армянскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1986). Вучань Р.Егіязарана і А.Хачатурана. У 1962—68 дырэктар Арм.т-ра оперы і балета. З 1986 праф. і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія Арменіі 1967, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле А.С.Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), опера-балет «Давід Сасунскі» (1976);
вак.-сімф. творы;
3 сімфоніі, «Канцэрг-Барока» для сімф.арк. (1983);
нямецкі жывапісец, графік. Вучыўся ў маст. школе ў Веймары, Парыжы і Жэневе (1903—04). З 1904 працаваў у Берліне, з 1937 у эміграцыі. Экспрэсіянісцкімі прыёмамі ўвасабляў трагедыю асуджанага на пагібель чалавецтва: цыклы афортаў «Твары» (1914—18), літаграфіі «Ноч», «Пекла» (1918—19), трыптыхі «Ад’езд» (1935) і «Арганаўты» (1949—50). Ствараў драм. кампазіцыі, часта з глыбокім падтэкстам, партрэты, пейзажы, нацюрморты: «Узнясенне» (1909), «Зняцце з крыжа» (1917), «Старая акторка» (1926), «Аўтапартрэт у смокінгу», «Вялікі нацюрморт з падзорнай трубой» (абодва 1927), «Лунаючы» (1944) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮЧКО́Ў (Міхаіл Дзмітрыевіч) (н. 14.9.1947, Мінск),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас Дз.Смольскага). З 1973 канцэртмайстар Мінскага пед. ін-та, з 1978 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. Асн. творчыя дасягненні ў галіне камернай музыкі. Сярод твораў: араторыя «Песні зямлі беларускай» на нар. тэксты (1971), кантата «Не сячы ты, татухна, пры дарозе бярозы» на тэксты бел.нар. балад (1983); канцэрт для фп. з арк. (1972), сюіта для струнных інструментаў (1975); двайныя варыяцыі для трамбона (1995); вак.цыклы на вершы А.Фета, Ф.Цютчава; духоўныя хары на тэксты «Малітваслова»; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙРА́ЧНЫ (Мікалай Іванавіч) (н. 22.12.1950, г. Баку),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, графік. Скончыў Бел.дзярж.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў галіне керамікі, кніжнай графікі, мультыплікацыі. Яго работы вызначаюцца бел.нац. каларытам, тонкім разуменнем матэрыялу, багаццем пластычных вобразаў. Асн. творы: дэкар. скульптуры «Гарачы вецер» (1982), «Сентыментальная гісторыя» (1985), «Пераможца» (1992), «У самы поўдзень», «Пакуль зямля яшчэ круціцца» (1993), «Куды ідзеш?» (1994); цыклы скульптур «Тэатр» для Малой залы Рус.драм. тэатра (1990, Мінск), «Падарожжа ў краіну фантазій» (1994, Полацк). Мастак мультфільмаў «Хто» (1986), «Мая мама Чараўніца» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛЕВАДАРО́ДЫ,
арганічныя злучэнні, якія складаюцца з атамаў вугляроду і вадароду. У залежнасці ад будовы адрозніваюць ацыклічныя злучэнні, або аліфатычныя вуглевадароды, у якіх атамы вугляроду звязаны паміж сабой у прамыя ці разгалінаваныя ланцугі, і карбацыклічныя злучэнні, або ізацыклічныя вуглевадароды, малекулы якіх утвараюць кольцы (цыклы). Гэтыя вуглевадароды падзяляюць на аліцыклічныя злучэнні (цыклапарафіны) і араматычныя злучэнні. Ніжэйшыя вуглевадароды (малекулы з 1—4 атамамі вугляроду) — газы, сярэднія (з 5—16 атамамі) — вадкасці, вышэйшыя — цвёрдыя рэчывы. Большасць вуглевадародаў бясколерныя рэчывы, газападобныя і вадкія, звычайна маюць пах. Атрымліваюць з прыроднага газу, нафты і інш. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў хім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРЛАНДА́ЙО (Ghirlandaio; сапр.ды Тамаза Бігордзі; di Tommaso Bigordi) Даменіка
(1449, г. Фларэнцыя, Італія — 11.1.1494),
