ХАТЭ́НКА Антаніна Яўгенаўна (н. 28.4.1956, в. Зенькаўцы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1978). З 1979 працавала ў кнігарні, у выд-ве «Народная асвета», у Мінскім абл.навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, у Бел. фондзе культуры, з 1995 у Літ. музеі Я.Купалы, у 1998—2002 на Бел. тэлебачанні. Друкуецца з 1978. У паэме «Здзічэлае рэха вясны» (1991) у кнізе паэзіі ў прозе «Зніч крыжовых дарог» (1992), зб. вершаў «Тры грацыі» (2002, з Н.Мацяш і А.Кавалюк) і інш. Пераасэнсоўвае нац. духоўную спадчыну, скарбы каляндарна-абрадавай паэзіі, узнаўляе сувязь часоў. Аўтар цыкла нарысаў «Чалавек на далоні Сусвету» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУР Мікалай Мікалаевіч (н. 19.8.1948, г. Вілейка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1999). Скончыў Віцебскі мед.ун-т (1972). З 1975 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы. З 1995 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Асн.навук. працы па лячэнні хворых з сіндромам дыябетычнай ступні, малаінвазійных метадах лячэння астаткавых гнайнікоў брушной поласці.
Тв.:
Обоснование путей улучшения результатов лечения синдрома диабетической стопы // Актуальные вопросы эндокринологии. Мн., 1999;
Синдром диабетической стопы. Мн., 2000 (разам з І.М.Грышыным);
Ранние послеоперационные осложнения прободных пилородуоденальных язв и их лечение (у сааўт.) // Третий конгресс Ассоциации хирургов им. Н.И.Пирогова. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСЦЕРЫКО́Ў Пётр Паўлавіч (4.5.1919, в. Тоўсты Луг Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 20.3.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1941). У 1946—56 працаваў у газ. «Звязда», у 1960—71 сакратар Магілёўскага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1973 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Магілёўскай вобл. Друкаваўся з 1941. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аповесці «Камень за каменем» (1953), «Сонечны прамень» (1961) пра маладых рабочых. Падзеі Вял.Айч. вайны ў зб. апавяданняў «На ўсё жыццё» (1962). Аповесць «Звіні, званок!» (1957) пра школьнае жыццё. Аўтар нарыса «А слава цябе знойдзе» (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КЕРМАН Уладзімір Іосіфавіч (17.5.1890, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.1.1972),
рас. і бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1936), праф. (1939). Скончыў Сарбонскі ун-т (1914). З 1927 у Маскоўскім ун-це, з 1930 у НДІ судовай псіхіятрыі. У 1933—39 у Іркуцкім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1939—41 і 1944—50 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова (1944—50) гал. псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1954 кансультант Мінскай рэсп. і Магілёўскай абл. псіхіятрычных бальніц, з 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні шызафрэнічных псіхозаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА Валянцін Алегавіч (н. 16.8.1942, Мінск),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1968). У 1958—62 рабочы на мінскіх з-дах трактарным і імя Вавілава. З 1968 суддзя нар. суда Мядзельскага р-на. З 1972 суддзя, з 1976 старшыня Мінскага абл. суда. З 1984 нам. міністра юстыцыі Беларусі. З 1986 нач. упраўлення агульных судоў Мін-ва юстыцыі СССР. У 1988—89 міністр юстыцыі Беларусі, заг.дзярж.-прававога аддзела ЦККПБ. З 1988 1-ы нам. старшыні Вярх. суда СССР. З 1992 1-ы нам. міністра, з 1994 міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Вярх. суда Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́КУН Герман Мацвеевіч (27.8.1922, в. Ясень Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 8.3.1978),
