галіна прамысловасці, спецыялізаванай на здабычы, драбленні і абагачэнні буд. каменю, здабычы друзу, жвіру, буд. пяску. На Беларусі як прамысл. галіна пачала фарміравацца пасля Вял.Айч. вайны з буд-вам спецыялізаваных прадпрыемстваў. Аб’ядноўвае больш за 350 прадпрыемстваў, найбуйнейшыя з іх Мікашэвіцкае прадпрыемства«Граніт», Заслаўскі і Аршанскі драбільна-сартавальныя з-ды, Смаргонскі драбільна-сартавальны гідрамеханізаваны ’з-д. Аснова сыравіннай базы — радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу і буд. каменю. Прадукцыя выкарыстоўваецца як напаўняльнік для вытв-сці бетону, жалезабетону, пры буд-ве і рамонце чыгункі, дарог з цвёрдым пакрыццём, меліярац. сістэм і інш.Гл. таксама Адкрытая распрацоўка радовішчаў, Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.
Да арт.Нярудных будаўнічых матэрыялаў прамысловасць. Здабыча граніту на Мікашэвіцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІРАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К,
станок для паліравання вонкавых і ўнутраных (цыліндрычных, канічных, сферычных, плоскіх) паверхняў дэталей з металаў, дрэва, каменю, шкла, хрусталю, пластмас. Бываюць універсальныя, спецыялізаваныя і спецыяльныя, з ручным, паўаўтам. і аўтам. кіраваннем.
Рэжучыя інструменты П.с. — эластычны круг (з фетру, лямцу, тканіны, гумы) з нанесеным на яго слоем абразіўных зярнят або пасты, пялёсткавы абразіўны круг, стужка, струмень абразіўнай вадкасці, магнітна-абразіўны парашок, магнітна-рэалагічная вадкасць з абразіўнымі часцінкамі. Выкарыстоўваюцца таксама вярчальныя і вібрыруючыя барабаны, запоўненыя водным растворам паверхнева-актыўных рэчываў, абразіўным матэрыялам і неабразіўным напаўняльнікам; станкі для хім. і электрахім. паліравання.
Літ.:
Яшерицын П.И., Зайцев А.Г., Барботько А.И. Тонкие доводочные процессы обработки деталей машин и приборов. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМЕРА́НІЯ (лац. Pomerania, ням. Pommern ад скажонага польскага Pomorze Памор’е),
сярэдневяковае герцагства (1170—1648) у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі», створанае на месцы германізаванага слав. княства памаран. Займала ўзбярэжжа Балтыйскага м. на У і на З ад р. Одэр (Одра). Паводле Вестфальскага міру 1648зах.ч. П. адышла да Швецыі, усх. — да Брандэнбургска-Прускай дзяржавы (з 1701 каралеўства Прусія), якая ў 1679, 1720 і 1815 авалодала ўсёй П. Былое герцагства склала асн.ч. прускай прав. П. з цэнтрам у г. Штэцін (цяпер Шчэцін у Польшчы). Паводле рашэнняў Патсдамскай канферэнцыі 1945б.ч. П. зг. Шчэцін адышла да Польшчы (гл.Памор’е), астатняя, на З ад р. Одэр, засталася ў складзе Германіі (цяпер ч. зямлі Мекленбург—Пярэдняя Памеранія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМНАЖА́ЛЬНІК ЧАСТАТЫ́,
радыёэлектронная прылада, якая павялічвае частату падведзеных эл. ваганняў у зададзеную колькасць разоў. Асн. параметр — каэфіцыент памнажэння m. Характэрная асаблівасць — пастаянства m пры зменах у пэўных межах частаты ўваходных ваганняў і параметраў П.ч.
Найб. пашыраныя П.ч. складаюцца з нелінейнай прылады (напр., транзістара, варыкапа, шпулі індуктыўнасці з ферытавым асяродкам, электроннай лямпы) і эл. фільтраў, а таксама з нелінейных элементаў са спец. характарыстыкамі. Нелінейная прылада змяняе форму зыходнага вагання, у выніку чаго ў выхадным спектры выяўляюцца ваганні з кратнымі частотамі, якія вылучаюцца з дапамогай фільтраў. Існуюць П.ч., дзеянне якіх заснавана на сінхранізацыі ваганняў аўтагенератара. П.ч. выкарыстоўваюцца для павышэння частаты генератара (напр., стабілізаванага кварцам на больш нізкай частаце) у радыёперадавальных, радыёлакацыйных, вымяральных і інш. устаноўках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМЯРА́НЕЦ, бігарадзія,
кіслы або горкі апельсін (Citrus aurantium),
кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд.-Усх. Азія. Завезены ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 ст. і на працягу 5 ст. быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.
