моцны спіртны напітак з ромавага спірту. Для прыгатавання Р. спірт, атрыманы перагонкай зброджанага з выкарыстаннем спец. дражджэй мелесу цукр. трыснягу (ромавы спірт), разбаўляюць да мацунку 50—55% аб’ёмных і вытрымліваюць 2—8 гадоў пры т-ры 18—22 °C у драўляных бочках. Асн. вытворцы Р. — краіны Карыбскага басейна, дзе вырошчваюць цукр.трыснёг. У Еўропе пашыраны т.зв. «фантазійныя» Р. (напр., венг. «Гавана»), якія вырабляюць са спірту, араматызаванага сінт. эсенцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСО́Н (Luzón),
найбольшы востраў на Пн Філіпінскага архіпелага. Пл. 105,6 тыс.км². Нас. 30 млн.чал. (1995). Рэльеф пераважна сярэднягорны, выш. да 2928 м (г. Пулаг). Есць дзеючыя вулканы (Маён і інш.). Клімат субэкватарыяльны, мусонны, частыя тайфуны. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы, у далінах рэк — саванны. Радовішчы храмітаў, золата, нафты, газу, жал. руд. Прам-сць: харч., дрэваапр., тэкст., цэм., горназдабыўная. Вырошчваюць рыс, кукурузу, трыснёг, тытунь, какосавую пальму, какаву, каву, манільскія каноплі і інш. На Л. сталіца Філіпін — г. Маніла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙТЭ (Leyte),
востраў у Філіпінскім архіпелагу. Пл. 7,2 тыс.км². Даўж. з Пн на Пд 183 км. Нас. (з бліжэйшымі астравамі) каля 3 млн.чал. (1977). Рэльеф пераважна нізкагорны, ёсць патухлыя вулканы (г. Лобі, выш. да 1350 м). Складзены з пясчанікаў, сланцаў і каралавых вапнякоў, на У з алювіяльных адкладаў. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Ападкаў да 2000 мм за год. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы. Нац. паркі — Махагнао-Волькана, Куапніт-Балінсасаяо. Вырошчваюць какосавыя пальмы, цукр.трыснёг. Гал. горад і порт — Таклобан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДНА,
возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 13 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,51 км², даўж. 1,02 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 3,7 км².
Схілы катлавіны выш. да 5 м, тарфяністыя, паўн.-ўсх. пясчаныя, пад лесам. Берагі забалочаныя, на ПнЗ сплавінныя, тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае, на ПдУ і У пясчанае мелкаводдзе. Прымае балотныя воды. Трыснёг і хвошч утвараюць паласу шыр. 15—20 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Яльнянка, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод вярховага балота Мох. Пл. 5,4 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,5 м, даўж. берагавой лініі каля 15 км. Пл. вадазбору 14,4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на З і Пнвыш. да 1,5 м, на У і ПнУ пясчана-жвіровыя, шмат валуноў. Дно плоскае, сапрапелістае, каля зах. берага тарфяністае, каля ўсх. — пясчана-жвіровае. Уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́БЛА (Puebla),
Пуэбла-дэ-Сарагоса, горад у Мексіцы, на Пд Мексіканскага нагор’я, на выш. 2140—2170 м. Адм. ц. штата Пуэбла. Засн. ў 1531. 1222,6 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйнейшы ў краіне цэнтр тэкст. (баваўнянай і шарсцяной) прам-сці. Прадпрыемствы гарбарнай, цэм., керамічнай, харчасмакавай (цукр., вінаробчай, кансервавай) прам-сці; металаапрацоўка, у т. л. аўтазборка. Цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (агава-магей, цукр.трыснёг, кунжут). Саматужныя промыслы. Музеі: краязнаўчы, мастацтва, гісторыі штата. Цэнтр.ч. горада з арх. помнікамі 16—18 ст. (кляштары, касцёлы, жылыя дамы і палацы) занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛЕЎ МОХ, Булеўскае балота,
у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Случ і воз. Чырвонае. Нізіннага (93%) і мяшанага (7%) тыпаў. Балота перасякаюць Даманавіцкі і Беладаманавіцкі каналы. Пл. 27,9 тыс.га, у межах прамысл. Пакладу 18,5 тыс.га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 1,7 м. Першапачатковыя запасы торфу 52,8 млн.т. Ёсць паклады сапрапелю магутнасцю да 5 м, агульныя запасы 13 млн.м³. Асушаная частка выкарыстоўваецца пад ворыва, сенажаць, здабываецца торф. На астатняй тэр. рэдкія лясы з бярозы, хвоі, ёсць багун, асокі, хвошч, трыснёг; мохавае покрыва са сфагнавых і гіпнавых імхоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАІ́Я (Bahia),
штат на У Бразіліі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Пл. 561 тыс.км². Нас. 11,7 млн.чал. (1990). Адм. ц. і гал. порт — г. Салвадор.
Займае ўсх.ч. Бразільскага пласкагор’я, у бас.р. Сан-Франсіску. Клімат трапічны і субтрапічны, вільготны на ўзбярэжжы, сухі на З ад яго. Развіты сельская гаспадарка і гарнарудная прам-сць. Вырошчваюць какава (85% збору краіны, 1990), цукр.трыснёг, тытунь, бавоўнік, маніёк (1-е месца ў краіне). Экстэнсіўная гадоўля буйн. раг. жывёлы і авечак. Здабыча нафты, рудаў медзі, свінцу, марганцу, хрому, алмазаў, золата, манацытавага пяску. Харч., тэкст., гарбарна-абутковая, хім. і інш.прам-сць. Транспарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКА́ТАРНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, характэрныя для пэўных экалагічных умоў, якія могуць якасна або колькасна ацэньвацца па прысутнасці гэтых раслін. Бываюць віды, унутрывідавыя адзінкі, формы і фітацэнозы. Аб’екты індыкацыі — глебы, горныя пароды, падземныя воды і інш.Напр., па месцах росту вільгацялюбных раслін (трыснёг, вербы) вызначаюць наяўнасць падземных вод; палын халодны паказвае на прысутнасць вальфраму, аўсец пустынны — нікелю. Індыкатарнымі лічацца тыя віды, для якіх дастаткова дакладна выяўлена залежнасць іх асаблівасцей ад параметраў месцаў росту. Вылучаюць індыкатары прыватных асаблівасцей асяроддзя (засаленне глебы, пясчанасць, вільготнасць) і агульнага, або асн. комплексу ўмоў існавання. Выкарыстоўваюцца ў геабат., глебавых, геал., гідрагеал., кліматычных даследаваннях, для кантролю стану прыроднага асяроддзя.