бел. спартыўны дзеяч, трэнер (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1949), засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1949). З 1950 у Бел. і Мінскім абл. саветах фізкультурна-спарт.т-ва «Дынама», з 1957 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1962 трэнер па фехтаванні Цэнтр. савета саюза спарт. т-ваў і арг-цый БССР. У 1964—77 нам. старшыні К-та па фіз. культуры і спорце пры СМБССР. Сярод выхаванцаў А.Ніканчыкаў, Д.Ніканчыкава, А.Паўлоўскі, Т.Самусенка, Ю.Смалякоў, А.Чарнушэвіч і інш. З 1995 праводзіцца міжнар. турнір па фехтаванні памяці Бокуна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІ́ДАШ, Гнедаш Кузьма Савельевіч (30.11.1914, в. Салагубаўка Сумскай вобл., Украіна — 19.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае ваен.танк. вучылішча (1940). У Чырв. Арміі з 1936. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір аператыўна-дыверсійнага цэнтра разведаддзела штаба 1-га Бел. фронту. Групы пад яго камандаваннем у тыле ворага ў 1943—44 вялі разведку і дыверсійную работу ў раёне Слуцка, Баранавіч, Кобрына, Мінска, Асіповіч, Пінска, Лунінца, Брэста, на тэр. Кіеўскай і Чарнігаўскай абл. Каля Слоніма частка групы была акружана карным атрадам, цяжка паранены маёр Гнідаш і радыстка К.Т.Давідзюк, каб не трапіць у палон, падарвалі сябе гранатай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАВАКЗА́Л (ад аўта... + вакзал),
комплекс збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў міжгародніх і прыгарадных аўтобусных ліній. Размяшчаюць аўтавакзалы ў гарадах з развітой сеткай міжгародніх аўтобусных маршрутаў (на Беларусі найбуйнейшыя ў Мінску і абл. цэнтрах).
У залежнасці ад прапускной здольнасці і ўмяшчальнасці тыпавыя аўтавакзалы будуюць на 100, 200, 300 і 500 пасажыраў (большыя — па індывід. праектах). У склад аўтавакзала, акрамя асн. будынка з памяшканнямі службовымі і для абслугі, уваходзяць трансп. тэрыторыя з перонам пасадкі і высадкі пасажыраў, пляцоўкі для стаянкі аўтобусаў і інш. Буйныя аўтавакзалы аснашчаюць апаратурай для кіравання рухам аўтобусаў і інфармацыі пасажыраў. Часта аўтавакзалы аб’ядноўваюць з вакзаламі інш. відаў транспарту (чыгуначным, паветраным, рачным), пры іх узводзяцца атэлі, канцэнтруюцца гандлёвыя і інш. ўстановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁКМА,
рака ў Расійскай Федэрацыі, у Чыцінскай і Амурскай абл. і Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток Лены. Даўж. 1436 км, пл.бас. 210 тыс.км². Пачынаецца на паўн. схілах Алёкмінскага Станавіка, цячэ ў вузкай даліне з крутымі схіламі (рэчышча з перакатамі), далей — у глыбокай даліне прарыву паміж хрыбтамі Удакан і Станавы, мае 13 парогаў, непраходных для суднаў. На апошніх 410 км цячэ ў шырокай даліне па Сярэднесібірскім пласкагор’і (суднаходны ўчастак). Асн. прытокі Тунгір, Нюкжа (справа), Чара (злева). Жыўленне снегавое і дажджавое. Летам бурныя паводкі. Замярзае ў канцы кастр., крыгалом у маі, у нізоўях у чэрвені. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2000 м³/с. Сплаўная ніжэй вусця р. Тунгір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛААЗЕ́РСК,
горад у Беларусі, у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. За 27 км ад г. Бяроза, 136 км ад Брэста, 19 км ад чыг. ст. Бронная Гара на лініі Мінск—Брэст. 12,8 тыс.ж. (1995). Бярозаўская ДРЭС, энергамеханічны завод (рамонт электраабсталявання), прадпрыемствы па вытв-сці будматэрыялаў, лёгкай прам-сці, доследны рыбгас «Белаазерск». 3 сярэднія школы, праф.-тэхн. вучылішча электратэхнікаў, 2 б-кі, бальніца. Царква св. Серафіма Сароўскага. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Узнік у 1958 на месцы в. Ніўкі ў сувязі з буд-вам Бярозаўскай ДРЭС. З 12.1.1960 р.п. Бярозаўскі, цэнтр пасялковага Савета 25.6.1960 перайменаваны ў Белаазерск, з 1963 пасёлак абл., з 1965 раённага падпарадкавання. У 1969 — 9 тыс.ж. З 16.9.1970 горад.