1) гукавая арганізацыя мовы ў літ. творы. Ствараецца рознымі спосабамі і прыёмамі, з дапамогай якіх гучанне літ. тэксту фарміруецца па законах прыгожага. Да з’яў Э. адносяцца: рытм верша, анафара, эпіфара, алітэрацыя, асананс, усе віды гукавых паўтораў (гл.Гукапіс). Сродкі Э. фарміруюцца ў залежнасці ад гукавой сістэмы нац. мовы.
2) Раздзел паэтыкі, які вывучае гукавы склад паэтычных твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэспубліканская федэрацыя Нацыянальнай гвардыі (арганізацыя, Францыя) 8/294
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ КАНГРЭ́САВЫ КАМІТЭ́Т АМЕ́РЫКІ (БККА),
грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША. Створаны ў 1951 у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) як выканаўчы орган Кангрэса беларусаў Амерыкі. Каардынуе работу бел. згуртаванняў, якія прытрымліваюцца паліт. платформы Бел.цэнтр. рады. Старшыні БККА М.Шчорс (1951—57), І.Касяк (1957—89), Р.Завістовіч (з 1990). Збірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя бел. тэмы. Выдае час.«Беларуская думка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ВУ́ГАЛЮ І СТА́ЛІ (ЕАВС),
дзяржаўна-манапалістычная арганізацыя, створаная ў 1951 з мэтай садзейнічаць пашырэнню і мадэрнізацыі здабычы вугалю, руды. вытв-сці металу. Напачатку аб’ядноўвала ФРГ, Францыю, Італію, Бельгію, Нідэрланды і Люксембург, пазней з расшырэннем складу ўдзельнікаў Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ўключыла Вялікабрытанію, Данію, Ірландыю, Грэцыю, Іспанію і Партугалію. У 1967 органы аб’яднання зліліся з органамі ЕЭС і Еўраатама. Штаб-кватэра ў г. Брусель (Бельгія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́Т ДЗЯРЖА́ЎНАГА КАНТРО́ЛЮ Рэспублікі Беларусь, орган дзярж. кантролю ў краіне. Створаны ў 1996 шляхам пераўтварэння службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Утвараецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, парламента, урада і інш.дзярж. органаў, якія рэгулююць адносіны дзярж. уласнасці, гасп., фін. і падатковыя адносіны. Старшыня к-та назначаецца Прэзідэнтам. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці к-та вызначаюцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАРАТУ́РНЫ ФРОНТ СЯЛЯ́НСКА-РАБО́ЧЫХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ,
арганізацыя рэвалюцыйна настроеных пісьменнікаў Зах. Беларусі. Існаваў з 10.12.1933 да сак. 1934. Створаны нелегальна па ініцыятыве КПЗБ і рэдакцыі «Беларускай газеты» ў Вільні з мэтай выхавання маладых літаратараў. Праграма фронту выкладзена ў «Дэкларацыі групы паэтаў...» (апубл. ў час. «Літаратурная старонка», 1934, № 1). Распаўся ў выніку арыштаў актыву — В.Таўлая, Я.Чабора, П.Пестрака, А.Дубровіча, Я.Міско, выдаўца «Беларускай газеты» А.Карповіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙТАРЫ (ад ням. Reiter вершнік, коннік),
від цяжкай кавалерыі ў наёмных арміях Зах. Еўропы, у Польшчы, ВКЛ і Расіі ў 16—17 ст. Былі ўзброеныя доўгай шпагай, 2 пісталетамі, ружжом або карабінам, мелі шлем і нагрудныя латы; вялі атаку ў шчыльных баявых парадках. Арганізацыя і тактыка дзеянняў Р. распрацавана Морыцам Аранскім у арміі Нідэрландаў. У пач. 18 ст. Р. паступова выцеснены драгунамі і коннымі егерамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ МЕДЫЦЫ́НА,
галіна медыцыны, якая распрацоўвае пытанні мед. і біял. характару, што ўзнікаюць у судова-следчай практыцы. Складаецца з працэсуальна-арганізац. раздзела, дзе разглядаюцца змест і тлумачэнне законаў і ведамасных інструкцый, правы і абавязкі, межы кампетэнцыі і адказнасці суд.-мед. экспертаў, арганізацыясуд.-мед. службы, і раздзела, які вывучае тэорыю і практыку суд.-мед. экспертызы — адной з судовых экспертыз, вынік якой служыць адной з крыніц суд. доказаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМАН (Simon) Герберт Александэр (н. 15.6.1916, г. Мілуокі, ЗША),
амерыканскі эканаміст і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў сац. мадэліравання. Навук. працы па выкарыстанні колькасных метадаў у эканоміцы і сацыялогіі, арганізацыі кіравання і планавання дзейнасці карпарацый і ўстаноў. Распрацаваў тэорыю і метадалогію прыняцця рацыянальных эканам. рашэнняў рознымі арг-цыямі. Выкарыстоўваў камп’ютэры пры аналізе паводзін людзей і грамадскіх сістэм. Аўтар твораў «Адміністрацыйныя паводзіны» (1947), «Мадэлі чалавека» (1957), «Арганізацыя» (1958) і інш. Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНА-ТЭХНІ́ЧНЫ КЛУБ (СТК),
вучэбна-спартыўная арганізацыя па тэхнічных відах спорту. Як метадычны цэнтр развіцця тэхн. відаў спорту праводзіць работу па падрыхтоўцы дапрызыўнікаў да ваен. службы, асваенні моладдзю масавых тэхн. прафесій. На Беларусі з’яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі Беларускага абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства. Уключаюць 3 рэсп. СТК: па аўтамотаспорце (засн. ў 1970), па водных відах спорту (1977) і радыёспорце (1978), а таксама 58 раённых і гар. СТК (2002). Гл. таксама Спартыўны клуб.