род кветкавых раслін сям. бігноніевых. 11 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны 5 відаў і форм.
Лістападныя дрэвы выш. 20—40 м. Лісце буйное, суцэльнакрайняе або велікалопасцевае. Кветкі са званочкавым двухлопасцевым венчыкам, белыя або жаўтаватыя, у сярэдзіне плямістыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Плод — падоўжаная (да 40 см) каробачка са шматлікім насеннем, валасістым на канцах. Драўніна лёгкая, мяккая, устойлівая да гніення. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНУ́ (Cotonou),
горад на Пд Беніна. Адм. ц. Атлантычнай правінцыі. Узнік у 1-й пал. 19 ст. 1060,3 тыс.ж. (1992, з прыгарадамі). Месца знаходжання парламента, мін-ваў і Вярх. суда краіны. Порт на Гвінейскім зал.(вываз ядраў пальмавых арэхаў і пальмавага алею, копры, кавы, бавоўны). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Гал.эканам.цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., дрэваапрацоўчая. Разьба па дрэве, пляценне кошыкаў і інш. саматужныя промыслы. ЦЭС. Бат. сад. За 15 км на Пнун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́НАЎ (Яўген Іванавіч) (20.8.1919, в. Доўгавічы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Крымскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах — сяржант, камандзір стралк. аддзялення. Вызначыўся ў баях за р. Одэр. 27.1.1945 аддзяленне К. першае фарсіравала раку, у баі за расшырэнне плацдарма знішчыла каля 100 гітлераўцаў. Цяжка паранены К. не пакінуў поля бою. 28.1.1945 асабістым прыкладам падняў воінаў у атаку. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВА́ННЯ ІНСТЫТУ́Т,
недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе эканамістаў, бухгалтараў, юрыстаў. У 1997/98 навуч.г. ф-ты: эканомікі, улікова-фінансавы, правазнаўства. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Аспірантура з 1996. Мае н.-д. лабараторыю, навуч.цэнтр перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў (з 1995), лінгафонныя класы (абсталяваны спадарожнікавым тэлебачаннем) і камп’ютэрныя (аб’яднаны ў навуч. лакальную выліч. сетку), рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, друкарню, б-ку з камп’ютэрнымі каталогамі. Выдае падручнікі, навуч., навук.-метадычныя і даведачныя дапаможнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРСА́НАЎ (Аляксандр Васілевіч) (23.12.1898, г. Казань, Татарстан — 18.11.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу (1926), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр. і Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, вызваляў Брагінскі р-н, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1974 прарэктар БДУ. Ганаровы грамадзянін г.п. Брагін, г. Калінкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЫШ (Рэнальд Іванавіч) (н. 10.9.1931, г.п. Капыль Мінскай вобл.),
бел. трэнер па спарт. гімнастыцы. Засл. трэнер Беларусі (1960), засл. трэнер СССР (1964). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1955). З 1971 ст. трэнер Цэнтр. савета спарт.т-ва «Чырвоны Сцяг» (г. Гродна). У канцы 1970-х г. кіраўнік школы трэнераў па спарт. гімнастыцы (г. Гродна). З 1997 трэнер па спарт. гімнастыцы. Сярод выхаванцаў К. — алімп. чэмпіёнкі А.Валчэцкая, В.Корбут, чэмпіёнка СССР Т.Аляксеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НГА ЎПА́ДЗІНА,
шырокае паніжэнне ў Цэнтр. Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга. Дыям. каля 1000 км. Адпавядае сінеклізе Афрыканскай платформы, запоўненай магутнай тоўшчай стараж. і сучасных асадкавых парод (пясчанікі, сланцы, пясок, гліна). Плоскае днішча размешчана на выш. 300—500 м, акаймавана ступеньчатымі плато і пласкагор’ямі. Дрэніруецца р. Конга і рэкамі яе басейна. Гарачы, вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны клімат. Сярэднямесячныя т-ры ад 23 °C да 27 °C. Ападкаў да 2000 мм і больш за год. Вечназялёныя вільготныя і лістападныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГАВЕ́Ц—КАЛІ́НІНА,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. Да 1932 наз. Кругавец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПдУ ад г. Добруш, 83 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Кругавец. 1170 ж., 407 двароў (1998). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. За 7 км на ПдУ ад вёскі на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны Помнік Дружбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУПІ́ЦА,
вёска ў Мінскім р-не, на правым беразе р. Пціч, каля аўтадарогі Мінск—Слуцк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пд ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Міханавічы. 897 ж., 322 двары (1998). Закрытае акц.т-ва «Рапс», т-ва абмежаванай адказнасці «Радуга». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Гл. таксама «Крупіцкія музыкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБЛІ́ЦКІ (Аляксей Аляксандравіч) (1.10.1919, в. Міхайлава-Шахава Тайшэцкага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 3.6.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Іркуцкую парт. школу (1948), юрыд. школу (1951). У Вял.Айч. вайну з лютага 1943 на Цэнтр., 1-м Бел. і інш. франтах. Удзельнік Бабруйскай аперацыі 1944. Камандзір аддзялення роты сувязі старшы сяржант К. вызначыўся 7.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў і ў баях за плацдарм на тэр. Польшчы. Пасля вайны на адм.-гасп. рабоце.