўныя і паралельна-паслядоўныя, паводле будовы — лінейныя, пірамідальныя і прамавугольныя. Выкарыстоўваюцца ў радыё-, выліч. і вымяральнай тэхніцы, тэлеф. і тэлегр.сувязі, тэлекіраванні і інш.Гл. таксама Дэкодэр, Дэтэктар.