англійскі археолаг, які даў навук. апісанне найбуйнейшых помнікаў майя. Да 1894 арганізаваў 7 экспедыцый, у час якіх даследаваў помнікі Кірыгуа, Паленке, Чычэн-Іца. Вынікі работ апублікаваў у серыі «Біялогія Цэнтральнай Амерыкі, ці Даследаванні флоры і фауны Мексікі і Цэнтральнай Амерыкі» (1892—1902). М. транскрыбіраваў тэксты майя, якія заклалі асновы даследавання іх іерагліфічнага пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКІ РАДЫЯЦЫ́ЙНА-ЭКАЛАГІ́ЧНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК.
Адзіны ў свеце радыяцыйна-экалагічны запаведнік. На Пд Гомельскай вобл., ва ўсх.ч. Палескай нізіны ў межах Гомельскага Палесся. Засн. ў 1988 на найб. забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з мэтай вядзення радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу, радыебіял. даследаванняў, пошуку магчымых шляхоў выкарыстання тэрыторыі, з якой адселена насельніцтва і спынена гасп. дзейнасць, а таксама для захавання генафонду і відавой разнастайнасці мясц.флоры і фауны. Пл. 215,5 тыс.га. Рэльеф раўнінны з забалочанымі паніжэннямі, рознымі формамі эолавых утварэнняў і павышанымі ўчасткамі водападзелаў. Тэрыторыя адносіцца да вадазбору р. Прыпяць. Ландшафт поймавы са шматлікімі рукавамі, старыцамі і азёрамі. Балотныя і лясныя масівы. Лясістасць 46% тэрыторыі. Хваёвыя (48,5%), драбналістыя (27,3%), дубовыя (5,6%) і інш. лясы. У флоры каля 1120 відаў сасудзістых раслін. Ў фауне больш за 40 відаў млекакормячых, 70 — птушак, 25 — рыб. Шмат відаў раслін і жывёл, у т. л. вадзяны арэх плаваючы, шпажнік чарапіцавы, чорны бусел, змеяед і інш., занесены ў Чырв. кнігу Беларусі, некаторыя — у Міжнар.Чырв. кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Займае Аўстралію і прылеглыя а-вы (Тасманія, Кенгуру і інш.). Размешчана ў трапічным і ўмераным паясах Паўд. паўшар’я. Мае своеасаблівы склад флоры і фауны, абумоўлены аддзяленнем у мезазойскую эру ад стараж. мацерыка Гандвана. Сувязь з Антарктыдай і Паўд. Амерыкай перарвалася значна пазней, адсюль некаторае падабенства флоры і фауны.
У флоры 12 эндэмічных сям і больш за 80% эндэмічных відаў: з іх папараці 115 родаў (у т. л. дрэвападобныя), аднадольныя 320 родаў і двухдольныя 1000 родаў, на Тасманіі — хваёвыя 11 родаў. Шэраг агульных сям. з флорай Паўд. Амерыкі і Палеатропікі. Характэрныя прадстаўнікі — эўкаліпты (каля 400 відаў), акацыі, «травяное дрэва» і інш. Эндэмізм фауны на відавым узроўні блізкі да 100%. Адметная асаблівасць — наяўнасць эндэмічнага падкласа млекакормячых — аднапраходных (качканос і яхідна) і субэндэмічнага атр. сумчатых [каля 200 відаў: кенгуру, каала (сумчаты мядзведзь), сумчаты д’ябал, сумчаты крот, вамбат і інш.) Сярод птушак эндэмічныя сям. аўстралійскіх страусаў (эму) і лірахвостаў. Шмат папугаяў (какаду, лоры, хвалісты папугайчык і інш.), зімародкі, медасмокі, рэптыліі (змяінагаловыя чарапахі, молах, тайпан) і амфібіі (свістуны, аўстралійскія рапухі). Ёсць дваякадыхаючыя рыбы (рагазуб); з беспазваночных найб. адметныя дажджавыя чэрві даўж. да 2,5 м. Сукупнасць арганізмаў (біёта) вобласці вельмі змянілася ў выніку каланізацыі Аўстраліі еўрапейцамі: завезена і акліматызавана шмат еўрап. відаў (дзікі трус, пацукі, рудэральныя расліны), знішчаны многія мясц. віды (напр., сумчаты воўк).
