1) адзін з працэсаў вырабу друкарскай формы — састаўленне старонак (палос) кніг, часопісаў, газет з гранак тэксту, табліц, ілюстрацый, элементаў унутр. афармлення ў адпаведнасці з разметкай або спецыяльна вырабленым макетам. 2). Адбітак (карэктура) са звярстанага набору, прызначаныдля выпраўлення памылак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕЛЕРА́ТАР (ад лац. accelerare паскараць) у тэхніцы, рэгулятар колькасці гаручай сумесі, што паступае з карбюратара ў цыліндры рухавіка ўнутр. згарання (у дызелях — паліва з помпы). Прызначаныдля змены частаты вярчэння каленчатага вала рухавіка і адпаведна скорасці руху аўтамабіля, трактара і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАРАТЫ́ЎНЫ ЖЫ́ВАПІС,
жывапіс, які ўваходзіць у склад арх. збудавання ці твора дэкар.-прыкладнога мастацтва, не мае самастойнага ідэйна-вобразнага значэння і прызначаныдля аздаблення або акцэнтавання канструкцыі ці функцыі прадмета. Як і манументальны жывапіс выконваецца ў выглядзе мазаікі, пано, размалёўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЮЗЕЛЯ́Ж (франц. fuselage ад fuseau верацяно),
корпус лятальнага апарата. прызначаныдля мацавання крыла, апярэння, шасі, размяшчэння экіпажа, пасажыраў, грузаў, абсталявання, часам таксама рухавікоў і паліўных бакаў. Уключае сілавы набор (ланжэроны, стрынгеры, шпангоўты) і абшыўку. Ф. гідрасамалёта выконваецца ў выглядзе лодкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ЙСІК (англ. basic),
мова праграмавання высокага ўзроўню, якая арыентавана на дыялогавую работу з ЭВМ. Уваходзіць у склад матэм. забеспячэння большасці мікраЭВМ. Прызначаныдля складання праграм рашэння навук.-тэхн. задач. Мае просты сінтаксіс, што забяспечвае выкарыстанне яго непрафесійнымі праграмістамі — інжынерамі, вучонымі, студэнтамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАКА́Р (ад аўта... + англ. car цялежка),
самаходная цялежка з рухавіком унутранага згарання і грузавой платформай. На іх могуць устанаўліваць пад’ёмныя платформы, грузапад’ёмныя краны і інш.Прызначаныдля ўнутрызаводскай перавозкі грузаў, механізацыі пагрузачна-разгрузачных работ на чыг. станцыях, складах, у портах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВЕ́ДВАЛЬНЫЯ О́РГАНЫ,
спецыяльныя падраздзяленні, якія дзяржава стварае для ажыццяўлення разведвальнай дзейнасці; састаўная ч.разведвальнай суполкі і сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Прызначаны абараняць інтарэсы асобы, грамадства, дзяржавы ад знешніх пагроз з выкарыстаннем вызначаных заканадаўствам спец. метадаў і сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕГРА́ФНАЯ СТА́НЦЫЯ,
комплекс абсталявання, прызначаныдля камутацыі каналаў сувязітэлегр. сеткі. На Т.с. арганізуюцца часовыя злучэнні канцавых пунктаў тэлегр. сеткі ў працэсе тэлеграфнай сувязі. Злучэнні наладжваюцца ўручную аператарам-тэлеграфістам (на Т.с., абсталяваных тэлегр.камутатарамі) або аўтаматычна (на Т.с. з аўтам. камутацыйнымі ўстройствамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНЫ СПАДАРО́ЖНІК,
штучны спадарожнік Зямлі, прызначаныдля аператыўнага назірання за размеркаваннем воблачнага, снегавога і лядовага покрываў, а таксама цеплавога выпрамянення Зямлі ў мэтах атрымання метэаралагічных даных дляпрагнозу надвор ’я. На арбіты вакол Зямлі выведзены рас. М.с. серый «Космас», «Метэор», амер. спадарожнікі серый «Цірас», «Нібус» і інш. На Беларусі пункт прыёму інфармацыі з М.с. працуе з 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВО́ДАЧНЫ СТАНО́К, прыцірачны станок,
станок для канчатковай (аддзелачнай) апрацоўкі (даводкі, прыціркі) паверхні дэталі. Універсальны даводачны станок мае 2 плоскія дыскі (прыціры), паміж якімі змяшчаюцца дэталі. Даводка робіцца дробназярністым абразіўным парашком або пастай. Спецыялізаваныя даводачныя станкі прызначаныдля даводкі асобных дэталей. Даводачныя станкі выкарыстоўваюць для апрацоўкі дэталей высокага класа дакладнасці: вымяральных інструментаў, разцоў, клапанаў, зубчастых колаў, шыек каленчатых і кулачкоў размеркавальных валоў і інш.