раздзел навукі аб будаўнічых матэрыялах, што пераважна разглядае фізіка-мех. ўласцівасці бетону ад дзеяння знешніх і ўнутр. сіл пры розных напружаных станах. Вырашае тэарэт. пытанні тэхналогіі бетону, прапаноўвае новыя метады кантролю якасці і разліку саставу бетону з улікам яго тэхнал. і структурных уласцівасцей, метады кантролю якасці бетону, распрацоўвае метады мадэльных даследаванняў напружанага стану бетону і жалезабетону і інш. На Беларусі даследаванні па Ф.б. праводзяцца з 1959 у Бел.НДІбуд-ва і Бел.нац.тэхн. ун-це.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАЧЫ́ННАСЦЬ.
1) Аказанне матэрыяльнай дапамогі маламаёмным, сацыяльна неабароненым прыватнымі асобамі ці арганізацыямі. Можа быць накіравана на падтрымку, развіццё і заахвочванне грамадска значных формаў дзейнасці (напр., ахову навакольнага асяроддзя, помнікаў культуры і інш.).
2) Паняцце маралі, якое вызначае ўстойлівыя станоўчыя якасці, асобы, адобраныя грамадскай думкай і нарматыўнай этыкай, напр., бескарыслівасць, разважлівасць, велікадушнасць, давер, сяброўства, любоў, патрыятызм, сумленне, справядлівасць і інш. Кожнай станоўчай маральнай катэгорыі тэарэт. этыка проціпастаўляе адмоўныя якасці ці заганы. Дабрачыннасць як грамадска значная норма арганізоўвае і накіроўвае дзейнасць людзей, упарадкоўвае грамадскае жыццё; падкрэслівае ролю асобы як актыўнага носьбіта пэўнай маральнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫ́ЦЫЯ НАСЕ́ННЯ,
паказчык якасці насення. Залежыць ад чысціні, усходжасці, энергіі прарастання, вільготнасці, абс. масы, ступені адходаў, пашкоджанасці хваробамі, шкоднікамі і інш. Паводле гэтых паказчыкаў насенне збожжавых, зернебабовых і алейных культур падзяляюць на I, II і III класы, напр. усходжасць і чысціня насення мяккай азімай пшаніцы 1 кл. — 95 і 99%, II кл. адпаведна 92 і 98,5%. Якасць насення вызначаюць дзярж. насенныя інспекцыі. Не дапускаецца да сяўбы насенне пры выяўленні ў ім зерня каранціннага і ядавітага пустазелля, галаў пшанічнай нематоды, жывых шкоднікаў, іх лічынак і інш. Насенне, якое не адпавядае нормам якасці хоць бы па аднаму паказчыку, наз. некандыцыйным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК Уладзімір Паўлавіч (6.7.1889, г. Харкаў, Украіна — 9.7.1984),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). З 1926 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова ў 1933—41 праф. Ленінградскага ун-та. Навук. працы па дастасавальнай оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і інш. аптычныя метады кантролю якасцімех. апрацоўкі паверхняў. Стварыў шэраг оптыка-мех. прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Залаты медаль імя С.І.Вавілава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБО́Ру жывёлагадоўлі,
састаўленне бацькоўскіх пар для атрымання патомства пажаданай якасці; прыём паляпшэння парод с.-г. жывёл. Адрозніваюць П. аднародны (гамагенны) і разнародны (гетэрагенны). Пры аднародным П. выкарыстоўваюць вытворнікаў, падобных адзін да аднаго тыпам целаскладу, прадукцыйнасцю і паходжаннем, каб зберагчы і ўзмацніць каштоўныя якасці бацькоў; пры разнародным П. — пары, якія адрозніваюцца па гэтых паказчыках. Адна з форм аднароднага П. — інбрыдзінг (блізкароднаснае спароўванне для атрымання каштоўных племянных жывёл). Гетэрагенны П. служыць для стварэння новага тыпу жывёл (больш якасных), для ліквідацыі ў патомкаў недахопаў, наяўных у бацькоў, узбагачэння спадчыннасці. П. бывае індывід., групавы, індывід.-групавы, у птушкагадоўлі — сямейна-групавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖЫ́ЎНАСЦЬ КАРМО́Ў,
