шматслойнае гарадзішча і могільнік у штаце Карнатака на Пд Індыі. Раскопкі далі магчымасць прасачыць змену археал. культур і іх развіццё ў Паўд. Індыі ад эпохі неаліту (каля 2200—1000 да н.э.) да канца 1—2 ст.н.э. У ніжнім пласце знойдзены неалітычныя паліраваныя сякеры, мікраліты, ляпная кераміка, медныя і бронзавыя рэчы; у больш познім — чорна-чырвоная кераміка і т.зв. мегалітычныя пахаванні. Вывучана больш за 300 пахаванняў, шмат з іх абнесены змацаванымі паміж сабой каменнымі плітамі і звычайна абкружаны каменнай муроўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЯЛО́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (ліст. 1848, Масква — 12.4.1918),
рускі археолаг. Праф. (1890). Вывучаў гісторыю і археалогію Сярэдняй Азіі, дзе рабіў раскопкістараж. гарадоў, у т. л.Афрасіяба. Раскапаў сотні курганоў на Пд і ПдУ Расіі, сярод якіх найбагацейшыя курганы Салоха і Майкопскі. Падрыхтаваў выданне альбома стараж. мячэцей і помнікаў Самарканда. Працаваў у галіне гісторыі рус. навукі.
Тв.:
Памятники дипломатических и торговых сношений Московской Руси с Персией. Т. 1—3. СПб., 1890—98;
Мечети Самарканда. Вып. 1. СПб., 1905.
Літ.:
Записки Восточного отделения Русского археологического общества. Пг., 1921. Т. 25. С. 337—398.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ЧЫЦ (Людміла Уладзіміраўна) (н. 12.12.1950, Мінск),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1982). Скончыла БДУ (1975). З 1974 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Вывучае гісторыю ПнЗ Полацкага княства, культавыя камяні, каменныя крыжы, археал. мікратапаніміку, стараж. касцюм на тэр. Беларусі. Праводзіла раскопкі гарадзішчаў на Браслаўшчыне, курганоў на Пн Беларусі, гідраархеал. даследаванні ў Падзвінні.
Тв.:
Край блакітных азёр. Мн., 1988;
Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIV стст.: Гіст.-археал. нарыс. Мн., 1991;
Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1993;
Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст. (паводле археалагічных звестак). Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛІНСАН ((Rawlinson) Генры Крэсвік) (11.4.1810, Чэдлінгтан, Вялікабрытанія — 5.3.1895),
англійскі дыпламат, усходазнавец. Адзін з заснавальнікаў асірыялогіі. У 1827—39 афіцэр брыт. Ост-Індскай кампаніі (у Індыі і Іране). У 1840—60-я г. прадстаўнік брыт. ўрада ў г. Кандагар (Афганістан), консул у Багдадзе, пасол у Тэгеране. У 1835—47 скапіраваў, пазней у асноўным прачытаў Бехістунскі надпіс (гл.Бехістун), дэшыфраваў перс. і вавілона-асірыйскія (акадскія) клінапісы. Вёў археал.раскопкістараж. гарадоў Двухрэчча Барсіпы і Сіпара (цяпер тэр. Ірака). Прэзідэнт Азіяцкага (1878—81) і Геагр. (1871—72, 1874—75) каралеўскіх т-ваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАЗКЁЙ (Boğazköy),
рэшткі стараж. сталіцы Хецкай дзяржавы г. Хатусас на тэр. сучаснага г. Багазкёй (Цэнтр. Анатолія, Турцыя). Заснаваны на паселішчы эпохі энеаліту каля 1500 да нашай эры. Агульная пл. больш за 121 га. Быў абкружаны сцяной з каменю і сырцовай цэглы, меў 3 брамы, упрыгожаныя рэльефнымі выявамі воінаў, ільвоў і сфінксаў. Раскопкі выявілі рэшткі 4 храмаў, некалькіх свецкіх будынкаў, сховішча гліняных таблічак з надпісам (больш за 10 тыс.). За сценамі горада размяшчаліся скальнае свяцілішча Язылыкая з выявамі хурыцкіх багоў, іх служак і іерагліфічнымі надпісамі, могільнік з вял. колькасцю трупаспаленняў. Разбураны каля 1200 да нашай эры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗВІН, Вастан Дзвін,
