рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскайвобл., правы прыток р. Страча (бас.р. Вілія). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх град. У межах г.п. Лынтупы сярод парку на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскайвобл., на левым беразе р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 37 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Седча. 315 ж., 108 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік на брацкай магіле партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ЦКІ (Дзяніс Сільвестравіч) (18.10.1904, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскайвобл. —4.10.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арлоўскую бранятанк. школу (1932). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч вайну на фронце з 1941. Самаходны артыл. полк на чале з палк. Н. вызначыўся 14—17.1.1945 пры вызваленні Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАНІ́ЦА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Барысаў, 84 км ад Мінска. 880 ж., 306 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ МЁТЧА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., каля р. Мужанка. Цэнтр Мётчанскага с/с. За 20 км на ПдУ ад г. Барысаў, 96 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Навасады. 86 ж., 47 двароў (2000). Сярэдняя школа. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў г. Нясвіж Мінскайгуб. ў 1753—1867. У розны час вырабляла дываны, сукны, капелюшы і інш. Размяшчалася ў 5 драўляных будынках. Мела 6 катлоў, 5 стрыгальных машын, 160 калаўротаў, 6 ткацкіх станкоў (у 1756—25 станкоў). Дзейнічалі фарбавальня, стрыгальня, сукнавальня, склад, капялюшная майстэрня (з 1765). Працавала да 152 (1765) чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБЯРЭ́ЗЬ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на ПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Валожын, 95 км ад Мінска. 354 ж., 126 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ВЫ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад г. Беразіно, 92 км ад Мінска, 33 км ад чыг. ст. Градзянка. 639 ж., 254 двары (2000). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЫЗА́НСКІ,
пасёлак ў Вілейскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр Ільянскага с/с і калгаса. За 35 км на ПдУ ад г. Вілейка, 70 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Уша. 882 ж., 330 двароў (2000). Шклозавод «Залессе». Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́ДЗЕЦ,
вёска ў Зарэчанскім с/с Лагойскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 58 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 97 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Вілейка. 241 ж., 66 двароў (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Радзіма З.Бядулі.