уласцівасць кармоў задавольваць прыродную патрэбу жывёлы ў ежы; таксама ступень адпаведнасці колькасці і якасці засваяльнасці пажыўных рэчываў кармоў патрэбам жывёлы. Неаднолькавая для жывёл розных відаў, прадукцыйнасці і фізіял. стану. Ацэньваецца па хім. саставе кармоў, іх засваяльнасці, энергет. каштоўнасці і паўнацэннасці. Асн. паказчыкі П.к. — агульная пажыўнасць (вызначаецца ў кармавых адзінках), колькасць абменнай энергіі, пратэіну, амінакіслот, макра- і мікраэлементаў, вітамінаў. Састаў і пажыўнасць раслінных кармоў залежаць ад сорту раслін, кліматычных умоў, якасці глебы, угнаенняў, спосабаў і тэрміну ўборкі, захавання і падрыхтоўкі да скормлівання. Для практычнага выкарыстання распрацаваны спец. кармавыя табліцы, у якіх характарызуецца П.к. паводле асн. паказчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЦЬЕ́ (Sabatier) Поль (5.11.1854, г. Каркасон, Францыя — 14.8.1941),
французскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў арган. каталізу. Чл. Парыжскай АН (1913). Скончыў Вышэйшы пед.ін-т у Тулузе (1877). У 1882—1930 у Тулузскім ун-це (з 1884 праф.). Навук. працы пераважна па каталізе Прапанаваў выкарыстоўваць замест высакародных металаў у якасці каталізатараў нікель, медзь, кобальт, жалеза. Адкрыў метады каталітычнага гідрыравання арган. злучэнняў з выкарыстаннем у якасці каталізатараў дробнадысперсных металаў. Увёў у практыку каталізу носьбіты каталізатараў (дробнадысперсных металаў) для павышэння іх устойлівасці. Нобелеўская прэмія 1912.
Тв.:
Рус.пер. — Катализ в органической химии. Л., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНАЖА́ЦЬ,
зямельныя ўгоддзі, травяністую расліннасць якіх скошваюць на сена, сілас, сянаж, травяную муку, зялёную падкормку. Падзяляюцца на сеяныя (культурныя) і прыродныя. Прыродныя С. падзяляюцца на заліўныя (поймавыя), нізінныя (забалочаныя) і сухадольныя.
Поймавыя заняты ў асн. злакавым разнатраўем і асаковай расліннасцю; нізінныя даюць сена сярэдняй і нізкай якасці з-за перавагі ў травастоі раслін з сям. асаковых; для сухадольных С. характэрны разнатраўна-злакавая і разнатраўна-асакова-злакавая асацыяцыі, сена з іх сярэдняй і добрай якасці. Для паляпшэння прыродных С. найб. значэнне маюць сістэм. ўнясенне ўгнаенняў, барацьба з пустазеллем, своечасовае правядзенне ўкосаў, чаргаванне тэрмінаў скошвання па гадах (увядзенне сенажацезваротаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛІКА́ТНЫ БЕТО́Н,
сумесь вапнава-крэменязёмістага вяжучага рэчыва, неарган. запаўняльнікаў і вады; тып бетону. Атрымліваюць тэрмаапрацоўкай у аўтаклаве пры т-ры 175—200 °C. Па ўласцівасцях набліжаны да бетону на партландцэменце (гідраўл. вяжучае рэчыва, найб. распаўсюджаны від цэменту).
У якасці вяжучага рэчыва ў С.б. выкарыстоўваюць танкамолатыя сумесі паветр. (гідраўл.) вапны з матэрыяламі, што маюць крэменязём; запаўняльнікі — прыродныя або штучныя пяскі. Адрозніваюць цяжкія С.б. (шчыльнасць 1800—2200 кг/м³) для вырабу сценавых панэлей і блокаў, элементаў перакрыццяў, лесвічных маршаў і лёгкія (шчыльнасць 300—1800 кг/м³) для буд-ва агараджальных канструкцый, у якасці ўцяпляльніка.