САМЦЭ́ВІЧ (Сямён Андрэевіч) (27.7.1902, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1985),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Брат В.А.Самцэвіча і П.А.Самцэвіча. Чл.-кар.АН Беларусі (1967). Д-рбіял.н. (1954), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924), Валагодскі малочна-гасп.ін-т (1930). У 1934—38 у Ін-це біял.навукАН Беларусі. Потым працаваў на Украіне. З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі, у 1966—73 заг. аддзела). З 1977 навук. кансультант Ін-та мікрабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін, магчымасцях кіравання гэтым працэсам. Вывучыў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін.
Тв.:
Взаимоотношения микроорганизмов почвы и высших растений // Микроорганизмы почвы и растение. Мн., 1972;
Фитотоксические свойства почвенных микроорганизмов. Л., 1978 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СІК (Рыгор Іванавіч) (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр.навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук. працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.
Тв.:
Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХ (Аляксей Мікалаевіч) (17.3.1857, г. Залатаноша Чаркаскай вобл., Украіна — 13.5.1946),
расійскі біяхімік. Акад.АНСССР (1929). Герой Сац. Працы (1945). Адзін з заснавальнікаў Ін-та біяхіміі АНСССР (1935, з 1944 імя Баха), дзе быў дырэктарам. У 1939—45 акад.-сакратар Аддз.хім.навукАНСССР. Навук. працы па хімізму асіміляцыі вугляроду зялёнымі раслінамі, па праблемах акісляльных працэсаў. Стварыў новыя метады даследавання ферментаў, якія ляглі ў аснову тэхн. біяхіміі (вытв-сць хлеба, піва, апрацоўка лёну і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1941.
шведскі біяхімік. Чл. Каралеўскай Шведскай АН. Замежны чл.АНСССР (1976), АМНСССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане. Праф. (1947). Скончыў Каралінскі ін-т у Стакгольме (1943). З 1947 у Лундскім ун-це, з 1958 і ў 1970—77 (рэктар) у Каралінскім ін-це, з 1960 у Базельскім ун-це (Швейцарыя). Навук. працы па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну. Старшыня Савета дырэктараў Нобелеўскага фонду (1975). Нобелеўская прэмія 1982 (разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫТАШВІ́ЛІ (Берытаў) Іван Саламонавіч
(10.1.1885, в. Веджыні, Сігнахскі р-н, Грузія — 30.12.1974),
савецкі грузінскі фізіёлаг; заснавальнік груз. школы фізіёлагаў. Акад.АНСССР (1939), АН Грузіі (1941), АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). З 1915 у Новарасійскім (Адэса), з 1919 у Тбіліскім ун-тах. З 1941 дырэктар, з 1951 навук. кіраўнік Ін-та фізіялогіі АН Грузіі. Навук. працы па фізіялогіі ц. н. с. і вышэйшай нерв. дзейнасці. Даследаваў фізіялагічныя, псіхал. і фіз.-хім. асновы памяці. Дзярж. прэмія СССР 1941.
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1969) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл.АНСССР (1976). Скончыў акадэмію Філіпс эксэтэр (1935), Прынстанскі ун-т (1939). З 1943 узначальваў карпарацыю «Паляроід компані». У 1960—69 (з 1962 праф.) у Гарвардскім ун-це. Навук. працы па біяхіміі пратэалітычных ферментаў і бялкоў, якія ёсць у мембранах эрытрацытаў, будове і метадах даследаванняў біяпалімераў з выкарыстаннем фіз. метадаў даследавання (дысперсія аптычнага вярчэння, кругавы дыхрамізм, ядз.магн. рэзананс і інш.).
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1963), Дацкага каралеўскага т-ванавук (1964). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1939). У 1948—50 і 1962—63 выкладаў у Гарвардскім ун-це, у 1950—62 і з 1963 у Нац. ін-це здароўя ў Бетэсдзе (каля Вашынгтона). Навук. працы па біяхіміі бялкоў і ферментаў. Прапанаваў новую трактоўку працэсу біял. эвалюцыі (1959). Нобелеўская прэмія 1972 (з С.Мурам і У.Х.Стайнам).
Тв.:
Молекулярные основы эволюции: Пер. с англ.М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫШ (Аркадзь Адамавіч) (н. 14.5.1917, Мінск),
савецкі вучоны ў галіне прыладабудавання. Д-ртэхн.н. (1958), праф. (1965). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў БДУ (1940). З 1941 у Ін-це хіміі АНБССР, з 1944 у навук. установах Масквы, з 1964 гал. канструктар Усерас.НДІ аўтаматыкі. Навук. працы па выбуховых працэсах і ўзбуджэнні дэтанацыі, па распрацоўцы спец. метадаў даследавання хуткапераменных працэсаў і нейтронным ініцыіраванні атамных зарадаў. Дзярж. прэмія СССР 1955, Ленінская прэмія 1960.
Літ.:
Военные судьбы: Сотрудники АН Беларуси — участники Великой Отеч. войны. Мн., 1995. С. 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫЧО́Ў (Кір) (сапр.Мажэйка Ігар Усеваладавіч, н. 18.10.1934, Масква),
рускі пісьменнік-фантаст. Аўтар зб. апавяданняў «Цуды ў Гусляры» (1972), «Людзі як людзі» (1975), навук.-фантастычных аповесцяў «Востраў іржавага лейтэнанта» (1968), «Апошняя вайна» (1970), «Палова жыцця» і «Умельства кідаць мяч» (1973), «Вандраванне Алісы» і «Дзень нараджэння Алісы» (1974), «Патрэбна свабодная планета» (1977), «Выкраданне чараўніка» (1979), «Чужая памяць» (1981) і інш., навук.-папулярных кніг і апавяданняў, кінасцэнарыяў. Большасць з іх адрасаваны юным чытачам. За сцэнарыі фільма «Праз церні да зорак» і мультфільма «Тайна трэцяй планеты» Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГНЕР-Я́ЎРЭГ ((Wagner-Jauregg) Юліус) (7.3.1857, г. Вельс, Аўстрыя — 27.9.1940),
аўстрыйскі псіхіятр. Д-р філасофіі (1880). Скончыў Венскі ун-т (1880). З 1881 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі Венскага ун-та, з 1883 дырэктар клінікі нерв. і псіхічных хвароб, з 1889 праф. ун-та ў г. Грац, у 1893—1928 у Венскім ун-це. Навук. працы па інфекц. псіхозах, праблемах спадчыннасці і суд. псіхіятрыі. Абгрунтаваў і ўкараніў піратэрапію ў лячэнні прагрэс. паралічу (1918). Сфармуляваў навук. прынцыпы раздражняльнай тэрапіі. Нобелеўская прэмія 1927.