нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Характарызуецца тым, што адлегласць паміж кожнымі двума яго пунктамі (скопішчамі Галактык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіцьда эфекту «разбягання» галактык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык, што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл.Хабла пастаянная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАМАРФО́З [ад грэч. pais (paidos) дзіця + морфа],
эвалюцыйная змена арганізмаў, што прыводзіцьда поўнай страты дарослай стадыі з адпаведным скарачэннем антагенезу, пры якім апошняй стадыяй становіцца былая раней лічынкавай. Бываюць у арганізмаў, лічынкі якіх здольныя да размнажэння, у прыватнасці, на аснове неатэніі і педагенезу. Шляхам П. ўзніклі некат. групы хвастатых паўзуноў, насякомых, павукападобных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРАКСІ́Н, тэтраёдтыранін,
C15H11O4NJ4, ёдзмяшчальны гармон пазваночных жывёл і чалавека, які выпрацоўваецца шчытападобнай залозай; вытворнае тыразіну.
Мае 65,4% ёду. У земнаводных і некат. касцістых рыб стымулюе метамарфоз, у цеплакроўных жывёл павышае інтэнсіўнасць асн. абмену, уплывае на рост і дыферэнцыраванне тканак, функцыі сэрца, павышае ўзбуджальнасць нерв. сістэмы. Недахоп Т. ў арганізме чалавека прыводзіцьдакрэцінізму, мікседэмы, залішак лішак* — датырэатаксікоза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЛАГІ́ЗМ (ад грэч. paralogismos памылковы вывад),
ненаўмысная лагічная памылка, звязаная з парушэннем законаў і правіл логікі. Пазбаўляе разважанне доказнай сілы і звычайна прыводзіцьда памылковых заключэнняў. Адрозніваюць ад сафізму — памылкі, якая робіцца наўмысна, з мэтаю ўвесці ў зман апанента, абгрунтаваць няправільнае сцвярджэнне і інш. (гл.Сафістыка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКНО́,
ворсавая ці бязворсавая шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна. Пры вырабе апрацоўваецца валяннем, што прыводзіцьда ўтварэння на добрым баку С. лямцападобнага слоя (т.зв. засцілу), які закрывае рысунак перапляцення нітак. Выкарыстоўваюць для пашыву паліто, касцюмаў, форменнага адзення, а таксама ў тэхніцы для вырабу фільтраў, пракладак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЕРА́НТНАСЦЬ ІМУНАЛАГІ́ЧНАЯ,
аслабленне або страта здольнасці арганізма да імуннага адказу на канкрэтны антыген (у выніку яго папярэдняга ўвядзення). Выяўлена ў пазваночных жывёл і чалавека. Месца фарміравання Т.і. — цэнтр. (тымус, касцявы мозг) і перыферычныя (селязёнка, лімфатычныя вузлы) лімфоідныя органы. Адрозніваюць натуральную Т.і. (напр., да аўтаантыгенаў — асабістых антыгенаў арганізма) і штучную (напр., індуцыраваную мікробнымі антыгенамі). Бывае прыроджаная і набытая. Страта Т.і. да аўтаімунагенаў прыводзіцьда развіцця аўтаімунных хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЫ́Т [ад грэч. us(ōtos) вуха + ...іт],
запаленне вуха. Адрозніваюць атыт вонкавы, сярэдні і ўнутраны. Вонкавы — запаленне вушной ракавіны і вонкавага слыхавога праходу ў выніку траўматызму і пранікнення інфекцыі. Суправаджаецца болем у вуху, гноепадобнымі выдзяленнямі, зніжэннем слыху, ацёчнасцю вушной ракавіны. Сярэдні востры (запаленне барабаннай поласці, еўстахіевай трубы) узнікае пры пранікненні ў поласць сярэдняга вуха мікробаў. Прыкметы: колючы боль у вуху, паніжэнне слыху, павышэнне тэмпературы цела. Сярэдні хранічны цягнецца гадамі, у барабаннай перапонцы ўтвараецца ўстойлівая адтуліна, з вуха цячэ гной, паніжаецца слых. Унутраны (запаленне ўнутр. вуха — вушнога лабірынта), лабірынт гнойны, калі гінуць канцы слыхавога нерва ў лабірынце вуха, што прыводзіцьда страты слыхавой і вестыбулярнай функцый, і лабірынтыт серозны — ацёк тканкі; пасля завяршэння працэсу вестыбулярная функцыя аднаўляецца, слыхавая — часткова. Сімптомы: галавакружэнне, расстройства раўнавагі, млоснасць, ірвота, зніжэнне або поўная страта слыху. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках — хірургічнае. Атыты могуць прыводзіцьда глухаты, менінгітаў, абсцэсаў мозгу, сепсісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБЕРАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. liberalis свабодны),
вызваленне ад жорсткіх абмежаванняў, дзярж. рэгулявання, кантролю; палітыка ідэалагічнай свабоды і інш. Л. цэн — пераход ад цэн, што вызначаюцца дзяржавай (дзярж. цэнаў тварэння), да сістэмы свабодных рыначных цэн (рыначнага цэнаўтварэння); можа быць поўнай або частковай. Л. гандлю — міждзярж. рэгуляванне ў сферы знешняга гандлю, якое прыводзіцьда зніжэння (або поўнага скасавання) тарыфных і нетарыфных абмежаванняў у міжнар. гандлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕБІ́Т [ад грэч. phleps (phlebos) вена],
запаленне сценкі вены. У спалучэнні з трамбозам вены прыводзіцьдатромбафлебіту. Адрозніваюць Ф. паверхневых або глыбокіх вен канечнасцей, тазавых вен; варотнай вены (пілефлебіт) як ускладненне запаленчага або гнойнага працэсу ў брушной поласці; асептычны (напр., пры варыкозным расшырэнні вен); цэрэбральны (Ф. галаўнога мозга). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСАЛО́ТЛЬ (ацтэкскае літар. вадзяная цацка),
лічынка тыгравай амбістомы. Жыве ў вадаёмах Цэнтр. Амерыкі.
Даўж. 20—25 см. Здольная да размнажэння (гл.Неатэнія). Мае шчэлепы. Да сярэдзіны 19 ст. лічыўся самастойным відам (упершыню ператварэнне ў амбістому назіралі ў 1865). Страта здольнасці аксалотля да нармальнага ператварэння — вынік недастатковага развіцця шчытападобнай залозы; дабаўленне ў ежу або ін’екцыя гармону гэтай залозы прыводзіцьда ператварэння аксалотля ў амбістому. Кладзе да 500 яец. Выкарыстоўваецца для доследаў у біялогіі.