удзельнае княства ў складзе ВКЛ на р. Бярэзіна ў 14 ст. Цэнтр — в.Свіслач (цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл.). Адзіны вядомы князь Сямён Свіслацкі ўпамінаецца ў летапісах пад 1349, калі быў пасланы вял.кн. Альгердам разам з князямі Міхаілам, Карыятам і Айкшой у пасольства да татар. Некат. гісторыкі атаясамлівалі Сямёна Свіслацкага з Сямёнам, сынам вял.кн. Яўнута (гл. ў арт.Заслаўскія) або з Сямёнам Ямантовічам (гл. ў арт.Ямантовічы). У 1387 вял.кн. Ягайла перадаў Свіслацкую воласць разам з іншымі землямі ў пажыццёвае ўладанне Скіргайлу. Пасля Свіслач — дзярж. ўладанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ШЫЦА,
рака ў Мінскім р-не і Мінску, правы прыток р.Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. 9,2 км. Пачынаецца на зах. ускраіне в. Дворышча. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Цэнтр — в.Свіслач. Утвораны 17.7.1924 у Бабруйскай акр. (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзелены на 9 сельсаветаў. 8.7.1931 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Клічаўскаму і Асіповіцкаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУ́РКА,
рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток р.Свіслач (бас.р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 85 км². Пачынаецца каля в. Старая Дубавая на схілах Гродзенскага ўзв., на працягу 3,8 км каналізаваная. Створана сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТЧА, Кечкаўка,
рака ў Беларусі, у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р.Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Лазавое. Ад вытоку 6,7 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЦКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1976, адкрыты ў 1979 у г.п.Свіслач Гродзенскай вобл.Пл. экспазіцыі 189 м², больш за 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў кавалкі балотнай руды, каменныя прылады працы эпохі мезаліту, фотаздымкі і матэрыялы пра ўладальніка мяст.Свіслач В.Тышкевіча, у т. л. макет тэатра; пра гісторыю свіслацкіх гімназіі і семінарыі, падзей часоў паўстання 1863—64, буд-ва чыгункі, 1-й сусв. вайны, Свіслаччыны пач. 20 ст., пра дзейнасць Т-вабел. школы, КПЗБ, падзеі Вял.Айч. вайны, арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху, дыярама «Партызанская засада», матэрыялы пра аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, аховы здароўя, культуры і спорту ў пасляваенны час, жывёльны і раслінны свет раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІБІ́НСКІ ((Skibinski) Казімеж Міхал) (6.3.1786, г. Вільня — 1.3.1858),
польскі драм. акцёр, спявак, рэжысёр. Вучыўся ў Вільні, дзе дэбютаваў 5.10.1802 у дзіцячым балеце ў ролі Солтыса («Сельскі натоўп, або Гарэзлівы пан»). Паводле сведчання сучаснікаў, С. найб. вылучаўся ў характарных ролях, па-майстэрску падкрэсліваў адмоўныя рысы персанажаў. Шмат гастраліраваў па гарадах Польшчы, Украіны, Прыбалтыкі, а таксама на Беларусі ў складзе розных тэатр. калектываў: трупа Я.Шыманскага (1803, Гродна, Зэльва, Свіслач, Слонім), антрэпрыза М.Кажынскага (1804—10, Асвея (Верхнядзвінскі р-н), Бешанковічы, Віцебск, Мінск, Полацк], антрэпрыза А.Жукоўскага (1833—34, Мінск), таксама Гродна (1827, 1828, 1830). З 1816 рэжысёр трупы віленскіх акцёраў, з якой наведаў Гродна і Свіслач, Мінск (сезон 1817—18). Перыядычна выступаў у Віленскім тэатры. З 1845 жыў і працаваў на Валыні і Падоллі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗЗЕ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на беразе Асіповіцкага вадасх. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы, 140 км ад Магілёва. 783 ж., 279 двароў (1996). Рыбгас «Свіслач», лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫНКІ́,
вёска ў Нязбодзіцкім с/с Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пд ад гар.пас. і чыг. ст.Свіслач, 106 км ад Гродна. 725 ж., 321 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЦКАЯ ВО́ЛАСЦЬ,
буйны дзярж. маёнтак у ВКЛ у нізоўі р.Свіслач (прыток Бярэзіны) у 14—18 ст. Першапачаткова ўяўляла сабой, напэўна, цэнтр. частку Свіслацкага княства, далучанага да ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. У 15 ст., верагодна, мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяв. У 1-й пал. 16 ст. ўваходзіла ў Віленскае ваяв. У 1560 у С.в., як і ў інш.дзярж. маёнтках, праведзена зямельная рэформа, уведзена новая адзінка абкладання — служба. Паводле інвентара, складзенага з гэтай нагоды, у воласці (акрамя мястэчка і замка Свіслач) было 18 сёл з 484 дварамі, у якіх намерана 137 службаў. Паводле адм. рэформы 1565—66 тэр. С.в. на З ад р. Бярэзіна ўключана ў Мінскі пав., рэшта — у Аршанскі пав. У 1568 свіслацкі намеснік М.Б.Гарабурда атрымаў ад вял.кн.ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста прывілей на падараванне яму воласці, якая засталася за яго нашчадкамі як прыватны маёнтак.