дазіметрычная прылада для выяўлення радыеактыўнага забруджвання мясцовасці і папярэдняга вызначэння дозы іанізавальнага выпрамянення. Бывае пераносны і стацыянарны. Імі забяспечваюцца падраздзяленні радыяцыйнай і хім. разведкі, разведвальныя дазоры, пасты назірання і сувязі, атаксама фарміраванні грамадз. абароны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МБІ,
двухаб’ёмны кузаў грузапасажырскага аўтамабіля. Адзін аб’ём прызначаны для рухавіка, другі — для пасажыраў на 2 радах сядзенняў і для багажу. Мае двое (ці чацвёра) бакавых дзвярэй, атаксама заднія нахіленыя дзверы, што адчыняюцца ўверх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́РУС (ад грэч. sōros куча),
група спор ці органаў бясполага размнажэння (спарангіяў або гаметангіяў), размешчаных скучана на паверхні слаявіны ў чырв. і бурых водарасцей, на лісці ў папарацепадобных, атаксама група пладовых цел у ніжэйшых грыбоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУТРО́ЎКА (ад ням. Futter падкладка),
ахоўная ўнутраная абліцоўка (з цэглы, пліт, блокаў, атаксама набіўная і інш.) цеплавых агрэгатаў, печаў, топак, труб, ёмістасцей і г.д. Бывае вогнетрывалая (шамотная, дынасавая, магнезітавая, даламітавая і інш.), хімічна ўстойлівая і цеплаізаляцыйная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХРАМА..., ХРОМА..., ...ХРОМ (ад грэч. chroma колер, фарба),
часткі складаных слоў, якія паказваюць на адносіны да колеру, афарбоўкі (напр., храмафоры, хромалітаграфія, цытахромы), атаксама да хрому і яго злучэнняў, што ўваходзяць у састаў фарбавальных прэпаратаў (напр., хромамагнезіт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДЗЬ,
назва ў рускіх летапісах эстаў (эстонцаў), атаксамаінш. фіна-угорскіх плямён, што жылі ва ўладаннях Наўгародскай феадальнай рэспублікі або ў суседніх з ёй рэгіёнах, на У ад Анежскага воз. — на р. Анега і Паўн. Дзвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Г,
чацвёртая літара беларускага і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), утворанай графічным відазмяненнем візант. («гама»). У старабел. графіцы абазначала фрыкатыўны заднеязычны гук «г», а ў складзе дыграфа «кг» перадавала выбухны «г» у запазычаных словах («кганак», «паракграф»). У сучаснай бел. мове абазначае і фрыкатыўны заднеязычны («гара», «глеба»), і выбухны («гонты», «гузікі») гук, атаксама глухі заднеязычны «х», які ўтвараецца ў выніку аглушэння «г» на канцы слоў і перад глухімі зычнымі («мурог», «лёгкі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Е́ХА Эдзіта Станіславаўна (н. 31.7.1937, г. Нуаэль-су-Лян, Францыя),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт.СССР (1988). Скончыла пед. ліцэй у Гданьску (Польшча), вучылася ў Ленінградскім ун-це. З 1955 артыстка Ленканцэрта (з 1994 Пецярбург-канцэрт). Першая выканальніца шматлікіх песень В.Салаўёва-Сядога, А.Астроўскага, А.Пятрова, А.Фельцмана і інш. У рэпертуары таксамафранц. і польскія песні. Творчасць адметная лірычнасцю і высакароднасцю выканання. Знялася ў маст. фільмах: «Лёс рэзідэнта», «Непапраўны лгун», «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту».