прамое дзяленне ядра, адзін са спосабаў дзялення клеткі. Упершыню апісаў ням. біёлаг Р.Рэмак (1841); тэрмін прапанаваў ням. гістолаг В.Флемінг (1882). Адбываецца праз падзел ядзерца з наступнай перацяжкай усяго цела ядра без утварэння храмасом і ахрамацінавага верацяна. Пры амітозе, у адрозненне ад мітозу, не забяспечваецца раўнамернае размеркаванне генет. матэрыялу кожнай храмасомы паміж дзвюма даччынымі клеткамі. Часам пры дзяленні ядра ў ходзе амітозу ўтвараюцца мнагаядзерныя клеткі. Амітоз уласцівы некаторым прасцейшым, а таксама клеткам спец. тканак (напр., храстковай, злучальнай) і паталагічных разрастанняў, упрыватнасці пухлінных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ДЭКІНД (Dedekind) Юліус Вільгельм Рыхард (6.10.1831, г. Браўншвайг, Германія — 12.2.1916),
нямецкі матэматык. Чл. Берлінскай (1880) і Парыжскай (1910) АН. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це ў К.Гаўса і П.Дзірыхле. У 1862—1912 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Браўншвайгу. Навук. працы па тэорыі алгебраічных лікаў. Стварыў шэраг агульных канцэпцый сучаснай алгебры, упрыватнасці ўвёў паняцце кольца, даў сучаснае вызначэнне ідэала ў матэматыцы. Д. — аўтар адной з сістэм строгага абгрунтавання тэорыі рэчаісных лікаў.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики.: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969. С. 219—221.
нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1913). Вучыўся ў Берлінскім і Фрэйбургскім ун-тах. З 1900 у Берлінскім, у 1901—13 у Фрэйбургскім, з 1913 у Інсбрукскім ун-тах. У 1915—44 дырэктар Ін-та хіміі Гётынгенскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні будовы стэрынаў, упрыватнасці халестэрыну. Вызначыў утварэнне вітаміну D з эргастэрыну пад уздзеяннем УФ прамянёў. Сінтэзаваў гістамін. Адначасова з Г.Віландам вызначыў будову жоўцевых кіслот (1913) і даказаў іх роднасць з халестэрынам. Вывучаў хім. будову сапанінаў, сардэчных гліказідаў і інш. біялагічна актыўных рэчываў. Нобелеўская прэмія 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРА́КЦЫЯ,
паняцце, якое абазначае пачуццё прыхільнасці аднаго чалавека да другога. Фарміруецца ў суб’екта як вынік яго спецыфічных эмацыянальных адносін, ацэнка якіх параджае разнастайную гаму пачуццяў (ад непрыязнасці да сімпатыі і нават любові) і праяўляецца ў выглядзе асаблівай сац. устаноўкі на другога чалавека. У эксперыментальных даследаваннях вывучаюцца механізмы фарміравання прыхільнасцяў і сяброўскіх пачуццяў (гл.Дружба, Любоў) пры ўспрыманні інш. чалавека, прычыны з’яўлення станоўчых эмацыянальных адносін, упрыватнасці, роля падабенства характарыстык суб’екта і аб’екта ўспрымання, а таксама той сітуацыі, у якой яны знаходзяцца (напр., блізкасць партнёраў па адносінах, частата іх сустрэч, сумесная дзейнасць і гэтак далей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БРЫЧ Іна Ігараўна (н. 15.9.1934, г. Пенза, Расія),
бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1957), у 1959—60 выкладала ў ёй. У 1955—57 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. З 1962 лектар-музыказнавец Бел. філармоніі. Вядзе лекцыйна-прапагандысцкую работу, даследуе творчасць бел. кампазітараў, упрыватнасціхар. музыку, выступае як муз. крытык.
