тантал,

хімічны элемент.

т. 15, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тытан,

хімічны элемент.

т. 16, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уран,

хімічны элемент.

т. 16, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛЕ ў матэматыцы,

мноства, якое мае 2 і больш элементаў з зададзенымі бінарнымі алг. аперацыямі складання і множання; асобны падклас кольцаў. Задавальняе пэўныя ўмовы (аксіёмы П.).

Аксіёмы П.: складанне і множанне камутатыўныя і асацыятыўныя, множанне дыстрыбутыўнае адносна складання; у П. існуюць нулявы і адзінкавы элементы, а таксама для кожнага элемента а існуе процілеглы элемент -a і для ненулявога элемента а — адваротны элемент1/a. Адсюль вынікае, што ў П. выконваюцца аперацыі адымання і дзялення (на ненулявы элемент). Напр., мноства рацыянальных лікаў, мноства сапраўдных лікаў.

т. 12, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шчыт,

элемент засцерагальнага ўзбраення; плывучая мішэнь.

т. 17, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стрыжань,

прадмет прадаўгаватай формы; элемент будаўнічай механікі.

т. 15, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМПЕ́РА СІ́ЛА,

сіла, што дзейнічае на элемент правадніка з токам у магн. полі. Вызначаецца формулай: dF = ( j × B ) dV , дзе j — шчыльнасць эл. току ў правадніку, Bмагн. індукцыя ў тым пункце прасторы, дзе знаходзіцца элемент аб’ёму правадніка dV, j × B — вектарны здабытак вектараў j і B. Названы ў гонар А.М.Ампера.

Ампера закон.

т. 1, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ДРАСНАЯ МО́ВА ў вылічальнай тэхніцы,

фармальная мова для апісання працэсаў пераўтварэння інфармацыі ў ЭВМ. Кожны элемент інфармацыі адпавядае пэўнаму адрасу (напр., нумару ячэйкі памяці ЭВМ); некаторыя адрасы могуць адпавядаць інш. адрасам. Напр., калі элемент інфармацыі (адрас) b адназначна адпавядае адрасу a, то ў адраснай мове гэта запісваецца формулай a=b (адрасная функцыя). Вылічэнне новых значэнняў і іх засылка на пэўныя адрасы задаюцца адраснай формулай (2 адрасныя функцыі, злучаныя знакам засылкі =>). Запіс b => a азначае, што элемент b засылаецца на адрас a, пасля чаго a=b. Адрасны алгарытм (паслядоўнасць адрасных формул і інш. сімвалаў) спец. праграмамі-транслятарамі пераўтвараецца ў праграму на мове ЭВМ.

т. 1, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРЧАТО́ВІЙ (лац. Kurchatovium),

Ku, штучны радыеактыўны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 104. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы 10 ізатопаў з масавымі лікамі 253—262; найб. устойлівы — ​261Ku (перыяд паўраспаду 70 с). Атрыманы ў 1964 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Назва «К.» (у гонар І.В.Курчатава) прапанавана ў СССР, у ЗША гэты элемент наз. рэзерфордзій (сімвал Rf); назва 104-га элемента канчаткова не прынята.

т. 9, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЎРЭ́НСІЙ (лац. Lawrencium),

Lr, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 103, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 253—260; найб. устойлівы — ​260Lr (перыяд паўраспаду 180 с). Першыя надзейныя звесткі пра элемент 103 атрыманы ў СССР Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі (1965—67). Назва элемента ў гонар амер. фізіка Э.А.Лоўрэнса канчаткова не прынята.

т. 9, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)