АРФВЕДСАНІ́Т (ад прозвішча швед.хіміка Арфведсана),
мінерал, манаклінны шчолачны амфібол NaNa2Fe24+Fe3+Si8O22(OH)2. Натрый можа замяшчацца кальцыем. Утварае прызматычныя крышталі, прамянёва-шаставатыя агрэгаты, зерні. Колер цёмна-зялёны да чорнага. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Пародаўтваральны мінерал. Пашыраны ў масівах нефелінавых сіенітаў і іх пегматытах, некаторых шчолачных гранітах, метасаматытах і карбанатытах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАШНІ́Н (Леанід Рыгоравіч) (н. 20.2.1936, в. Альхоўка Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн. н. (1976), праф. (1978). Скончыў Чэлябінскі політэхн.ін-т (1959). З 1962 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў і сплаваў. Прапанаваў металатэрмічны метад атрымання дыфузійных пакрыццяў шматмэтавага прызначэння (зноса-, гарача-, кавітацыйнаўстойлівых і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬМІРО́ЛІЗ (ад грэч. halmyros салёны + lysis распад),
падводнае выветрыванне, хіміка-мінералагічнае пераўтварэнне першасных адкладаў на дне мора пад уздзеяннем працэсаў растварэння, акіслення і інш. Гальміролізам тлумачаць паходжанне некаторых мінералаў, што ўтвараюцца толькі ў марскіх адкладах (глаўканіт, шамазіт і інш.), падводнае змяненне вулканічных туфаў, якое прыводзіць да ўтварэння бентаніту і інш. разнавіднасцей паглынальных глін. Асабліва спрыяльныя для гальміролізу месцы павольнага адкладання на марскім дне дробных часцінак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРГЕ́ННЫЯ ПРАЦЭ́СЫ,
экзагенныя працэсы, хіміка-фіз. працэсы, якія адбываюцца ў верхніх частках зямной кары і на яе паверхні ад дзеяння на горныя пароды вонкавых сіл (энергіі сонечнай радыяцыі і звязаных з ёю атм. фактараў, дзеяння цякучых вод, сілы цяжару, жыццядзейнасці арганізмаў, тэхн. дзейнасці чалавека і інш.). У выніку гіпергенных працэсаў утвараюцца радовішчы многіх карысных выкапняў (гл.Гіпергенныя радовішчы). У прыродзе цесна звязаны з гіпагеннымі працэсамі. Гл. таксама Гіпергенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯХО́ВІЧ (Леў Сцяпанавіч) (15.12.1919, г. Перм, Расія — 19.1.1990),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1948). З 1959 у БПІ (у 1962—75 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі тэрмічнай апрацоўкі пракату, азатаванні і барыраванні сталі, сіліцыраванні металаў і сплаваў, хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў.
Тв.:
Повышение стойкости штампового инструмента методами химико-термической обработки. Мн., 1971 (разам з Л.Р.Варашніным, Дз.П.Карпенкам).
савецкі вучоны ў галіне мінералогіі і неарган. хіміі. Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АН УССР (1939), Польскай АН (1956). Герой Сац. Працы (1965). З 1944 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў, комплексным даследаванні мінер. багаццяў СССР і іх выкарыстанні. Стварыў новыя віды вяжучых, вогнетрывалых, ізаляцыйных матэрыялаў, буд. і спец. керамікі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАЖЦО́Ў (Мікалай Мікалаевіч) (28.4.1881, г. Іркуцк, Расія — 9.8.1941),
савецкі хімік-арганік, адзін з арганізатараў анілафарбавальнай прам-сці. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1904). У 1904—18 выкладаў у розных ун-тах Расіі (праф. з 1917). З 1916 арганізатар і кіраўнік лабараторыі «Рускафарба», з 1924 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў, іх будове, здольнасці афарбоўваць прыродныя валокны. Аўтар манаграфіі «Асновы сінтэзу прамежкавых прадуктаў і фарбавальнікаў» (1934). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЮРЦЫ́Т (ад прозвішча франц.хіміка Ш.А.Вюрца),
мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку, ZnS. Прымесі жалеза, кадмію, германію, марганцу і інш. Паліморфная мадыфікацыя ZnS гексаганальнай сінганіі. Крышталі дробныя пірамідальныя, радзей таблітчастыя. Агрэгаты радыяльна-прамянёвыя, слаістыя, каламорфныя. Колер ад светла-жаўтаватага да цёмна-чырвона-карычневага і амаль чорнага. Бляск смалісты. Цв. 3,4—4. Шчыльн. 4 г/см³. У асноўным гідратэрмальны мінерал. Трапляецца таксама ў асадкавых пародах, у сідэрытавых і гліністых канкрэцыях. Руда цынку, іншы раз кадмію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЕР (Барыс Эмануілавіч) (н. 10.10.1926, Мінск),
бел. хімік. Д-ртэхн. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Іванаўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1948). З 1984 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіка-хіміі палімераў, хім. тэхналогіі валакністых матэрыялаў. Распрацаваў новы метад хім. мадыфікацыі валакністых матэрыялаў з выкарыстаннем рэакцыі рэкамбінацыйнага далучэння, метады атрымання кампазітных энтэрасарбентаў, хемасарбентаў для магіторынгу маніторынгу прыродных вод.
Тв.:
Бактериальные полиэфиры: Синтез, свойства, применение // Успехи химии. 1996. Т. 65. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́РАЎ (Аляксей Пятровіч) (25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.