газета рэв.-дэмакр. кірунку. Орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася 19.8—12.11.1925 у Вільні 3 разы на тыдзень на бел. мове. Асвятляла эканам. і асв.праблемы, задачы, пытанні стратэгіі і тактыкі вызв. руху ў Зах. Беларусі. Змяшчала матэрыялы пра ўнутр. і знешнюю палітыку Польшчы, аналізавала сац. асновы, эканам. стан і перспектывы развіцця краіны. Узнімала пытанні правоў чалавека ў Зах. Беларусі і Польшчы, змагалася за асвету на роднай мове. Інфармавала пра падзеі культ. жыцця ў БССР, культурна-грамадскі бел. рух у Латвіі, Літве, Чэхаславакіі, Амерыцы. Публікавала маст. творы вядомых і пачынаючых літаратараў. Выйшла 20 нумароў, з іх 5 канфіскаваны. Забаронена польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́МБА (Міхась) (Міхаіл Мікалаевіч; н. 2.1.1941, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у прэсе, з 1989 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў для дзяцей з займальнымі сюжэтамі, жывымі вобразамі: «Камандзір зялёнага патруля» (1967), «Бі, барабан!» і «Загадка без адгадкі» (1972), «Хто-каго?» (1978), «Пераправа» (1987), «Сакрэт тэлепата» (1989), «Дзень магнітнай буры» (1992), «Арэхавы спас» (1997). У сваіх творах ставіць праблемы ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, ролі сям’і і школы ў выхаванні падлеткаў. На бел. мову пераклаў раман Г.Уэлса «Чалавек-невідзімка» (1997), а таксама творы рус. і ўкр. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЯНКО́Ў (Анатоль Ізотавіч) (н. 24.1.1947, в. Крупец Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1987). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1971). Працаваў у АН Беларусі. З 1975 у БДУ (у 1962—66 прарэктар, з 1987 — заг. кафедры філасофіі і метадалогіі навукі). Даследуе праблемы філасофіі, сац. экалогіі, метадалогіі навукі. У 1993 рашэннем міжнар.біягр. цэнтра пры Кембрыджскім ун-це удастоены Ганаровай узнагароды XX стагоддзя ў галіне філасофіі і метадалогіі навукі.
Тв.:
Принцип отрицания в философии и науке. Мн., 1981;
Динамика биосферы и социокультурные традиции. Мн., 1987 (разам з П.А.Вадап’янавым);
Мировоззренческие структуры в научном познании. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАЎЧУ́К (Міхаіл Трыфанавіч) (19.11.1908, в. Занужоўе Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 9.1.1990),
філосаф, парт. дзеяч. Чл.-кар.АНСССР (1946). Д-рфілас.н. (1946), праф. (1939). Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання (1931). З 1933 на парт. і навук. рабоце, у 1947—49 сакратар ЦККП(б)Б. У 1970—78 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, рэдагаваў час. «Философские науки». Даследаваў гісторыю рус. філасофіі, метадалагічныя праблемы гісторыі філасофіі. Аўтар кн. «Г.В.Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі» (1960), адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65), «Гісторыі філасофіі ў СССР» (т. 1—5, 1968—88).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎСКІ (Уладзімір Мікалаевіч) (25.7.1867, г. Вышні Валачок, Расія — 4.1.1939),
рускі і бел. філосаф. Скончыў Маскоўскі ун-т (1890). Прыват-дацэнт Маскоўскага (1899—1903 і 1914—17), Казанскага (1904—12) ун-таў, праф. Самарскага (1918—21) ун-та і БДУ (1921—27). Даследаваў праблемы асацыятыўнай псіхалогіі, гісторыі філасофіі і культуры, логікі і метадалогіі навукі, светапоглядныя асновы і дыялектыку інтарэсаў і патрэбнасцей чалавека. Перакладаў працы А.Бэна, У.Джэмса, Р.Дэкарта, Дж.С.Міля, У.Мінта і інш.
