невялікая пасудзіна для піцця; найчасцей цыліндрычнай, радзей збана- ці бочкападобнай формы з выразным донцам, з адной ці дзвюма ручкамі (трапляюцца без ручак), звычайна без накрыўкі. К. выраблялі з гліны, металу, каменнай масы, дрэва, шкла. Вядомы ў розных народаў з часоў старажытнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н Фёдар, майстар разьбяной і сталярнай спраў 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разам з інш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра (1683), у вырабе мэблі і хатняга начыння для царскага дома ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАРЫФМАВА́ННЕ,
дзеянне, якое зводзіцца да адшукання лагарыфма лікавага, алг. ці інш. выразу; адно з дзеянняў, адваротных узвядзенню ў ступень. У выліч. практыцы выкарыстоўваецца для звядзення дзеянняў множання, дзялення, узвядзення ў ступень і здабывання кораня да дзеянняў складання, адымання, множання і дзялення адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПІ́ЛІ (ад лац. lapillus каменьчык),
дробныя кавалачкі порыстай вулканічнай лавы. Форма круглаватая або вуглаватая. Памеры ад 2 да 50 мм. Выкідваюцца пры вывяржэнні вулкана і зацвердзяваюць у паветры. Складаюцца з свежых, радзей са старых лаў, не характэрных для вулкана парод, або крышталёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЗЕ́Н (Leysin),
горнакліматычны курорт у Швейцарыі. На ПдУ ад г. Лазан, на схілах Бернскіх Альпаў паблізу ад Жэнеўскага возера. Мяккі, сухі горны клімат, лясное паветра, сонечнае надвор’е спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання і функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр турызму і зімовага спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМНАКУЛЬТУ́РА (ад грэч. limnē возера + культура),
прамысловае культываванне, вырошчванне гідрабіёнтаў у прэсных вадаёмах (азёрах, вадасховішчах, сажалках). Напр., культываванне прэснаводных водарасцяў (хларэла і інш.); вырошчванне рыбы, жывых кармоў для рыб і іх малявак; прэснаводных крэветак (пашырана ў краінах Паўд.-Усх. Азіі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКРУ́СТ (ад лац. linum лён, палатно + crusta кара, абліцоўка),
рулонны аддзелачны матэрыял з гладкай або ўзорыстай рэльефнай паверхняй. Гэта папера або тканіна, пакрытая тонкім (0,5—1 мм) слоем пластмасы, атрыманай на аснове алкідных смол. Выкарыстоўваецца дляўнутр. аддзелкі грамадскіх будынкаў і трансп. сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЧЫНСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1899—1908 у в. Лочын, Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1899 мела паравы кацёл, у 1908 — лакамабіль (24 к.с.), 2 цыркулярныя пілы. У 1900 вырабляла 14 тыс.шт. дошак для скрынак. У 1904 працавала 175 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНУМЕНТА́ЛЬНАЕ МАСТА́ЦТВА,
род пластычных мастацтваў ахоплівае шырокае кола твораў, прызначаных для канкрэтнага арх. або ландшафтнага асяроддзя і адпаведных ім ідэйнымі якасцямі, зрокава-архітэктанічным і колеравым ладам. Да М.м. адносяцца: манументальны жывапіс, манументальная скульптура, манументальна-дэкаратыўная скульптура, вітраж, габелен, мазаіка, пано, размалёўка, сграфіта.