КО́РАТЦАЎ (Алег Мікалаевіч) (н. 17.8.1922, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
расійскі геадэзіст і астраном. Правадз.чл. Астранома-геадэзічнага т-ваРас.АН (1946). Скончыў Маскоўскіін-т інжынераў землеўпарадкавання (1954). У 1962—84 у Ленінградскім планетарыі. Ініцыятар стварэння касм. мемарыяла герояў Вял.Айч. вайны, імёнамі якіх названы малыя планеты. Яго імем названа малая планета Алегія.
Тв.:
Звезды Пулкова: Очерки о Пулковской обсерватории и астрономах-пулковцах. Л., 1989;
Созвездие памяти: Космич. мемориал героев Вел. отеч. войны. СПб., 1995 (разам з М.Ю.Дахіе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКІ (Юрый Навумавіч) (22.11.1909, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 24.1.1978),
расійскі астраном. Д-рфіз.-матэм.н. (1963). Скончыў Маскоўскіун-т. З 1945 у Астр. ін-це імя П.К.Штэрнберга. Навук. працы па фізіцы Сонца, Месяца і планет. Пад яго кіраўніцтвам створаны «Атлас адваротнага боку Месяца» (ч. 1—3, 1960—75). Працаваў над выкарыстаннем тэлевізійных сістэм у астраноміі. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Тв.:
Каталог кратеров Марса и статистика кратеров Марса, Меркурия и Луны. М., 1977 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН (Мікалай Андрэевіч) (н. 25.4.1922, в. Вострыцы Маскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1955), праф. (1980). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскіэканам.ін-т (1952). З 1955 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе пытанні арганізацыі і планавання прамысл. вытв-сці, удасканалення ўнутрыгасп. разліку. Адзін з аўтараў падручнікаў, навуч. дапаможнікаў па эканоміцы і планаванні прам-сці.
Тв.:
Техпромфинплан предприятия при новой системе планирования. Мн., 1971 (у сааўт.);
Экономический справочник. Мн., 1980 (у сааўт.);
Экономика, организация и планирование промышленного производства. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1981; чл.-кар. 1968). Скончыў Маскоўскіун-т (1941). У 1948—70 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1971 у Ін-це ядз. даследаванняў Рас.АН. Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, ядз. узаемадзеяннях пры высокіх энергіях і фізіцы нейтрына. Адкрыў электронна-ядз. ліўні ў касм. прамянях (1949; разам з Дз.У.Скабельцыным і М.А.Даброціным), распрацаваў новыя метады рэгістрацыі нейтрына ад Сонца і калапсуючых зорак. Ленінская прэмія 1982, Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НЧАНКА (Анатоль Іванавіч) (н. 28.11.1946, пас. Шчаглоўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Маскоўскіун-т (1970). З 1982 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы хіміка-ферментатыўнага падыходу да трансфармацыі нуклеінавых кіслот у біялагічна актыўныя злучэнні з процівіруснай і проціпухліннай актыўнасцю.
Тв.:
Enzymatic synthesis of nucleoside 5’-mono and -triphosphates (у сааўт.) // FEBS Letters. Amsterdam, 1990. Vol. 260, № 2;
Enzymatic synthesis of ATP from RNA and adenine (у сааўт.) // Biotechnology Letters. London, 1995. Vol. 17, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЖУРА́ (Юрый Васілевіч) (19.1.1931, г.п. Арцёмаўка Чутаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 13.8.1985),
бел. жывапісец. Скончыў Маскоўскіпаліграф.ін-т (1965). У творчасці пераважалі адлюстраванне велічы і прыгажосці бел. прыроды, ваен. тэматыка, лірычныя матывы. Сярод твораў: «Партызанскі бор» (1974), «На безыменнай вышыні» (1975), «Станькава. Радзіма Марата Казея» (1976), «Станцыя Мядзел», «Зялёны луг», «Восень» (усе 1978), «Вясна на Палессі», «Пагранічны атрад» (абодва 1979), «Нарачанскі край», «Лагойшчына — край партызанскі» (абодва 1980), «Зямля, на якой жыў М.Багдановіч» (1981), «Капыльскія дудары» (1983), «Вілейшчына» (1984), «Нарачанскія рыбакі» (1985) і інш.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1954). З 1955 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1983 у Ін-це агульнай фізікі Рас.АН, адначасова з 1973 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це (з 1974 праф.). Навук. працы па фіз. хіміі, фізіцы і тэхналогіі матэрыялаў для квантавай электронікі, мікраэлектронікі, оптыкі. Распрацаваў метад атрымання асабліва тугаплаўкіх монакрышталёў, шкла і полікрышт. матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі (1968). Кіраваў работамі па стварэнні фіянітаў. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖАЗІ́НСКІ ((Porzeziński) Ян Віктар) (4.8.1870, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 12.3.1929),
расійскі і польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1925). Скончыў Маскоўскіун-т (1892). У 1901—21 праф. Маскоўскага, у 1922—29 Люблінскага і Варшаўскага ун-таў. Вучань П.Ф.Фартунатава. Вывучаў слав. мовы. Асн. працы ў галіне гісторыі і дыялекталогіі балт. моў. Аўтар прац «Уводзіны ў мовазнаўства» (1907), «Нарыс параўнальнай фанетыцы старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1912), «Параўнальная марфалогія старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў» (1916), «Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства» (1929) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Віктар Яфімавіч) (9.3.1932, Масква — 12.11.1974),
расійскі жывапісец; прадстаўнік «суровага стылю». Скончыў Маскоўскімаст.ін-т (1958). Творы вызначаюцца эмац. узвышанасцю, экспрэсіўнасцю прыглушанага каларыту, плоскаснасцю і лапідарнасцю кампазіцыі, псіхалагізмам і шматпланавасцю вобразаў: цыкл «Роздумы пра жыццё» (1960—70-я г.), «Будаўнікі Брацкай ГЭС» (1960—61), «Партрэт Ігумнава» (1963), «Уладзімірскія мастакі» (1965), «Двое», «Успаміны. Удовы» (абодва 1966), «Паўночная песня» (1968), «Шынель бацькі» (1972), «Добры чалавек была бабка Анісся» (1973), «Восеньскія дажджы» («Пушкін», 1974) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЗІН (Мікалай Мікалаевіч) (9.12.1883, г. Томск, Расія — 28.2.1950),
расійскі матэматык. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1927). Скончыў Маскоўскіун-т (1908), дзе і працаваў. У 1929—36 і 1941—50 у Матэм. ін-це, з 1936 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР. Навук. працы па метрычнай і дэскрыптыўнай тэорыі функцый сапраўднай пераменнай, матэм. аналізе, дыферэнцыяльнай геаметрыі і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1953—59.
Літ.:
Н.Н.Лузин. М.; Л., 1948;
Памяти Н.Н.Лузина // Успехи мат. наук. 1950. Т. 5, вып. 4.