трупа павукападобных. 3 атр.: тэліфоны (Uropygi), тартарыды, або схізапельтыдыі (Taptarides, або Schizopeltidia), фрыны (Amblypygi). 31 род, каля 150 відаў. Пашыраны ў вільготных трапічных лясах. Жывуць пад паваленымі дрэвамі, камянямі, у мурашніках і інш.
Даўж. да 75 мм. Цела цвёрдае, цёмнае, чырванаватае або жаўтаватае. Ногі доўгія, лапкі з 2 кіпцюркамі або прысоскамі. Пярэднія ногі даўжэйшыя за астатнія, выцягнутыя ў жгуты (адсюль назва) без кіпцюркоў, выкопваюць ролю вусікаў. Лёгкіх 2 пары. Рыюць норкі даўж. да 0,5 м. У многіх ёсць анальныя залозы, якія выдзяляюць едкі сакрэт для абароны. Начныя драпежнікі. Кормяцца насякомымі, мнаганожкамі, чарвямі, слізнякамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІН (Павел Андрэевіч) (18.3.1913, с. Вараб’ёўка Варонежскай вобл., Расія — 6.2.1987),
расійскі ваенны гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1968), ген.-лейт. (1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1946). У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у бітве пад Масквой, вызваленні Беларусі. З 1958 нам.гал. рэдактара «Военно-исторического журнала», з 1964 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1966 нач. Ін-та ваен. гісторыі Мін-ваабароныСССР. Асн. працы: «Гібель напалеонаўскай арміі ў Расіі» (1968), «Фельдмаршал М.І.Кугузаў» (3-е выд., 1987), «Айчынная вайна 1812 г.» (3-е выд., 1988) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Аляксандр Мікалаевіч) (1893, Масква — 7.5.1919),
удзельнік грамадз. вайны на Палессі. З ліст. 1918 агент ЧК па забеспячэнні Чырв. Арміі ў раёне Лунінец—Сарны—Роўна, дамогся ад ням. акупантаў перадачы рэўкому артыл. складоў і інш.ваен. маёмасці б. царскай арміі. Для абароны раёна ад пятлюраўцаў сфарміраваў з палескіх паўстанцаў 3 палкі (каля 3 тыс.чал.). Старшыня Ваен. савета камуніст. паўстанцкіх войск Беларусі і Зах. Украіны, чл. Палескага рэўкома (гл.Палескае паўстанне 1918—19). Распрацаваў план разгрому пятлюраўцаў, з часцямі Чырв. Арміі вызваліў Сарны, Корасцень. Загінуў у баі пад Шапятоўкай. Пахаваны ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗУА́РЫ,
птушкі атр казуарападобных. 2 сям.: уласна К. (3 віды) і эму. Пашыраны ў лясах Аўстраліі і блізкіх да яе астравоў. Бегаюць хутка, да 40 км/гадз, добра плаваюць.
Выш. да 1,8 м, маса да 90 кг. Пер’е рассуканае, чорнае. Дзюба сціснутая з бакоў; на галаве ў К. шлеманоснага (Casuarius casuarius) рагавы выраст, які засцерагае ад шыпоў і калючак у час бегу. Крылы рудыментарныя. Ногі трохпальцыя, моцныя, унутр. палец з вострым кіпцюром для абароны. Манагамы. Нясуць 3—8 яец. Наседжвае самец. Кормяцца пладамі, насеннем, насякомымі. Ахоўваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРЦЫ́ЙНАЯ ТА́ЙНА,
звесткі, звязаныя з вытв., тэхнал., гандл., фін. дзейнасцю прадпрыемства, кампаніі, фірмы, банка і інш., раскрыццё якіх можа нанесці шкоду іх інтарэсам. Дазваляе абараніць прадпрыемствы, інш. фарміраванні ад нядобрасумленных канкурэнтаў, бязвыплатнага карыстання прадуктамі інтэлектуальнай працы (напр., вынаходніцтвамі, інавацыямі) і інш. Склад і аб’ём звестак, што з’яўляюцца К.т. парадак іх абароны вызначаюцца кіраўніком прадпрыемства (фірмы, банка і інш.) у адпаведнасці з заканадаўствам. Службовыя асобы дзярж. органаў, упаўнаважаныя праводзіць праверкі дзейнасці прадпрыемства, маюць права адпаведна іх кампетэнцыі знаёміцца са звесткамі, якія складаюць К.т., пры ўмове іх захавання і адказнасці за іх выдаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПЛАН (Лазар Майсеевіч) (31.7.1917, в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 10.6.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1938), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1946). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з жн. 1941 на Паўд.-Зах., Паўн.Зах., 2-м Прыбалт. і 1-м Укр. франтах. Удзельнік абароныг. Севастопаль. Нам. камандзіра артыл. палка маёр К. вызначыўся 18—27.7.1944 пры вызваленні Латвіі: на чале групы разведчыкаў захапіў пераправу на р. Істранка, батарэя пад яго камандаваннем паспяхова адбівала контратакі праціўніка. Да 1959 у Сав. Арміі, падпалкоўнік. Аўтар кн. «Вогненныя гады» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́СЦЕНСКІ (Захарыя) (?, г. Перамышль, цяпер Пшэмысль, Польшча — 21.3.1627),
украінскі пісьменнік-палеміст, грамадска-культ. і царк. дзеяч. Вучыўся ў Львоўскай брацкай школе. З 1616 у Кіеўскім брацтве, з 1624 архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры. Асн. твор — палемічны трактат «Палінодыя, або Кніга абароны...» (1621—22), накіраваны супраць каталіцызму і Брэсцкай уніі 1596. Аўтар трактатаў «Кніга пра веру адзіную...» (1619—21), «Кніга пра праўдзівае адзінства праваслаўных хрысціян...» (1623), царк. пропаведзей, прадмоў, перакладаў з грэч. мовы лаўрскіх выданняў. Высока ацэньваў бел. культуру, у прыватнасці дзейнасць Л.Карповіча.
Літ.:
Микитась В.Л. Українська література в боротьбі проти унії. Київ, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАМАНЛІ́С ((Karamanlis) Канстанцінас) (23.2.1907, Проці, каля г. Серэ, Грэцыя — 23.4.1998),
грэчаскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Афінскі ун-т. Дэп. парламента (з 1935, выбіраўся 12 разоў). У 1946—54 міністр працы, транспарту, сац. забеспячэння, нац.абароны, грамадскіх работ. Заснавальнік і старшыня партый Нац. радыкальны саюз (1955—67) і «Новая дэмакратыя» (з 1974). У 1963—74 у эміграцыі (Парыж). У 1955—63 і 1974—80 прэм’ер-міністр Грэцыі, садзейнічаў лібералізацыі эканомікі краіны і дэмакратызацыі яе грамадскага жыцця, правёў рэферэндум аб скасаванні манархіі (1974). У 1980—85, 1990—95 прэзідэнт Грэч. Рэспублікі, дамогся ўступлення Грэцыі ў Агульны рынак (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНІ́ЛАЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (13.2.1806, Цвярская вобл., Расія — 17.10.1854),
расійскі ваенна-марскі дзеяч. Віцэ-адмірал (1852). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1823). З 1827 служыў на гвардз. лінейным караблі «Азоў», удзельнік Наварынскай бітвы 1827 і рус.-тур. вайны 1828—29. З 1830 на Балт., з 1834 на Чарнаморскім флоце, нач. штаба эскадры М.П.Лазарава (1838—46), нач. штаба (з 1849) і фактычны камандуючы (з 1851) флотам. У Крымскую вайну 1853—56 удзельнік першага ў свеце бою паравых караблёў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Севастопальскай абароны 1854—55; смяротна паранены ў час бамбардзіроўкі праціўнікам Севастопаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАВО́Й (Пётр Кірылавіч) (8.12.1904, г. Александрыя Кіраваградскай вобл., Украіна — 30.8.1976),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1968), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1920, удзельнік сав.-польск. вайны 1920. У Вял.Айч. вайну камандзір стралк. дывізіі, корпуса; удзельнік вызвалення Данбаса, Крыма, Беларусі (Віцебска, Магілёва, Бабруйска, Оршы, Барысава, Мінска), Усх.-Прускай аперацыі. У 1945—57 1-ы нам. галоўнакамандуючага, у 1965—69 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. У 1957—65 камандуючы войскамі ваен. акруг. З 1969 у Мін-ве абароныСССР.