САЛАДКО́Ў Аляксандр Пятровіч (н. 5.10.1960, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1998). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1984), працуе ў ім (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі мясц. механізмаў рэгуляцыі сасудзістага тонусу, прафілактыцы стрэсарных змен нармальных і пашкоджаных сасудаў і сэрца.
Тв.:
К механизму влияния малых доз тиреоидных гормонов на стрессорные изменения тонуса сосудов крыс (разам з А.П.Бажко) // Физиол. журн. 1995. Т. 81, № 12;
К механизму стрессорного угнетения сократительной функции и реактивности гладкой мышцы аорты (з ім жа) // Там жа. 1996. Т. 82, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫНАЦЦАЦІСКЛАДО́ВІК,
у польскім. бел. і рус. сілабічным вершаскладанні памер у 13 складоў з цэзурай пасля 7-га склада.
Развіўся з сярэдневяковага лац. «ваганцкага верша» (6-стопны харэй з дактылічнай цэзурай), перапрацаванага ў адпаведнасці з асаблівасцямі польскай мовы (націск на перадапошнім складзе).
Т. лічыўся «высокім» памерам. Ім напісаны панегірыкі А.Рымшы, многія ананімныя вершы 16—17 ст. Сімяон Полацкі пашырыў сферу ўжывання Т., ён пісаў элегіі, дэкламацыі, алегорыі. У бел. л-ры 19 ст. сустракаецца рэдка, ім напісаны некаторыя рамансы ў «Сялянцы» В.Дуніна-Марцінкевіча, верш Я.Лучыны «Стары ляснік» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАНІ́МІЯ (ад грэч. metōnymia перайменаванне),
перанос назвы аднаго прадмета ці з’явы на інш. прадмет ці з’яву на аснове пэўнай прычыннай сувязі паміж імі; від паэт.mpona. М. — ужыванне імя аўтара ў значэнні напісаных ім твораў («вывучаю Пушкіна», «купіў Багдановіча»), назвы краіны — у значэнні насельніцтва, якое там жыве («Уся Беларусь узнялася супраць фашысцкіх захопнікаў»), назвы прылады дзеяння замест яго самога ці яго вынікаў («пяро Купалы», «пэндзаль Бялыніцкага-Бірулі»), назвы посуду замест таго, што ў ім звычайна знаходзіцца («выпіў кубак», «з’еў талерку»), перанос значэння ўнутр. уласцівасці рэчы на яе самую («смеласць гарады бярэ») і г.д. Адзін з відаў М. — сінекдаха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГО́Н ПАВЕ́ТРАНАГА СУ́ДНА,
злачынства міжнар. характару. У Рэспубліцы Беларусь упершыню самаст.крымін. адказнасць за У.п.с., а таксама за незаконны захоп паветр. судна з мэтай яго ўгону была прадугледжана Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 11.4.1973. КК Рэспублікі Беларусь аб’яднаў гэтыя злачынствы з угонам чыг. рухомага саставу або воднага судна (арт. 311). Угон трансп. сродку ўяўляе сабой устанаўленне над ім гвалтоўнага або негвалтоўнага кантролю, які дае ўгоншчыку магчымасць распараджацца ім у сваіх мэтах. Гэтыя злачынствы, учыненыя арганізаванай групай або калі яны мелі сваім вынікам цяжкія наступствы (смерць або пакалечанне людзей, нанясенне вял. матэрыяльнай шкоды), караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 ад 15 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМША́РА, амшара, амшарына,
мохавае балота, пераважна вярховае, часам з журавінамі, кустамі, дрэвамі, азярцом на ім. У некат. раёнах Беларусі І. наз. неўрадлівыя месцы. якія параслі мохам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬВЫ,
у скандынаўскай міфалогіі ніжэйшыя прыродныя духі (першапачаткова, магчыма, і душы памерлых), якія ўплывалі на ўрадлівасць. Ім быў прысвечаны асобны культ. Часам альвы проціпастаўляліся вышэйшым багам — асам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ ПІЯ́РСКІ КАЛЕ́ГІУМ,
сярэдняя навуч. ўстанова ў 1718—1832 у г. Шчучын Гродзенскай вобл. У 1718 у Шчучын піяраў запрасіў гаспадар мястэчка Ю.Глябецкі, які перадаў іммясц. парафіяльны касцёл і ахвяраваў 23 735 злотых. Калі маёнтак перайшоў да яго дачкі Тэрэзы, яна пацвердзіла фундацыю бацькі; тое ж у 1726 зрабіў і сойм. Калегіум пры кляштары св. Георгія засн. ў 1718 (пры ім пэўны час дзейнічалі семінарыя для ордэнскай моладзі, дзе выкладаліся нават усх. мовы, і аптэка). Існаваў на прыватныя ахвяраванні, падпарадкоўваўся Літоўскай навуч. акрузе. Меў 3 класы і 5 выкладчыкаў. У 1783 Адукацыйная камісія рэарганізавала калегіум у падакруговае вучылішча (у 1785 у ім было 119, у 1789—69 вучняў; у 1803 было 5 класаў і 7 выкладчыкаў). У 1804 з Гродзенскай дамініканскай школы сюды пераведзены фундуш у 40 тыс. злотых гродзенскага старосты А.Храптовіча для ўтрымання 10 юнакоў са збяднелай шляхты, а калегіум пераўтвораны ў 6-класнае пав. вучылішча з гімназічным курсам навучання (выпускнікі мелі права паступаць ва універсітэты). У 1817 было 7 выкладчыкаў і 201 вучань, у 1822—152 вучні, у 1823—73 вучні. 19.2.1823 тут утворана нелегальнае вучнёўскае т-ва (філіял віленскіх філаматаў), якое было раскрыта паліцыяй. У 1825 калегіум ператвораны ў звычайнае 4-класнае пав. вучылішча, у 1832 скасаваны. У ім выкладаў прыродазнавец С.Юндзіл, вучыліся філосаф К.Нарбут, гісторык-археограф М.Догель, геолаг І.Дамейка, паэт Ю.Корсак і інш.
Літ.:
Белецкий А.В. Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа за первый период его существования, 1803—1832. Отд. 3. Вильна, 1906;
Сборник материалов для истории просвещения в России. Т. 1. СПб., 1893;
Beauvois D. Szkolnictwo Polskie na ziemiach Litewsko-Ruskich, 1803—1832. T. 2. Rzym;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ЦІЯР,
паводле дравідскай міфалогіі, адзін з ведычных мудрацоў, які прынёс на Пд Індыі тамільскую мову, пазнаную ім ад бога Шывы. Агаціяру прыпісваецца стварэнне першага тамільскага грамат. трактата «Агаціям».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́КТЫЛІ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дэманічныя істоты, спадарожніцы Рэі-Кібелы. Лічылася, што жылі яны на гары Іда ў Фрыгіі. Ім прыпісвалі адкрыццё апрацоўкі жалеза, а таксама заснаванне Алімпійскіх гульняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́НІК,
у беларусаў пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім пры мыцці перылі (пралі) бялізну, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. Вядомы з 11—12 ст.