рамесна-гандл. горад, цэнтр транзітнага гандлю Арменіі ў 4—13 ст. (за 35 км на Пд ад Ерэвана). У 330-я г.арм. цары Аршакіды пабудавалі тут крэпасць і перанеслі туды сваю рэзідэнцыю. Пасля падзення Арм. царства ў 428 Дз. стаў рэзідэнцыяй перс. правіцеляў Арменіі. З 640 — цэнтрам араб. эмірата — Армінія. У 1236 разбураны манголамі. Раскопкі Дз. праводзяцца з 1937. У крэпасці адкрыты руіны палацаў, жылыя дамы і ганчарныя майстэрні 10—13 ст. У цэнтры горада — рэшткі сабора (перабудаваны ў 7 ст.), палац каталікоса (5 ст.), будынак вял. караван-сарая і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РДЫЖ,
паселішча эпохі верхняга палеаліту касцёнкаўска-вілендорфскай культуры каля в. Бердыж Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.; адно з самых стараж/ паселішчаў на тэр. Беларусі. Яго ўзрост 27—25 тыс. гадоў. Адкрыта ў 1926, даследавана ў 1927—29, 1938—39, 1958—60, 1967—71. Культурны пласт 0,3—0,7 м. Выяўлены рэшткі 4 жытлаў з адкрытымі агнішчамі і 5 гасп. ям, у будаўніцтве якіх выкарыстаны чарапы, буйныя плоскія і трубчастыя косці маманта і інш. жывёл. Знойдзены крамянёвыя прылады працы (наканечнікі коп’яў, разцы, нажы-кінжалы, скрабкі, адбойнікі і інш.), пласціны з біўня маманта з геам. арнаментам.
Скопішча касцей маманта на паселішчы Бердыж (раскопкі 1928).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́НІН (Мікалай Мікалаевіч) (13.12.1904, г. Уладзімір, Расія — 4.4.1976),
рускі археолаг і гісторык мастацтва. Д-ргіст.н. (1945), праф. (1946). Скончыў Уладзімірскі ін-тнар. асветы (1923), Ленінградскі ун-т (1926). З 1932 навук. супрацоўнік Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін-та археалогіі АНСССР). Вывучаў гісторыю культуры і дойлідства гарадоў Стараж. Русі. У 1949 вёў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне. Даследаваў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку, дойлідства Смаленска 12—13 ст. Арганізатар выдання, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1—2, 1948—51). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РСТАНГ ((Garstang) Джон) (5.5.1876, г. Блэкберн, Вялікабрытанія — 12.9.1956),
англійскі археолаг. Праф. (1907). З 1902 кіраваў даследаваннямі рымскіх старажытнасцей у Англіі, у 1907—11 археал. экспедыцыямі ў Егіпце, Сірыі і М. Азіі. У 1904—14 праводзіў раскопкістараж.г. Мероэ (Паўн. Судан), у 1920—21 — г. Аскалон (Ашкелон, Ізраіль), у 1930—36 — г. Эрыха (Іерыхон, Зах. бераг р. Іардан), у 1936—39 — г. Мерсін (Турцыя). У 1919—26 кіраўнік упраўлення старажытнасцямі Палесціны і дырэктар Брыт.археал. школы ў Іерусаліме. У 1947 дырэктар Брыт. ін-та археалогіі ў Турцыі. Аўтар прац «Зямля хіцітаў» (1910), «Асновы біблейскай гісторыі: Ісус Навін, Суддзі» (1931) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫН (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 8.11.1941, в. Радунь Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. археолаг, гісторык. Д-ргіст.н. (1991). Скончыў БДУ (1971). У 1966—76 працаваў у БПІ, з 1976 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Праводзіў археал.раскопкі паселішчаў жалезнага веку на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне. Даследуе структуру чорных металаў, развіццё вытв-сці жалеза і кавальскай справы на Беларусі з сярэдзіны 1-га тыс. да н.э.Чл.Міжнар.к-та па вывучэнні стараж. металургіі.
Тв.:
Древнее железо Белорусского Поднепровья (1 тысячелетие н. э.). Мн., 1982;
Мир: Ист.-экон. очерк. Мн., 1985;
Кузнечное ремесло Полоцкой Земли IX—XIII вв. Мн., 1987.