Вечназялёнае дрэва выш. да 10 мз шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўж. да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжава-чырв.з кісла-горкай мякаццю, неядомыя. З пладоў атрымліваюць лек. сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НІН (Віктар Яўгенавіч) (н. 10.11.1930, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
расійскі фізік і механік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Скончыў Томскі ун-т (1952). З 1955 у Сібірскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1969 заг. аддзела), з 1979 у Сібірскім аддз.Рас.АН: у Ін-це оптыкі атмасферы (нам. дырэктара), з 1983 у Ін-це фізікі трываласці і матэрыялазнаўства (з 1984 дырэктар). Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, фізіцы трываласці і пластычнасці, стварэнні новых высокатрывалых канстр. матэрыялаў.
Тв.:
Теория фаз в сплавах. Новосибирск, 1984 (у сааўт.);
Структурные уровни пластической деформации и разрушения. Новосибирск, 1990 (у сааўт.);
Новые материалы и технологии. Новосибирск, 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЬ ((Paul) Герман) (7.8.1846, Зальбке, каля г. Магдэбург, Германія — 29.12.1921),
нямецкі мовазнавец-германіст. Выкладаў ва ун-тах Фрайбурга (з 1874; праф.) і Мюнхена (1893—1916). Адзін засн. тэарэтыкаў школы младаграматызму, асн. пастулаты якой сфармуляваў у кн. «Прынцыпы гісторыі мовы» (1880). Аўтар прац па праблемах гісторыі герм. моў, «Слоўніка нямецкай мовы» (1897), «Граматыкі нямецкай мовы» (т. 1—5, 1916—20). Разам з В.Браўне заснаваў і рэдагаваў час. «Beiträge zur Geschichte der deutschen Sprache und Literatur» («Пытанні гісторыі нямецкай мовы і літаратуры», з 1874). Пад рэд. і пры ўдзеле П. выдавалася калект. праца «Асновы германскай філалогіі» (т. 1—3, 1891—93, з 1911 аднайм. серыя манаграфій), якая змяшчала багаты матэрыял па герм. філалогіі і этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯ́ЛЬНІК,
інструмент для пайкі металаў і расплаўлення прыпою. Медная рабочая частка П. награваецца ад знешняй крыніцы цяпла (ад паяльнай лямпы і інш.). Форма, памеры і маса П. вызначаюцца тыпам паянага шва, канфігурацыяй і масай вырабу. Бываюць без пастаяннага падагрэву, з падагрэвам полымем ці з электрападагрэвам (найб. пашыраны). Спец. від П. — ультрагукавы, у якім ваганні нагрэтага стрыжня разбураюць аксідную плёнку на паверхні паянага вырабу пад слоем прыпою. Асн. перавага — магчымасць бясфлюсавай пайкі. Выкарыстоўваюцца для пайкі і луджэння вырабаў са сталі, медзі і медных сплаваў, алюмінію (пераважна ультрагукавыя П.) мяккімі алавяна-свінцовымі прыпоямі.
Паяльнікі: 1 — газавы з падагрэвам адкрытым полымем; 2 — бензінавы з рэзервуарам для гаручага ў рукаятцы; 3 — электрычныя (звычайны і з фарсіраваным падагрэвам — паяльны пісталет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВАЛО́ЦКІ (Мікалай Лаўрэнцьевіч) (псеўд. Антон, Тарас, Янка; 1903, в. Яглевічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. —6.11.1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1927). З 1923 сакратар Косаўскага райкома, чл. Баранавіцкага, сакратар Брэсцкага, Пінскага акр. к-таў КПЗБ. З 1928 член ЦККПЗБ. Неаднойчы быў арыштаваны. На «працэсе 75-і» (1929) выступіў з прамовай у абарону палітыкі і тактыкі КПЗБ, засуджаны на 15 гадоў турэмнага зняволення. У выніку абмену палітзняволенымі з 1932 у СССР. У 1937 арыштаваны, абвінавачаны ў сувязі з «пасламі ад КПЗБ» у польскім сейме П.Валошыным, С.Рак-Міхайлоўскім, Б.Тарашкевічам і расстраляны. Рэабілітаваны ў канцы 1980-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ ПО́ЛЬСКАЯ ПЯХО́ТНАЯ ДЫВІ́ЗІЯ ІМЯ́ Т.КАСЦЮ́ШКІ, Першая Варшаўская пяхотная дывізія імя Т.Касцюшкі. Сфарміравана па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў у СССР у маі 1943 на тэр.Сав. Саюза (в. Сяльцы, каля г. Разань, Расія) і з яго дапамогай. Першы бой дывізія на чале зген. З.Берлінгам правяла разам зсав. войскамі 12—13.10.1943 каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл.Зсак. 1944 у складзе 1-й Польскай арміі, якая 21.7.1944 аб’яднана зАрміяй Людовай у Войска Польскае. Назву «Варшаўская» атрымала за ўдзел у вызваленні сталіцы Польшчы. У гонар першага сумеснага бою часцей Чырв. Арміі і гэтай дывізіі ў в. Леніна адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці.