хімічныя злучэнні, якія актыўна рэагуюць з атрутнымі рэчывамі і ператвараюць іх у нетаксічныя ці малатаксічныя злучэнні. Адрозніваюць Д.р. акісляльна-хларавальнага дзеяння (гіпахларыты — кальцыевыя і натрыевыя солі хларнавацістай кіслаты, хлораміны) і шчолачныя (сода, гідраксід натрыю, аміячная вада і інш.). Выкарыстоўваюць растворы Д.р. у вадзе ціарган. растваральніках (напр., дыхлорэтане, трыхлорэтане, тэтрахлорэтане, бензіне і інш.) пры дэгазацыі хім. спосабамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЕМАНІ́ЧНЫ ВЕРШ,
вершаваны твор практычнага ці павучальнага характару. Форма М.в. аблягчае запамінанне пэўных правіл ці лічбаў. Такі верш пашыраны ў разнастайных жанрах дзіцячага фальклору (лічылкі, дражнілкі, заклікі, прагаворы):
Раз, два, тры, чатыры,
Мяне грамаце вучылі:
Ні чытаць, ні пісаць,
Толькі ў паплясы гуляць.
У бел. паэзіі М.в. трапляецца рэдка, пераважна ў парадыйных творах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ТА, 1) назва прадстаўнічых органаў ці іх асобных састаўных частак (напр., Нац. сход Рэспублікі Беларусь складаецца з 2 П. — П. прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі).
2) Назва некат. дзярж.ці грамадскіх арг-цый і ўстаноў (напр., Кніжная П., Гандлёва-прамысловая П.).
3) У дарэв. Расіі судовыя П. — органы па разглядзе грамадз. і крымінальных спраў (уведзены суд. рэформай 1864).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЕНГА́ЦЫЯ,
вызначэнне напрамку на які-н. аб’ект праз вуглавыя каардынаты. Адрозніваюць пасіўную П. на аснове натуральнай кантрастнасці аб’екта на навакольным фоне і актыўную П., калі аб’ект апрамяняецца эл.-магн.ці акустычнымі хвалямі. Праводзіцца з дапамогай аптычных (пры аптычнай лакацыі), радыётэхн. (пры радыёлакацыі), акустычных (пры гукавой лакацыі) ціінш. метадаў. У караблеваджэнні абмяжоўваюцца вызначэннем пеленга (працэс пеленгавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁХВАЛЯВО́Д,
канал (хвалявод), уздоўж якога распаўсюджваюцца радыёхвалі. Для Р. характэрна, што яго папярочныя памеры параўнальныя з даўжынёй перададзеных хваль. Бываюць трубчастыя металічныя круглага, прамавугольнага ціінш. папярочнага сячэння, а таксама стрыжнёвыя дыэлектрычныя (суцэльныя ці пустацелыя). Выкарыстоўваюцца як элементы ЗВЧ-ланцугоў радыётэхн. апаратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЭ́БЛА,
каменная прылада працы, якая служыла для апрацоўкі скур і вырабаў з дрэва. Былі пашыраны ў палеаліце, асабліва ў эпоху мусцье. С. выраблялі пераважна з масіўных авальных, падпрамавугольных і няправільных абрысаў адшчэпаў ці пласцін; арыентацыя лёзаў падоўжаная ці папярочная. Вылучаюцца адзінарныя і двайныя тыпы С. На Беларусі найб.стараж. С. знойдзены ў Абідавічах, Клеявічах і Свяцілавічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРАФІ́Л (ад споры + грэч. phyllon ліст),
відазменены лісцевы орган папараце-, дзеразападобнай ці насеннай расліны, на якім або ў пазусе якога развіваюцца спораўтваральныя органы (спарангіі). У некат. папарацей падобны на вегетатыўнае лісце ці адрозніваецца ад яго (напр., страуснік). Для дзераза-, хвошчападобных і голанасенных раслін характэрна ўтварэнне спец. спараносных парасткаў — стробілаў (каласкоў, шышак), якія маюць С., размешчаныя на восі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ПАВЫЯ СПО́ДКІ, западзіны,
акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Дыяметр дзесяткі, радзей сотні метраў, глыб. да некалькіх метраў. Трапляюцца на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрасах, па адным і групамі. Паводле паходжання вылучаюць С.с. дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя. Расліннасць лугавая ці балотная, па краях травяністыя бярозавыя згуртаванні, на дне часам утвараюцца вадаёмы ці балоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНІ́РАВАННЕ, вірыраванне,
спосаб апрацоўкі пазітыўных фатагр. відарысаў з мэтай змены іх афарбоўкі. Відарысы афарбоўваюць у карычневы, сіні, зялёны, чырвоны ціінш. колер (часам у навук. фатаграфіі ў 2 колеры). Пры прамым (1-растворным) Т. серабро відарыса пераводзіцца ў афарбаваную соль серабра. Пры непрамым (2- ці 3-растворным) Т. відарыс спачатку адбельваецца (гл.Адбельванне фатаграфічнае), пасля афарбоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЛЕ́СТА (італьян. celesta ад celeste нябесны),
ударна-клавішны муз. інструмент. Формай корпуса, малаточкавым механізмам і клавіятурай падобны на невял. піянінаціфісгармонію; замест струн храматычна настроеныя стальныя пласцінкі (ці трубкі). Дыяпазон c1—c5, натуецца на актаву ніжэй за рэальнае гучанне. Сканструявана ў 1886. Вызначаецца пяшчотным гукам, які нагадвае гучанне званочкаў. Выкарыстоўваецца ў сімф. аркестрах.