Тв.:
Харавая творчасць беларускіх кампазітараў 20-х гг. // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3;
Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970;
Ігар Лучанок, Кім Цесакоў. Мн., 1973;
Пути развития хорового творчества белорусских композиторов;
От обработок народных песен до кантат и ораторий // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ РЫ́ФМА,
рыфма, што спалучае радкі вершаванага твора, паступова пераходзячы з адной страфы ў другую. Трапляецца ў некаторых цвёрдых формах верша, упрыватнасці ў тэрцынах, віланелі. Характэрна і для твораў з ланцуговай кампазіцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строф пачынаюць сабой строфы наступныя:
Ужываецца ў класічным санеце, дзе яднае 2 катрэны (чатырохрадкоўе) і 2 тэрцэты (трохрадкоўе), увянках санетаў (пераходзіць з аднаго санета ў другі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ДЖМЕН (Bridgman) Персі Уільямс (21.4.1882, г. Кеймбрыдж, штат Масачусетс, ЗША — 20.8.1961),
амерыканскі фізік і філосаф, заснавальнік фізікі высокіх ціскаў. Чл. Нацыянальнай АН ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1905), дзе і працаваў (у 1926—54 праф.). Распрацаваў метады атрымання ціскаў да 42,5 ГПа (425 тыс.атм.), даследаваў уласцівасці многіх рэчываў пры высокіх цісках, што прывяло, упрыватнасці, да стварэння штучных алмазаў і цвёрдага (металічнага) вадароду. Заснавальнік аперацыяналізму — філас. кірунку, які тэарэт. веды зводзіць да эмпірычных працэдур вымярэння. Аўтар кніг «Аналіз размернасцяў» (рус.пер. 1934) і «Фізіка высокіх ціскаў» (рус.пер. 1935). Нобелеўская прэмія 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́СЦЕНСКІ Захарыя (?, г. Перамышль, цяпер Пшэмысль, Польшча — 21.3.1627),
украінскі пісьменнік-палеміст, грамадска-культ. і царк. дзеяч. Вучыўся ў Львоўскай брацкай школе. З 1616 у Кіеўскім брацтве, з 1624 архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры. Асн. твор — палемічны трактат «Палінодыя, або Кніга абароны...» (1621—22), накіраваны супраць каталіцызму і Брэсцкай уніі 1596. Аўтар трактатаў «Кніга пра веру адзіную...» (1619—21), «Кніга пра праўдзівае адзінства праваслаўных хрысціян...» (1623), царк. пропаведзей, прадмоў, перакладаў з грэч. мовы лаўрскіх выданняў. Высока ацэньваў бел. культуру, упрыватнасці дзейнасць Л.Карповіча.
Літ.:
Микитась В.Л. Українська література в боротьбі проти унії. Київ, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІСК,
фізічная велічыня, што характарызуе напружаны стан суцэльнага асяроддзя або інтэнсіўнасць нармальных (перпендыкулярных да паверхні сіл), з якімі адно цела дзейнічае на паверхню другога; адзін з асн.параметраў стану вадкасці і газу.
Пры раўнамерным размеркаванні нармальнай сілы F на паверхні Ц. p на любую частку паверхні роўны p = F/S, дзе S — плошча гэтай часткі; пры нераўнамерным размеркаванні велічыня F/S вызначае сярэдні Ц. на дадзеную плошчу. Рознасць Ц. вымяраюць манометрамі, абс. (упрыватнасціатм.) — барометрамі, хуткапераменлівы — разнастайнымі эл. датчыкамі. Адзінка Ц. ў СІ — паскаль, пазасістэмныя адзінкі — міліметр вадзянога слупа і міліметр ртутнага слупа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ Анатоль Барысавіч (6.8.1901, г. Харкаў, Украіна — 21.9.1979),
савецкі лесавод, акад.АНСССР (1966). Скончыў Харкаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1923). Працаваў у доследным лясніцтве і на Цэнтр. лясной доследнай станцыі Украіны (1923—30), у Ін-це лясной гаспадаркі ў Харкаве (1930—37) і Гомелі (1938—42), ва Усесаюзным НДІ лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі (1942—56), у Ін-це лесу АНСССР (1956—58). У 1958—79 дырэктар Ін-та лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па біяцэналогіі дубовых лясоў стварэнні лесапалос, вырошчванні лясоў прамысл. значэння, вывучэнні лясоў Сібіры, упрыватнасці лясоў басе на воз. Байкал.