італьянскі жывапісец эпохі ранняга Адраджэння. Прадстаўнік фларэнційскай школы. Вывучаў помнікі ант. мастацтва, зазнаў уплыў нідэрл. жывапісу 15 ст. У час знаходжання ў Рыме 1481—82 выканаў фрэску апосталаў Пятра і Паўла ў Сіксцінскай капэле Ватыкана. Лепшыя творы Гірландайо сталага перыяду (цыклы размалёвак у капэле Сасеці царквы Санта-Трыніта, 1483—86, і ў царкве Санта-Марыя Навела, 1485—90, у Фларэнцыі) адзначаны архітэктанічнай яснасцю кампазіцыі, спакойнай апавядальнасцю, падрабязным паказам фларэнційскага быту, яркімі партрэтнымі вобразамі (партрэт старога з унукам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГА́НАЎ (Назіб Гаязавіч) (15.1.1911, г. Уральск, Казахстан — 1.6.1988),
татарскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1938). З 1945 рэктар і выкладчык (з 1953 праф.) Казанскай кансерваторыі. Адыграў значную ролю ў станаўленні і развіцці тат.прафес.муз. культуры. Сярод твораў: оперы «Уцякач» (1939), «Свабода» (1940), «Залатавалосая» (1941), «Ільдар» (1942), «Цюляк» (1945), «Паэт» (1947), «Гонар» (1950), «Джаліль» (1957); балеты «Фатых» (1943), «Зюгра» (1946), «Дзве легенды» (1970); кантаты (1960, 1980); 16 сімфоній (1937—85); камерна-інстр. і фп. творы, вак.цыклы, рамансы, песні. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950, 1970. Дзярж. прэмія Татарстана 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЫ́НСКІ (Вячаслаў Адамавіч) (н. 14.10.1950, г.п. Глуск Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Афіц. прадстаўнік Еўрап.АМ у Варшаве (з 1993). Раннім творам уласцівы лірызм і паэтычнасць («Любімая зямля», 1978, «Жураўліная журба», 1983, і інш.). У 1986—96 працаваў за мяжой (Польшча, Германія, Італія). Для твораў гэтага перыяду характэрна складанае спалучэнне рэаліст. і фармальна-абстрактных форм, канцэптуальнасць — цыклы: «XX стагоддзе», «Аварыя» (абодва 1988), «Пацукі» (1988—89), «Фарысеі» (1989), «Грэшнікі» (1989—90), «Святыя» (1990), «Мой сябра Феліні» (1992—93), «Лэдзі», «Ню» (абодва 1990—95), «Архідэі» (1995).
В.Захарынскі. Ефрасіння Полацкая. З цыкла «Святыя». 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБАЦЫКЛІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ (ад карба... + грэч. kyklos кольца),
клас арган. рэчываў, малекулы якіх маюць адзін або некалькі цыклаў (кольцаў) з трох і болей атамаў вугляроду. Падзяляюць на аліцыклічныя злучэнні і араматычныя злучэнні (бензол і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з кандэнсаваных бензольных кольцаў).
Першым К. з. з вызначанай структурай быў бензол, для якога ням. хімік Ф.Кекуле прапанаваў у 1865 цыклічную шасцічленную структурную форму. У 1882—85 сталі вядомыя 3-, 4-, і 5-членныя карбацыклы. У 1920—34 Л.Ружычка сінтэзаваў аліцыклічныя кетоны, цыклы якіх мелі ад 8 да 34 атамаў вугляроду. Магчымы сінтэз карбацыклаў з неабмежаванай колькасцю атамаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЯНІ́ШЧАЎ-КУТУ́ЗАЎ (Арсен Аркадзевіч) (7.6.1848, г. Пушкін, Расія — 10.2.1913),
рускі паэт. Граф. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1900). Друкаваўся з 1869 (час. «Дело», «Вестник Европы»). Быў блізкі да кампазітараў «магутнай кучкі», асабліва да М.П.Мусаргскага, які стварыў 2 вакальныя цыклы на яго вершы: «Без сонца» (1874), «Песні і танцы смерці» (1877). З канца 1870-х г. у яго творчасці з’явіліся матывы асуджанасці, смутку аб разбураных дваранскіх гнёздах (паэма «Старыя размовы», 1879; верш «Спатканне са смерцю»), ідэалізацыя мінулага. Аўтар драм. хронікі «Смута (Васіль Шуйскі)» (1879), трылогіі ў прозе «Далечыня кліча» (1907). На вершы Галянішчава-Кутузава напісалі рамансы С.В.Рахманінаў, Ц.А.Кюі, А.С.Арэнскі.