вялікі выканальніцкі калектыў, які складаецца з харэагр. і аркестравай груп і мае на мэце прапаганду харэагр. фальклору, развіццё нар.-сцэнічнага танца. У рэпертуары танцы, тэматычныя харэагр. кампазіцыі, сюжэтныя пастаноўкі з элементамі тэатралізацыі. Першы прафес. ансамбль танца — Ансамбль народнага танца Расіі (1937). На Беларусі найб. вядомыя калектывы падобнага тыпу: Ансамбль танца Мінскага клуба КІМ пад кіраўніцтвам К.Алексютовіча (1926—30), танц. калектыў пад кіраўніцтвам А.Рыбальчанкі (з 1936), Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь (з 1959), харэагр. ансамблі «Харошкі», «Чараўніцы» і інш., шматлікія самадз. калектывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 15.2.1937, в. Дзядзічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Канд.тэхн.н. (1968). Праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1964), дзе і працуе, адначасова з 1993 у Бел. акадэміі мастацтваў. Навук. працы па дызайне, тэхналогіі і канструяванні мэблі. Аўтар падручнікаў для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (1984) і «Тэхналогія вырабаў з драўніны» (1995, разам з В.В.Багамазавым).
Тв.:
Конструирование мебели. Мн., 1988;
Квартира. Коттедж. Дача. Мн., 1995 (разам з У.Дз.Богушам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА,
сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Вінёўка і Сапяжанка. Раянаваны ў Віцебскай вобл.
Дрэва моцнарослае, з шырокапірамідальнай негустой кронай. Плоданашэнне на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, сярэднеўстойлівы да паршы, устойлівы да бактэрыяльнага рака. Плады сярэдняй велічыні (80—100 г), прадаўгавата-грушападобнай формы, з падоўжнай баразёнкай. Скурка светла-жоўтая са слабым румянцам з сонечнага боку. Мякаць снежна-белая, духмяная, паўмасляністая, сакаўная, салодкая з прыемнай кіслінкай, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў канцы жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНД ((Brand) Вэнс) (н. 9.5.1931, Лонгмант, штат Каларада, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каларадскі ун-т (1953). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА 15—25.7.1975 з Т.Стафардам і Д.Слейтанам здзейсніў палёт на касм. караблі «Апалон» па праграме ЭПАС, 11—16.11.1982 з Р.Овермаерам, Дж.Аленам, У.Ленуарам — палёт на шматразовым касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»), 3—11.2.1984 з Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам — палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНІ́ЦКІ (Генадзь Аляксеевіч) (н. 7.11.1938, г. Фергана, Узбекістан),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960), дзе і працаваў. З 1978 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ, адначасова з 1995 у БДУ. Навук. даследаванні па хіміі фатаграфічных працэсаў і хім. каталізе. Адзін з аўтараў новага метаду атрымання паліхромных (шматкаляровых) адлюстраванняў на галагенсярэбраных фотаслаях. Аўтар кн. «Карціны з каляровых нітак і цвікоў» (1995).
Тв.:
Особенности формирования рутениевых катализаторов путем пиролиза резинатов (у сааўт.) // Журн. физ. химии. 1994. Т. 68, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНТ (Фёдар Фёдаравіч) (Іаган Фрыдрых; 25.5.1802, г. Ютэрбог, Германія — 15.7.1879),
расійскі заолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1833). Скончыў Берлінскі ун-т. У 1826—31 працаваў у ім (з 1831 праф.). З 1831 у Расіі: заснаваў і ўзначаліў Заал. музей Пецярбургскай АН, у 1857—69 праф. Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу. Навук. працы па сістэматыцы, палеанталогіі, заалогіі і зоагеаграфіі млекакормячых і інш. пазваночных. Адзін з аўтараў «Медыцынскай заалогіі» (т. 1—2, 1829—34), «Кароткага абрысу параўнальнай анатоміі з далучэннем гісторыі развіцця жывёл» (1858).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДАЛ ((Vidal) Гор) (н. 3.10.1925, Вест-Пойнт, штат Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі пісьменнік. Аўтар раманаў «Уіліва» (1946), «Юліян Адступнік» (1964), «Стварэнне» (1981), «Галівуд» (1990) і інш.; п’ес «Візіт на малую планету» (1956), «Вечар з Рычардам Ніксанам» (1972). Піша кіна- і тэлесцэнарыі, эсэ і крытычныя артыкулы. Перавагу аддае маст. асэнсаванню гіст. асоб і падзей. Дакументальны пачатак спалучае зсац. аналізам, гіст. стылізацыю — з сатырай, псіхалагізм — з натуралістычнымі тэндэнцыямі.
нямецкі хімік-арганік. Вучыўся ў Марбургскім ун-це (1920—26), дзе і працаваў. З 1932 выкладаў у розных ун-тах Германіі (з 1944 праф.). Навук. працы па хіміі фосфарарган. злучэнняў. Адкрыў рэакцыю пераўтварэння эфіраў у спірты пад уздзеяннем феніллітыю (перагрупоўка В., 1942), рэакцыю атрымання алефінаў узаемадзеяннем карбанільных злучэнняў (альдэгідаў, кетонаў і інш.) з алкілідэнфасфаранамі (рэакцыя В., 1954), рэакцыю далучэння фасфінметылідэнаў да альдэгідаў і кетонаў па падвоенай вугляродкіслароднай сувязі (1954). Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Г.Браўнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЯКО́Ў (Уладзімір Анатолевіч) (н. 12.6.1950, г. Рыбінск, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972). З 1973 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па стварэнні інавацыйных сістэм кіравання і навучання, тэорыі інтэлектуальнага кіравання прамысл. аб’ектамі.
Тв.:
Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разам з А.А.Пятроўскім);
Аппаратнопрограммные средства процессоров логического вывода. М., 1991 (разам з Дз.Ю.Буланжэ, А.В.Германам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Уладзіслаў Мікалаевіч) (23.11.1935, Масква — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969; 1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1969). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1959). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 12—17.10.1969 з Ф.Філіпчанкам і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-7»; 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і В.І.Пацаевым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют». Пры вяртанні на Зямлю загінуў зінш. членамі экіпажа. Правёў у космасе 28,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.