МНЕМО́НІКА (ад грэч. mnēmonikos які мае добрую памяць),
сукупнасць асаблівых (адмысловых) прыёмаў і спосабаў, якія аблягчаюць запамінанне як мага большай колькасці звестак, фактаў шляхам утварэння штучных асацыяцый. Шырока выкарыстоўваецца ў выглядзе мнеманічных схем на пультах кіравання, сігнальных табло, панэлях шчытоў.
Выкарыстоўваецца таксама ў мовах праграмавання ў выглядзе абрэвіятур-мнемакодаў для абазначэння кодаў аперацый. Напр., мнеманічная каманда асемблера «LDA A1» (ад англ. Load Accumulator — загрузіць акумулятар) азначае «прачытаць лік з ячэйкі памяці з адрасам, пазначаным сімвалічна A1, і запісаць (загрузіць) яго ў акумулятар працэсара ЭВМ». Асацыятыўныя запамінальныя прыстасаванні заснаваны на наданні розным запісам асацыятыўных адзнак. Выбар запісу робіцца не па канкрэтным (зададзеным) адрасе, а па спалучэнні (асацыяцыі) адзнак, уласцівых інфармацыі, якую шукаюць. Дзякуючы стварэнню такіх штучных асацыяцый пошук і апрацоўка даных паскараецца на 2—3 дзесятковыя парадкі. Прыклады М. — левай рукі правіла, а таксама цыркавы і эстр. нумар «угадвання» думак на адлегласці і «знаходжання» прадметаў (гл.Мнематэхніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭІ́ЛА (Brăila),
горад на ПдУ Румыніі. Адм. ц. жудэца Брэіла. 234,7 тыс.ж. (1992). Порт на Дунаі (прымае і марскія судны), вузел чыгунак і аўтадарог. Сталепракатны з-д, цяжкае машынабудаванне (судны, буд. і дарожныя машыны). Харч. (вінаробчая, мукамольная, спіртагарэлачная), швейная, цэм., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая (выкарыстоўвае чарот дэльты Дуная), хім. (вытв-сцьштучных валокнаў) прам-сць. Музей. Царква (17 ст., раней была мячэць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРЫЯ́Н»
(французскае Ariane),
серыя 3-ступеньчатых ракет-носьбітаў на вадкім паліве для запуску штучных спадарожнікаў Зямлі. Створаны Еўрапейскім касмічным агенцтвам пры вядучай ролі Францыі і ФРГ. У эксплуатацыі з 1979. Карысны груз больш за 1700 кг пры вывадзе на пераходную арбіту з вышынёй у апагеі 36 тысяч км. Стартавая маса каля 200 т, даўжыня 50 м (з карысным грузам), дыяметр 3,8 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОШ, кошык,
плеценая ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харч. прадуктаў. У беларусаў К. рознай формы рабілі з лазы, сасновай, радзей дубовай дранкі, каранёў хваёвых дрэў, ліпавай і бярозавай кары, саломы, рагозу, у цяперашні час і з дроту. К. наз. таксама скрынку ў млыне над жорнамі, у якую засыпалі збожжа для памолу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ТКА КЕРАМІ́ЧНАЯ,
адзін з відаў штучныхабліцовачных матэрыялаў, які выкарыстоўваюць для ўнутр. і вонкавых абліцовачных работ. Прасуюць з напаўсухіх парашкападобных керамічных мас з наступным абпальваннем да спякання. Вызначаецца высокай трываласцю, зноса-, вода- і хім. устойлівасцю. Паверхня П.к. можа быць гладкая, рэльефная, пакрытая белай ці каляровай палівай, форма — квадратная, прамавугольная, 6- і 8-гранная. Гл. таксама Керамічная прамысловасць.
Узоры пліткі керамічнай акцыянернага таварыства «Керамін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ЛУІ́ (Port Louis),
горад, сталіца дзяржавы Маўрыкій, на ПнЗ в-ва Маўрыкій. Адм. ц. акругі Порт-Луі. Засн. ў 1736. 145,8 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны. Вузел аўтадарог. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: нафтаперапр., хім. (з-дштучных угнаенняў), харчасмакавая (цукр., алейная, тытунёвая). Ун-т. Музеі: горада, гіст., маст. галерэя. Стараж. форт «Адэлаіда» і цытадэль. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПІЯСАМО́З, глосаталёз,
інвазійная хвароба моладзі рыб, якую выклікаюць умоўна-патагенныя інфузорыі з роду Apiosoma. Узбуджальнік — часцей A. piscicola, пашыраная ў штучных сажалках, у т. л. і на Беларусі. Інфузорыі выклікаюць на скуры і шчэлепах моладзі рыб некрозы і моцнае слізевыдзяленне. Шчэлепы бледныя. У зімавальных сажалках хворая моладзь худнее і гіне. Хвароба ўскладняецца паразітаваннем інш. інфузорый. Лечаць брыльянтавай зеленню. Прафілактыка: стварэнне нармальных гідрахім. умоў і падтрыманне чысціні вадаёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «Э́ЛМА».
Створана ў 1961 у г. Брэст як трыкатажная ф-ка. З 1966 ф-ка верхняга трыкатажу, у 1985—93 доследна-эксперым.ф-ка верхняга трыкатажу, з 1993 калект.нар. прадпрыемства з сучаснай назвай. Дзейнічаюць цэхі: 2 вязальныя, закройны, швейны і вязальна-швейны. Асн. прадукцыя (1995): трыкатажныя вырабы для жанчын і дзяцей з паўшарсцяной пражы і з дамешкам штучных нітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАСТА́ННІ, перыфітон,
сукупнасць водных арганізмаў, якія пасяляюцца на штучных (днішчы суднаў, буі, збудаванні на па́лях, трубаправоды, прычалы) і прыродных (камяні, карчы, вышэйшыя водныя расліны і інш.) цвёрдых субстратах. Складаюцца з бактэрый, грыбоў, прасцейшых, водарасцяў, чарвей, імшанак, малюскаў, губак. З’яўляюцца прыродным біяфільтрам, індыкатарам якасці вады, прадуцэнтам арган. рэчываў, кармавой базай і сховішчам для водных жывёл. Прыносяць вял. страты засмечваннем водазабіральных адтулін, трубаправодаў, памяншаюць скорасць руху суднаў і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ФАНТА́Н,
прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт на Украіне, у складзе Адэскай групы курортаў. За 9 км ад чыг. ст. Адэса. Засн. ў 1946. Інтэнсіўная сонечная радыяцыя спрыяе кліматалячэнню, гразі Куяльніцкага лімана — гразелячэнню. Марская вада выкарыстоўваецца для штучныхмінер., газавых, радонавых і інш. ваннаў, мінер. вада — на лячэнне хвароб страўніка, кішэчніка. Практыкуецца фізіятэрапія. Праводзіцца лячэнне органаў дыхання, апоры і руху, перыферычнай нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм.