ТРЫ́ЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 4—5.10.1997 у Мінску. Прысутнічалі 522 дэлегаты ад 7110 чл. партыі (паводле звестак мандатнай камісіі, на з’езд абраны 581 дэлегат). Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (В.В.Чыкін), Цэнтр. рэвіз. камісіі (Л.Ключнікава), мандатнай камісіі (Н.А.Пракошына); прыняцце Праграмы КПБ, Статута КПБ, палажэння «Аб Цэнтральнай рэвізійнай камісіі Камуністычнай партыі Беларусі»; выбары кіруючых органаў. Прынятая з’ездам Праграма КПБ акрэслівала стратэгічную мэту партыі — пабудову камуніст. грамадства, бліжэйшыя мэты — аднаўленне СССР і пераарыентацыя грамадства на сацыяліст. шлях развіцця.
Пацверджана, што КПБ стаіць на цвёрдых класавых пазіцыях, захоўвае вернасць марксізму-ленінізму. З’езд заклікаў да непрызнання Белавежскіх пагадненняў 1991, да аднаўлення СССР, супрацьдзеяння экспансіі Захаду і прасоўванню НАТО на Усход, умацавання саюзу Беларусі і Расіі. Зацверджаны Статут КПБ, палажэнне аб Цэнтр. рэвіз. камісіі КПБ, прыняты рэзалюцыі «Аб 80-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі», «Рукі прэч ад У.І.Леніна!», звароты з’езда ў сувязі з 75-й гадавінай стварэння СССР, у падтрымку ахвяр паліт. рэпрэсій, да народаў Еўропы і ўсяго свету ў сувязі з пашырэннем блока НАТО і яго прасоўвання на Усход. З’езд выбраў Вышэйшы савет партыі, ЦК КПБ у складзе 14 чл. і 5 канд. у чл., Цэнтр. рэвіз. камісію.
В.Ф.Кушнер.
т. 16, с. 12
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЦВЁРТЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ З’ЕЗД САВЕ́ТАЎ рабочых,
сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 14—18.12.1922 у Мінску; 250 дэлегатаў з рашаючым і 43 з дарадчым голасам (паводле інш. звестак адпаведна 226 і 24). Парадак дня: аб дзейнасці ўрада ССРБ (А.Р.Чарвякоў); аб утварэнні СССР (Чарвякоў); прыняцце і зацвярджэнне Канстытуцыі СССР (РСФСР, Украіны, Беларусі, ЗСФСР); аб становішчы нар. адукацыі (А.В.Баліцкі, У.М.Ігнатоўскі, У.І.Пічэта, А.Т.Кірсанаў); аб рабоце Наркамзема (А.С.Славінскі); аб харчпадатку (І.А.Адамайціс); аб рабоце Наркамфіна (С.Я.Талунціс); аб рэарганізацыі сав. дзярж. апарату (В.А.Нодэль); даклады Прэзідыума СНГ ССРБ аб становішчы прам-сці (А.С.Карпешын), Цэнтрабелсаюза аб кааперацыі (Я.Л.Дыла); судовы лад; выбары ЦВК БССР і дэлегатаў на 10-ы Усерас. з’езд Саветаў. З’езд падкрэсліў значэнне адзінства сав. рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага ладу і ўзмацненне братэрскіх сувязей працоўных усіх рэспублік, падтрымаў ідэю добраахвотнага і раўнапраўнага аб’яднання рэспублік у адзінай дзяржаве, зацвердзіў асн. пункты Канстытуцыі Саюза ССР, якія былі ўхвалены ЦК РКП(б) яшчэ 30.11.1922. Асаблівая ўвага звернута на аднаўленне сельскай гаспадаркі і прам-сці рэспублікі. Канстатавалася ў асн. станоўчая дынаміка развіцця нар. гаспадаркі ССРБ у 1921—22, адначасова падкрэсліваліся крызісныя моманты ў параўнанні з дарэв. часам. З’езд выбраў ЦВК БССР, 27 дэлегатаў на 10-ы Усерас. з’езд Саветаў. 18.12.1922 на 1-й сесіі ЦВК БССР выбраны Прэзідыум ЦВК з 7 чл. і СНК БССР з 15 чл.