Тв.:
Движение к распространению университетского образования в России. М., 1900;
Ассоциационизм психологический и гносеологический. Ч. 1. Казань, 1909;
Методологическое введение в науку и философию. Т. 1. Мн., 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТАЛЯ́ЦЫЯ (ад англ. installation устаноўка, размяшчэнне, збудаванне),
від мастацтва поп-арту, мантаж у прасторы аб’ектаў з рэчавага асяроддзя ці сканструяваных мастаком. Ствараецца на час правядзення буйных выставак у экспазіцыйных памяшканнях або ў экстэр’еры, звычайна размешчаны на вял. плошчы. Дазваляе стварыць незапраграмаванае вобразнае ўражанне, часта праз парадаксальныя спалучэнні рэчавых элементаў нестандартнымі сродкамі выразіць актуальныя праблемы. Узнікла ў 1970-я г., пашырылася ў ЗША (Р.Раўшэнберг), ФРГ (І.Бойс), Польшчы (Я.Бярдышак) і інш. На Беларусі выкарыстоўваецца з канца 1980-х г. у творах І.Кашкурэвіча, А.Клінава, А.Вараб’ёва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Сяргей Валер’евіч) (н. 20.6.1961, г. Магілёў),
бел. пісьменнік, літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1991). Скончыў БДУ (1985). З 1988 выкладчык БДУ. Друкуецца з 1980. Даследуе праблемы сучаснай бел. паэзіі (зб.арт. «Як пакахаць ружу», 1989; «Партрэт шкла», 1991), шматмоўную л-ру ВКЛ (кн. «Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст.», 1993). Аўтар п’ес «Драўляны рыцар» (паст. 1988), «Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні» (паст. 1991), «Трышчан, або Блазны на пахаванні» (паст. 1995), «Люстэрка Бландоі» (паст. 1996 пад назвай «Заложніца кахання»), «Саламеі і амараты» (паст. 1996), «Стомлены д’ябал» (паст. 1997), створаных на аснове літ. твораў і фалькл. матэрыяле, і інш. Піша для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬВІ́НА ((Calvino) Італа) (15.10.1923, г. Сант’яга-дэ-лас-Вегас, Куба — 19.9.1985),
італьянскі пісьменнік. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення, пад уплывам якога напісаў першыя аповесці «Сцежка да павучыных гнёздаў» (1947), «Апошнім прылятае крумкач» (1949) і інш. Творы 1950-х г. філасофска-алегарычныя (трылогія «Нашы продкі», 1952—59). Тонкім гумарам, фантастычнасцю вызначаюцца зб-кі апавяданняў «Маркавальда, або Поры года ў горадзе» (1963), «Касмакомікі» (1965), «Нябачныя гарады» (1972), «Паламар» (1983). Аўтар філас. рамана «Замак перакрыжаваных лёсаў» (1973), аповесці «Калі зімовай ноччу падарожнік...» (1979). Збіраў і апрацоўваў нар. казкі. Даследаваў праблемы л-ры 20 ст., перакладаў з франц. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДА́ (Андрэй Андрэевіч) (н. 3.6.1940, в. Панямонь Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. ліг.-знавец, тэатразнавец, педагог. Канд.пед.н. (1975). Праф. (1993). Скончыў Бел.тэатр.маст.ін-т (1962). Працаваў у т-ры імя Я.Купалы, выкладаў у Мінскім пед. і Бел.тэатр.-маст. ін-тах. З 1989 прарэктар Бел.АМ. Даследуе праблемы майстэрства вуснай мовы, методыку навучання выразнаму чытанню; аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў (кнігі «Мастацкае чытанне ў школе», 1992; «Сцэнічная мова», 1993, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛЯ́Р (Іван Іванавіч) (н. 15.6.1941, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1984), праф. (1997). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1964), Мінскую вышэйшую парт. школу (1973). Настаўнічаў, быў на камсамольскай і парт. рабоце. З 1978 нам. упаўнаважанага Савета па справах рэлігій пры СМБССР па Брэсцкай вобл. З 1985 у Брэсцкім ун-це. Даследуе праблемы фарміравання грамадскай думкі, развіцця паліт. працэсу, станаўлення прававой дзяржавы, рэалізацыі і абароны правоў чалавека. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека.
Тв.:
Взгляд изнутри: Обществ.-полит. процесс на Беларуси. Лунинец, 1993;
Права человека: Современные представления и механизмы защиты. 3 изд. Брест, 1997.