паўночная частка Урала ад вярхоўяў р. Хулга (бас.р.Об) на Пд да гары Канстанцінаў Камень на Пн. Даўж. 380 км, выш. да 1499 (г. Паер). Складзена пераважна з кварцытаў, крышт. сланцаў, вывергнутых і асадкавых горных парод. Захаваліся сляды горна-далінных зледзяненняў. Шмат азёр. Схілы паўд.ч. ўкрыты таежным рэдкалессем, вышэй і ў больш паўн.ч. — горныя тундры, ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕХА́РД,
горад, цэнтр Ямала-Ненецкай аўт. акругі Цюменскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1595. Да 1933 Абдорск. 32 тыс.ж. (1999). Рачны порт на р. Палуй пры ўпадзенні яе ў р.Об, каля Паўн. палярнага круга. На процілеглым беразе р. 06 — чыг. станцыя Лабытнангі. Аэрапорт. З-ды: рыбакансервавы, малочны; домабуд. к-т. Дрэваапр.прам-сць.
Краязн. музей. Цэнтр геолагаразведачных экспедыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМАНТ Францішак Іванавіч (н. 12.6.1950, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1973). З 1976 працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі і патафізіялогіі тэрмарэгуляцыі; пра ролю ферментаў і фармакалагічных рэчываў у цэнтр. механізмах гіпертэрмічных эфектаў.
Тв.:
Об участии пептигидролаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейропептиды и терморегуляция. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎДАКІ́МАЎ Уладзімір Мікітавіч (н. 6.5.1939, г.Об Новасібірскай вобл., Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1971). З 1961 працаваў у Ін-це «Сібакадэмпраект». З 1971 у ін-це «Гроднаграмадзянпраект». Асн. работы ў Гродне: Дом піянераў і школьнікаў (1976), будынкі аблвыканкома (1982), упраўлення «Гроднасельбуд» (1981), кардыялагічнага цэнтра (1984), гасцініцы «Гродна» (1985), кінатэатра «Кастрычнік» (1987), аэравакзала (1991, усе ў сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРНАУ́Л,
горад у Расіі, цэнтр Алтайскага краю. Засн. ў 1730. 593,2 тыс.ж. (1994). Прыстань на р.Об. Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць рухавікоў, катлоў, мех. працэсаў, радыёапаратуры), лёгкая (меланж і бавоўна), хім. (хім. валокны, аўтамаб. шыны, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 9 ВНУ, НДІ Сібіры імя М.А.Лісавейкі, 4 тэатры. Філармонія. 3 музеі. Помнікі архітэктуры 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЫС Якаў Сяргеевіч (н. 13.4.1939, с. Астралучча Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1992). Скончыў Нежынскі пед.ін-т (1963). З 1972 у Гомельскім ун-це. З 1993 у Польшчы. Навук. працы па інтэгральных мнагастайнасцях дыферэнцыяльных сістэм.
Тв.:
Об одном методе построения приближенных интегральных многообразий // Докл.АНСССР. 1988. Т. 301, № 2;
Приближенные интегральные многообразия. Киев, 1993 (разам з В.Б.Лыкавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЙ АМАРТО́Л (Geōrgios Amartōlos), Георгій Манах,
візантыйскі храніст. Манах. Аўтар «Хронікі» (каля 867). Складалася з 4 кніг, ахоплівала перыяд ад «стварэння свету» да 842. Асвятляла ў асн. пытанні багаслоўя і гісторыі царквы, мела звесткі пра паўстанне Фамы Славяніна. У 10—11 ст. «Хроніка» перакладзена на стараж.-рус. мову.
Літ.:
Афиногенов Д.Е. Композиция хроники Георгия Амартола // Византийский временник. 1991. Т. 52;
Яго ж. Представления Георгия Амартола об идеальном императоре // Византийские очерки. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНАВІ́К Іосіф Лазаравіч (29.9.1899, в. Геленава, Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1959), праф. (1962). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1926). З 1934 у Віцебскім мед. ін-це (з 1960 заг. кафедры). Навук. працы па траўматызме нерв. сістэмы і праблемах паталогіі мазгавога кровазвароту.
Тв.:
К клинике и течению тромбоза внутренней сонной артерии // Сов. медицина. 1962. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖА́ЕЎ Георгій Аляксандравіч (н. 18.10.1919, г. Астрахань, Расія),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмед.н. (1973). Бацька С.Г.Суджаевай. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1945). З 1945 у проціэпідэмічных установах Мінска. З 1960 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1971 у Бел.рэсп.сан.-эпідэміял. станцыі. Навук. працы па гігіене, эпідэміялогіі, мікрабіялогіі інфекц. хвароб.
Тв.:
Об эпидемиологическом значении бактерионосительства на разных этапах борьбы с дифтерией в Белоруссии // Здравоохранение Белоруссии. 1964. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́МУЛЬ (Coregonus autumnalis),
прахадная рыба роду сігаў сям. ласасёвых. Пашыраны ў бас.Паўн. Ледавітага акіяна (акрамя р.Об). У воз. Байкал — эндэмічны азёрна-рачны падвід О. байкальскі (C.a. migratorius), які мае 3 расы: ангарскую, селенгінскую і чывыркуйскую (па назвах рэк).
Даўж. да 64 см, маса да 3 кг (у О. байкальскага даўж. да 45 см, маса да 1,5 кг). Корміцца ракападобнымі, інш. беспазваночнымі, маляўкамі і ікрой рыб. Аб’ект промыслу і развядзення.