ГО́РЫ,
вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Палуж. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдУ ад Краснаполля, 127 км ад Магілёва, 43 км ад чыг. ст. Камунары. 404 ж., 145 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 5, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗІ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Астравец—Ашмяны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад Ашмян, 200 км ад Гродна. 8 км ад чыг. ст. Гудагай. 459 ж., 165 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 5, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗКІ,
вёска ў Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 182 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Камунары. 1305 ж., 563 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
т. 3, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСЕ́ДАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пд ад г.п. Хоцімск, 211 км ад Магілёва, 42 км ад чыг. ст. Камунары. 481 ж., 180 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 3, с. 417
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ТАВА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на У ад горада і 21 км ад чыг. ст. Драгічын, 124 км ад Брэста. 504 ж., 201 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
т. 5, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦМІ́НАВА,
вёска ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пн ад Навагрудка, 200 км ад Гродна, 50 км ад чыг. ст. Наваельня. 530 ж., 191 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 2, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎКА,
вёска ў Беларусі, у Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр Крыўчанскага с/с. За 17 км на У ад г.п. Брагін, 147 км ад Гомеля, 43 км ад чыг. ст. Хойнікі. 282 ж., 120 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі.
т. 1, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЧЫЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Даманавіцкім с/с Салігорскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска. 712 ж., 240 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 1, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Талькаўскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Талька. 247 ж., 96 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 2, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХАНЫ́,
вёска ў Беларусі, у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 195 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Камунары, на шашы Хоцімск—Магілёў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 2, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)