Да арт.Аўстралійская біягеаграфічная вобласць. Характэрныя прадстаўнікі фауны: 1 — плямісты кускус; 2 — каала; 3 — яхідна; 4 — эму; 5 — караткашэрсны вамбат; 6 — шэры кенгуру; 7 — чорны лебедзь; 8 — лірахвост; 9 — сумчаты д’ябал; 10 — качканос; 11 — сумчаты крот; 12 — сумчаты воўк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГСДОРФ (Рыгор Іванавіч) (Георг Генрых фон) (18.4.1774, г. Вельштайн, Германія — 29.6.1852),
расійскі натураліст, этнограф, дыпламат.Акад. Пецярбургскай АН (1821). Па паходжанні немец. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це. Удзельнік кругасветнай экспедыцыі І.Ф.Крузенштэрна (1803—06). У 1812—30 рас.ген. консул у Рыо-дэ-Жанейра (Бразілія). У 1821—28 узначальваў рас. экспедыцыю ва ўнутр. раёны Бразіліі. Навук. працы па флоры, фауне і этнаграфіі Бразіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАШЧА́ГІН (Глеб Юр’евіч) (14.4.1889, в. Гасцееўка Тамбоўскай вобл., Расія — 5.2.1944),
савецкі гідрабіёлаг, азёразнавец. Д-ргеагр.н., прафесар. Скончыў Варшаўскі ун-т (1913). З 1914 у Заал. музеі Пецярбургскай АН, з 1925 узначальваў Байкальскую экспедыцыю АНСССР, з 1930 дырэктар Байкальскай лімналагічнай станцыі. Навук. працы па планктоне і прэснаводных ракападобных, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў, гідрабіялогіі Байкала. Аўтар тэорыі марскога паходжання байкальскай фауны і флоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАФІ́ТЫ [ад аэра... + ...фіт(ы)],
«паветраныя» расліны, якія атрымліваюць усе неабходныя пажыўныя рэчывы з атмасферы. Да іх належаць эпіфіты, некаторыя імхі, што пасяляюцца на ствалах і галінках дрэў (у тропіках — нават на лісці), нешматлікія водарасці, якія жывуць на кары дрэў, і некаторыя лішайнікі (напр., т.зв. лішайнікавая манна). Аэрафітамі называюць таксама расліны, якія нармальна развіваюцца толькі на добра аэраваных глебах (у флоры Беларусі, напрыклад, розныя віды псамафітаў — аўсяніца палеская, смалёўка армерыяпадобная, ціпчак і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЕ́ЙДЫЯ (Acadia),
нацыянальны парк у ЗША, на астравах у Атлантычным ак., каля берагоў штата Мэн. Засн. ў 1916 пад назвай Сьёр-дэ-Мон (у 1919—29 наз. Лафеет) для захавання маляўнічага ўзбярэжжа, мяшаных лясоў на а-вах Маўнт-Дэзерт і Хо. Пл. 15,6 тыс.га. У флоры больш за 500 відаў вышэйшых раслін, шмат імхоў і лішайнікаў. У фауне — 50 відаў млекакормячых (у т. л. віргінскі алень), каля 300 відаў птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРО́К, Азяркі,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка. Пл. 0,28 км², найб.глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км². Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМЕРАФО́БЫ [ад грэч. hemeros ручны, прыручаны, культурны + ...фоб(ы)],
1) віды жывых арганізмаў, якія пазбягаюць згуртаванняў культ. раслін. Вял. колькасць гемерафобаў — біяіндыкатары ўмоў навакольнага асяроддзя.
2) Віды жывёл і раслін, што зніклі ці знікаюць у выніку ўздзеяння чалавека на прыроднае асяроддзе і расліннасць. У шэрагу выпадкаў патрабуюцца спец. меры іх аховы ў мэтах захавання генафонду. У флоры Беларусі пад уплывам меліярацыі гемерафобы знікаюць (напр., асобныя віды балотных раслін). Гл. таксама Гемерафілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХДО́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
віды раслін, у якіх жан. і мужч. генератыўныя (палавыя) органы знаходзяцца на розных асобінах. Кветкавыя Д.р. маюць аднаполыя песцікавыя (жан.) і тычынкавыя (мужч.) кветкі, у інш. груп Д.р. утвараюцца архегоніі (жан. палавыя органы) і антэрыдыі (мужч. палавыя органы). У флоры Беларусі Д.р. ёсць сярод кветкавых (дрэвавых — таполя, асіна, вярба; травяністых — каноплі, шчаўе, шпінат і інш.), голанасенных (ядловец), папарацепадобных, хвошчападобных, дзеразападобных, імхоў, водарасцей. Гл. таксама Аднадомныя расліны, Шматдомныя расліны.