КАШТАЛА́ПАВА (Святлана Аляксандраўна) (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́НСКАЯ (Святлана Леанідаўна) (н. 9.2.1973, Мінск),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Трохразовая алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, у камандным заліку і апорным скачку; 1992, Барселона, у камандным заліку), сярэбраны і бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1988. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1989—90) і ў камандным першынстве (1989, 1991), чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1986—87), у практыкаваннях на бервяне (1992), неаднаразовая чэмпіёнка СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫРХА́ЕВА (Святлана Дзантэміраўна) (н. 12.5.1938, с. Хумалаг, Паўн. Асеція),
расійская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1974). Нар.арт.СССР (1984). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў Чэлябінску, Адэсе. З 1960 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА (Святлана Уладзіміраўна) (н. 18.9.1963, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1982), Бел.АМ (1991). Разнастайная па тэматыцы творчасць пабудавана на кантрастах: работы ў алеі яркія, дынамічныя (трыпціх «Музыканты», «Сасуд», абедзве 1995), у тэмперы — больш мяккія, у блакітна-бірузовым, ружова-пастэльным каларыце (трыпціх «Стыхіі», 1994, «Эўрыдыкі» 1997). Свет створаных ёй вобразаў непаўторны, сімвалічны і сведчыць пра пошук уласнай адметнай стылістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ГА (Святлана Фёдараўна) (н. 26.12.1937, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-фітапатолаг. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1961). З 1968 на Мінскай доследнай станцыі, з 1971 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых культур, выкарыстанні лек прэпаратаў, біял. метадаў аховы раслін, маніторынгу адчувальнасці папуляцый грыбоў — узбуджальнікаў хвароб да фунгіцыдаў.
Тв.:
Интегрированная система защиты ячменя от болезней. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫЛЁВА (Святлана Леанідаўна) (н. 25.4.1928, г. Жытомір, Украіна),
бел. пісьменніца. Скончыла Харкаўскі ун-т (1950). Настаўнічала ў г. Камянец Брэсцкай вобл. (1950—82). Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове. Аўтар зб-каў апавяданняў «Жаўрукі на вуліцы» (1965), «І нялёгка і няпроста» (1975), зб. нарысаў «Формула поспеху» (1979), аповесцей «Дні старшыні» (1980), «Дабрыня» (1983) і інш. пра жыццё вёскі, унутр. свет вяскоўцаў, іх імкненні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАВА (Святлана Пятроўна) (н. 3.1.1953, в. Дзмітравічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1996). Скончыла БДУ (1974). З 1978 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1988 у Бел.пед. ун-це, Аграрнай АН. З 1995 саветнік-кансультант Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе метадалаг. і сац.-гіст. праблемы маральнага развіцця грамадства і асобы.
Тв.:
Личность в системе нравственных отношений. Мн., 1988;
Методологические проблемы исследования морали. Мн., 1992.
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). З 1939 (з перапынкам у 1941—45) працавала ў т-рах Гомеля, Магілёва, Брэста, у 1949—77 у Дзярж.рус.драм. т-ры ў Мінску. Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Каця («Варвары» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Святлана («Яе сябры» В.Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э.Брагінскага і Э.Разанава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУЖНА́Я (Святлана Арцёмаўна) (н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконвае ролі лірыка-драматычныя, востракамедыйныя, характарныя: Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія» паводле Б.Васільева), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Люсі Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшкі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕВА (Святлана Віталеўна) (н. 7.2.1926, с. Вінограбль Курскага р-на, Расія),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1978), праф. (1980). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). Працавала ў Камянец-Падольскім, Львоўскім, Драгобыцкім пед. ін-тах. З 1979 заг. кафедры псіхалогіі Гродзенскага ун-та. Даследуе праблемы пед. і ўзроставай псіхалогіі, псіхічнай рэгуляцыі камунікатыўнай дзейнасці, фарміравання прафесіяналізму ў працы з людзьмі. Аўтар павук. дапаможніка «Педагагічная і ўзроставая псіхалогія» (ч. 1—2, 1993—96).