Літ.:
Доклад правительства ССР Белоруссии 4-му Всебелорусскому съезду Советов: (Стеногр. отчет). Мн., 1922.
І.Г.Яцкевіч.
т. 17, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Чацвёрты Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, гл. Чацвёрты з’езд Саветаў Беларусі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕВЯ́ТАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КП(б)Б,
гл. Чацвёрты з’езд КП(б)Б.
т. 6, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАРТА́Л (ад лац. quartus чацвёрты),
1) чвэрць года (3 мес).
2) Частка гар. забудовы, абмежаваная вуліцамі.
3) У Рас. імперыі найменшая адм.-паліцэйская адзінка на чале з квартальным наглядчыкам. Складалася з некалькіх вуліц, уваходзіла ў паліцэйскі ўчастак.
4) У лясной гаспадарцы дзялянка, абмежаваная прасекамі і дарогамі.
т. 8, с. 211
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧУ́Г,
апошні (чацвёрты) аддзел шматкамернага страўніка жвачных жывёл, які адпавядае простаму аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых. Злучаецца з кніжкай і дванаццаціперснай кішкай. Слізістая абалонка С. пакрыта прызматычным эпітэліем, мае фундальныя, піларычныя і кардыяльныя залозы і ўтварае 13—14 доўгіх складак. Корм у С. ператраўляецца страўнікавым сокам. У маладых жывёл выпрацоўваецца сычужны фермент.
т. 15, с. 325
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́МШУ, Шэмеш,
у заходнесеміцкай (палесцінска-ханаанейскай, у т. л. яўрэйскай) стараж. міфалогіі бог сонца. Паводле міфаў, ён кіраваў светам днём, а ноччу ўладарыў месяц. Гэтыя міфы ляглі ў аснову біблейскага ўяўлення аб нябесным воінстве (сонца, месяц, зоркі), створаным Богам на чацвёрты дзень. Культ Ш. існаваў у Іудзеі да сярэдзіны 1-га тыс. да н.э.
т. 17, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛІ ІБН АБІ́ ТА́ЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661),
чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі.
т. 1, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАНЦІ́Р Міхай (Міхаіл) Ермалаевіч (н. 9.3.1934, г. Бельцы, Малдова),
малдаўскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1984). З 1957 у Малд. муз.-драм. т-ры імя В.Аляксандры (Бельцы). Сярод роляў: Іон («Напасць» І.Караджале; і рэж.), Стары («Стары» М.Горкага), Вано Пантыяшвілі («Ханума» А.Цагарэлі), Васіль («Вечар» А.Дударава; і рэж.). З 1968 здымаецца ў кіно: «Патрэбны брамнік», «Чацвёрты», «Гэтае салодкае слова — свабода», «Дзмітрый Кантэмір» (Дзярж. прэмія Малдовы 1976), «У зоне асаблівай увагі» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1980), «Ад Буга да Віслы». Найб. вядомая работа — роля Будулая ў тэлефільмах «Цыган» і «Вяртанне Будулая».
т. 3, с. 472
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ДЗЕНЬ,
прамежак часу ў сем сутак. Існуе амаль ва ўсіх календарах. Уведзены на Стараж. Усходзе. У 1 ст. н. э. запазычаны рымлянамі. 7 дзён Т. атаясамлівалі з вядомымі ў той час 7 планетамі. Субота была названа днём Сатурна, а наступныя па парадку — днём Сонца, Месяца, Марса, Меркурыя, Юпітэра, Венеры. Бел. назвы паказваюць парадак дзён на Т. пасля нядзелі (дня, калі «не дзелаюць», г. зн. не працуюць): панядзелак (адразу «па нядзелі»), аўторак (уторы, г. зн. другі), серада (сярэдзіна Т.), чацвер (чацвёрты), пятніца (пяты); выключэнне — субота [ад стараж.-яўр. сабат (шабаш) — адпачынак, канец працы).
т. 16, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)