Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІКАЛІТО́ЎСКІ (БЕЛАРУ́СКІ) ФОНД ІМЯ́ ЛЬВА САПЕ́ГІ,
прыватны дабрачынны фонд. Засн. ў 1975 у Нью-Йорку Янкам і Марыяй Станкевічамі. Асн. мэты: апрацоўка і публікацыя прац Я.Станкевіча, фін. падтрымка работы даследчыкаў бел. гісторыі, л-ры, мовы, культуры і мастацтва, выданне навук. прац, падручнікаў, слоўнікаў. Фонд устанавіў стыпендыі для бел. студэнтаў, якія паспяхова вучацца ў амер.ВНУ. Выдаў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» Я.Станкевіча (1990).
расійскі спявак (тэнар). Унук В.Панінай. На эстрадзе з 1920-х г., выконваў цыганскія песні і рамансы, творы рус. кампазітараў, уласныя творы. У 1930-я г. рэпрэсіраваны. Жыў у Магадане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКІ́Н (Павел Пятровіч) (14.1.1769—22.11.1826),
расійскі архітэктар. Да 1788 вучыўся ў Пецярбургскай АМ. У 1786 працаваў у Ч.Камерона. У 1803—05 Гродзенскі губернскі архітэктар. Аўтар праектаў мураванага моста цераз Нёман і ратушы (пабудавана ў 1807), фіксацыйных чарцяжоў стараж. пабудоў у Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЭМІ́РАЎ (Ірбек Алібекавіч) (н. 2.6.1928),
расійскі цыркавы артыст. Нар.арт. Расіі (1980), нар.арт.СССР (1989). Майстар спорту, чэмпіён СССР па конным спорце (1948—52). У цырку з 1936. Коннік-джыгіт. З 1972 кіраўнік нумара «Джыгіты Асеціі Алі-Бек». Дзярж. прэмія Паўн. Асеціі 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́НКА (Сяргей Канстанцінавіч) (6.10.1818, в. Ляды Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 1.1.1871),
расійскі жывапісец, педагог. Вучыўся ў А.Венецыянава (пачатак 1830-х г.) і ў Пецярбургскай АМ (1834); з 1843 акадэмік, з 1850 праф. З 1856 праф. Маск. вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДРАШЫ́ТАЎ (Вадзім Юсупавіч) (н. 19.1.1945, г. Алматы),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1992). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1974). Фільмам Абдрашытава ўласцівы фабульная пэўнасць, стрыманасць і камерныя інтанацыі, кантрастныя паралелі: «Слова для абароны», «Спыніўся поезд» (Дзярж. прэмія Расіі 1984), «Парад планет», «Слуга» (Дзярж. прэмія СССР 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛГАРУ́КАЎ (Пётр Уладзіміравіч) (8.1.1817, Масква — 18.8.1868),
расійскі гісторык і публіцыст. Князь, з роду Далгарукіх. Скончыў Пажскі корпус (1834). Займаўся генеалогіяй: апублікаваў «Паданне пра род князёў Далгарукавых» (1840), «Расійскі радаслоўны зборнік» (кн. 1—4, 1840—41), «Расійскую радаслоўную кнігу» (ч. 1—4, 1854—57). Выдаў у Парыжы на франц. мове ў 1842 «Нататку пра галоўныя фаміліі Расіі», накіраваную супраць дынастыі Раманавых, за што быў сасланы (1843—44), у 1860 кн. «Праўда пра Расію», дзе крытыкаваў урад і праграму ліберальна-канстытуцыйных рэформаў. Адмовіўся вярнуцца ў Расію і быў завочна прыгавораны Сенатам да пазбаўлення тытула, усіх маёмасных правоў і вечнага выгнання (1861). Выпускаў газ. канстытуцыйнага кірунку «Будущность», «Правдивый», «Листок» і інш.
Супрацоўнічаў у газ. «Колокол» А.І.Герцэна. Аўтар мемуараў (1867).
Літ.:
Эйдельман Н.Я. Герцен против самодержавия: Секретная полит. история России XVIII—XIX вв. и Вольная печать. 2 изд. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДО́ЎСКІ (Васіль Андрэевіч) (4.3.1874, с. Беражняны Смаленскай вобласці — 10.2.1914),
расійскі радыехімік. Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) ун-т (1902). З 1903 працаваў там жа. З 1912 у Галоўнай палаце мер і вагі ў Пецярбургу. Сфармуляваў «закон Барадоўскага», які дазваляе вызначыць ат. масы элементаў-ізатопаў. Даследаваў радыяц. астаткі ферганскіх рудаў, знайшоў у іх радый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Васіль Іванавіч) (н. 7.1.1942, с. Пакрова-Шышкіна Разанскай вобл., Расія),
расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у 2-й цяжкай вазе (1972, Мюнхен, 1976, Манрэаль), чэмпіён свету (1970—71, 1973—75, 1977—78), Еўропы (1970—75, 1977—78), СССР (1970—76). У 1970—78 устанавіў 80 сусв. рэкордаў.