Механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі інстытуты 7/163—164; 9/474

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНІЗА́ЦЫІ СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКІ НДІ Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1947 у Мінску на базе Бел. н.-д. станцыі механізацыі сельскай гаспадаркі (засн. ў 1933 на базе створанага ў 1930 Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі). У 1961—93 Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР. З 1994 сучасная назва. Асн. кірункі навук. даследаванняў: прагназіраванне развіцця механізацыі сельскай гаспадаркі, распрацоўка занальнай сістэмы машын і ацэнка эфектыўнасці выкарыстання с.-г. тэхнікі, матэрыяльных і энергет. рэсурсаў, распрацоўка аўтаматызаваных энергазберагальных тэхналогій і тэхн. сродкаў для экалагічна бяспечнага выкарыстання ўгнаенняў і ядахімікатаў, механізацыі глебаапрацоўкі і паляпшэння с.-г. угоддзяў, для кормавытворчасці і жывёлагадоўлі, вырошчвання, уборкі і пасляўборачнай апрацоўкі асн. с.-г. культур. У складзе ін-та 13 н.-д. лабараторый і 3 дапаможныя аддзелы, спец. канструктарска-тэхнал. бюро, эксперыментальны завод, доследная вытв-сць у Ждановічах. Аспірантура з 1948. Выдае міжведамасны тэматычны зб. «Механізацыя і электрыфікацыя сельскай гаспадаркі». У ін-це ў розны час працавалі акад. АН БССР Ю.А.Вейс, акад. УАСГНІЛ і АН БССР М.Я.Мацапура, акад. УАСГНІЛ С.А.Лазараў, чл.-кар. УАСГНІЛ М.А.Сазонаў, чл.-кар. АН БССР Ф.А.Алейка, д-р тэхн. н. В.В.Кацыгін; працуюць акадэмікі Рас. акадэміі с.-г. навук і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь М.М.Севярніў, І.С.Нагорскі і інш.

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР 4/559; 12/513, 514, 515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ,

арганізацыя буйных землеўласнікаў у 1876—1914. Працавалі 4 секцыі: агранамічная, жывёлагадоўлі, конегадоўлі і лясная. У распараджэнні т-ва знаходзілася туганавіцкае доследнае поле. Для даследаванняў выкарыстоўваліся гаспадаркі членаў т-ва, у маёнтках вывучаліся перадавыя с.-г. дасягненні. Вынікі практычнай работы абагульняліся ў навук. дакладах. Т-ва займалася нарыхтоўкамі і пастаўкамі збожжа ваен. ведамству і продажам ячменю піваварным з-дам Пецярбурга і Масквы. У 1896 пры т-ве створана лесаўпарадкавальнае бюро з аддзелам ляснога гандлю, у 1897 — камерцыйнае аддзяленне. Т-ва пастаўляла лясныя матэрыялы данецкім каменнавугальным шахтам, экспартавала лес, наладзіла гандл. зносіны з Варшавай па збыце масла і малочных прадуктаў, займалася ўпарадкаваннем мінскіх конскіх кірмашоў, стварэннем узорнага кірмашу на Залатой Горцы па продажы коней і інш. жывёлы. Па ініцыятыве т-ва арганізавана Мінскае земляробчае т-ва ўзаемнага страхавання, створаны суполка вінакурных заводчыкаў, акц. т-ва крухмала-патачнага з-да «Сокал» і лясная біржа. Т-ва наладзіла юбілейную с.-г. і саматужна-прамысл. выстаўкі ў 1901, выстаўкі-кірмашы жывёлагадоўлі ў 1912.

З.В.Шыбека.

т. 10, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Амерыканскі шлях» развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы 1/80

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва сельскай гаспадаркай 2/506, 509

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

т. 18, кн. 1, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ МЕХАНІЗА́ТАР СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным інжынерам і тэхнікам калгасаў, саўгасаў, машынарамонтных майстэрняў, н.-д. устаноў і інш. с.-г. прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый, якія працавалі ў сельскай гаспадарцы па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў і мелі вял. заслугі ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 28.3.1961, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 23.11.1988.

Заслужаныя механізатары сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

1962. М.К.Бандарук, М.А.Бруханскі, У.П.Кот, У.А.Купцоў, Ц.Ц.Радчанка, Л.М.Рай, Н.А.Цэд.

1963. Л.І.Балабановіч, В.Д.Белянкоў, А.М.Булыгін, І.Р.Грыневіч, А.І.Даронька, Я.М.Дварэцкі, Г.Д.Каліва, А.А.Паўлоўскі, М.В.Рудэнка, І.М.Сярэдзіч, А.А.Худзякоў.

1966. В.В.Аніскін, І.П.Еўтухоў, А.П.Лінніцкі, С.М.Малашэнка.

1967. С.А.Байгот, У.Я.Дзятлаў.

1968. Я.Р.Арановіч, В.М.Белілавец, Ф.А.Брыкет, Н.А.Булавацкая, А.С.Валатоўскі, Л.В.Васільеў, А.В.Верабей, Я.К.Дубоўскі, Г.П.Жолудзеў, Ф.І.Іваноў, А.Ц.Івашчанка, В.Г.Капуста, Т.С.Кобрусеў, Г.М.Козел, Р.М.Лазар, В.Н.Мазурка, А.Р.Макаганюк, А.Ф.Малочка, Р.В.Мацвееў, І.С.Мінц, М.В.Назарэнка, У.М.Пятух, Г.І.Рабушка, І.Дз.Разумаў, В.М.Рацкевіч, І.І.Салей, І.А.Сплендэр. П.В.Старавойтаў, А.А.Сушкевіч, У.М.Сцежкін, І.С.Шкурапацкі, Р.С.Шпак, С.А.Якерсон, І.І.Яўціхіеў.

1969. К.М.Дубоўскі.

1970. М.Р.Рашацян, І.А.Чыкілеўскі.

1978. Я.І.Галухін, М.А.Караткевіч, К.І.Пракаповіч, В.І.Савіцкі, С.Я.Трафімаў, Я.К.Шацкі.

1980. В.А.Гідрановіч, У.С.Здараўцоў, М.А.Зялёны, М.Дз.Казакоў, Ф.У.Малахаў, М.С.Паходаў, А.Л.Стрыжычэнка, А.А.Шлапакоў.

1985. У.П.Ганчарык.

т. 6, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ІНЖЫНЕ́Р СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным інжынерам калгасаў, саўгасаў, міжгаспадарчых аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арг-цый Сельгастэхнікі і воднай гаспадаркі, н.-д. устаноў і праектных ін-таў, канструктарскіх бюро, доследных станцый, эксперыментальных баз, навучальных гаспадарак, с.-г. органаў, што бездакорна працавалі па спецыяльнасці ў сельскай гаспадарцы не менш як 10 гадоў, мелі вялікія заслугі ў механізацыі с.-г. вытв-сці, укараненні перадавых метадаў працы, навук.-тэхн. дасягненняў, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання с.-г. тэхнікі і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 1.2.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 1988.

Заслужаныя інжынеры сельскай гаспадаркі БССР

1978. Р.І.Байдак, В.С.Нікіценка, Б.М.Пажарскі, Я.А.Сантаровіч.

1979. М.А.Аляксейчык, В.С.Валадось, С.В.Юркевіч.

1980. Б.П.Лявонцьеў.

1982. У.В.Ліпніцкі.

1984. У.Г.Бабіцкі.

1988. А.П.Куляшоў.

т. 6, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі беларускі НДІ

т. 18, кн. 1, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)