ВЫСО́КАЯ ЛІ́ПА вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г. Нясвіж, 120 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея. 837 ж., 301 двор (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік на ўшанаванне памяці 168 землякоў, што загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАЎЛЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Усыса (злучана з возерам ручаём), за 10 км на ПдЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,24 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 300 м. Пл. вадазбору 20,8 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. У цэнтр. частцы востраў. Злучана ручаём з воз. Малое Астраўлянскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ БО́РТНІКІ,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Ала, на аўтадарозе Бабруйск—Рагачоў. Цэнтр Бортнікаўскага с/с і калгаса. За 25 км на У ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цялуша. 880 ж., 392 двары (1996). Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, лазнева-пральны камбінат, гасцініца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ДО́ЛЬЦЫ,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы—Ушачы. Цэнтр Велікадолецкага с/с і саўгаса. За 20 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы, 170 км ад Віцебска, 35 км ад чыг. ст. Лепель. 548 ж., 232 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ЧУ́ЧАВІЧЫ,
вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Чучавіцкага с/с і калгаса. За 48 км на Пн ад г. Лунінец, 288 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Люшча. 2502 ж., 866 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1846—51).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯНЦЫ́,
рознакаляровыя кольцы вакол Сонца, Месяца або яркіх зорак. Утвараюцца ў выніку дыфракцыі святла пры праходжанні яго праз кроплі вады або ледзяныя крышталікі ў тонкіх вадзяных або ледзяных воблаках. Вуглавая адлегласць паміж кольцамі адваротна прапарцыянальная радыусу кропляў: чым драбнейшыя кроплі, тым большыя вянцы. Адрозніваюцца ад гало меншым радыусам кольцаў (не больш за 5°). У метэаралогіі вянцы выкарыстоўваюць для вывучэння воблакаў і туманаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЙКІ,
вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Верацейка, на аўтадарозе Ваўкавыск—Індура. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 23 км на ПнЗ ад г. Ваўкавыск, 79 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ваўкавыск. 1327 ж., 360 двароў (1996). Сярэдняя школа і санаторная школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква, касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ ((Gobat) Шарль Альберт) (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗЛІ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧАгазавае,
ва Узбекістане, за 100 км на ПнЗ ад г. Бухара, у пустыні Кызылкум. Уваходзіць у Амудар’інскую газанафтаносную правінцыю. Адкрыта ў 1956, распрацоўваецца з 1961. Пачатковыя запасы газу каля 0,5 трлн. м³. Прадукцыйныя пясчанікі і алеўраліты мелу на глыб. 680—1180 м. Цэнтр здабычы — г. Газлі. Газаправоды на Урал, у цэнтр.еўрап. частку Расійскай Федэрацыі, Ташкент і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫНЬ (Савелій Рыгоравіч) (4.1.1912, в. Таўбозіна Бранскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Радавы Д. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: 25.6.1944 у баі зав. Святое Возера Рагачоўскага р-на разам са ст. лейтэнантам В.С.Уткіным з гранатамі кінуўся пад самаходную гармату «фердынанд»; цаной свайго жыцця воіны сарвалі контратаку праціўніка.